Цесляры прыступілі да працы, а Міндоўг, Стрыгівіл, Сірвід і Песціла накіраваліся на поўдзень у паселішча Купны. Яно знаходзілася ў чатырох верстах на левым беразе ракі Нёман. У паселішчы было дваццаць чатыры дамы, яго валосціцель Юрла паведаміў, што ў іх дваццаць шэсць ваяроў, чатыры цесляры, астатнія земляробы і рыбакі. Ваяры працуюць у полі, разводзяць коней і нават майструюць рыбацкія лодкі. Паселішча не было абгароджана, але на самым высокім месцы была пабудавана дазорная вышка, што вельмі спадабалася Міндоўгу. Сірвід паведаміў валосціцелю Юрле, што князь Ізяслаў перадаў паселішча рыцару Стрыгівілу, і побач будуецца яго замак, і даніну восенню перадаваць яму. Рыцар Стрыгівіл паведаміў, што жонку Любчу з сынам ён пакуль пакідае ў Воруце, а заўтра з раніцы забірае чатырох цесляроў на будоўлю замка. Вяртаўся князь Міндоўг разам з егерам Сірвідам. Было бачна, што егер прагнуў быць ганцом Стрыгівіла да князя Ізяслава з просьбамі аб дапамогі ў будаўніцтве, але Міндоўг вырашыў, што ўсе просьбы аб будаўніцтве будуць паступаць да яго ад свайго ганца Песціла. На наступны дзень прыбыў у Воруту ганец Песціла, патрэбна дапамога ў каменным мураванні брамы замка. Міндоўга зацікавіла навіна, што Стрыгівіл прыцягнуў ваяроў да будаўніцтва калодзежа і лазні. Князь Ізяслаў быў задаволены, што Міндоўг звярнуўся да яго з просьбай аб дапамогі ў каменнай кладкі мура. Ён прыцягнуў да гэтай працы больш майстраў, чым прасіў Міндоўг. Разгадка гэтаму высветлілася тут жа. Князь Ізяслаў прасіў адпусціць Марфу з сынам да канца лета ў Наваградак. Міндоўг гэтаму не пярэчыў, ён ведаў, што з гэтым будаўніцтвам ён яшчэ шмат будзе прасіць дапамогі, і тады будзе наведваць сына. Князь Міндоўг яшчэ дадаткова паслаў да Стрыгівіла па адным цесляру з кожнага свайго паселішча. У пачатку восені Міндоўг наведаў будуючыся замак Стрыгівіла. Акрамя доўгага дома з двума печкамі, пабудавалі чатыры дамы для маладых ваяроў, якія пажадалі ўжо цяпер перасяліцца ў замак. У цераме быў гатовы першый паверх, алё печка была высокай, Стрыгівіл стараўся зрабіць другі паверх да першага снегу. У другой палове восені перад памінкамі Дзяды, Міндоўг з валхвом Вітаўтам абышлі сям’і загіблых у бітве ля Крэва. Яны прынеслі пшаніцу, проса, ялавічыню і мёд, для падрыхтоўцы традыцыйных абрадавых страў. У Міндоўга ў цераме перад Дзядамі чыста прыбіраліся, мыліся ў лазне і пакінулі кадку чыстай вады, а таксама новы венік для душы князя Рынгольда. На ўрачыстую памінальную вячэру было прыгатавана дзевяць страў. Гэта розныя куцці, крупнік з грыбамі і рыбай, кіслая капуста з розным мясам, клёцкі і медавуха. Перад вячэрай ўсе дзверы адчынілі, каб дух князя Рынгольда змог зайсці і сесці за стол. А перад тым, як прыступіць да чарговай стравы, частку яго адкладалі ў асаблівую міску для духу. А таксама налівалі медавухі ў асабістую чару. У час вячэры Міндоўг узгадваў важныя думкі таты, якія ён яму часта казаў. Пасля заходу сонца Міндоўг з сям’ёй і служкамі падышлі да магілы князя Рынгольда, развялі вогнішчэ і пры ягонам свеце абклалі магілу дробнымі камянямі, і абмялі яе ад лісця. Венік пакінулі ля магілы. Апоўначы ўсе сышлі, а запаленыя вогнішча пакінулі. У сярэдзіне зімы ў Воруту прыбыў сябра Міколы полацкі ваяр Копысь. Ён паведаміў Міндоўгу, што атрад у пяць сотняў ваяроў нальшанскага князя Ердзівіла прайшоў праз полацкія зямлі на русін. Князь шчодра падзякаваў Копыся за весці і сказаў яму, што чакае яго