Русіны гледзячы на заваяваную браму праціўнікам, спрабавалі выратавацца пераплыўшы раку, а некаторыя спрабавалі прабіцца ў лес. За такімі ўцекачамі сачылі збраяносцы і стралкі. Русінскіх ваяроў не шкадавалі, а ў гораджан адымалі іх скарб і коней. Абрабаваўшы горад і сабраўшы зброю з даспехамі, атрад Міндоўга да вечара адправіўся ў зваротны шлях. Ваяр Пятро паведаміў князю, што паселішчаў да возера Ільмень няма, і пагоня можа з’явіцца толькі ад Ноўгарада, і ганцы з Русы дабяруцца туды толькі заўтра. Але Міндоўг указаў спыніцца на начлег толькі апоўначы, выставіўшы частазменяемые варты. 3 раніцы злёгку паснедаўшы, атрад працягнуў шлях на поўдзень. Наступны начлег быў яшчэ на русінскай зямлі. У Воруту атрад прыбыў у сярэдзіне дня. У гэтым паходзе ў двух сотнях Міндоўга было чацвёра параненых, а ў сотні жырмунтаў тры ваяры атрымалі лёгкае раненне. Полацкі ваяр Мікола і віцебскі ваяр Пятро былі вельмі задаволеныя гэтым паходам. Князь быў задаволены сваімі збраяносцамі, яны былі адважнымі і ўмелымі ваярамі. Да зімы будаўнікі будавалі больш унутры замка. Пабудавалі яшчэ адзін доўгі дом для збраяносцаў, а таксама да сцяны замка знутры пабудавалі склады з лесвіцамі наверх для нагляду на верху сцяны. Прайшло сем дзён, як наступіла вясна і новае 6733 лета (1225 па хрысціянскім календары), і з’явіўся ў Воруце полацкі ваяр Мікола. Князь Міндоўг пры яго з’яўленні чакаў просьбы аб наступе на Лівонію, або на русінаў, але ад яго паступіла нечаканая просьба. — Князь Міндоўг, сорак пяць дзён таму памерла ў Полацку мая маці, цяпер мяне там нічога не ўтрымлівае, і я памятаючы тваю прапанаву, князь, вырашыў пераселіцца да цябе. — Добра Мікола, я рады твайму рашэнню. Мне патрэбны такіе досведчаные ваяры, як ты. — Князь Міндоўг, у мяне да цябе вельмі важная просьба. Дазволь мне ажаніцца на Вользе. Міндоўг пасля нараджэння сына вельмі радаваўся яго поспехам, і гэта перанеслася на яго адносіны з Марфай. Сустрэчы і мілаванні з Вольгай сталі рэдкімі. Яе найстарэйшая сяброўка Ванда ўсё ж такі нарадзіла сына ад Альгерда, і Вользе таксама хацелася нарадзіць. Усё гэта цяпер абдумваючы, князь спытаў: — Мікола, а ты з ёй казаў пра гэта? — Князь, мінулай восенью перад паходам я добра пагаварыў з ёй, але пра гэта не казаў. Перш чакаю дазволу ад цябе, князь. — Добра, Мікола. Пагавары з Вольгай, калі яна сгодна на тваю прапанаву, то я даю дазвол. — Дзякуй, князь Міндоўг. Буду старанна служыць цябе, князь. Гледзячы на радасны твар сыходзіўшага ваяра, Міндоўг быў задоволен сваім рашэннем. Мікола быў добрым ваярам, будзе добрым мужам для Волыі. Вяселле Міколы і Вольгі адбылося праз дзевяць дзён. А яшчэ праз дванаццаць дзён у Воруту прыбыў сябра полацкага ваяра Міколы. Ён паведаміў князю, што русінскія князі вырашылі адпомсціць Літве, за восеньскі паход на Русу і яны цяпер падыходзяць да полацкіх зямель. Міндоўг паслаў ганца ў паселішча Ліда з указам, каб сотнік Паганяйла са сваімі ваярамі быў заўтра ўвечары ў Нальшанах у князя Ердзівіла. Туды ж накіраваў ваяра Міколу з яго сябрам. А з трыма сотнямі сваіх ваяроў ранняй раніцай таксама адправіўся ў Нальшаны. Па шляху ў Нальшаны, Міндоўг прыбыў у Жыжмы да свайго старэйшага брата Доўспрунку, і ўзяў з сабой у паход адну сотню пад кіраваннем яго збраяносца Кантегерда. Каля поўначы атрад Міндоўга прыбыў у Нальшаны, там ужо знаходзілася сотня Паганяйла. Князь Ердзівіл чакаў Міндоўга, ён паведаміў, што па звестках дазорных, русінскі вялікі атрад размясціўся на начлег у дзесяці верстах на ўсход ад Крэва. У