• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Раніцай іх разбудзіў Альгерд і запрасіў на сняданак. Першай выскачыла Вольга, Міндоўг не спяшаючыся, папіўшы квасу, таксама накіраваўся на сняданак. Па дарозе княжыч сустрэў князя, той быў увесь у думках аб будаўніцтве.
    — Добрай раніцы, сын. Калі прыбудзе абяцаная дапамога будаўнікамі ад жырмунтаў?
    — Добрай раніцы, тата. Павінны быць сёння, але не пазней заўтрашняга дня.
    — Егер Сірвід вечарам адправіўся ў Наваградак, магчыма з ім прыбудуць.
    За сняданкам усе рыцары былі ў добрым настроі, нават Альгерд, што здзівіла Міндоўга. Але калі князь паеў і строга сказаў рыцару Доўбуду, каб той заняўся кузнецкай майстэрняй і адразу пасля поўдня паведаміў яму, чаго для кузні не хапае, рыцары зразумелі, што свята скончылася і трэба прыступаць да працы. Рэзкасць таты трохі здзівіла княжыча, і ён стаў прыглядацца да
    Ванды. Яна была, як звычайна ветлая і добрадушная, і ніякіх зменаў у настроі ў яе не было.
    У Вользе былі прыкметныя перамены, хоць яна старалася гэта захаваць. Хутка робячы ўсё, што ёй казала Ванда, яна старалася непрыкметна паглядзець на Міндоўга і тут жа адводзіла погляд. Яму гэта было знаёма, па зносінах з Янькой. Тые зносіны былі, як размова поглядамі. Янька начытаная, ў ёй адчуваецца таямнічасць, складаная для разуменьня. Вольга прасцей і даступней. Калі тата казаў, што ў княжыча могуць быць акрамя жонкі прыхільнасці да іншых дзяўчат, ён думаў пра такіх, як Вольга.
    Скончыўшы снедаць, Міндоўг пайшоў да валхва Вітаўта. Над новым домам для яго працавалі два цесляры, яны ўкладвалі сёмы венец. У летнім доміку ўваход з парусіны быў адкрыты, і княжыч увайшоўшы, ўбачыў наведвальніка валхва. Той уважліва прыслухоўваўся да Вітаўта. Княжыч ціха прысеў каля парога і стараўся ім не перашкаджаць. Калі наведвальнік усё ўважліва выслухаў, і падзякаваўшы валхву, павярнуўся сыходзіць, то ўбачыўшы княжыча спалохаўся і стаў прасіць прабачэння за тое, што не заўважыў яго. Павітаўшыся, Міндоўг распытаў валхва Вітаўта пра здароўе і настроі, а потым выйшаў да будаўнікоў. Цесляры папрасілі княжыча накіраваць да іх печніка. Міндоўг пайшоў шукаць князя і ўбачыў егера Сірвіда з трыма вершнікамі. Яны і былі дапамогай жырмунтаў, два цесляра і печнік.
    Адшукаўшы князя Рынгольда, княжыч дамовіўся, што печнік жырмунтаў пойдзе працаваць да дома волхва, а адзін з тых цесляроў далучыцца да будаўніцтва церама. Двум цеслярам жырмунтаў князь даручыў будаўніцтва кузні. Там жа на кузні працавалі чатыры рыцара. Усюды ўпарта працавалі. Толькі Міндоўг адчуваў сябе ў гэтым лішнім. У будаўніцтве ў яго не было навыкаў. Ён дамовіўся з татам, што заўтра з раніцы адправіцца разам з Альгердам і Стрыгівілам да жырмунтаў. Убачыўшы Вольгу, ён падышоў да яе. Пытацца пра яе здароўе і настрой было лішнім, яна была прыгожая ў сваёй радасці, вочы яе блішчэлі.
    — Вольга, вечарам я з татам і двума рыцарамі адпраўлюся ў вялікі горад Наваградак. Потым я з двума рыцарамі надоўга
    адпраўлюся ў іншыя паселішчы. Я памятаю ты казала, што табе падабаецца вышываць. Ты зможаш нарэзаць льняную тканіну на кавалачкі, з маю далонь і вышыць на іх чырвонымі і белымі ніткамі знак — скакушчага на баявым кані вершніка з узнятым у руцэ мечом?
    — Так. Mary.
    — Добра. Гэты знак — герб князёў Ростака. Такіх кавалачкаў з вышыўкай мне патрэбна два дзесяткі. Гэтымі кавалачкамі тканіны можна выціраць забрудны твар. Усё патрэбное для гэтага табе перададуць. Ён намаляваў гэты знак палкай на зямлі і абгарадзіў яго галінкамі.
    — А як доўга цябе не будзе?
    — He ведаю. Можа дваццаць дзён, а можа больш.
    Княжыч распавёў князю Рынгольду аб сваёй задумцы, каб у кожнага з ворутскіх ганцоў быў апазнавальны кавалачак тканіны, па якім усе ведалі, што ганец кажа ад імя князя Рынгольда або княжыча Міндоўга. Тата ўхваліў задумку сына і запэўніў, што перадасць Вользе ўсё патрэбное.
