— А недаўні паход да лівонаў гэта ў зямлю селаў? — Так. Праз іх лепш не ісці, яны і так спустошаныя намі і русіны таксама туды хадзілі. Раней мы на іх не хадзілі, але пасля таго як яны дапамаглі крыжакам захапіць полацкія замкі Герцыке і Кукенойс, сталі часта туды наведвацца. Хай падумаюць пад чыю руку ім лепш, пад нашу ці пад крыжакоў. Калі справа ў вас будуць шмат прыгожых азёр, возьміце яшчэ правей, гэта будзе полацкая зямля, перасячэце раку Заходняя Дзвіна, і зноў строга на поўнач будзе зямля латыгалоў. А паўночней іх, зямля латгалоў. Крыжакі, магчыма будуць вяртацца праз гэтыя зямлі, там будзе зручна напасці на іх. — А справа ад латгалаў будуць русіны пскоўскай зямлі? — Так. — А магчыма дамовіцца з русінамі і сумесна напасці на крыжакоў? — Гэта было б добра, але наўрадлі так атрымацца. Мінулым летам мы хадзілі на іх і да гэтага таксама хадзілі. — Зразумело. А як русінскія ваяры выглядаюць? — Так як і мы. Даспехі такія ж і кані такія ж. Ты княжыч Міндоўг пытаеш, баючыся, што русіны, ўбачыўшы цябе і тваіх збраяносцаў падумаюць, што вы крыжакі? Рыцары мечаносцаў носяць белыя плашчы, на якіх чырвоны крыж і чырвоны меч. — He. Я хачу, каб яны нас прынялі за русінаў, за іх суседзяў. Магчыма, што мы сустрэнем толькі частку атрада крыжакоў. Пасля таго як мы разобьем іх, трэба каб да біскупа і да астатніх крыжакоў дайшло сведчанне, што іх разбілі русіны. Каб далей ваявалі хрысціяне з хрысціянамі. — Добрая думка. Шлемы і каней трэба меняць. Вашы рыцарскія шлемы топфельмы трэба памяняць на сфераканічныя. У маім арсенале мы падбярэм для вас шлемы. Толькі для твайго волата будзе цяжка падабраць шлем і каня. Пасля вячэры пойдзем у арсенальны супакой. Заўтра трэба падрыхтавацца, a паслязаўтра з раніцы ў паход. Збожжа з палёў сабралі. Так што асноўныя гаспадарскія справы скончаны. Княжыч Міндоўг і ваявода Ердзівіл, вызначыцесь якія дзве сотні возьмеце пад сваё кіраўніцтво і прасачыце заўтра, каб іх сотнікі і дзесятнікі навучылі сваіх ваяроў тым навыкам, якія яны набылі. Я думаю, што кіраваць будзеце ўдваіх у згодзе. Атрымаўшы згоду абодвух, ён дадаў: — Мяне цікавяць вашы думкі па асаблівасцях вядзення бою крыжакамі. Калі вы з імі не сустрэнецеся ў баі, то можа ўдасца выведаць у ваяроў тых зямель, якія ўдзельнічалі ў бітвах з імі. Пасля вячэры князь Ізяслаў з Міндоўгам пайшлі да арсенала. Там іх ужо чакалі сівы служка, былы ваяр, кульгавы на адну нагу і збраяносцы княжыча. Для Міндоўга падабралі сфераканічны шлем з кальчужнай барміцай. Для Альгерда і Стрыгівілала падабралі такія ж, а для Доўбуда такі ж толькі без кальчужнай барміцы. Князь Ізяслаў указаў сівому служцы заўтра да поўдня дарабіць шлем для княжыча. Шлемы спадабаліся, яны былі лягчэй і больш падыходзілі для паходу. Перад сном князь Рынгольд паведаміў сыну пра тое, што ён чуў, як князь Ізяслаў па яго просьбе ўказваў пасыльным, каб заўтра з раніцы ўсе дазорцы і егеры былі перад Вялікім замкам. Княжыч пасля некаторага роздуму спытаў: — Тата, можа палоннага лесніка ўзяць з сабой? Нарыхтоўваць дзічыну для ежы вам будзе егер наваградскі Сірвід. А ляснік ведае тыя месціны і русін. Можа і крыжакоў бачыў? — Заўтра я яго спытаю. Калі пачую, што ён не ўцячэ там, то ўвечары прыбудзем разам. Засынаючы, княжыч адзначыў пра сябе, што думкі аб паходзе засланілі ўсе астатнія, нават прыемнае думкі пра Яньку, якая хвалявала яго