• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Навошта ім гэта патрэбна?
    — Яны хочуць паказаць сілу полацкага войску, і заключыць з рыжскім біскупам і лівонскім ордэнам мірны дагавор.
    — Гэта два дагавора або адзін?
    — Лівонскі ордэн мечаносцаў арганізаваў Рыжскі біскуп Альберт. У пачатку, біскуп Альберт даваў ім траціну заваяванай зямлі, а зараз ужо мечаносцы даюць траціну заваяваных зямель біскупу. Дагавор у Полацку хочуць падпісаць адзін, дзе іншым бокам будуць і біскуп і мечаносцы.
    — Зразумело. Мікола, што ты ведаеш аб гарнізоне ў Герцыке?
    — Князь Міндоўг, па вестках маіх дасведчаных сяброў, у Герцыку каля дваццаці рыцараў і каля шасцідзесяці збраяносцаў, a таксама пяцьдзесят прыслужнікаў з селаў і латыгалоў. Штурмам ўзяць замак вельмі цяжка, патрэбны каменямёты.
    — Я не збіраюся штурмаваць Герцыку, мне патрэбны сведкі аб гарнізоне, калі яны выйдуць насустрач майму атраду. А таксама мне патрэбны весткі аб паселішчах, якія ім падпарадкоўваюцца.
    — Князь Міндоўг, рыцары мечаносцаў заваёўваюць толькі тыя паселішчы, якія побач з ракой Заходняя Дзвіна, каб падпарадкаваць сабе гандль па ёй. Таксама, як раней рабілі полацкія князі. Гэтые паселішчы, блізкія да ракі, найбольш развітыя, ў іх моцны гандль і рамесныя майстэрні. На тыя паселішча, якія далёка ад ракі, ў мечаносцаў не хапае рыцараў, і яны мала развітыя, як жамойты. Пасля таго, як вы разграбавалі два паселішчы і вывелі
    ўсіх працоўных жыхароў, лацінцы часткова перасялілі ў гэтыя паселішча жыхароў з далёкіх паселішчаў.
    — Я не мог іх падпальваць таму, што з палонам павольна прасоўваўся і рыцары маглі заўважыць дым пажару і нас дагнаць.
    — Князь Міндоўг, я разумею гэта. Я ведаю паселішча селаў, каля ракі і ў шасці верстах да Кукенойс. Калі ваш атрад возьме ў аблогу паселішча, і выставіць дазорных ў бок Кукенойс, а потым выведзе ўвесь палон на поўдзень, я са сваім сябром запру старых у крайняй хаце. Растлумачу ім, што лепш быць пад полацкім князем. Потым падрыхтую ўсе хаты акрамя той, ў якой старыя, да спалення. Пачакаю такі час, каб ваш атрад далёка адышоў, так каб быў крыху на поўдзень ад Герцыке, і ўдваіх з сябром падпалем пасялішча з двух бакоў. У нас будуць свежыя коні, мы іх будзем трымаць у паўночнай часткі полацкай зямлі, там жа будзе вартавы атрад з Полацка. Калі ты князь Міндоўг, згодны з такой думкай, то Полацк выдае ўзнагороду. Мікола выклаў на стол князя пяць мяшочкаў з срэбраннымі манетамі.
    — Добра Мікола, я згодны. Яны дамовіліся сустрэцца праз сем дзён у паўночнай часткі полацкай зямлі.
    Князь вырашыў узяць у паход разам са сваёй сотняй, сотню наваградскіх ваяроў і сотню лідскіх ваяроў. Намесьнік пасялішча Ліда Роальд яшчэ мінулым летам прасіў Міндоўга ўзяць яго сотню ў паход. Князь Ізяслаў таксама прасіў Міндоўга ўзяць з сабой сотню, якую даўно не браў у паход, апошні раз гэтая сотня ваяроў хадзіла на Пскоў. Князь Міндоўг пагадзіўся ўзяць гэтую сотню ваяроў у паход, толькі замест старога сотніка ён паставіў маладога дзесятніка, здольнага ў бітвах на мечах.