    На вечары ў князя Ізяслава, княжыч прыслухоўваўся да размовы князёў і пачуў, як тата казаў пра патрэбнасці кавалачкаў тканіны для выцірання спацелага твара, як прынята ў Ростаку.
    Раніцай пасля сняданку, Міндоўг разам з двума рыцарамі Альгердам і Стрыгівілам, і ў суправаджэнні іх ганца Курыла, адправіліся на поўнач. Спачатку яны накіраваліся міма паселішчы Ліда да пасялішча жырмунтаў. Ганец Курыла ўжо тры разы разам з наваградскім ганцом скакаў у гэтыя паселішчы і добра ведаў кароткія сцежкі туды.
    Пасля поўдня княжыч і суправаджаючыя прыбылі ў паселішча Жырмунты. Гэта паселішча было абгароджана сцяной з завостраных зверху тоўстых бярвенняў. Уезд быў адзін, праз браму з дазорнай вышкай. Паселішча знаходзілася на ўзвышшы побач з невялікай рэчкай Дзітва. Было відаць, што ў адной вярсце знаходзіцца возера, а за ім лес. Лес быў і з усходняга боку. У астатнім гэта было поле, ў якім вырошчвалі збожжа. Калі пад’ехалі да брамы іх сустрэў намесьнік Радмонт, відаць было, што ён рады з’яўленьню княжыча. Па дарозе ў дом намесніка, Міндоўг заўважыў яшчэ дзве дазорные вышкі.
    У доме Радмонт пахваліўся сваімі двума сынамі, старэйшаму было дваннацаць лет, і ён быў у паходзе на Пскоў, а малодшаму было дзесяць лет. Пакуль рыхтавалі лазню для гасцей, Радмонт распавёў, што ўсяго ў яго сто дваццаць чатыры ваяра. У Пскове ім удалося здабыць чатырнаццаць мячоў і ўсяго ў іх сто два мечы. Міндоўг падзяліўся сваёй думкай аб арганізацыі цяжкіх і лёгкіх коннікаў, і пра будуючых бітвах з рыцарамі хрысціянскіх ордэнаў. Радмонт быў уражаны пачутым.
    — Добрая думка, княжыч Міндоўг. У нас толькі сорак шэсьць кальчуг. Толькі адзін каваль ўмее рабіць кальчугі. I робіць ён дзве за ўсё лета. Здабываем кальчугі больш у паходзе. 3 Пскова здабылі чатыры. Дзіды з такімі лёзамі пачнем рабіць заўтра.
    — Радмонт, трэба яшчэ кагосці навучыць рабіць кальчугу.
    — Добра, княжыч. Будзем вучыць. А цяпер лазня для вас падрыхтавана. Міндоўг і два рыцары з задавальненнем папарылісь ў лазне. Княжыч ужо стаў прывыкаць да моцнага пару.
    Раніцай пасля сытнага сняданку, Міндоўг з рыцарамі правёў некалькі паказальных бітваў на мечах, як у індывідуальных, так і ў групавых бітвах. Гэтыя паказальныя бітвы выклікалі моцнае ўражанне. Княжыч адзначыў пры сабе, што жырмунты з вялікай ахвотай навучаюцца гэтым навыкам і ў іх гэта лепш атрымліваецца, чым у наваградскіх ваяроў.
    Радмонт таксама ўдзельнічаў у гэтым навучанні і паказаў свае вялікія здольнасці. У навучанні ўдзельнічалі і два яго сыны. У асабліва здольных, Міндоўг пытаўся ў іх імёны і хваліў за ўдалыя дзеянні. Відаць было, як яны гэтым ганарыліся.
    Княжыч стараўся запомніць гэтых здольных ваяроў, таму што сам быў яшчэ малады, а ў далейшым трэба ведаць на каго разлічваць. У гэтым невялікім, у параўнанні з іншымі, паселішчы было шмат ваяроў, відаць ваенныя паходы іх асноўная здабыча. Земляробства, бортніцтва і рыбалоўства на возеры гэта для мужчын, а ў жанчын падрыхтоўка ежы і ткацка-швейная рамяство, вось і ўсе справы для іх.
    Княжыч з рыцарамі прабыў сем дзён у паселішча Жырмунты і вырашыў, што гэтага достаткава. Яго праводзілі ўрачыста, ўсе сто дваццаць чатыры ваяра ў поўным баявым уборы. Да пасялішча Ліда яго з рыцарамі суправаджаў жырмунтцкі ганец.
    Дабраліся хутка. Яно знаходзілася на ўзгорку, акружаным двума рэкамі Каменкай і Лідзейкай. Вакол былі багністыя месцы. Гэтае паселішча было больш, чым Жырмунты і да адзінай магутнай брамы з дазорнай вышкай вяла адзіная цвёрдая дарога.
