— Князь Міндоўг, два лета назад я быў у паходзе на Лівонію разам з нальшанскім князем Ердзівілам і яго чатырма сотнямі ваяроў. Гэта быў самы дрэнны паход для мяне. Атрад Ердзівіла рухаўся, не ведаючы, што наперадзе і што ззаду. Наўгародскі князь Юрый Усевалодавіч паставіў Ердзівіла ахороняць атрад наўгародцаў з Захаду, а сам калі спустошыў паселішча латгалоў, то не папярэдзіў Ердзівіла, каб ён здымаўся з ахороны. Угледзячы небяспеку, Ердзівіл з атрадам ратаваўся ўцёкамі ў Пскоў, a я тады ўцёк у Полацк. 3 таго паходу я даў сабе зарок, хадзіць у паход толькі з табой, князь. — Цяпер русінскія князі будуць думаць, што ў Літве толькі такія атрады, як атрад Ердзівіла. — He, князь Міндоўг. Яны ведаюць, што ёсць розныя князі. Вельмі ўразілі Міндоўга хітрыя пасткі, ўсталяваныя на дарозе з горада Торапец ў лесе, па ўказе егера Дзіміна. Пяршае што зрабіў князь Міндоўг, калі вярнуўся ў Воруту так тое, што разам з валхвом Вітаўтам прысвяціў Дзіміна ў рыцары. Дзімін не толькі навучаў дазорных ў Наваградку і ў воруцкім княстве, але і самастойна прыбываў у Жырмунты, Ліду, Слонім і Ваўкавыск, і там навучаў. Князь разумеў, што Дзімін і яго дазорные шмат зрабілі для поспяховасці яго паходаў. Міндоўг заўсёды пасля паходу вылучаў Дзіміну большую, чым іншым, здабычу. У егера быў вялікі дом, як у іншых рыцараў, і ён яго ўпрыгожыў не шкадуючы срэбра. Дзімін ажаніўся на яцвяжцы, і яна таксама, як і Марфа была цяжарная. Цяпер усё звяртаючыся да яго, казалі, рыцар Дзімін. Ён быў вельмі рады і ганарыўся гэтым. Яго жон- ка нарадзіла сына за дзень да Марфы, і гэтаму ён таксама быў вельмі рады. Марфа таксама нарадзіла хлопчыка, яго назвалі Войшалк. Гэта князь Ізяслаў прапанаваў такую мянушку, хлопчык быў крыклівы. Больш за ўсіх нараджэнню Войшалка радаваўся яго дзед, князь Ізяслаў. Ён на дзевяты дзень угаварыў князя Міндоўга, пагадзіцца з кароткачасовым пераездам Марфы з дзіцем у Наваградак. Калі раніцай ў Воруце з’явіўся гандляр Міхайла, князь зразумеў, што ёсць важкія навіны з поўдня. Гандляр распавёў, што на поўдні з’явіліся вельмі вялікіе войска стэпавых азіяцка-тартарскіх ваяроў, якіх русіны называюць Ардой. Гэтая Арда напала на зямлі полаўцаў, якія цяпер у міре з русінскімі князямі. Вельмі многія русінскія князі аб’ядналі сваі войскі, каб разам з полаўцамі даць адпор нашэсцю ардынскіх ваяроў. Але ардынцаў было больш, у іх было адзінаначалле, і яны былі больш арганізаваны, чым аб’яднанае русінска-палавецкіе войска. На поўдні, каля ракі Калкі, ардынцы разграмілі аб’яднанае войска. Загінулі дзесяць русінскіх князёў. Загінулі два нашых князя, якіх запыталі русіны ў аб’яднанае войска. Гэта князь Андрэй Іванавіч з Турава і князь Юры Ярополкавіч з Нясвіжа. Князь Данііл Рамановіч, ратуючыся ад пагоні, паранены і без свайго войска вярнуўся ва Уладзімір Валынскі. Ардынцы гналіся за рэшткамі русінскіх войскаў да вялікай ракі Дняпро. Пасля пераможнага балю, ардынцы з вялікім палонам адправіліся на ўсход. — Гандляр Міхайла, якія плямёны складаюць арду і якія ў іх прапаведнікі? — Князь Міндоўг, гэта розныя плямёны на усходзе Тартарыі. Гэта качавыя плямёны і ў іх няма прапаведнікаў. У іх ёсць шаманы. Гэта азіяцкія чарадзеі, якія паўтаралымі гукамі прыводзяць сябе ў вельмі ўзбуджаны стан, і ў ім могуць даць сведкі па лячэнні ад хваробы, а таксама па долі чалавека. У адным з самых ваяўнічых плямёнаў тартар монголаў лет трыццаць пяць таму вылучыўся ваявода па мянушцы Тэмуджін. Ён здолеў арганізаваць баявы атрад з лютым сваім