    Атрад князя прыбыў у прызначанае месца вечарам, а раніцай полацкі ваяр Мікола правёў атрад незаўважаным, да абгаворанага паселішча. Дазорные ўзялі ў аблогу паселішча з усіх бакоў, а таксама выставілі варту ў накірунак горада Кукенойс. Атака на паселішча атрымалась нячаканай і паспяховай, без страт. Пакінуўшы ў паселішчы двух полацкіх ваяроў, атрад з асцярогай накіраваўся на поўдзень, у полацкія зямлі. Да вечара праходзячы ў дзесяці верстах на захад ад Герцыку, Міндоўга сустрэў вартавы полацкі атрад, пра гэта князь дамовіўся напярэдадні. Далей-
    шае прасоўванне на поўдзень замыкаў вартавы полацкі атрад. Неўзабаве пасля таго, як атрад князя Міндоўга прыбыў на начлег у полацкай зямлі, з’явіліся Мікола і яго сябра. Мікола распавёў, што ўсё зрабілі, як меркавалі і без цяжкасцяў.
    Па прыбыцці ў Воруту, Міндоўга чакала непрыемная навіна. У князёўны Марфы быў выкідак, і яе адвезлі ў Наваградак. Сястра князя Альгута распавяла, што служанка Марфы, якая прыбыла ў Воруту разам з ёй, нешта ёй распавяла такое, ад чаго князёўна Марфа стала крычаць на ўсіх і разбіла прыгожую вазу. Служанка з’ехала разам з ёй пасля выкідка, а пра што быў яе аповяд Альгута не ведае.
    Міндоўг узяўшы з сабой частку здабычы для князя Ізяслава, адправіўся ў Наваградак. Князь Ізяслаў быў рады прыбыццю князя Міндоўга, а таксама быў задаволены здабычай. На пытанне аб самаадчуванні князёўны Марфы, яе тата адказаў, што нічога кепскага не было. Быў выкідак, гэта звычайная зьява, ёй трэба пабыць пад наглядам дасведчаных знахарак і ўсё будзе добра. Міндоўг перадаў для яе падарунок, прыгожую зімовую футравую шапку.
    Вярнуўшыся ў Воруту, князь стаў распытваць сваіх слуг аб размове служанкі з князёўнай Марфай. Адзін з слуг распавёў, што ён быў у суседнім спакоі, калі яны размаўлялі. Аб чым была размова ён не зразумеў, толькі чуў, што згадваліся волхв Вітаўт, Вольга і Ванда.
    Праз пяць дзён Міндоўг зноў наведаў князя Ізяслава і перадаў яму, што ён чакае князёўну Марфу ў Воруце, калі яна выздаравее, толькі без яе служанкі. Пасля таго, як Міндоўг пераселіўся ў княскі церам, у доме, які застаўся за ёй, Вольга наладзіла ткацкую і швейную майстэрні. Ткацкія прылады са здабычы ў двух паходах у Лівонію, ёй перадаў Міндоўг. Вользе дапамагалі дзве паланянкі з селаў, дасведчаныя ў гэтай працы. Яны не толькі ткалі льняное палатно, але і кроілі, шылі, фарбавалі і вышывалі. Вольга была задоволена сваім жыццем, нягледячы, на рэдкія сустрэчы і мілаванні з Міндоўгам. Князь даражыў гэтымі рэдкімі сустрэчамі, ў іх ён прагнаў абменьвацца радасным почуццем з Вольгай. Пасля ад’езду князёўны Марфы, іх сустрэчы былі пастаянныя.
    Дзён праз дваццаць Міндоўгу патрэбавалася дапамога ў будаўніцтве ад князя Ізяслава і ён адправіўся ў Наваградак. Пры размове князь Ізяслаў прапанаваў іншую служанку для князёўны Марфы з Наваградка, але Міндоўг сказаў, што ён дасць Марфе магчымасць выбару з пяці сваіх служанак у Воруце. Да князя Міндоўга нечакана прыбыў Мікола з Полацка і паведаміў, што русіны Ноўгарада і Пскова прапануюць сумесна напасці на лівонскіх рыцараў. Міндоўг не захацеў ісці ў паход з-за нявызначанасці адносін з князёўнай Марфай, а таксама ад таго, што не ён кіруе гэтым паходам, таму яны наведалі князя Ізяслава. Міндоўг прапанаваў князю Ізяславу адправіць атрад пад кіраўніцтвам нальшанского князя Ердзівіла і даць яму дзве сотні ваяроў з Наваградка. Але ўсе выкліканыя сотнікі даведаўшыся, што Міндоўг не жадае ісці ў гэты паход, адмовіліся ад гэтай прапановы. Пасля гэтага, князь Ізяслаў адправіў свайго ганца і Міколу да нальшанскага князя.
    Гандляр Міхайла, вярнуўшыся з поўдня распавёў, што цесць Данііла Рамановіча, Мсціслаў Удалы выгнаў уграў з Галіча. У гэтым паходзе дапамог Данііл Рамановіч, а ляхі не змаглі дапамагчы каралевічу уграў Андрэю.
