— Дазваляю. Дзякуй табе за працу. — Дзякуй, князь Міндоўг. Падышоў егер Сірвід, і з загадкавым відам паведаміў: — Князь Міндоўг, учора ў князя Ізяслава быў у госцях слонімскі князь Вілікаіл. — Сірвід, з якой мэтай прыбыў князь Вілікаіл? — Князь, я дакладна не ведаю, але думаю, што ён шукае сабе жонку. Хутка заканчваецца яго двухгадовы смутак. Я думаю, што ён прыглядаўся да вашай сястры. — Сірвід, разведай і заўтра мне паведамі. — Добра, князь Міндоўг. Князю не спадабалася здагадка Сірвіда, Альгуце толькі чатырнаццаць лет. Тым больш, што ў яе таксама двухлетні смутак па смерці таты. А можа ён сватаецца да князёўне Марфы? Гэта было б добра для яго. Хай забірае яе да сябе ў Слонім, а ён возьме ў жонкі Яньку. Але гэта не выгадна князю Ізяславу. Ён губляе падтрымку моцнага рыцара, ваяводу і князя Міндоўга. Ён не адпусціць ад сябе адзінага астатняга роднага чалавека. Янька! Вось куды накіруецца князь Вілікаіл. Міндоўг разумеў, што мару ўзяць у жонкі Яньку, амаль не магчыма здейсніць, але і губляць гэтую прывідную мару ён не хацеў. Янька разумная і чароўная. Яна мара. Вядома імкненні аб узначаленні ўсіх войскаў шматбожцаў і пераможных бітвах з рыцарамі хрысціян, усё ж важнее. Але не хацелася пазбаўляцца думкі пра гэтую цудоўную дзяўчыну, бо ўсё ў жыцці можа змяніцца. Раніцай Міндоўг прачнуўся ад таго, што Вольга пацалавала яго ў лоб, але цяпер яму не хацелася мілавацца з ёй. Яго думкі былі пра егера Сірвіда, прыехаў ён ужо, ці яшчэ няма. За сняданкам ён падумаў, штоб не паведаміў Сірвід, трэба быць вельмі стрыманым. Бо егер выведнік князя Ізяслава. Калі Міндоўг перад домам размаўляў з рыцарам Скірмунтам, ён краем вока заўважыў Сірвіда, які ішоў да яго. Князь зацягнуў размову з рыцарам, каб даць зразумець егеру, што яго паведамленне для яго не доўгачаканае і не важнае. Скончыўшы размову з рыцарам, Міндоўг павярнуўся да егера. — Добры дзень, Сірвід. — Добры дзень, князь Міндоўг. Князь Вілікаіл наведваў гандляра Чорнавіла. — А ты бачыў маю сястру Альгуту? Як яна? — Я толькі мімаходам бачыў яе з князёўнай Марфай. Яны спакойна размаўлялі між сабой. — Добра. Дзякуй, Сірвід. Міндоўг нядоўга думаў над зачэпкай для наведвання Чорнавіла. Ванда прасіла яго купіць соль для нарыхтоўкі рыбы на зіму. Узяўшы два палатняных мяшка, ён адправіўся ў Наваградак. Гандляр Чорнавіл радасна сустрэў Міндоўга. Хутка дамовіўшыся па солі, князь перавёў размову на дзяцей гандляра. Павіншаваўшы Чорнавіла з тым, што старэйшы сын абраны нальшанскім князем, Міндоўг перайшоў да сярэдняга сына Міхайла і паскардзіўся гандляру, што не было часу з ім пагутарыць. Гандляр Чорнавіл быў з тых мудрых людзей, якія ведаюць, што суразмоўца хоча выведаць задоўга да таго, як яго пра гэта спытаюць. Таму ён распавёў, што Міхайла яшчэ не хутка адправіцца гандляваць на поўдзень, толькі калі рэкі пакрыюцца лёдам. He перарываючы свой аповяд, ён паведаміў, што ўчора быў у іх слонімскі князь Вілікаіл, і пагутарыўшы з Янькай, прасіў у яго рукі дачкі. Ён і Янька далі на гэта згоду, і вяселле будзе, як мінуюць Каляды. Пасля гэтай размовы Міндоўг наведаў сям’ю брата Доўспрунка, які ў гэтую раніцу адправіўся ў Жыжмы. Адшукаўшы ў Вялікім замку сястру Альгуту ён заўважыў, што яна з радасцю пакінула князёўну Марфу і адасобілася з ім у спакоі. Ён не хацеў, каб у яе з Марфай былі дрэнныя адносіны. Сястра яго супакоіла, яе радасць выклікана сустрэчай з ім, па яго