за- мак Крэва, князь Ердзівіл накіраваў апоўдні сотню з селішча Лужышча, і разам з ёй ў Крэва знаходзіцца тры сотні ваяроў. Тут у Нальшанах у яго чатыры сотні ваяроў. Нальшанскі князь чакаў парады ад князя Міндоўга. — Князь Ердзівіл, цяпер я пашлю сваіх дзесяць дазорных на чале з рыцарам Дзімінам, а таксама чатыры тваіх дазорных ў наваколлі Крэва. А з самай раніцы я з пяццю сотнямі і ты князь з чатырма сотнямі пойдзем у Крэва. У сам замак зойдзеш ты, князь, са сваімі ахоронцамі, а я і твае чатыры сотні будзем дзейнічаць па звестках дазорных. Калі спатрэбіцца дапомога з замка я прышлю да цябе твайго ганца. — Добра, князь Міндоўг. Раніцай сумесны атрад з Міндоўгам і Ердзівілам накіраваўся ў Крэва. Рыцар Дзімін паведаміў, што ў русінаў вялікае войска, каля тысячы ваяроў пад кіраваннем двух князёў, рыхтуецца атакаваць замак Крэва. Першым падышоў да Крэва атрад Міндоўга. Князь Ердзівіл са сваімі ахоронцамі ўвайшоў у замак і пакінуў браму адкрытай. Дзве сотні нальшанскіх ваяроў з дзесяццю дазорнымі, Міндоўг накіраваў правей замка ў засаду. Сотню лёгкай конніцы і сотню лідскіх ваяроў, князь размясціў перад брамай замка. Дзве сотні нальшанскіх ваяроў і сотню брата Доўспрунка з дазорным, Міндоўг паслаў у абыход з левага боку. А сам з двума сотнямі цяжкай конніцы размясціўся ў лесе за сваёй лёгкай конніцай. Дазорцы Акуш і Румбовд прывялі да Міндоўга палоннага дазорнага русін. Русін распавёў, што іх аб’яднаны атрад прыйшоў сюды адпомсціць Літве за восеньскі паход на Русу. Атрадам камандуюць суздальскі князь Яраслаў Усевалодавіч і торапецкі князь Давыд, галоўны з іх суздальскі князь. У атрадзе дзесяць сотняў ваяроў, усе коннікі. Засад яны не чакаюць, князі ўпэўнены ў сваей калькаснай перавагі ваяроў. Калі русіны падышлі да замка, асноўны іх атрад падрыхтаваўся да атакі на лёгкую конніцу Літвы, а левы фланг русінаў стаў абыходзіць замак з мэтай ўзяць яго ў аблогу. Лёгкая конніца атакавала русін лучнікамі і кідальнікамі дроцікаў. А флангавых русін абсыпалі градам стрэл з замка. Цяжкая конніца Міндоўга атакавала, калі лёгкая конніца стала ўцякаць ад русін, і адцягнула большую частку русінскіх ваяроў ад брамы замка. У гэты час з брамы выйшлі тры сотні вершнікаў і напалі на русін. Калі ўступіла ў бой цяжкая конніца з Міндоўгам і яго рыцарамі, раптоўна засадныя сотні Літвы напалі на сустрэчных русін. У пагоні за літоўскай лёгкай конніцай ў русінскіх коннікаў лучнікаў не было, былі толькі ваяры з мечамі. Гэта тое, што задумваў Міндоўг, і ўзначаліўшы цяжкую конніцу, ён быў ў прадчуванні радасці бітвы. Яго Імклівы, ўчуўшы жаданне гаспадара, кідаўся ў самую гушчу іншых коней, як быццам у яго асабісто ёсць жаданне даказаць усім, што ён самы моцны конь. Скачуўшые за ім, рыцары ледзь паспявалі. Пасля таго, як доўгія дзіды ліцьвінскіх цяжкіх коннікаў ўтыкаліся ў коней русін, даставаліся мечы і пачалася лютая рубка. У гэтай рубцы Міндоўгу было дастаткава нанесці адзін удар мечом па русіну, каб яго абясшкодзіць. У бітвах з рыцарамі каля Драгічына, патрэбно было два і нават тры ўдары, але тады не было такой цеснаты, а тут патрэбно было паспяваць пасля ўдару з аднаго боку хутка перамясціцца і ўдарыць з другога. Чырвоны плашч князя Міндоўга прыцягваў русінскіх ваяроў, і князь з ахвотай карыстаўся сваім мечом. У левай руцэ князя быў шчыт, у правай руцэ меч, таму Імклівы сам шукаў коня з жывым русінскім вершнікам. Аглядая поле боя з дазорнай вышкі замка, князь Ердзівіл быў упэўненный ў перамозе войска князя Міндоўга. Аб гэтым ён запэўніў