Прынеслі ежу. Князь Жывінбуд прапанаваў госцям паабедаць, пакуль рыхтуецца лазня. Пасля паходнай і аднастайнай ежы, пачастункі князя Жывінбуда вельмі спадабаліся Міндоўгу. Для князя Рынгольда і для княжычаў лазня была ў навіну. Яны прывыклі мыцца ў шырокіх дубовых бочках. Да пару прывыклі не адразу, але дзякуючы мясцовым майстрам парной працы і перыядычным абліванням, да канца працэдуры госці атрымалі адчуванне цялеснага і душэўнага ачышчэння. Госцям было прыемна даведацца, што яны маглі апрануць на сябе чыстую сподняю бялізну, падораную князем Жывінбудом. Князі сумесна вырашылі што княжыч Жыгімонт са сваімі збраяносцамі застаецца ў Городні, а астатнія накіроўваюцца ў Наваградак. Пасля паходнага жыцця, Міндоўг з задавальненнем лёг у чыстую і цёплую ложаку. Ці то ад прыемных думак пра наваградскаю князёўну, ці то ад нязвыклага пара лазні княжыч хутка заснуў. Наваградская князёўна Марфа сваёй мілавіднасцю і бледнасцю была падобная на яго сястру Альгуту і гэта пакінула прыемнае ўражанне. Калі яго раніцай абудзілі ён не памятаў што ён бачыў у сне. але быў упэўнены што нешта прыемнае. За сняданкам ён даведаўся, што князь Ізяслаў з дачкой і валхвом Вітаўтам ужо селі ў драккар і са спадарожным ветрам першымі адправіліся ў Нава- градак. Пасля сняданку, князь Рынгольд і княжыч Міндоўг цяпло развітаўшыся з княжычам Жыгімонтам, адправіліся верхам у Наваградак. 3 імі верхам адправіліся не толькі гандляр Чорнавіл, але і яго малодшы сын і кульгавы ахоронец. Іх змянілі на драккары болыіі моцныя ахоронцы. Гандляр Чорнавіл патлумачыў, што верхам яны хутчэй дабяруцца да Наваградка, чым на драккары. Драккар будуць суправаджаць па беразе конны атрад з запаснымі канямі, для змены весляроў і ў выпадку перамены ветру будуць выкарыстоўваць цяглавую сілу коней. Наперадзе коннага атрада госцей былі наваградскія ганцы, якія добра ведалі самыя кароткія шляхі да горада. Яны прасоўваліся ляснымі сцежкамі, часам перасякалі невялікія рэчкі. Па шляху ў іх было невялікае паселішча, але атрад там не спыніўся не столькі таму, што гэта было валоданне гародзенскага князя, а таму што нельга было марнаваць час. Апоўдні яны наблізіліся да пасялішча Гурнофіл (сучасная назва Гурнофель ) каля возера і Міндоўг звярнуўся да гандляра Чорнавілу: — Прыгожае месца, можа тут спынімся на кароткі адпачынак? — Наперадзе будзем перасякаць раку Нёман, вышэй вусця ракі Моўчадзь, там у шасці верстах ад вусця ёсць больш прыгожае месца, паселішче Гезгала (сучасная назва Гезгалы) і там таксама возера. Там і спынімся. — Добра. Калі ўбачылі раку Нёман усе спешылісь і павялі коней у пераправу. У гэтым месцы рака Нёман значна ўжэй, чым у Гародні і месца пераправы было з спадзістым пяшчаным спускам. Міндоўг спыніў Імклівага калі ён быў па калена ў вадзе, памачыўшы ільняныя палосы ў ваду ён працёр імі круп і бакі коня. Той пачаў піць ваду з ракі, але княжыч не даў яму напіцца, ўскочыўшы на коня ён накіраваў яго па касой да кірунку плыні. Перасякаючы раку, Міндоўг адчуў калі конь страціў апору пад нагамі і паплыў. Княжыч саслізнуў з яго і схапіў таго за грыву. Пакуль не дасягнулі іншага берага, Міндоўг падбадзёрваў коня голасам. Калі выйшлі на бераг, княжыч рабром далоні саскроб лішкі вады з каня і пачухаў яго шыю. Конны атрад накіраваўся да ракі Моўчадзь і неўзабаве падышоў да паселішча Гезгала. Вялікае паселішча знаходзілася на беразе прыгожага возера ў канцы якога быў бачны драккар, які