• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    стаялі тры правадыры: Елеазар, пасьлядоўнік Юды Галілеяніна, Іоанн Гіскал і Сымон Гераза. Елеазар пакончыў з сабой, каб не патрапіць у рукі ворагаў, Іоанн скончыў свае дні ў вязніцы, a Сымон быў захаваны для ўдзелу ў трыўмфальным шэсці Ціта Флавія Веспасіяна.
    — Гэта вялікае паўстанне і яго наступства наводзяць мяне на думку, што гэтая секта Юды Галілеяніна, з паслядоўнікамі Менахеем і Елеазарам, злажыла хрысціянскую веру ў Ісуса Хрыста.
    — Князь, я таксама думаю. У гэтым мяне пераканалі не столькі развагі Іосіфа Флавія, не тое, што пасля падаўлення рэлігійнага бунту, былі таемныя грамадства секты Юды Галілеяніна, якія потым арганізавалі вялікае паўстанне, колькі тое, як адказалі на гэта рымскія заваёўнікі. Рымскі імператар Нерон, паслаў на падаўлення паўстання дасведчанага палкаводца Ціта Флавія Веспасіана, якога не любіў за тое, што ён не ўхваляў страсці Нерона да акцёрства. Даў яму вельмі вялікае войска. Пасля перамогі, Ціт Флавій Веспасіан прымушае аднаго з верхаводаў абложаных — Сымона Геразу, ўдзельнічаць у трыумфальным шэсці рымлян, тым самым як бы ён прызнаецца ў сваіх памылках.
    — Згодзен з табой. Цяпер я яшчэ больш зацвердзіўся ў думкі, што юдэі хрысціяне прыдумалі хрысціянства з-за таго, што падняўшы паўстанне па ўсёй Палестыне, яны забівалі сваіх супляменнікаў, якія прытрымліваліся ўмераных поглядаў, традыцыйных для ўсіх габрэяў, веру юдаізму. Гэтая вельмі ваяўнічая вера. Гэтыя паслядоўнікі Юды Галілеяніна і прыдумалі легенду пра Ісуса Хрыста, каб іх не блыталі з традыцыйным юдаізмам.
    — Згоден з табой, князь. Аб іх ваяўнічасці і нецярпімасці да іншых, настаўляецца ў евангелле ад Матфея — не думайце, што я прыйшоў прынесці мір на зямлю; не мір прыйшоў я прынёсці, але меч. Я прыйшоў падзяліць чалавека з татам яго, і дачку з маці яе, і нявестку са свякрухай яе. I ў канцы гэтага выхавання — хто зьберагае душу сваю, страціць яе; а хто страціў душу сваю дзеля Мяне, зьберажэ яе. А ў евангеллі ад Лукі настаўляецца: агонь прыйшоў Я зьвесьці на зямлю, і як жадаў бы, каб ён ужо загарэўся! Хрышчэньнем павінен Я хрысціцца; і як Я ўбольваюся, пакуль тое здзейсьніцца! Ці думаеце вы, што
    Я прыйшоў даць мір зямлі? He, кажу вам, але падзел. Бо з гэтага часу пяцёра ў адным доме пачнуць дзяліцца: трое супроць двух, а двое супраць трох. Тата будзе супраць сына, і сын супраць таты; маці супраць дачкі, і дачка супраць маці; свякроў супраць нявесткі сваёй, і нявестка супроць сьвякрові сваёй. Гэта распальванне ваяўнічасці і нецярпімасці на працяг амаль дванаццаці сталеццій, прывяло да таго, што яны між сабой ваююць. Чатырнаццаць лет таму лацінскія хрысціяне напалі на іншых хрысціянаў у Канстанцінопалі і разрабавалі ўсіх. А традыцыйны юдаізм ад імя чацвёртага сына Іакова — Юды або Йехуды, чые нашчадкі і нашчадкі Веньяміна, утварылі паўднёвае Юдэскае царства са сталіцай ў Ерусаліме. Пасля падзення паўночнага Ізраільскага царства, народ Юды стаў асноўным. Ён застаўся асноўным і пасля яго заваёвы. Юдаізм не імкнецца да распаўсюджвання, а хрысціянства імкнецца да распаўсюджвання. Распаўсюджваючы хрысціянства, яны палягчаюць сабе мэту далейшай заваёвы плямёнаў.
    — Але ў сямідзесятае лета, пасля паразы, ім было цяжка весці рэлігійную прапаганду.
