• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Выкінта і яго чатыры збраяносца, а таксама дзевяноста шэсць ворутскіх ваяроў з мечамі і ў кальчугах, Міндоўг вырашыў выкарыстоўваць, як другую сотню цяжкай конніцы з здзітай. Лёгкую конніцу з кідальнымі дроцікамі сабраць з ваяроў паселішчы Людвіка і іншых. У атрад лучнікаў пад кіраўніцтвам Кодруна ўключыць пятнаццаць жамойцкіх ваяроў. Сам жа князь Міндоўг разам з чатырма рыцарамі і лепшымі вучнямі збраяносцаў, а таксама адзін дзясятак ваяроў быў у складзе рэзервовай дружыны, гатовую прыйсці на дапамогу ў небяспечным месцы. Усё гэта Міндоўг распавёў князю Ізяславу ў адным з наведванняў сваёй сястры ў Вялікім замку. 3 Наваградка ён бярэ з сабой толькі шэсць дазорных, а ўсяго ў паходзе будзе тры сотні ваяроў. Міндоўг быў задаволены, як вядуцца будаўнічыя працы ў Воруце. Церам хутка дабудуюць. Сцены замка за зіму далі ўляганне, але будаўнікі запэўнілі, што так павінна было быць.
    Князь часта стаў праводзіць заняткі з вучнямі збраяносцаў. 3 іх вылучыўся адзін, яго звалі Яўнут, ён быў з тых трох, якія не мелі ў жывых нікога з родзічаў. Яўнут вылучаўся не толькі ростам і сілай, але і набытымі навыкамі валодання мячом і ўмелым абыходжаннем з конём. Спачатку Міндоўг замацаваў за ім коня, а потым перадаў яму сваю старую кальчугу і прысвоіў званне збраяносца. Вучні збраяносцаў жылі ў доўгім доме, і Яўнут быў галоўным у іх па ўсім справам. 3 астатніх вучняў, яшчэ чацвёра заслугоўвалі званне збраяносца, але князь вырашыў, што да паходу гэтага не трэба рабіць.
    Пасля заканчэння пасяўной працы, Міндоўг пабываў у падуладных паселішчах і праверыў баяздольнасць ваяроў, а таксама паказаў іх сотнікам на недапрацоўкі. А праз дзевяць дзён, князь сабраў тры сотні ваяроў, прызначаных для паходу, на плоіцы Наваградка і праверыў іх гатоўнасць да паходу. Збор атрада Міндоўг прызначыў праз чатыры дні ў паселішча Жырмунты. Сотнікі Наваградка прасілі князя ўключыць іх сотні ў гэты паход, але ён ім адмовіў, тлумача што гэты паход разведніцкі і для яго важна хуткасць перамяшчэння. Хоць на самой справе, Міндоўг хацеў са сваіх падуладных ваяроў зрабіць найболын баяздольны атрад, а пры выпадку і абрабаваць селаў. Яшчэ ўзімку ляснік Кодрун распавёў Міндоўгу, што калі яму было дзевяць
    лет тата садзіў яго перад сабой на коня і яны ездзілі ў вялікае паселішча. Гэта паселішча знаходзілася ніжэй па вялікай рацэ ад горада Герціке. Князь разумеў, што гэта вялікае паселішча было пад уладай полацкага князя, а цяпер пад уладай Лівонскага хрысціянскага ордэна. Міндоўг спадзяваўся пазмагацца там з рыцарамі ордэна, а таксама ён жадаў узяць рыцара ў палон і пагаварыць з ім. У паход з сабой ён узяў збраяносца Яўнута і чатырох вучняў збраяносцаў.
    На ноч яны спыніліся каля маленькай рэчкі, дазорцы паведамілі, што гэта полацкая зямля. Паснедаўшы раніцай, атрад адправіўся на поўнач і праз кароткі час выйшаў да паселішча, якое знаходзілася на гары, пры зліцці маленькай рэчкі Вільні ў раку Вілія. Гэтае паселішча называлася Крывіч (Вільня, Вільно, сучасная назва Вільнюс). Атрад не стаў тут затрымлівацца і працягнуў шлях на поўнач. У апоўдні Міндоўг убачыў прыгожыя возеры, абышоўшы іх, яны прасунуліся яшчэ на поўнач. Калі князь пачуў ад дазорнага, што заканчваюцца полацкія зямлі, ўказаў спыніцца на начлег у адной вярсце ад ракі Заходняя Дзвіна. Для яго было важна, каб атрад быў незаўважаным, таму ён выставіў дазорных вакол лагера атрада.