апошнія дні, не ўзнікла пасля вячэры. Пасля сняданку, вышаўшы на плошчу перад вялікім замкам, Міндоўг пагаварыўшы з егерам Діміном і сваімі збраяносцамі, ён вызначыў сотнікаў і дазорных якіх возьме ў паход. Адабраныя сотнікі і дзесятнікі сабралі сваіх ваяроў і сталі іх навучаць бітвам на мечах. Ім у гэтым дапамагалі збраяносцы княжыча. Міндоўг заўважыў, што палова ваяроў не мела мячоў, а былі з баявымі сякірамі. Узяўшы з сабой сотніка Вітольда, княжыч звярнуўся да князя Ізяслава з просьбай аб выдзяленні гэтай сотні з княскага арсенала мячоў на час паходу. Акрамя мячоў, князь Ізяслаў перадаў Міндоўгу допрацаваный шлем, на версе якога было чатыры афарбаваных пяра. Княжычу гэта ўпрыгожванне спадабалася, і ён з задавальненнем апрануў на сябе гэты шлем. Гэта ўпрыгожванне было не гэтакім пышным як у папярэднім шлеме, але не гэта галоўнае, а галоўнае тое, што яно вылучала яго сярод іншых. Акрамя шлема, Міндоўг атрымаў у падарунак ад князя Ізяслава і каня мясцовай пароды. Ён быў ніжэй яго Імклівага, і княжыч з цікавасцю выпрабаваў яго. Уражанне было добрае. Конь быў паслухмяны і, нягледзячы на невысокі рост, апынуўся жвавым конікам, і што асабліва здзівіла яго гэта тое, што ён з месца шпарка набірал вельмі высокую хуткасць. Такія кані падабралі і для збраяносцаў Міндоўга. Вечарам княжыч ў добрым настроі сустрэўся з татам. Князь Рынгольд вярнуўся ў Наваградак разам з лясніком і сваім збраяносцам Скірмунтам, які таксама захацеў ісці ў паход. Скірмунт быў абадрытам. Ён хоць і быў на адно лета маладзей Альгерда, але ўжо даўно быў збраяносцам ў таты і меў баявы вопыт, што вельмі цаніў Міндоўг. Перад сном Міндоўг доўга разважаў пра тое, што магло прымусіць мужчыну не простага становішча ў грамадстве, ў росквіце сіл адмовіцца ад радасцяў паўнавартаснага сямейнага жыцця дзеля сумных пропаведзяў юдэйскага рабіна, ў якіх навязваецца затворніческае жыццё з штодзённымі доўгімі малітвамі. А таксама прапаведуецца забойства іншых людзей, толькі таму, што яны не жадаюць верыць гэтым вельмі хворым на галаву, ці што часцей, вельмі прагным біскупам. He знайшоўшы тлумачэння гэтаму, ён успамінаючы апавяданні Эйсманта пераходзіў на разважанні аб тактыцы вядзення бою рыцарамі крыжакоў. Ён раней звычайнага лёг, каб выспацца і раніцай ўстаць бадзёрым, але гэтыя бурлівыя ў ім думы не адставалі ад яго, і ён заснуў пазней звычайнага часа. ГЛАВА 5 ПАХОД Калі раніцай пасля сняданку, Міндоўг выйшаў з замка, атрад з чатырох сотняў ваяроў чакаў яго. У канцы моста яго чакаў Альгерд верхам на мясцовам кані і трымаў у левай руцэ павады ад каня Імклівы, а ў правай павады ад мясцовага каня. Княжыч сеў на Імклівага, і атрад рушыў у паход. Атрад накіраваўся на поўнач, пасля поўдня наблізіўся да паселішча Ліда, абгароджанаму сцяной з завостраных зверху тоўстых бярвенняў. Паселішча было вялікае. Наперадзе магутных варот з дазорнай вышкай чакалі дзве сотні коннікаў гатовых да паходу. Яны прапусцілі чатыры сотні ваяроў і далучыліся да атрада апошнімі. Міндоўгу не цярпелася пазнаёміцца з сотнікам жырмунтаў, ён аддзяліўся ад сваіх і стаў чакаць, калі наблізяцца жырмунты. Наперадзе сотні княжыч убачыў магутнага вершніка сярэдніх лет з чэпкім поглядам, і на шлеме ў яго было такое ж ўпрыгожванне з пёраў, як і ў яго. — Добры дзень, мяне завуць Міндоўг. — Добры дзень, княжыч Міндоўг. Мяне клічуць Радмонт. — Ты з