Пасля смерці Прыбыслава II, сын яго пакаранага брата Варціслава Мікалай прад’явіў правы на Мекленбург, аднак яму прыйшлося змагацца за спадчыну са сваім стрыечным братам Генрыхам Борвінам. Падчас барацьбы германскага імператара Фрыдрыха Барбаросы супраць Генрыха Льва, Мікалай падтрымаў імператара, у той час як Генрых Борвін быў прыхільнікам Генрыха Льва. Але пасля таго як Генрых Леў у 1180 л. быў пазбаўлены імператарам болыпай часткі ўладанняў, Генрых Борвін апынуўся без падтрымкі. У 1183 л. пачалася ўсобіца паміж Мікалаем і Генрыхам Борвінам. Сварка насіла не рэ- лігійны, а матэрыяльны інтарэс. Стрыечныя браты ў гэты час былі ахрышчаны ў каталіцкую веру, а вось большасць іх супляменнікаў былі шматбожцы. Ва усобіцу ўмяшаліся князь Ругена Ярамар, які прыняў бок Мікалая і паморскі князь Багуслаў, што падтрымаў свайго пля- менніка Генрыха Борвіна. Кароль Даніі Кнуд VI скарыстаўся сваркай братоў і ўзмацніў свой ўплыў у гэтым рэгіёне. У выніку Мекленбург і Ілава былі прызнаныя каралём за валоданнем Генрыха Борвіна, а Мікалай атрымаў ва ўпраўленне Ростак. У 1200 л. 25 траўня ў бітве каля Ратцэбурга Мікалай быў забіты і з прычыны таго, што дзяцей у яго не было, Ростак перайшоў пад кіраванне Генрыха Бор- Пячатка Мікалая, -. „ князя Ростака. 1189 л. Упрауленне над Растокам ен пе- радаў сыну сваёй роднай сястры Славіны, князю Рынгольду, народжанаму ў 1175 л. Пасля пераезду ў 1200 л. у Ростак, у сям’і Рынгольда і Ваіславы, дачкі памеранская князя, нарадзіліся сыны Доўспрунк (1200 л.) і Міндоўг (1203 л.). ГЛАВА 2 ПАСВЯЧЭННЕ Ў РЫЦАРЫ Другі дзень вясенняга раўнадзенства 6726 лета (1218 па хрысціянскім календары)выдаўся на рэдкасць бязвоблачным. Сонца схілілася да захаду калі Міндоўг потны і змораны, скончыў трэніравальны паядынак з рыцарам Эйсмантам. Заўтра яму споўніцца 15 лет і ён будзе пасвечаны у рыцары. Міндоўг ўлажыў трэніравальны меч у ножны, зняў шалом, хвалюючыся з удзячнасцю паглядзеў на Эйсманта і са здзіўленнем заўважыў, як той таксама хвалюецца. Па расказах таты ён ведаў, што Эйсмант самы стрыманы, разумны і рашучы ў ваенных змаганнях ваявода, а таксама ён заўсёды перамагае ў рыцарскіх турнірах. У гэты момант малады чаловек усвядоміў, што Эйсмант пасля нядаўнай смерці маці, самы блізкі сумесна з татам чаловек для яго, бліжэй чым сястра і тым болын бліжэй чым старэйшы брат. Сын у Эйсманта яшчэ вельмі малы і ён усё сваё майстэрства і вопыт перадаў яму, як уласнаму сыну. Акрамя таго ўся зброя і даспехі для яго зроблены збройнай майстэрняй Эйсманта, якія славіліся на ўсім узбярежжы Балтыйскага мора. Вочы Міндоўга звільгатнелі, і ён паспяшаўся абняць Эйсманта. Малады чалавек не паспеў сказаць словы ўдзячнасці, як пачуў ад настаўйніка запэўненне ў тым, што ён будзе вартым і высакародным рыцарам, які праславіць і свайго тату і ўсіх шматбожцаў. 3 цяжкасцю падбіраючы словы, ён падзякаваў свайму настаўніку. На вячэру князь Ростака Рынгольд запрасіў Эйсманта і свайго стрыечнага брата Выкінта. Уся вячэра праходзіла з абмеркаванням заўтрашнего пасвячэння ў рыцары Міндоўга. Выкінт распавёў, што ён сустракаўся з волхвам Вітаўтам, і той абяцаў раніцай быць каля рысталішча. Княжыч Доўспрунк, старэйшы сын Рынгольда, паведаміў, ён усё падрыхтаваў да заўтрашняй урачыстай трапезы. Эйсмант распавёў пра гатоўнасцю рысталішча да абраду, а таксама запэўніў князя, што Міндоўг будзе вартым рыцарам шматбожцаў, пры гэтым усе погляды звярнуліся на яго, і Міндоўг спакойна сустрэў