са звесткамі па заканчэнні гэтага паходу. Разважаючы над гэтай навінай, Міндоўг прыйшоў да думкі, што Ердзівіл паверыў у абескроўленнасць русінаў пасля разгрому іх тысячнага атрада ў Крэво. Таму ён вырашыў пайсці ў рабаўніцкі паход на русін, не асцярогаючыся супраціву з іх боку. Князь з нецярпеннем чакаў новых вестак. Праз адзінаццаць дзён Копысь знова з’явіўся ў Воруце. Полацкі ваяр паведаміў, што нальшанскія ваяры вярталіся не адзіным атрадам, а малымі гуртамі, што сведчаць аб іх уцёках. Некаторыя ваяры былі з запасным конём, нагружаным скарбам, а іншыя ваяры былі на кані без скарбу. Сам князь Ердзівіл вярнуўся. Калькасть ваяроў па думцы Копыся зменшылась. Падзякаваўшы Копыся, Міндоўг адправіўся ў Наваградак да гандляра Чорнавілу. Ён успомніў, што Чорнавіл не толькі тата князя Ердзівіла, але і дзед старэйшага ўнука Яргайла, у якога дом у Наваградке і ён быў сярод ахоронцаў таты ў Крэво. Гандляр Чорновіл быў рады з’яўленню Міндоўга ў яго: — Добры дзень, князь Міндоўг. Рады падзяліцца з табой добрай весткай. Мая дачка Янька нарадзіла сына. — Віншую,гандлярЧорнавіл.Пашыраеццасям’якняжычамі. Акрамя княжычаў Яргайла і Сенгайла ў Нальшанах, цяпер яшчэ княжыч у Слоніме. — Так, князь. Толькі малодшы сын Волімунт не жадае быць князем, яму больш па душы гандлярства і кнігі, як яго дзядзьку Міхайла. — Таксама добра. А даўно бачыў Яргайла? Гандляр пачуў нядобрае і асцярожна сказаў: — Быў на Калядах, а потым вярнуўся ў Нальшаны. Князь, ёсць весткі пра яго? — Весток пра яго ў мяне нема, але ёсць весткі, што нальшанскі атрад князя Ердзівіла ў пяць сотняў ваяроў пятнаццаць дзён таму пайшоў паходам на русін. Учора мне паведамілі, што атрад з князем Ердзівілом вярнуўся не адзіным суцэльным атрадам, а зменшаным лікам. Бачу, што гэтыя весткі ў навіну. — Так, князь. Дзякуй за весткі, якія яны б не былі. Зараз пашлю ганца ў Нальшаны, да сына. Калі вернецца, пашлю яго да цябе, князь. — А Міхайла яшчэ не вярнуўся з поўдня? — Яшчэ рана, князь Міндоўг. Дзён праз дваццаць чакаем яго. — Гандляр Чорнавіл, вясной на зваротным шляху ў вусце ракі Нёман, запрасіце да нас дваццаць ваяроў люцічаў. Гэтым летам скончым будаўніцтва замка на ўсходнім беразе Нёмана. Ваяры нам будуць патрэбны. — Добра, князь Міндоўг, запрашу люцічаў. Шэсць дзён чакаў Міндоўг ганца ад Чорнавіла, а на сёмы накіраваўся ў Наваградак да князя Ізяслава і гандляра Чорнавілу. Убачыўшы гандляра, Міндоўг зразумеў, што весткі кепскія. Чорнавіл распавёў, што з чатырма нальшанскімі сотнямі ваяроў была і адна сотня князя Доўспрунка. Атрад Ердзівіла пасля таго, як абрабаваў торапецкую воласць і Таржок, вяртаўся са скарбом, і пад Усвячом іх нагнаў вялікі русінскі атрад, многія нашы ваяры не здолелі перабудавацца і сталі ўцякаць. Яргайла не вярнуўся. Ніхто не ведае яго забілі або ўзялі ў палон. — Чорнавіл, што вы намерваецесь рабіць? — Мне ўчора пра гэта сказаў ганец. Я разгублены і не ведаю, што рабіць. Можа ты, князь, ведаешь? — Па пяршае трэба высветліць, што з Яргайлам сталася. Калі вы з Ердзівілом не ведаеце, як гэта зрабіць, я дапамогу. — Дапамогі, князь Міндоўг. Буду вельмі ўдячны цябе, князь. — Добра. Сёння я буду займацца гэтым. Міндоўг наведаў князя Ізяслава. Распавёў яму пра няўдалы паход князя Ердзівіла, і падзяліўся думкай, што цяпер не трэба азлобляць русінаў рабаўнічымі паходамі, для іх і так было аслабленне ад цяжкай паразы на Калке ад Арды. Калі яны моцна аслабнуць, то лацінскія рыцары