    Мінула шэсць дзён пасля апошняй размовы паміж князямі, і дачка князя Ізяслава адна вярнулася ў Воруту. Гандляр Чорнавіл, які вярнуўся з восеньскага падарожжа, паведаміў, што ў вусце ракі Нёман на прускія зямлі скаловаў ідзе масавае засяленне ўцекачамі люцічамі.
    — Мы з гародзенцамі, калі спыніліся там на начлег, сустракаліся з люцічамі. Яны распытвалі пра наша шматбожжа, пра нашы гарады і майстэрні. Ім усё спадабалася і яны захацелі перасяліцца да нас, але я сказаў, што нам патрэбны досведчаные ў сваёй справе майстры і са сваімі прыладамі. Я лічу, што досведчаный майстэр будзе перасяляцца са сваімі прыладамі для працы. Я ж па праўдзе сказаў, князь?
    — Так. Ты добра сказаў, гандляр Чорнавіл. Няўжо ніхто не ўзяў з сабой прылад для працы?
    — Ніхто, князь.
    — А як яны растлумачылі, што не ўзялі з сабой неабходныя для працы прылады?
    — Ім трэба было хутка сабрацца для пераезду верхам. Паспелі на коней ўзваліць толькі ежу.
    — Няхай бы да жамойтаў перасяліліся. Узмацнілі б іх.
    — Я пра жамойтаў усю праўду распавёў, але бачыў, што ім гэта не спадабалася. Яны казалі, што перазімуюць ў прусаў, a далей вырашаць, як быць. Гародзенцы ўзялі з сабой чацвярых маладых і здаровых мужчын, без сем’яў.
    — Добра. Да вясны пагавару з князем Выкінтом, магчыма возьме іх да сябе.
    Пасля шасцідзесяці дзён, як адбыў полацкі ваяр Мікола, прынеслі вестку, што нальшанскі князь Ердзівіл разам з ноўгародскімі і пскоўскімі войскамі пад кіраўніцтвам ноўгародскага князя Юрыя Усеваладавіча хадзілі на Лівонію. Поспеху гэты паход князю Ердзівілу не прынёс. Да наступлення маразоў будаўнікі павялічылі вышыню каменнай сцяны замка да пяці маховых сажань, і Міндоўг вырашыў, што гэта дастаткова. Будаўнікі зрабілі дзве дазорные вежы, адну над брамай, іншую ў супрацьлеглым баку. У браме ўсталявалі мост з пад’ёмным механізмам, а перад брамай вырылі роў, шырынёй дванаццаць крокаў, а глыбінёй ў тры маховых сажні. Паспелі пабудаваць дамы для новых палонных селаў, а таксама яшчэ адзін свіран і іншыя пабудовы. Князь асаблівую ўвагу надаваў заняткам сваіх збраяносцаў. Сярод іх стаў набіраць сілу Ленгвін, які ў трэніровачных бітвах на мечах некалькі разоў перамагаў больш рослага першага збраяносца Яўнута. Міндоўг удзельніючы ў бітвах на мечах супраць іх, адзначыў, што Ленгвін самы хітры, з большай колькастью падманных рухаў. Прычым гэтыя рухі ён удосконавлівае штодня і аднойчы падлавіў на ім князя. Міндоўгу спадабалось спаборніцтва сярод збраяносцаў.
    Пасля Калядаў прыбыў менскі (сучасная назва мінскі) князь Глеб Уладзіміравіч (сын менскага князя Уладзіміра Валадарыевіча) са сваім старэйшым сынам. На вячэры Міндоўг заўважыў, што сын князя часта паглядае на сястру Альгуту. Міндоўг зразумеў, што пара сястру выдаваць замуж, але ў гэтым ён быў вельмі асцярожны. Пасля вячэры менскі князь заключыў з Міндоўгам мірны дагавор з узаемадапамогай, а потым прапанаваў выдаць Альгуту замуж за яго старэйшага сына. Пры
    гэтым ён падкрэсліваў, што рады парадніцца са славутым князем Міндоўгам. Міндоўг запэўніў князя, што перадасць гэта пажаданне сястры. Альгута сказала брату, што асцярагаецца выходзіць замуж за хрысціяніна. Князёўна Марфа спрабавала пераканаць яе, што канстанцінопальскія хрысціяне не такія кепскія, як лацінскія. Раніцай перад сняданкам, Альгута размаўляла з валхвом Вітаўтам, а потым паведаміла брату, што не жадае выходзіць замуж за хрысціяніна.