іх. Калі да яго не звярталіся, ён не меў права гаварыць, а толькі еў і ўважліва слухаў. Але ўсё зменіцца заўтра. Заўтра, пасля пасвячэння, ён не толькі становіцца паўналетнім княжычам, а галоўнае становіцца роўным усім рыцарам і ўсім шляхетным членам ваеннага саслоўя. Заўтра да яго думкі будуць прыслухоўвацца не толькі ў нашам родзе, але і рыцары іншых зямель. Па спадчыным праве маярату ўсё атрымлівае старэйшы брат, а яму — нічога, і адзіны шлях да славы гэта рыцарства. Ён адчуваў у сабе здольнасці быць не толькі славутым рыцарам, алё і паспяховым кіраўніком усяго княства. Міндоўг уважліва прыслуховаўся да думкі старэйшых і ўнутрана быў гатовы аспрэчваць нейкія з іх. Яму запамяталася падазрэнне Выкінта аб нечаканай смерці маці летась, калі яны вярнуліся з Мекленбурга. Выкінт лічыў, што біскуп атруціў яго маці, якую той узаемна з ёй ненавідзеў. Нягледзячы на тое, што яна і тата былі ахрышчаны па лацінскім абрадзе, усе астатнія былі шматбожцамі. Хрышчэнне была толькі палітычнай дзеяй, пры гэтым бацькі ўпарта супраціўляліся распаўсюджванню хрысціянства. Міндоўг даўно прышоў да думкі аб неабходнасці аб’яднання ўсіх шматбожскіх зямель супраць лацінскіх хрысціянскіх заваёўнікаў. Яму і пяці лет не было, калі ён ужо трэніроваўся з драўляным мячом сумесна з хлопцамі, якія былі старэйшыя за яго. Потым навучаннем яго займаўся Эйсмант, лепшы рыцар на Балтыйскім узбярэжжы. У апошнія лета ён шмат гаварыў аб правілах паводзін рыцара, пра яго вернасці і высакароднасці. Міндоўг успомніў валхва Вітаўта. Ён мала зносіўся з ім, але ён памятаў, як яго маці пераказвала гісторыю разбурэння шматбожскага храма Свентавіта, расказаную ёй бабуляй. Волхв Вітаўт быў на паўвыспе каля Ругена і нечакана моцна захварэў, а хрысціянскія войскі дацкага караля напалі на выспу, і нягледзяы на ўпартае супраціўленне ўсіх жыхароў, разбурылі і спалілі ўсё і ўсіх. Праз десяць дзён хваробы, калі волхв пачаў ачуняць, мыс Аркона абваліўся ў мора. Даведаўшыся пра гэта, волхв Вітаўт прышоў у Расток, што ўзрадавала бабулю і дзядулю. Зараз ён вельмі стары, увесь сівы, але яго ўсе паважаюць, а лацінскія свяшчэннікі баяцца як агню. Міндоўгу падумалася, што менавіта яму належыць адпомсціць лацінскім хрысціянам за разбурэнне шматбожскай святыні. А каму ж яшчэ, старэйшый брат на гэта не здольны. Летась, калі Доўспрунку было 17 лет, яго прысвячалі ў рыцары, так ён толькі з дапамогай зброяносцаў узлез у кальчузе на каня. А зараз яшчэ больш патаўсцеў, асабліва пасля таго, як на мінулыя Каляды ажаніўся на паморскай князёўне. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце ў тры лета, ён па росце дагнаў старэйшага брата. Штодзённыя трэніроўкі, развітая мускулатура паказвалі ўсім, што ён вельмі моцны чалавек. Калі Доўспрунка цікавілі гаспадарчы ўклад і правы спадчынніка, то Міндоўга цікавілі вядзенне воінскіх бітваў, палі- тычныя інтрыгі, а таксама гульня ў шахі з Эйсмантам. Калі гулялі ў шахі, яму запомніліся словы рыцара, каб атрымаць выгадную пазіцыю і тэмп можна ахвяраваць фігурай. Міндоўгу ўдавалася перамагаць у гульні і Эйсманта, і тату, пры гэтым тата быў у збянтэжанасці і нават раздражнёны, а рыцар быў задаволены. Эйсмант абяцаў заўтра, пасля прысвячэння, перадаць Міндоўгу аднаго свайго збраяносца. Тата і дзядзька таксама па адным. Тры збраяносца гэта недрэнна, а далей ўсё будзе залежыць ад яго. Ух, калі б Эйсмант перадаў яму Доўбуда, вось у каго моц. Эйсмант паланіў яго ў бітве чатыры лета таму. Доўбуд і тады быў здаравяка, а пасля працы кавалём у майстэрні Эйсманта, стаў сапраўдным волатам. Каб супакоіць асабліва свавольных коней, Доўбуд падымаў іх знізу, і яны адчуўшы велізарную моц супакойваліся і давалі сябе падкаваць нават Міндоўгу. 