лужычан, з жырмунтаў? — Так. Мой дзед распавядаў, што яго дзед з сям’ёй пераехалі сюды з лужыцкіх зямель з племяні жырмунтаў. А ты княжыч з абадрытаў Ростака? — Так. Хутка весці пра мяне даходзяць да вас. I весела паглядзеўшы на Радмонта, спытаў: — А ці ведаеш ты, што з намі прыбылі ў гэтыя зямлі княжыч жырмунтаў са збраяносцамі? — Ведаю, — насцярожана адказаў Радмонт. — Княжыча жырмунтаў клічуць Жыгімонт. Ён мой сябра. Нядаўна ў яго і гародзенскай князёўны было вяселле, я там быў сябруком у Жыгімонта. Княжыч ведае, што ў наваградскай зямлі ёсць паселішча яго супляменнікаў, і ён цікавіўся ў мяне, ці ўсё ў вас добра. Міндоўг бачачы, што Радмонт адказвае аднаскладова, як быццам чагосьці асцярожнічае, стараўся казаць шмат і лагодна, а таксама спрабаваў даведацца пра яго больш. — Ты ж не толькі сотнік? — Я намесьнік і сотнік. У нальшанскай зямлі ёсць паселішча лужычан, яны прыйшлі ў гэтыя землі пазней за нас. А яшчэ ёсць шмат паселішчаў люцічаў у розных землях. Русіны і мазуры ўсіх нас разам з яцвягамі называюць Літвой. А альманцы ўжо адціскаюць і абадрытаў? — Так, але гэта не заўсёды агрэсіўна, і не ўсе альманцы. Гэта залежыць ад князёў. Франкі, швабы і баварцы мірныя, а вось саксонцы тые агрэсіўныя. У іх зямлях князі падпалі пад уплыў лацінскіх хрысціянскіх прапаведнікаў і імкнуцца каланізаваць зямлі, дзе яшчэ шануецца шматбожжа. Саксонскія сям’і перасяляюцца на нашы зямлі, будуюць царквы. Гэтыя прапаведнікі ўмешваюцца ў праўленне князёў, і нашым валхвам шматбожцаў ствараюць вялікія цяжкасці. Я сюды і перасяліўся з татам, каб выратаваць нашага моцнага валхва Вітаўта. Пачуўшы гэта, выраз твару Радмонта стаў радасней. — Так, толькі ў гэтых зямлях ёсць моцныя князі з ваярамі якіе здольныя абараніць наша шматбожжа ад хрысціянаў. — Жанаты, на кім? — Так, жанаты на яцвяжцы. Два сыны і дачка. Волхв з мясцовых, яцвяг. — Ці даводзілася табе ваяваць з рыцарамі крыжакамі? — He. — А можа, з тваіх палонных хтосьці змагаўся або мае сведкі як яны змагаюцца? — Мы бярэм у палон рамеснікаў. Я іх распытваў. Ніхто не быў сведкай і не ведае як яны змагаюцца. Полацкія ваяры змагаліся з рыцарамі крыжакоў. Трэба ў іх распытаць. Я ведаю, што ты княжыч наладзіў навучанне бітваў на мячах наваградскнх ваяроў, а таксама па навыкам дазорных. У нас ёсць патрэба ў гэтым навучанні. Можа пасля паходу акажаце нам дапамогу ў гэтым, а мы дапаможам у будаўніцтве вашага замка? — Добра, пасля паходу дамовімся пра гэта. Усе вашыя ваяры з мячамі? I колькі дазорных ў сотні? — Дванаццаць ваяроў без мечоў, яны з баявымі сякерамі. Спадзяюся, у гэтым паходзе захопім мечы. Дазорных ў нас чатыры. — Добра Радмонт. — Дзякуй, княжыч Міндоўг. Княжыч прапусціў сотню жырмунтаў і наблізіўся да вершніка старэйшых лет са шлемам, наверсе якога красаваліся пёры: — Добры дзень, мяне клічуць Міндоўг. — Добры дзень, княжыч Міндоўг. Мяне завуць Паганяйло. — Ты сотнік і намесьнік? — He, я толькі сотнік. Намесьнік у нас Роальд. — Ці даводзілася табе ваяваць з рыцарамі крыжакамі? — He. Я спадзяюся на цябе княжыч Міндоўг. Я ведаю, што ў Наваградку, ты княжыч наладзіў навучанне ваяроў бітвам на мечах, а таксама навучанне дазорных. Я пытаўся ў наваградскага ганца пра тое, каб і мы гэтаму навучыліся, але ён сказаў, што гэта залежыць ад княжыча. — Пасля паходу, мы знойдзем час, каб правесці ў вас гэта навучанне. У вас усе з мячамі?