    Рана раніцай атрымаўшы сведкі ад дазорных і паснедаўшы, Міндоўг павёў атрад на поўнач у двух вёрстах ад ракі. Неўзабаве яны абышлі горад Герціке і далей прасоўваліся на поўнач у адной вярсце ад ракі. У пяці верстах за горадам знаходзілася вялікае паселішча пра якое казаў Кодрун. У гэтым паселішчы было два ўваходу ўздоўж ракі ў розных канцах і адзін у бок ракі. Калі дазорные з дзясяткам ваяроў, прыстаўленых да іх, узялі ў кругавую аблогу паселішча, князь накіраваў туды Кодруна для даведак пра рыцараў. Кодруну трэба было пры выяўленні рыцараў, выйсці праз бліжэйшы з трох выхадаў, і паведаміць пра гэта Міндоўгу. Калі ў селішча не будзе рыцараў, трэба знайсці кузню і таксама выйсці праз бліжэйшы выхад. Агульнае ўказанне для ўсіх было — паланіць рыцараў, ці хаця б аднаго, калі будуць моцна супраціўляцца.
    Праз кароткі час Кодрун паведаміў, што ў паселішча рыцараў няма. Князь адправіў Кодруна да Выкінту для сведак аб кузні, і дазорцы пратрубілі сігнал атакі на паселішча. У селішча было
    больш за сотню дамоў. Пры адначасовай атацы трох сотняў ваяроў з усіх бакоў, супраціву не было. У паселішчы выявілі лацінскага прапаведніка са сваім служкай, якіх па ўказе князя забілі. Старых жанчын і старых мужчын зачынілі ў двух вялікіх дамах так, што яны без старонняй дапамогі з іх не выйдуць. Астатніх узялі ў палон разам з дзяцьмі і з хатняй скацінай. Міндоўг лічыў, што гэта паселішча недалёка ад Полацкай зямлі, таму выставіўшы дазорных вакол атрада з палонам, упэўнена рушылі на поўдзень. Кодрун вывеў атрад удалечыні ад горада Герціке. Князь даручыў Кодруну выведаць у селаў да начлегу, хто з іх змагаўся супраць рыцараў, а хто быў прыхільнікам лацінскіх рыцараў. На начлег атрад спыніўся ля прыгожых азёр на Полацкай зямлі. Прыхільнікаў рыцароў хрысціянскіх ордэнаў аказалася пяць мужчын і адна жанчына. Іх адвялі ў бок ад лагера і забілі. Да князя падышоў рыцар Доўбуд і са смехам сказаў, што адзін з селаў напэўна прыняў яго за князя і стаў нешта распавядаць па-свойму, і паказваць на свой глыбокі рубец, дагадываюся гэта подарунок ад рыцара. У Доўбуда таксама была кальчуга, дзе спераду былі металічныя пласціны, а плечы волата выклікалі страх, таму яго і прынялі за князя.
    Міндоўг паклікаў да сябе Кодруна і з яго дапамогай спытаў села. Сел распавёў, як ён ваяваў з рыцарам пры нападзе лівонцаў на горад Герцыке пры князю Усеваладзе з роду Рогвалодавічаў. Распавёў, што дарма князь Усевалад вывеў з замка сваіх ваяроў у поле і напаў на рыцараў, толькі страцілі шмат забітымі. Потым калі зразумелі сваю памылку і ўцякалі назад у замак, то рыцары на спінах уцякаючых ўварваліся ў замак і пачалі сеяць смерць. Ён тады быў маладзейшы на пяць лет і быў памочнікам ваяра ў таты. Рыцары выбіраюць для проціборства моцных ваяроў, a на такіх як ён быў тады, яны не глядзяць. Калі рыцар накінуўся на тату, ён спрабаваў адцягнуць рыцара і збоку ўдарыў мячом яму па руцэ, але той толькі адмахнуўся шчытом і трапіў яму ў галаву каля вуха, дзе зараз рубец. Ад гэтага ўдару ён зваліўся на зямлю і ўся галава была ў крыві. Калі ён здолеў падняцца, рыцары былі ў дваццаці кроках. Яго тата быў забіты, яго горла было заліта крывёю. Ён здолеў сысці незаўважаным ад горада ў сваё паселішча.
    — Як цябе завуць? I чым ты займаешся ў паселішчы?
    — Мяне клічуць Тума. Я цесляр, як і мой тата. Я жадаю адпомсціць за свайго тату.
    — Добра, Тума. Шмат у вашым паселішчы, хто за лацінскіх хрысціян?
    — Два браты. У старэйшага брата жонка і трое сыноў. Вы іх павялі ў той бок. А іх тату і маці вы зачынілі ў доме. Астатніе толькі пад прымусам подпарадкованы ім. А ёсць такія, як я, толькі і чакаюць, каб ім адпомсціць.
    — А шмат такіх, як ты?
    — Тры, a то і чатыры дзясятка будзе.
    — А хто з іх здольны быць ваярамі?