яна засумавала. Яны не паспелі нагаварыцца, калі іх запрасілі на вячэру. Міндоўг падумаў, што яшчэ рана для вячэры, але калі паклікалі, значыць князь Ізяслаў хоча з ім аб чымсьці пагаварыць. Міндоўг убачыў, што князь рады яго з’яўленню. — Цяпер, калі наступіла зіма і ў цябе князь Міндоўг, настае вялікі вольны час, я спадзяюся. мы часцей будзем бачыць цябе тут. — Так князь, мае навучання скончылісь, цяпер трэба больш займацца гаспадарчымі справамі. — Па гаспадарчых справах мы дапаможам, што трэба ты скажы, мы адразу зробім. — Я са сваімі справамі ўправлюсь. Мяне больш турбуе справы ў дзядзькі Выкінта. Нам вельмі важна зрабіць княства Выкінта паказальна самым моцным у жамойтаў. Каб жамойты бачылі і імкнуліся да сяброўству з ім і з намі. — Я размаўляў з тваім дзядзькам, калі ён прыязджаў на памінкі князя Рынгольда. Ён тады быў задаволены, як ты князь, рашуча і па добраму гаварыў з жамойтамі, і як яны прынялі яго да сябе. Усё ў чым ён тады меў патрэбу, я яму даў, і коней, і наканечнікаў стрэл, і збожжа. Шэсць нагружаных каней адправіліся з ім і з Дангайла. — Жамойты дапамогаюць яму ў будаўніцтве.Трэба дзядзьку Выкінту іх за гэта аддзячыць ежай, ганчарнымі вырабамі і іншымі для іх, неабходнымі рэчамі. Трэба каб жамойты зразумелі розніцу між Рушковічамі, якія нічым не аддзячаць за іх працу, і Выкінтам, які клапаціцца пра іх. — Я з табой князь цалкам згоден. Што ты прапануеш? — Трэба часта аказваць яму дапамогу. Тое, што ён тады браў, надоўга не хопіць. Трэба рэгулярна пасылаць ганцоў. Зараз зіма, жамойты будуць паляваць на пушнога звера, калі яны не ўмеюць добра вылучаць скуркі, то трэба да іх адправіць майстра, каб ён іх там вылучаў і іх гэтаму навучыў. — У іх іншая гаворка і ніякі майстар туды не пераселіцца. Гандляр Чорнавіл і Дангайло выменьвалі іх скуркі, і пакідалі іх у найбліжэйшай да іх, нашым паселішчы Родна. Там ёсць такі майстар, а потым іх забіралі. — Шкада. Ганчарныя майстры таксама не пераселяцца. А ганчарныя майстры ў Родна ёсць? — He. Ганчарны майстар ёсць у паселішча Жырмунты, там жа ёсць і ткацкія майстары. А ў паселішча Ліда ёсць добры каваль. — Тады Дангайлу трэба ўзмацніць гандль, і для паселішчы Выкінта даць выгадныя ўмовы абмену. — Добра. Заўтра пашлю ганца з наказам у Ліду, Жырмунты і Родна, каб выконвалі заказы ад князя Выкінта на выгадных для яго ўмовах і хутка. Ён перадасць нашы меркавання князю Выкінту і Дангайло. Па вяртанні, ён раскажа мне, а потым цябе. Ты князь, скажы гэтай зімой нам трэба асцярогацца нападу рыцараў хрысціянскіх ордэнаў? — Магчыма яны затрымаліся ў Эстляндыі. Па шляху да нас ім будзе супрацьстаяць полацкае княства. А калі яны пойдуць на захад, міма полацкага княства, то ўзімку ў бедных жамойтаў, яны не знойдуць кармоў для сваіх каней. Таксама адлегласць вялікая. — Зразумело, вясной трэба яшчэ больш умацоўваць князя Выкінта. — Так, да вясны трэба, каб у жамойтаў з’явілася жаданне стаць ваярамі князя Выкінта, каб ведалі ваяр будзе заўсёды накормлены, апрануты і абуты. А калі будзе дасведчаным ваяром, стане дзесятнікам, то яму пабудуюць дом і ён будзе зайздросным жаніхом. Князь Ізяслаў, калі я быў у Нальшанах, мне не спадабаліся іх ваяры, яны больш думалі аб гаспадарчых справах, чым як навучыцца навыкам бітваў на мечах. — Ведаю, князь Міндоўг. Памерлы князь Таўцівіл быў слабым князем. Яго тата быў моцны князь, як і яго старэйшы брат. А Таўцівіл больш