    — Так, князь. Пасля разбурэння Ерусаліма, ацалелыя жыхары сталі рабамі, таму першыя хрысціяне з’явіліся сярод рабоў. Яны вялі таемную рэлігійную прапаганду, збіраліся ўпотай ў катакомбах, прыцягваючы на свой бок рабоў-шматбожцаў думкай будучага вызвалення. Яшчэ Нерон у шэсцьдзесят чацвёртае лета ўчуў небяспеку прапаганды і распаўсюджвання рэлігіі Юды Галілеяніна, і ён не абмяжоўваўся пакараннямі ў Юдэі і Галілеі, загадаў прыняць самыя суровыя меры супраць усіх габрэяў. А яны былі рассеяны па шырокіх правінцыях, кіраванымі яго проконсуламі. Пасля сямідзесятага лета, ўсе габрэі знаходзіліся пад падазрэннем, і яны хавалі сваю прыхільнасць Юду Галілеяніну, таму яны прыдумлялі разнастайныя легенды, з якіх апасля святары скроілі свае евангелля. Тое, што Ісус Хрыстос гэта легенда, я ў гэтым перакананы ўжо сем лет таму, з таго часу, як стаў вывучаць грэчаскіх і рымскіх гісторыкаў, якія жылі тады ж, што і легендарны Богачалавек, і адразу пасля яго. Быў такі грэцкі філосаф і мараліст Эпікцет, які нарадзіўся ў пяцідзесятае лета. Ён вывучаў разнастайныя рэлігійныя вераванні. У яго за-
    пісах і ў запісах яго вучня Арріана ніводнага слова пра Хрыста няма, хоць ён сам быў выхадцам з тых мясцін, а потым жыў у Рыме ў часы Нерона. У яго адналетка Плутарха была адметная асабістасць, ён пісаў біяграфіі знакамітых людзей, не грэбуючы ніякімі легендамі і цудамі. Чаму ж ён не напісаў біяграфію Ісуса Хрыста? Светоній, летапісец імператараў, падрабязна апісаў праўленне Тыберыя, але ні слова пра Ісуса Хрыста, нібыта які жыў у гэтае праўленне. Пліній Старэйшы, які нарадзіўся ў праўленне Тыберыя, таксама нічога не піша пра Хрыста, як і яго пляменнік Пліній Малодшы. Нават Філон Александрыйскі, гэты габрэйскі Платон, які прыбыў у Рым з Ерусаліма, таксама нічога не ведае пра Ісуса Хрыста. А яго шматлікія маралісцкія погляды сталі пазней асновай розных хрысціянскіх плыняў, але ў іх няма згадак ні Хрыста, ні Пятра, ні Паўла, не кажучы пра іншых апосталаў. Я ўжо згадваў Іосіфа Флавія, гэты габрэйскі гісторык, пісаў гісторыю свайго народа з найвялікшым багаццем усялякіх падрабязнасцяў. Асабліва падрабязна апісвае той час, які папярэднічаў падзенню Ерусаліма, бо сам прымаў удзел у абароне горада. Народжаны праз чатыры лета пасля нібыта прадстаўлення на Галгофе, ён ведаў юдэяў хрысціян, але пра такіх хрысціянах, як Пётр і Павел, нават не чуў.
    — А Юда Галілеянін не мог быць тым, каго потым сталі называць Ісус Хрыстос?
    — He, князь. Юда Галілеянін сын, як тады пісалі, атамана разбойнікаў Іезекіі. Ён памёр у сёмае лета пры кіраванні імператара Аўгуста. Яго жыццё і філасофія апісана гісторыкамі, ў ёй няма нічога агульнага з евангеллямі. Цябе князь, не распавядалі пра евангеллі Юды?
    — He. Яно з тых сямнаццаці?
    — Так. Гэта Евангелле Юды згадваецца ў Ірынія Ліёнскага ў другім сталецці, і ў Епіфанія кіпрскага ў трэцім сталецці, у творах аб хрысціянскай ерасі. Яны пісалі, што так як адзін Юда ведаў ісціну, то і здзейсніў таямніцу здрады, і праз яго, пішуць яны, дазволена ўсё зямное і нябеснае.
    — Што значыць усё?
    — Ісус распавёў Юду, што быў вялікі і безназоўны Дух у вялікім безабмежаным прасторы. У ім з’явілася святлівая Im-
    глістасць. Па загадзе Духа з імглістасці з’явіўся вялікі анёл Самонарожденный для служэння яму. А таксама ў святлівай імглістасці быў Адамас, падобны анёлу. Па волі Духу, Адамас стварыў семдзесят два свяцілы нятленнага пакалення. Далей Дух загадвае нарадзіцца дваннаццаці анёлам, для валодання над хаосам і светам. Гэтыя дваннаццаць анёлаў ствараюць дваннаццаць сваіх пасланнікаў, для валодання над хаосам і светам. Сем пасланнікаў для валодання над светам і дабром, і пяць пасланнікаў, для валодання над заганным светам, і перш за ўсё над хаосам і безданню. I першым з гэтых пяці быў Хрыстос. Гандляр Міхайла змоўк і ўважліва глядзеў на Міндоўга, жадаючы выведаць якое ў яго ўражанне на пачутае.