кіраўніцтвам. Заваяваўшы ўсе суседнія плямёны, ён утварыў ваенную дзяржаву, стаўшы яе ханам. Змяшаўшы плямёны і роды, Тэмуджін усё насельніцтва падзяліў на сотні і тысячы. Ён прызначыў вая- водамі сваіх здольных людзей. Усе дарослыя і здаровыя мужчыны былі ваярамі, якія ў мірны час займаліся сваёй гаспадаркай, а ў ваенны браліся за зброю. У іх з дзяцінства хлопчыкаў выхоўвалі ваярамі, добрымі вершнікамі. Яны трапна стралялі з лука на скаку, спрытна ўправляліся з арканамі. Тэмуджін пасля многіх перамог, семнаццаць лет таму абвешчан Вялікім ханам, Чынгісханам. Потым за чатыры лета ён заваяваў суседніе лясныя зямлі тартараў. Дзесяць лет таму заваяваў паўночную частку Кітая да мора. Пяць лет таму, атрады цемнікоў Чынгісхана заваявалі Семірэчча і Усходні Туркестан. Чатыры лета таму яны напалі на вялікую развітую дзяржаву ў Сярэдняй Азіі, Харэзмшахаў. Гэтай вясной ардынцы заваявалі вялікую частку гэтай дзяржавы да Хваліського (Хазарскае, сучасная назва Каспійскае) мора. Апошні з Хорезмшахаў Джэлал ад-Дын Манкбурны хаваецца на нейкім востраве. — Міхайла, ты казаў, што ў ардынцаў вельмі вялікае войска, гэта колькі? — Князь, гэта дзясяткі тысяч, па іхняму, тумены. — Адкуль у іх такая вялікая колькасць ваяроў? — Князь, калі яны захопліваюць зямлі, яны забіваюць толькі тых хто супраціўляецца, а калі супраціву няма, то яны не чапаюць нікога, нават мясцовых прапаведнікаў, ведаючы іх сілу на мясцовых жыхароў. Яны апекаваюць любым мясцовым прапаведнікам. Ардынцы ўсталёўваюць даніну і ўмову ўсіх захопленым паселішчам, па першаму закліку Чынгісхана, высылаць вызначаную колькасть ваяроў. Нават вялікія кітайскія гарады, гледячы на вялікае войска Чынгізхана і ведаючы яго патрэбовання, здаваліся без бою і згаджаліся на яго умовы. Калі хто-то не выконваў умовы, то іх люта каралі. Таму ў яго войсках шмат ваяроў самых розных плямёнаў і самых розных вераванняў. Да русінскіх князёў таксама прыбылі ардынскія паслы з прапановой не аб’ядноўвацца з полаўцамі. Ардынскія паслы казалі, што гэты паход не на русінскія зямлі, а толькі на палавецкія. Выслухаўшы ардынскіх паслоў, русінскія князі ўказалі забіць іх, a для Чынгісхана гэта азначае, што русінаў трэба караць. — Але калі яны цалкам разграмілі русінскіх ваяроў на Калке, то чаму яны не пайшлі на багатыя русінскія гарады? — У гэтае лета яны вельмі шмат захапілі, а бою з русінамі яны не хацелі, але забойства паслоў іх прымусіла напасці на аб’яднанае войска. Калі ардынцы наладзяць нагляд за захопленымі зямлямі, яны вярнуцца караць далей. — Добра, Міхайла. Я зразумеў цябе. Дзякуй. Узімку князь Міндоўг пабываў ва ўсіх гарадах і вялікіх паселішчах наваградскага княства, а таксама ў княствах з якімі мел дамовы аб міры і ўзаемадапамогі. Мэтай гэтых паездак было не толькі пераканаць князёў і намеснікаў будаваць дадатковыя перашкоды для захопнікаў, але і пераканаць іх у тым, што толькі ён, князь Міндоўг больш за ўсіх ведае і клопаціцца за абараназдольнасць саюзных княстваў. Будучы ў Гародні, Міндоўг распавёў князю Жывінбуду і княжычу Жыгімонту, што з поўдня можа з’явіцца захопнік больш моцны, чым русінскія князі, таму цяпер важней ўмацоўваць абараназдольнасць, чым нападаць на мазурскіх лацінскіх хрысціян. У новае 6732 лета (1224 па хрысціянскім календары) князь Міндоўг вырашыў сканцэнтравацца на будаўніцтве дадатковых перашкод для захопнікаў. Ля падножжа ўзвышшаў на якіх стаялі замкі, ён указаў вырыць глыбокія равы, а вырутую зямлю кідаць на вал перад ровам, і ўсталёўваць хутка прыбіраемыя масткі