    У раскрытай брамы іх чакаў сотнік Паганяйло. Ён правёў княжыча з рыцарамі да дома намесніка Роальда. Ля ганка дома побач з намеснікам грэўся на сонцы доўгі вуж.
    Роальд быў сівавалосым распаўнелым мужчынам, кульгавым на правую нагу. Ён гасцінна запрасіў у свой вялікі дыхтоўны дом. На стол тут жа прынеслі ежу, хоць рыцары не былі галодныя, але саступілі настойлівай просьбе гаспадара і паспыталі смачных страў. Намеснік Роальд распавёў, што яго дзед з сям’ёй і яшчэ чатыры сям’і перасяліліся сюды з зямель люцічаў, ад гвалтоўнай хрысціянізацыі. Тут ім вельмі падабаецца.
    — Волхв мясцовы, яцвяг. На нас ніхто не нападае, а самі мы па першым клічы князя Ізяслава заўсёды ідзем у паход. Сам я ўжо пяць лет не ваюю, а тры маі сына ваявалі, але апошні малодшы сын загінуў два лета таму. Ёсць дзве дачкі на выданні, старэйшай пятнаццаць лет, малодшай чатырнаццаць.
    I ён уважліва паглядзеў на двух рыцароў. Потым гаспадар крыкнуў, каб прынеслі медавуху. Прыйшлі дзве мілавідныя дзяўчыны, дачкі намесніка, і налілі княжычу і рыцарам медавухі. Медавуха таксама прыйшлася даспадобы госцям. Затым іх запрасілі ў лазню. У вялікай лазне, тры маладыя дзяўчыны без адзення луналі іх, з дапамогай дубовага веніка. Калі госці выходзілі адпачыць ад моцнага пара, іх частавалі медавухай. 3 лазні госці выйшлі стомленыя, але чыстыя, і іх моцна хіліла да сну.
    Раніцай сытна паснедаўшы без медавухі, княжыч і рыцары з ахвотай прыступілі да навучання мясцовых ваяроў. Навучанне працягвалася восем дзён. Намесьнік Роальд у падзяку княжычу адправіў двух цесляроў для будаўніцтва замка ў Воруту. Міндоўг запомніў найболын здольных лідскіх ваяроў.
    У зваротны шлях да Наваградка іх суправаджаў малады лідскі ганец, які ўпрасіў княжыча ўзяць яго для навучання ў дазорнага. Пасля пскоўскага паходу многія ваяры пажадалі прайсці навучанне ў дазорных.
    Ужо вечарэла, калі Міндоўг і суправаджаючыя прыбылі ў Наваградак. Ля моста ў браму Вялікага замка княжыч сустрэўся з татам, якога суправаджаў егер Сірвід. Калі князь Рынгольд застаўся ўдваіх з сынам у пакоі, ён распавёў, што Сірвід паведаміў князю Ізяславу аб мілаванні княжыча з пскоўскай палоннай дзяўчынай.
    — Цяпер князь Ізяслаў настойвае на заключэнні змовін на вяселле з яго дачкой Марфай. Ён дае нам чатыры паселішчы на поўдні і ўсходзе ад Воруты. Мяжу ён устанаўлівае каменем валуном на сярэдзіне між Наваградкам і Ворутай. Я яго запэўніў, што гэта ў цябе пястота па маладосці. Бо так, сын?
    — Так, тата.
    — Па маёй просьбе Ванда пагаварыла з Вольгай. Тая была згодна з усім, што ёй казалі. На вячэры князь Ізяслаў будзе чакаць пацверджання змовін. Я яго запэўню, што ты пацвярджаеш. Цяпер яго асабістая дружына збірае даніну з падуладных паселішчаў. Думаю, што заўтра мы з князем і ты са сваімі рыцарамі наведаем тыя паселішчы, што нам перадаюць. Я жадаю, каб яны даніну перавозілі да нас у Воруту. 3 князем я дамовіўся, што вяселле будзе на Каляды. Толькі вось церам наўрад ці паспеем пабудаваць. Для мяне важна, каб будавалі добра і надзейна. Адбіраюць самыя тоўстыя, доўгія і прамыя ствалы. Па блізкасці ўсе прыдатныя ссеклі. Цяпер заходзяць глыбока ў лес. Там сякуць, абчэсваюць і падцягваюць на бліжэйшую да нас паляну, і пакідаюць на прасушку.Некаторыя падцягваюць да нас па рацэ. Зараз ужо гатовых дваннаццать дамоў. Доўгі дом з двума печкамі таксама гатовы. Калі не паспеем з церамам, то справім вяселле ў доўгім доме. Кузню пабудавалі. Зрабілі ў Наваградку па замове Доўбуда падвойныя скураныя футра, для бесперапыннага і большага нагнятання паветра ў горне. Для пачатку вырабілі жалезныя завесы дзвярныя, зараз не трэба іх прасіць у князя Ізяслава. Калі Эйсмант пераселіцца да нас, то наша зброевая майстэрня будзе лепшай ва ўсіх усходніх зямлях.