ідзе пад ветразем. Уздоўж берага яго суправаджаў атрад вершнікаў. Паселішча было абгароджана сцяной з завостраных зверху тоўстых бярвенняў вышынёй не менш за два маховых сажняў. Злева за ўмацаванымі варотамі стаяла дазорная вышка. Міндоўг падумаў, што наскокам гэтае паселішча не ўзяць. Магутныя вароты былі раскрытыя, відаць іх папярэдзілі аб нашым атрадзе. Паселішча складалася прыкладна з сарака добраякаснных драўляных жылых дамоў і столькі ж гаспадарчых пабудоў. Накіроўваючыся ў цэнтр паселішчы, яны праехалі міма кузні. Недалёка ад прычала майстравалі новы драккар. Пакуль княжыч разглядаў ладдзю і мноства лодак ля прычала, астатнія спешаліся і па запрашэнні намесніка накіраваліся ў вялікі драўляны дом з зашклёнымі вокнамі. 3 усяго прапанаванага пачастунку Міндоўгу больш за ўсё спадабалася вараная рыба, запраўленая рознымі спецыямі. За абедзенным сталом гандляр Чорнавіл сказаў, што дзве траціны шляху да Наваградка пройдзена і ўвечары будзем у горадзе, можа нават раней чым князь Ізяслаў. 3 добрым настроем і накормленымі канямі атрад працягнуў прасоўванне на поўдзень. За возерам, была рака Моўчадзь потым неўзабаве ўбачылі прыток гэтай ракі. Гэта рака Промша. Павярнуўшы на ўсход, працягнулі шлях уздоўж гэтай ракі. Рака Промша больш спакойная чым нават рака Моўчадзь. Міндоўг наблізіўся да гандляра Чорнавілу і спытаў: — Наваградак на гэтай рацэ? — Наваградак знаходзіцца між двума вытокамі рэк Промша і Чамяроўка. Дакладней гэта вялікі замак-крэпасць знаходзіцца між двума рэкамі, а ў малога замка і пасада з аднаго боку рака. На другім баку ракі, Міндоўг ўбачыў малое паселішча і ён спытаў у Чорнавіла: — А ў маленькіх паселішчах кіраўнік таксама называецца намесьнік? — He. Намесьнік гэта толькі ў вялікіх абгароджаных паселішчах, а ў маленькіх паселішчах кіраўнік называецца волосціцель. Далей шлях пралягаў па ўзвышшы. Гледзячы з ўзвышша на раку Промша, яна здалася маленькай. Берага каля ракі былі не такія стромкія як у рэк у горнай мясцовасці, таму Міндоўг пацікавіўся ў гандляра: — Напэўна, гэтая рака мялее? — Так, было два засушлівых лета запар, таму гэтая рака і яшчэ Чамяроўка, што побач з нашым горадам трохі сталі драбнейшымі. Неўзабаве яны ўбачылі драккар пад ветразем і суправаджалы іх конны атрад. Паступова яны даганялі, наперадзе ідучы атрад. Калі ўдалечыні з’явіліся два замка, адзін вялікі на высокай гары, а другі паменш, атрады аб’ядналіся. Бліжэй наблізіўшыся да горада, Міндоўг быў уражаны спачатку пасадам са шматлікімі двухпавярховымі дамамі з зашклёнымі вокнамі, а потым вялікім замкам на высокай стромкай гары. Міндоўг пацікавіўся ў Чарнавіла: — Гэта натуральныя горы ці насыпныя? — Натуральныя. Норманы называюць наш горад Хольмград. — Гэта іх два драккара стаяць ля прычала? — He. Адзін драккар князя Ізяслава, а другі майго сына Міхайла. Толькі што прыбыў, разгружаецца. — А што норманы мяняюць? — Яны пераважна купляюць у нас тканіны, футра, тавары златокузнецоў і сталовы посуд пераважна са шкла. Мы купляем іх зброю і даспехі. Гандляр Чорнавіл развітаўшыся з князем, княжычам і валхвом накіраваўся да прычала кіраваць разгрузкай свайго драккара. Калі наблізіліся да моста перад уязной брамай пачало цямнець. Агляд асаблівасцяў моста Міндоўг адклаў на заўтра. Вячэра была багатай. Першае што кінулася ў вочы Міндоўгу так гэта мноства прыгожай сталовай посуды. Вельмі спадабалася медавуха ў прыгожых шкляных шалях, прыемная