• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Прыбылі з Наваградка рыцары Альгерд і Стрыгівіл, а таксама егер Сірвід. Да Міндоўгу падышоў волхв Вітаўт, і гучна, каб чулі ўсе, прамовіў:
    — Князь Міндоўг, не сумуй, твой тата памёр па волі бога Воласа. Мы ўсе жадаем яму добра і балазе, а вышэйшае балазе, гэта развіццё, новая ступень у пазнанні. Смерць выдатная, бо сам сэнс смерці, складаецца ў пераходзе ўверх па прыступках свайго развіцця. Па волі бога Воласа твой тата перайшоў у вышні свет багоў. Я з рыцарам Альгердам правядзем пахавальны абрад па нашых традыцыях. Вечарам зробім святочную трызну па твайму тату.
    Пасля гэтых слоў волхва пачаліся падрыхтоўкі да пахавальнага абраду. Магілу вырылі недалёка ад ідала Перуна. Цесляры вырабілі труну і на яе вечку выразалі малюнак мяча. У доме, Ванда і Вольга памылі небожчыка, апранулі ў чыстае і святочное, а потым з дапамогой рыцараў змясцілі цела ў труну. Труну з небожчыкам паставілі побач з выкапанай магілай. Побач з целам князя Рынгольда паклалі яго меч, з папярэдні зламаным лязом.
    У гонар памерлага князя зладзілі турнір па стральбе з лука сярод рыцараў. Апусцілі труну ў магілу так, што галава князя была ў заходні бок. Міндоўг развязаў мяшочак таты з зямлёй Ростака і высыпаў яе яму пад ногі. Апусьцілі труну ў магілу на глыбіню з рост невысокага чалавека і засыпалі спачатку зямлёй, а потым камянямі — каменны курган. На вяршыні кургана паклалі яго зброю і даспехі. Ахвярапрынашэнне было каля ідала Воласа.
    Пасля гэтага балявалі да позняга вечара. На балі Міндоўг, як ні стараўся быць вясёлым, у яго гэта не атрымлівалася. Да адчування сваёй адзіноты дадаліся тыя клопаты, якія раней клаліся на плечы таты. Будаўнічымі справамі трэба займацца штодня, але жадання і гэтых навыкаў у яго не было. За час яго адсутнасці пабудавалі шмат дамоў, кузню, свіран, стайню. Да прыстані шмат падвозяць будаўнічых матэрыялаў. Зараз, як ніколі шмат будаў-
    нікоў сабралася і ўсімі імі трэба кіраваць. Кожны неправільны ўказ па будаўніцтве прыводзіць да памяншэння яго ўплыву. Больш за ўсё разам з татам займаўся будаўніцтвам рыцар Скірмунт, вось няхай і далей ён разам з будаўніком Моўдзенко займаюцца гэтым. Альгерд заўважыўшы, што Міндоўг або ад стомы, або ад цяжкіх дум, не вясёлы на святочнай трызне па тату, адвёў яго ў дом, каб ён выспаўся, а не мучыў сябе.
    ГЛАВА 7
    ПЕРАМЕНЫ
    Прачнуўся Міндоўг раней, чым звычайна, ці ад ранішняга холаду, ці то ад дум у сне аб будаўнічых справах. Спачатку зайшоў у дом да рыцара Скірмунта, а потым разам з ім і будаўніком Моўдзенко яны абышлі ўсе будуючыеся дамы і пабудовы. Цалкам скончыць княскі церам да з’яўлення снегу не выпадала, таму князь Міндоўг указаў паставіць сцены ў два паверхі і дах, а ўнутранае аздабленне рабіць зімой ўласнымі цеслярамі і сталярамі. Каменны мур сцен замка рабіць настолькі доўга наколькі гэта будзе не ў шкоду якасці мура.
    Князь таксама ўказаў пабудаваць яшчэ два доўгіх дамы з двума печкамі і адзін шырокі дом, каб зімой ў суровы мароз праводзіць там трэніроўкі ў бітвах на мечах. Рыцару Скірмунту, князь указаў пашырыць высечку дрэў, каля стайні. Прыбыў з Наваградка егер Сірвід, які перадаў просьбу князя Ізяслава прыбыць цяпер да яго.
    Пагутарыўшы з валхвом Вітаўтам, князь Міндоўг накіраваўся ў Наваградак. Князь Ізяслаў паспучуваўшы Міндовгу, спытаў:
    — Князь Міндоўг, тваё рашэнне пра вяселле з князёўнай Марфай застаецца ў сіле?
    — Так, князь Ізяслаў. Толькі само вяселле будзе праз два лета, будзем захоўваць традыцыі даўніны.