    — Гандляр Міхайла, я не зразумеў хто чаго ствараў.
    — Князь Міндоўг, я таксама не зразумеў хто чаго ствараў, я толькі стараўся падрабязна і блізка да тэксту перадаць напісанае.
    — Я зразумеў толькі, што Ісус Хрыстос прызнаўся толькі Юду Іскарыёту, што ён Пасланец для валодання над парокам і хаосам. У мяне пытанне. А што ў евангелле паказвае на вылучэнне Юды сярод астатніх вучняў Хрыста?
    — Так Хрыстос звяртаецца да Юды са словамі: «Прыйдзі, каб я мог навучыць цябе таямніцам, якіх не бачыў ніхто ніколі», пасля чаго варта апісанне адкрыцьця. А таксама выкладзеныя ў евангеллі размовы Ісуса з вучнямі, тая частка, дзе яны ўсе, акрамя Юды, просяць Хрыста растлумачыць іх калектыўнае бачанне аб жорсткім ахвярапрынашэнні ў імя Госпада. А Хрыстос тлумачыць, што ажыццяўляюшчые яго і ёсць самі вучні, а ахвяры гэта натоўп, якую яны ўводзяць у зман. Гэта прадбачылася, што адзін толькі Юда цалкам і поўнасцю зразумеў задумку Хрыста і таму ён пагадзіўся згуляць у ім важную ролю, адмовіўшыся ад усяго — ад прызнання свайго евангелля, і ад свайго добрага імя.
    — Калі Хрыстос першы з пяці пасланцаў для валодання над заганным светам і хаосам, значыць будуць і іншыя?
    — Здаецца што так. Калі многія зразумеюць, што хрысціянства поўна супярэчнасцяў і хлусні, тады прыдумаюць іншую легенду, больш правдаподобную, больш прыгожую.
    Наступіла цішыня. Ніхто не хацеў і не мог гаварыць. Яны бы доўга сядзелі ў цішыні, калі б іх не запрасілі на вячэру. У сярэ-
    дзіне вячэры, князь Міндоўг вырашыў вярнуцца да пакутлівага яго пытання.
    — Міхайла, ўсё ж якая твая думка, чаму моцныя рыцары з добрага радаводу ідуць не ў вандроўныя рыцары, а ў рыцары хрысціянскіх ордэнаў?
    — Можа ад таго, што ёсць розныя характары. Ёсць з такім характарам, як у цябе князь Міндоўг, гэта рашучыя, якія стараюцца самім усё спазнаць, якія імкнуцца камандаваць іншымі. А ёсць іншыя, яны заўсёды згодныя з меркаваннем большасці, не супярэчаць, заўсёды гатовыя падпарадкоўвацца. Гэтым другім лёгка навязаць сваю думку, яны лёгка паддаюцца любым пропаведзям, хоць і не разумеюць іх.
    Ужо змяркалася, калі Міндоўг вяртаўся ў Воруту. У моцны мароз яго сагравала думка, што там, у Воруце яго чакае Вольга. А характар у яе рашучы, не паддалася тату ў навязванні ёй хрысціянства. Князь не памыляўся, яе вочы адлюстроўвалі нецярпенне сустрэчы з ім. Раніцу Міндоўг сустрэў з задаволенай ўсмешкай, не ад таго, што яркія прамяні сонца зазірнулі ў акно, а ад цёплых ласкавых вуснаў Вольгі.
    Пасля сняданку князь вырашыў зноў пагаварыць з гандлярам Міхайла. Толькі ў гэты раз не пра хрысціянства, гэтыя размовы яму надакучылі. Прычыны па якіх становяцца рыцарамі хрысціянскіх ордэнаў, могуць быць розныя, можа з-за характару, а можа па нейкіх асабістых трагедыях. У кожнага яны свае. А на поле бітваў, усе рыцары хрысціянскіх ордэнаў аднолькавыя — фанатычна жорсткія. Выбіць глебу для фарміравання такіх рыцараў —фанатыкаў, яму не пад сілу. 3 гэтым трэба змірыцца.
    Гандляр Міхайла, як ніхто другі, ведаў аб становішче ў паўднёвых русінскіх княствах. Рэкі пакрываюцца лёдам, хутка гандляр Міхайла адправіцца ў паўднёвыя зямлі. Трэба было сёння з ім пагаварыць пра гэта. Прыбыўшы да дома Міхайла, Міндоўг заўважыў, што гаспадар выйшаў яго сустракаць, як старога знаёмага. He паспеў князь сесці ў знаёмае яму крэсла, як прынеслі гарачы напой з травы, для сагрэва з дарогі.