    — Так гэтыя тры дзясяткі і ёсць ваяры. Калі вы забілі лацінскіх прапаведнікаў я зразумеў, што вы супраць рыцараў і я гэтаму вельмі рады. А яшчэ я рады, што вы не забівалі нас і не палілі нашы дамы. Вы ж з полацкіх зямель? Міндоўг мог сказаць, што не паліў дома таму, што дым пажарышчаў прыцягнуў бы рыцараў з горада Герцыке або з іншых мясцін, але вырашыў пра гэта не казаць.
    — Мы ў саюзе з полацкім князем, і мы не хрысціяне, а шматбожцы з Літвы.
    — Гэта добра. Мы таксама шматбожцы. Апошнія пяць лет, мы хоць і ў употай, але выконваем усе традыцыі нашых дзядоў. Толькі шкада нашага валхва, якога забілі лівонскія рыцары.
    На ноч выставілі часта змяняемаю варту. 3 раніцы працягнулі шлях на поўдзень. Пасля поўдня, атрад ішоў каля паселішча Крывіч. Яны бачылі, як яго жыхары вясяліліся на свяце Яна Купала. Аказваецца сёння летняе сонцастаянне. Ад гэтага паселішча ганец павёў маленькі атрад князя Выкінта са здабычай ў паўднёва-заходнім кірунку. У здабычу князя Выкінта былі каваль з сям’ёй і ганчар з сям’ёй, а таксама іх хатняя скаціна. На ноч атрад спыніўся ў паўднёва-заходняй часткі полацкай зямлі. Хоць атрад далёка адышоў ад лівонскіх уладанняў, князь на ноч выставіў часта змяняемую варту. Перад начлегам Міндоўг аддзяліў здабычу князя Ізяслава і здабычу Радмонта. На наступны дзень атрад да поўдня праходзіў на ўсходзе ад паселішчы Жырмунты, і сотня Радмонта са сваёй здабычай павярнула да
    сябе, на захад. Ворутскі ганец Курыла накіраваў атрад па наікарацейшаму шляху ў Воруту. Прыбылі ў Воруту апоўначы, калі многія ўжо спалі пасля ўчорашняга свята. Падобна на тое, што ўсе засталіся задаволеныя паходам, хтосьці здабычай, а хтосьці тым што застаўся жывы, нават палонныя былі радасныя, напэўна тым, што прыйшлі да шматбожцаў.
    Міндоўг быў рады сустрэчы з Вольгай, а вось ад паходу ў яго не было радасці. Яму не ўдалося пазмагацца з рыцарамі фанатыкамі. Па расказах Тумы, князь Усевалад паспадзяваўся, што калькасная перавага полацкіх ваяроў забяспечыць яму перамогу над рыцарамі, і ён здзейсніў дзіцячую памылку, выйшаўшы ім насустрач. Нават калі ён хацеў захапіць абложныя каменямёты, гэтага нельга было рабіць. Лепш зрабіць сваі балісты і з вышыні замка кідаць у іх. А калі не было баліст, то запальныя стрэлы былі б пагрозай для каменямётаў. Успамінаючы аповяд Тумы, князь прызнаў, што калі б ён змагаўся з рыцарамі, то яго збраяносец і вучні былі б забітыя вельмі хутка. Рыцары валодаюць шчытом, не толькі дзеля абароны, але і як прыладай нападу. Супраць гэтага трэба наладзіць навучанне.
    Усе гэтыя думкі былі ў яго, калі ён на наступны дзень адправіўся ў Наваградак са здабычай князя Ізяслава. Раніцай Міндоўг размеркаваўшы здабычу ў Воруце, даў указ будаўнікам будаваць доўгія дамы для палонных і хлеў для новых жывел. Сабе з здабычы узяў ўпрыгажэнні і срэбряные манеты. Вользе ён падарыў пярсцёнак, такія ж пярсцёнкі ён узяў з сабой для сястры Альгуты і для князёўны Марфы. Прыбыўшы ў Вялікі замак, Міндоўг адразу сустрэўся з сястрой. Альгута ўжо ведала, што брат вярнуўся з паходу. Князь заўсёды здзіўляўся, як так хутка ў Вялікім замку выведваюць аб яго паходзе. Кожны з наваградскіх дазорных атрымаў у здабычу па сям’і палонных без жывёлаў. Раней яны такой добрай здабычы не атрымлівалі, таму з раніцы сталі хваліцца перад іншымі. Перад паходам Міндоўг наўмысно прыцягнуў дазорных з Наваградка. Здабычу для дазорных, ён вызначыў большую, чым іншым ваярам. Яны гэта заслугоўвалі і сталі хваліцца на зайздрасць іншым. Гэтым яны расхвальвалі князя Міндоўга перад іншымі наваградчанамі і павялічвалі яго сілу не толькі ў Наваградку, але і ва ўсім княстве.