лёгка іх захопяць. Таксама распавёў, што яго рыцары Доўбуд і Скірмунт хочуць, як і Стрыгівіл пабудаваць свае замкі. Мая прапонава пабудаваць замак на паўночным усходзе перад нальшанскім княствам. Пасля гэтага паходу, Ердзівіл аслабеў, a замак у тых мясцінах ўмацуе ўпыйненасць князя Доўспрунка і абароніць яго ад магчымасці паходу русін. — Князь, ёсць у мяне там маленькае паселішча люцічаў Эйгерда (сучасная назва Эйгерды). Але гэта далёка, амаль пяцьдзесят вёрст. Яшчэ не скончылі будаваць замак Стрыгівілу. — Князь Ізяслаў, пакуль не скончым замак Стрыгівілу, іншы будаваць не будзем, але нам трэба будаваць замкі на важных напрамках. — Князь Міндоўг, а чаму б нам не захапіць жамойцкія зямлі, блізкія да нальшанскай і нашых зямель. — Князь Ізяслаў, захоп многіх іх зямель зробіць іх варогамі нам. Князь Выкінт вельмі асцярожно адносіцца да жамойтаў. Ён паказвае ім, што ліцвіны ў адрозненне ад прусаў Рушковічаў і Булевічаў, прыйшлі на гэтыя зямлі для ўзмоцненне іх добрабыту і абараназдольнасці. Прычым са згоды іх валхва, які для іх самые галоўны. Калі Выкінт прывёз каваля і ганчара ў паселішча і запрашаў жамойтаў навучыцца ў іх, то волхв сказаў, што гэта заборонено. Волхв назваў каваля і ганчара ведзьмакамі, якія вядзьмарствам ператвараюць асобныя кавалкі жалеза і гліны ў мячы і збаны. Іх валхвы, ў адрозненне ад нашых, не разумеюць гэтых ператварэнняў. Князь Выкінт не абвастрае адносіны з валхвом. Ён прыняў збеглых люцічаў, а тыя добра працуюць з яго збраяносцамі. У іх, а таксама ў тых жамойтаў, якія добра працуюць з збраяносцамі, добрыя дамы, добры посуд і агулам добрабыт. Жамойты усё гэта бачаць і параўноўваюць словы валхва і князя. Да Выкінта прыходзяць жамойты з іншых паселішчаў у якіх Рушковічы і Булевічы. Яны таксама добра працуюць ў яго, і ён ім будуе дамы. Калі такіх працаўнікоў князя будзе большасць, тады і волхв будзе з гэтай большасцю. I мы будзем упэйнены, што гэта княства заўседы будзе з Літвой. А калі мы захопім шмат іх паселішчаў, то не паспеем наладзіць іх добрабыт, і ў нас не будзе ўпэўненасці, што яны з намі. А ў такой ліхі час, вельмі важна каб унутры нас была згода, каб мы былі ўпэўнены ў сваіх сябрах. Калі гэтага не будзе, то гэта горш усякага знешняга Bopara. Калі мы ўнутры адзіныя, то многаколькастные рыцары і іншыя ворагі могуць нас перамагчы ў адной або ў двух бітвах, але пройдзе кароткі час і мы абовязкова іх пераможам, прычым вельмі моцна. — Я з табой, князь Міндоўг, цалкам згодзен. Прыбыўшы ў Воруту, Міндоўг выклікаў Міколу і растлумачыў, што яму трэба высветліць з полацкім і віцебскім сябрамі. Мікола ўзяўшы ад князя тугі кашалёк з срэбрянымі манетамі, і развітаўшыся з цяжарнай Вольгай, накіраваўся на ўсход. На другі дзень вясны і новага 6734 лета (1226 па хрысціянскім календары) вярнуўся з поўдня гандляр Міхайла. Пры сустрэчы з князем Міндоўгам ён распавёў, што князь Данііл Рамановіч у саюзе з князем ляхаў Ляшко ваюе супраць свайго цесця князя Мсціслава Удалога за Галіч, які лічыць сваім спадчынным правам па тату. У гэтую сварку ўстрэвае бельзскі князь Аляксандр Усевалодавіч, які раней прэтэндаваў на валынскую зямлю. Ён запэўніў Мсціслава Удалога, што Данііл Рамановіч мае намер забіць яго, а цяпер дапамогае ваярамі Мсціславу Удалому. Міндоўг вельмі здзівіўся таму, што пасля цяжкага паражэнне ад Арды на Калке, паўднёвыя русіны не аб’ядноўваюцца, а збіраюць астатніх ваяроў і імкнуцца да проціборства між сабой.