ад рова. У лясных сцежках, якія вядуць да горада ці да вялікага паселішча, ладзіць пасткі для захопнікаў. Радмонт, як і абецал, павялічыў пасялішча жырмунтаў люцічамі. Князь Выкінт таксама прыняў шэсць сем’яў люцічаў, якія прыйшлі разам з гандляром Чорнавілам ўздоўж ракі Нёман. Восенью прыбыў полацкі ваяр Мікола з віцебскім ваяром да князя Міндоўга. Мікола паведаміў,што віцебскаму княству вельмі перашкаджае гандляваць з Ноўгарадам і нарманамі ваяры Русы(сучасная назва Старая Руса), якія знаходзяцца перад возерам Ільмень. Віцебскі ваяр Пятро расказаў: — Князь Міндоўг, сам я з Усвяч (Усвят, сучаснае назва Усвяты). У мяне родзічы даўно гандлюют з Ноўгарадам і з нарманамі. Мы добра гандлюем з жыхарамі Лук (сучасная назва Вялікія Лукі), але калі вяртаемся з Ноўгарада або ад нарманаў, то нашых гандляроў рабуюць і забіваюць атрады пасадніка Русы Фёдара, асабліва лютуюць атрады пад камандай Дамажыра і Богшю. Нам вельмі важна знішчыць усіх ваяроў Русы, але так, каб жыхары ведалі, што гэта зрабіла Літва, а не Віцебскае і Полацкае княства таму, што мы далей хочам гандляваць у тым напрамку. Калі мы дамовімся, то вось наш падарунок. Пятро выклаў на стол пяць тугіх кошаляў срэбрянных манет. — Наўгародскія і іншыя паўночныя русінскія ваяры змагаліся з Ардой? — He, князь. Толькі паўднёвыя русінскія ваяры змагаліся. — Хто нас туды павядзе? — Мы абодва, князь. — Добра, згоден. Праз тры дні выступаем. Мікола застаўся ў Воруце, а Пятро адправіўся дамаўляцца з ахаронным атрадам. У гэтым паходзе князь Міндоўг чакаў сутычку з ваярамі Русы, значыць, будуць страты ў сваім атрадзе, таму ён не ўзяў у паход ваяроў Наваградка, каб не губляць веру іх у ўдачлівасць і сілу Міндоўга. Князь узяў з сабой рыцараў і збраяносцаў, дзве сотні ваяроў сваіх паселішчаў і сотню жырмунтаў а таксама дваццаць два дазорнага. Больш нельга было браць, таму што начлегаў на русінскай зямлі чакалася не менш за два. Ваяр Пятро далучыўся да атрада на поўначы полацкай зямлі, адкуль быў самы кароткі шлях да Русы. Віцебскі ваяр правёў атрад у баку ад русінскіх паселішчаў. Пасля першага начлегу на русінскай зямлі, атрад прасоўваўся ўздоўж ракі Палісці, якая вядзе ў горад. Да князя наблізіўся Дзімін і паведаміў, што наперадзе на гэтай рацэ заўважылі лодку, ў якой весляры жвава веславалі ўніз па плыні да горада, магчыма яны заўважылі дазорных атрада. Ваяр Пятро распавёў, што атрад знаходзіцца ў пятнаццаці верстах да горада. Руса знаходзіцца ў зліцці маленькай ракі Руса ў раку Палісці. У адной вярсце ад горада на рацэ Руса ёсць мост. Горад Руса абгароджаны невысокай драўлянай сцяной, і да лесу адна верста. Міндоўг указаў дазорным, хутчэй заняць назіральныя пазіцыі ля краю лесу, а да дазорцы, назіралым за мостам, ён накіраваў дзесяць лучнікаў. Калі атрад наблізіўся да канца лесу перад горадам, дазорный паведаміў, што з брамы горада з’явіліся ваяры русін. Князь даў выйсці з горада ўсяму войску, а сам высунуў з лесу толькі сотню лёгкай конніцы. Лёгкая конніца наметам панеслася насустрач русінам, першымі пачалі стрэлкі з лука, потым коннікі сталі кідаць дроцікі. Калі русіны пачалі ахопліваць лёгкую конніцу з флангаў ўздоўж рэк, Міндоўг высунуў з лесу дзве сотні цяжкіх коннікаў. Першыя шэрагі цяжкіх коннікаў накіраваліся ўслед за лёгкімі вершнікамі і паступова падзялілі цэнтр русінаў. Наступныя шэрагі накіраваліся бліжэй да ракі, адціскаючы да яе русінаў. Калі ваяры Міндоўга цалкам вызвалілі цэнтр, лёгкія коннікі накіраваліся да брамы, не даючы замкнуць горад.