на смак, але дурманіўшая праз некаторы час. На ўрачыстай трапезе прысвячэння яго ў рыцары ён спрабаваў віно, таксама дурманіць яго, але па гусце мядок был лепш. Мноства ежы было раскладзена ў невялікіх талерках, што для Міндоўга было нязвыкла. Ён прывык да таго, што вялікія кавалкі мяса былі ў вялікай посудзе. А тут разнастайная ежа ў маленькіх талерках расстаўлена каля кожнага чалавека. Тое ж і з рознымі напоямі. Князёўна Марфа была ў іншай вопратцы з меншай колькасцю ўпрыгожванняў. Было бачна, што яна галодная. Па гаспадарску паглынаючы ежу, князёўна паглядала на Міндоўга. Погляд гэты быў ацэньвы і ўладны. Княжыч разумеў, што яна адзінае дзіця ў князя Ізяслава, а маці яе памерла і ў сілу гэтага князёўна звыкла карыстацца гэтай уладай. Цяпер яна выглядала значна старэйшая за яго сястру Альгуту і не толькі таму, што яна яму однолетка, а ад свядомасці свайго значэння і сваіх магчымасцяў. Лежачы ў ложку і разважаючы пра ўбачанае сёння, княжыч вырашыў што мілавіднасць і не глупства князёўны дастатковыя для яго каб імкнуцца быць яе мужам. Гэта дасць яму перавагу перад іншымі ў уплыве на жыццё ў гэтым моцным княстве. ГЛАВА 4 ВОРУТА Раніцай за сняданкам, калі абмяркоўвалі выбар месца для будаўніцтва замка, князь Ізяслаў пажадаў, каб гэтае месца было не далей 15 вёрст ад Наваградка. Князь Рынгольд выказаўся што гэта месца павінна быць каля ракі, а княжыч Міндоўг пажадаў каб замак быў на высокай гары. Па ўказанні князя Ізяслава прыйшлі ганцы і егер. Па трох пажаданням сталі прапаноўваць месцы для будаўніцтва. Лепш за ўсё падыходзіла мясцовасць на рацэ Рута ў дзесяці вёрстах ад Наваградка. He марудзячы адправіліся конным атрадам на агляд месца. Рака Чамяроўка недалёка ад вытока раздвойвалася, налева цякла больш паўнаводная Чамяроўка, а направа рака Рута. Прасоўваліся па ўзвышшы. Наперадзе атрада скакаў егер, гэта ён прапанаваў гэтую мясцовасць. Міндоўг скакаў побач з егерам, якога клікалі Сірвід. Княжыч заўважыў, што егер прыкметна хвалюецца, вельмі хацеў каб прапанаванае месца ўсім спадабалася. Ён вёў атрад найкароткім шляхам, таму рака Рута то з’яўлялася, то знікала з выгляду. Калі конны атрад узлез на высокую гару егер сказаў: — Вось гэта месца. — А дзе рака? — здіўленна спытаў князь Рынгольд. — Во Рута, — паказаў егер ўніз на падножжа гары. Гара была высокая і вузкую раку цяжка было ўбачыць. Князь Рынгольд убачыўшы раку усклікнуў: — Добра. Так і назавём Ворута (сучасная назва Горная Рута). Месца ўсім спадабалася, егер быў задаволены сабой. Князь Ізяслаў разаслаў ганцоў ва ўсе бліжэйшыя паселішчы са сваім указам даслаць людзей для будаўніцтва прычала і замка. Князі параіліся між сабой і вырашылі верхнюю частку гары зрыць, каб была вялікая пляцоўка для будаўніцтва церама, іншых пабудоў, і сцен. Церам вырашылі будаваць драўляны двухпавярховы, а сцены з каменнага мура. У даліне па якой ўзбіраліся на вяршыню гары, Міндоўг прапанаваў пабудаваць пасад (сучасная назва Дольная Рута). А пакуль туды будуць завозіцца будаўнічыя матэрыялы, паставяць паходныя шатры. Княжычу спадабалася высокая крутая гара, акрамя як з даліны, з іншых бакоў на вяршыню не падняцца, гэтакі круты ўздым. Адправіліся ў зваротны шлях, і Міндоўг падумаў, што калі пабудуюць замак, трэба будзе паміж пасадам у даліне і замкам вырыць глыбокі роў і над ім ўсталяваць пад’ёмны мост. Раніцай ён заўважыў, што з вялікага замка Наваградка яны выязджалі па пад’ёмным мосце.