    — Добра. Праз два лета не будзем чакаць Калядаў, а роўна праз два лета, дзень у дзень?
    — Так.
    — Князь Міндоўг, нальшанскі князь Таўцівіл памёр пяць дзён таму, па яго волі і па згодзе заможных людзей княства, князем нальшан абралі на іх веча нашага ваяводу Ердзівіла. Ён ужо пачаў перасяляцца. Я пагаварыў з пасадні кам, сотнікамі і іншымі заможнымі людзьмі, ўсе мы просім цябе стаць нашым ваяводам. Дапамогу ў будаўніцтве твайго замка мы па-ранейшаму будзем аказваць. Як ты, князь, пагаджаешся стаць нашым ваяводам?
    — Так, згаджаюся.
    — Добра. Па тваей замове ўжо больш за сотню вырабілі доўгіх дзід.
    У гэты час зайшоў служка князя Ізяслава і паведаміў, што прыбыў ганец з Гародні. Ганец паведаміў, што сёння ўвечары або заўтра прыбудуць у Гародню гандляры з суправаджаючым іх конным атрадам з Ростака. Больш ён нічога не змог сказаць таму, што сам ганец гэты атрад не бачыў, а толькі перадае словы князя Жывінбуда. Калі ганец выйшаў, князь Міндоўг выказаў здагадку:
    — Там, хутчэй за ўсё будзе мой старэйшы брат Доўспрунк з жонкай і малодшай сястрой, а таксама магчыма дзядзька Выкінт. Рыцар Эйсмант са сваёй зброевай майстэрняй наўрадлі будзе таму, што ў гэтыя дні яго жонка павінна была нарадзіць. Жонка брата Доўспрунка таксама хутка павінна нарадзіць. Князь Ізяслаў, як вы думаеце размясціць іх?
    — Калі жонка твайго брата збіраецца нараджаць, тады іх трэба размясціць тут у Наваградку. На першый час ў доме Ердзівіла, калі пераселіцца. А потым паглядзім па пасялішчах, або дапаможам у будаўніцтве новага. А дзядзька з кім прыбудзе?
    — Мой дзядзька Выкінт прысвячаны рыцар, ваяваў з хрысціянскімі войскамі, ў яго сем збраяносцаў. У яго няма дзяцей. 3 кім ён прыбудзе не ведаю, добра будзе, калі прыбудзе з збраяносцамі, яны вопытныя ваяры.
    — Я сабіру ганцоў, якія былі ў розных нашых паселішчах. Пацікаўлюся, дзе і як жывуць намеснікі і валосціцелі. Мая дружына заканчвае збіраць даніну, яны таксама весці мне апавядуць. Потым сумесна прымем рашэнне. Спакой, што быў у цябе
    з татам, застанецца за табой. На вячэру і сняданак запрашаю на кожны дзень. Увайшоў служка князя Ізяслава і паведаміў, што прыбыў егер Сірвід. Калі ўвайшоў егер, Міндоўг звяртаючыся да князя Ізяслава, прапанаваў:
    — Мне патрэбна прыгледзецца да будаўнічых спраў, таму я буду ў Воруце, а праз егера Сірвіда буду перадаваць просьбы па будаўніцтву. Заўтра днём я прыбуду сустракаць супляменнікаў з гандлярамі. Добра, князь Ізяслаў?
    — Добра, князь Міндоўг.
    Накіроўваючыся ў Воруту, Міндоўг разважаў над склаўшымся становішчам. Ён ніколі з татам не казаў аб размяшчэнні брата і дзядзькі, гэта трэба было вырашаць князям. Але князь Ізяслаў, на гэтае пытанне адказаў няўпэўнена. Каб пераняць частку сілы князя Ізяслава перад іншымі, мне патрэбно ажаніцца на яго дачцэ. Калі перадаваў князям вышытыя кавалачкі тканіны для іх ганцоў, я прапаноўваў ім, паведамляцца са мной абыходзячы князя Ізяслава. Пасля таго, як я стаў князем Воруты і ваяводам Наваградка, па вайсковых справах ім патрэбна звяртацца да мяне, а па гаспадарчых справах хай звяртаюцца да князя Ізяслава. Лет на дзесяць такое размеркаванне мяне задоволіць, а потым усе справы неабходна вырашаць мне аднаму. Гаспадарчыя справы таксама вельмі важныя і моцна ўплываюць на ўладу.
    Пры набліжэнні да Воруты, князь з задавальненнем адзначыў, што нягледзячы на тое, што пачынае цямнець, гук працы сякірай і молатам да гэтага часу чутны.