Міндоўга пасля бою. Асабісто ён добра адгукаўся пра самога князя, яго рыцарах і пра яго збраяносцах. Міндоўг сказаў, што ён не сумняваўся ў умеласці і адвагі яго рыцараў і збраяносцаў, а потым дадаў, што калі вернемся ў Воруту, ён разам з валхвом Вітаўтам прысвяціць усіх семярых збраяносцаў ў рыцары. Гэта пачулі збраяносцы князя Доўспрунка, і трое з іх падышлі да Міндоўга, і прасілі яго ўзяць іх да сябе, таму што яны былі збраяносцамі князя Рынгольда. Сярод гэтых траіх збраяносцаў не было Кантегерда. Чуйка Міндоўга падказала яму, што гэтыя трое незадаволеныя старэйшым братам Доўспрунком, і таму ён сказаў што забярэ іх да сябе ў Воруту. Падышлі ваяр Мікола і яго полацкі сябра Копысь і паведамілі, што сярод забітых торапецкі князь Давыд, а суздальскі князь Яраслаў Усевалодавіч са сваёй аховай ўцёк. Князь Ердзівіл пра- панаваў Міндоўгу адправіцца ў Нальшаны на ўрачыстую трапезу ў гонар перамогі і па забітым ліцвінскім ваярам, ён ужо паслаў туды ганца, каб рыхтавалі трапезу. Большая частка здабычы ў зброі, даспехах і конях дасталася чатыром сотням князя Міндоўга. У гэтай здабычы было ўсё, што ад забітага тарапецкага князя Давыда. У трох сотнях воруцкіх ваяроў было чацвёра забітых і шасцёра параненых. У лідскай сотні было двое забітых і чацвёра параненых. Урачыстая трапеза была вельмі шчодрай і сытнай. На наступны дзень праязджаючы праз Жыжмы, князь Міндоўг паведаміў старэйшаму брату Доўспрунку, што па просьбе трох яго збраяносцаў, ён забірае іх да сябе ў Воруту. Старэйшы брат быў вельмі незадаволены гэтым, але супраціўляцца не стаў. Прыбыўшы ў сваё княства, Міндоўг адразу шчодра узнагарадзіў сям’і загіблых. Волхв Вітаўт разам з князем прысвяцілі ў рыцары семярых збраяносцаў, а для трох прыбыўшых новых збраяносцаў пабудавалі новы доўгі дом, і неўзабаве да іх далучылі пяць маладых вучняў збраяносцаў. Пасля бітвы ў Крэве, Міндоўг задумаўся аб павялічэнні сваіх паселішчаў на ўсходзе. Пасля таго, як яго сястра Альгута адмовіла менскаму княжычу, ён не быў упэўнены ў захаванні дамовы аб міры і ўзаемадапамогі з менскім князем. Міндоўг пагаварыў з князем Ізяславам і яны вырашылі будаваць замак на высокім беразе ракі Нёман. На ўсход ад Нёмана была пушча, заходняя частка якой была ў валоданні наваградскага князя. Князь Ізяслаў запэўніў Міндоўга ў дапамогі будаўнікамі і будаўнічымі матэрыяламі. 3 усіх сваіх рыцараў, якім ён бы даверыў будаўніцтва замка і арганізацыю ваярскіх спраў, Міндоўг абраў Стрыгівіла. Ён яму растлумачыў што будаўніцтва замка гэта ўтварэнне новага княства, таму што побач з будучым замкам, вышэй па рацэ Нёман ёсць самае ўсходняе паселішча наваградскай зямлі з назвай Купны (сучасная назва Купіск) і яно будзе яму падуладна. Рыцар Стрыгівіл быў вельмі ўсхваляваны, і запэўніў, што будзе верны яму і зробіць усё патрэбное князю. Раніцай прыбыў з Наваградка егер Сірвід, ён добра ведаў тыя месціны, шмат палюючы ў пушчы з князем Ізяславам. Князь Міндоўг, узяўшы з сабой рыцара Стрыгівіла, ганца Песціла і шасцярых цесляроў, адправіліся на ўсход. Праз васямнаццаць вёрст яны прыбылі на высокі левы бераг ракі Нёман. Гэта было добрае месца для будаўніцтва замка. 3 боку ракі быў высокі круты бераг, з другога боку вялікай пляцоўкі быў глыбокі роў. Князь патлумачыў цеслярам, што па ўсім краі пляцоўкі трэба паставіць драўляныя сцены. У той часткі, што ля стромкага берага ракі, трэба паставіць княскі церам, а побач з ім доўгія дамы. У процілеглай часткі трэба паставіць мост праз роў і адразу за ім каменную браму замка.