гаспадарчымі справамі займаўся, таму ён і сябраваў з Ердзівілом. А ваяры прывыклі, што на іх ніхто не нападае. Вакол усе княства з якімі дагаворы аб узаемадапамозе, толькі на паўночным захадзе з жамойтамі няма дамовы, але яны слабыя і не нападуць. Таму ваяры толькі і могуць, што сумесна з моцнымі нашымі ваярамі напасці на слабога і паграбаваць яго. А ў Ердзівіла характар, як у яго таты, гандляра Чорнавіла, на розуме толькі гаспадарчыя выгады. Таму каля нальшанскага княства я выбіраў паселішчы, для пераселення тваіх родзічаў. Разумею, ты князь хочаш, каб і брату дапамагалі, але на ўсіх дапамогі не хопіць. Скажы каму трэба больш дапамогаць? — Больш дзядзьку Выкінту, яму будзе цяжка. — Згодзен. Я такой жа думкі. Вяртаючыся ў Воруту, Міндоўг падумаў, што князю Ізяславу не хапае звычных гутарак з князем Рынгольдом, таму ён так узрадаваўся яго з’яўленню. Як толькі ён увайшоў у свой дом, прыйшоў Альгерд. — Князь Міндоўг, я да цябе з просьбай ад усіх рыцараў і ад каваля. Мы зрабілі свой выбар і хочам згуляць вяселле. Для Міндоўга гэтая просьба не была нечаканай. — Добра, я згодзен, і хацеў сказаць, што вяселле будзе, калі будаўнікі скончаць усе працы да наступлення маразоў, але падумаў, што яны заўтра выганяць будаўнікоў. Вяселле будзе праз сем дзён. Убачыўшы, што Альгерд яшчэ нешта хоча прасіць, дадаў: — Можаш паведаміць палонным, што я даю ўсім вольную. Гэта быў не толькі падарунок тым, хто рыхтуецца да вяселля, гэта было абдуманае рашэнне. Ён бачыў, што яны старанна працавалі, яны хацелі быць з ім і тут жыць. Гэта быў давер ім і падзяка за працу. Гэта была асабістая падзяка Вользе. Пасля таго, як сёння ён зразумеў, што Янька, як мара знікла, ён з асабістой ўдзячнасцю думаў пра Вольгу. Міндоўг не хацеў раней і асобна дзякаваць Вольге, каб не прыцягваць увагу да яе, ён загадзя вырашыў абвясціць гэта перад вяселлем рыцараў. А сёння з абвастрэннем асабістых пачуццяў, ён даў вольную ўсім. Міндоўг прачнуўся ад дотыкаў вуснаў Вольгі. Нягледячы, што перад сном у іх былі бурныя мілаванні, ім і раніцай захацелася гэтага. Пасля позняга сняданку Міндоўг выйшаў з хаты і адразу адчуў мароз. Ён вярнуўся, каб пераапрануцца ў футравую вопратку, пашытую яму Вольгай. Па дарозе ў кузню яму насустрач выходзілі былыя палонныя з удзячнасцю. Як толькі князь увайшоў у кузню, Доўбуд і каваль спынілі працу і дзякавалі яго, а затым ўручылі княскі шлем з ахоўным прыладам для верхняй частцы твара і з прыгожымі пер’ем пеўня на вяршыні. Каваль Фрол паказаў частку кальчугі з асобных тонкіх сталёвых пласцін і распаёў, што такія ён бачыў у нарманаў. Доўбуд дадаў, што гэтую частку кальчугі яны замацавалі на дрэве, і ён страляў па ёй з вялікага лука. Наканечнік стрэлы яе не прабівае, а толькі прагінае. Калі дзве стрэлы трапяць у адно і тое ж месца, то другім стрэлам праб’юць пласціну. Каваль Фрол запэўніў князя, што кальчуг з такім нагруднікам яны зробяць больш за аднальковы час, чым звычайных кальчуг. Выйшаўшы з кузні ў добрым настроі, Міндоўг адразу адчуў, што мароз моцнее. Да яго падышоў будаўнік Моўдзенко і сказаў, што дах церама накрылі яшчэ ўчора, але ён застаўся, каб прасачыць за іншымі будоўлямі, а сёння моцны мароз і ён правяраў мур сцен. У такі мароз нельга рабіць мур і ён просіць князя яе прыпыніць да вясны. Міндоўг пагадзіўся з ім і абышоў усіх запрошаных будаўнікоў, і падзякаваўшы за добрую працу, дазволіў вярнуцца дадому.