    Пры ўездзе ў пасад Воруты, каля стайні была кузня і ён вырашыў, што нарэшце то ёсць час зайсці туды. Кузня хоць і была менш, чым у Эйсманта, але не была цеснай. Доўбуд разам з кавалём сярэдніх лет кавалі доўгую паласу металу, а падлеток раздзьмухаў мяхамі аранжавы агонь у печы. Было горача, і Міндоўг вырашыў не адцягваць іх ад працы.
    Насупраць кузні цесляры па размечаных пляцоўках пад доўгіе і шырокі дамы, ставілі на камяні лагі. Угледзеўшы князя, падбег будаўнік Моўдзенко.
    — Князь Міндоўг, мы пакуль размецілі пад шырокі дом і пад адзін доўгі, а заўтра будзем пад другі.
    — А дзе рыцар Скірмунт?
    — Ён разам з іншымі рыцарамі выкарчоўвалі пляцоўку каля стайні. Пляцоўка патрэбна роўная для выгулу коней. Так?
    — Так.
    — Вось яны выкарчоўвалі з дапамогай коней, а потым засыпаюць ямы. Адсякаюць карчы ад дрэва, і карчы адносяць углыб лесу. Князь, патрэбны пяць цеслярскіх сякір і лесарубы для гэтай працы. He гожа рыцарам гэтым займацца.
    — Трохі хай і гэтай працы паспрабуюць. А што сякір не хапае?
    — Цесляры і сталяры шкадуюць свае сякіры. Толькі ляснік Кодрун даў сваю сякіру.
    — Добра. Усё што патрэбна для будаўніцтва, заўтра днём скажыце егеру Сірвіду, а ён перадасць князю Ізяславу.
    Набліжаючыся да замка, князь убачыў Ванду і сказаў ёй, што прагаладаўся. Яна запрасіла Міндаўга ў дом рыцара Альгерда. Увайшоўшы ў дом, ён убачыў Вольгу, якая пры яго з’яўленні на імгненне ўспыхнула тварам і вачыма, а потым збянтэжыўшыся адвяла погляд. Хваляванні апошніх дзён адбіліся на ім, і ён з прагнасцю сытна паеў. Пасля ежы, выходзячы з хаты, ён сутыкнуўся з задыханым ад бегу Альгердам.
    — Князь, я хацеў бы пагаварыць сам-насам.
    — Кажы, мы адны.
    — Князь, памятаеш пасля Пскова, я казаў табе, што ў сваім выбары жанчын, яшчэ пакуль выбіраю.
    — Памятаю, ведаючы цябе, я тады гэтаму здзівіўся.
    — Князь, праўда ў тым, што калі ўпершыню ўбачыў Ванду, я зразумеў свой выбар. Я нікому не казаў пра гэта і ёй таксама, але цяпер мяне трывожыць, што князь Ізяслаў захоча яе вярнуць сабе. Я цябе князь, прашу не дапусціць гэтага.
    — Добра, я табе абяцаў дапамагчы ў гэтым так, што ты не перажывай. А сам ты, як адчуваеш яна не будзе супраць?
    — У гэтым я не ўпэўнены, але яна заўсёды з ахвотай ішла на размову са мной. Я таемна назіраў за яе адносінамі з князем Рынгольдом. Іх добрым адносінам нешта перашкаджала, я б сказаў, што Ванда была чымсьці незадаволеная князем.
    Апошнія словы Альгерда чулі падышэдшые да іх рыцары Скірмунт і Стрыгівіл. I калі Альгерд зірнуў на Скірмунта, той вымавіў:
    — Калі князю Рынгольду паведамілі пра тое, што недалёка ў лесе бачылі гэтага вялізнага тура, то ён адразу адклаў усе будаўнічыя справы і арганізаваў паляванне. Ён хацеў паказаць, перш за ўсё Вандзе, што ён у сіле перамагчы гэтага вялізнага звера. Міндоўга гэтые словы трохі раззлавалі.
    — Зразумело. Ніколі і ні з кім пра гэта не кажыце. Хадземце да мяне ў дом.
    Калі яны ўвайшлі і селі за стол, князь убачыўшы нецярпенне Альгерда сказаў:
    — Бачу табе не трываецца. пачну з цябе. Заўтра табе трэба аб’ехаць нашы чатыры паселішчы і выявіць з намеснікамі і валосціцелямі, подлеткаў адзінаццаці, дваннаццаці лет жадаючых вучыцца на збраяносцаў для мяне, і прывезці іх сюды. У Людвіка акрамя подлетка, трэба каб ён накіраваў сюды праз дзевяць дзён ваяра Яргайла, які навучыць трапна кідаць дроцікі ў мішэнь на скаку.