3 гэтымі думкамі ён заснуў. 3 раніцы, пасля таго як Міндоўг памыўся ў мыльні, прайшла працэдура пераапранання ў белую, чорную і парадную вопратку. Затым разам з татам і братам яны ідуць на рысталішча, дзе ў канцы яго чакаюць волхв Вітаўт, а таксама ўсе рыцары і збраяносцы ў вайсковым абмундзіраванні. У цэнтры рысталішча яго вітаюць супляменнікі. Бачна, што настрой ва ўсіх радасна-ўрачысты. Каля ахвярніка і ўсталяванага княскага трона, тата апранае на Міндоўга кальчугу і чырвоны плашч, сімвал шляхетнасці рыцара. Міндоўг падыходзіць да валхва і працягвае да яго рукі далонямі ўверх. Волхв апускае свае далоні на далоні Міндоўга і добразычліва глядзіць яму ў вочы. Затым волхв бярэ меч з ахвярніка і прыступае да благаславенні Міндоўга і меча, з прысваенні мечу ўласнага імя, затым бласлаўляе баявога каня з прысваеннем яму ўласнага імя. Міндоўг падыходзіць да князя і апускаецца перад ім на адно калена і дакранаецца да рукаяці меча. Князь устае з трона, падымае Міндоўга з калена, укладае меч у ножны, апоясвае яго са словамі: «Хай будуць апоясаны чрэслы тваі мечом ,,Рашучы“». Затым падводзіць коня да Міндоўга, перадае вуздэчку са словамі: «Хай будзе конь Імклівы верным сябрам тваім». Міндоўг прамаўляе клятву быць верным князю, змагацца супраць зла і абараняць дабро, казаць праўду і трымаць сваё слова, ахоўваць удоў і сірот, дапамагаць слабым. У адказ на гэта князь Рынгольд прамаўляе сваю клятву, ў якой пацвярджае правы сапраўднага рыцара за Міндоўгам. Пасля гэтага князь абдымае сына, цалуе і ўручае яму шчыт з выявай родавага герба — вершнік, які скача на баявым кані з узнятым у руцэ мячом. Затым князь Рынгольд апранае на галаву сына чапец і шлем, уручае дзіду. Падзякаваўшы тату, Міндоўг лёгка ўскочыў на каня, паскакаў ў цэнтр рысталішча і ўдарам дзіды разбіў манекен. Чаканні Міндоўга апраўдаліся, Эйсмант перадаў яму свайго збраяносца Доўбуда, а тата перадаў яму саксонца Альгерда, які быў старэйшы за яго на пяць лет і ён паспеў пазмагацца з датчанамі. 3 усіх збраяносцаў таты менавіта з Альгердам у Міндоўга былі найлепшыя, нават прыяцельскія адносіны, гэтаму было некалькі прычын. Мінулым летам, перад Купаллем, Алыерд запра- сіў Міндоўга на возера, дзе іх чакалі дзве дзяўчыны. Адна з іх, самая вясёлая рагатушка і была першай жанчынай ў жыцці княжыча. Потым яны неаднаразова сустракаліся, і гэтыя спатканні Міндоўг чакаў з хваляваннем і нецярпеннем. Усе гэтыя сустрэчы арганізоўваў Альгерд, ён як дасведчаны кавалер ненадакучліва даваў каштоўныя парады, што і збліжала іх, нягледзячы на рознасць становішча. Дзядзька Выкінт перадаў яму Стрыгівіла, які таксама паспеў, пазмагацца з датчанамі. Стрыгівіл, акрамя таго што быў дасведчаным ваярам, часта займаўся гаспадарчымі справамі, як многія ў дзядзькі. Перад урачыстай трапезай, Міндоўг заўважыў, што старэйшы брат нешта ажыўлена кажа тату. Калі ён падышоў да іх высветлілася, што волхв Вітаўт не прыйдзе на трапезу, а старэйшы брат угаворвае князя запрасіць каталіцкага прапаведніка. Урачыстая трапеза прайшла весела і шумна, Міндоўг быў вельмі ўдзячны тату, што ён не дазволіў каталіку сапсаваць сённяшні дзень. Удзел у трапезе прынялі ўсе рыцары княства і ўсе засталіся задаволеныя.