Надыходзячай вясной і новым 6737 летам (1229 па хрысціянскім календары) Міндоўг паслаў ганца да Жыгімонту з уда- кладненем пытань паходу ў Мазовію. Жыгімонт праз ганца растлумачыў, што гэта хуткі рабаўніцкі паход на поўдзень Мазовіі, побач з зямлёй ляхаў у невялікае паселішча, таму ён возьме адну сотню, а ад Міндоўга дастаткова будзе двух сотняў. Князь вырашыў узяць адну сотню з Наваградка, іншую чым да гэтага, і дзве свае сотні, лёгкую конніцу і цяжкую. Усётакі ў Мазовіі былі рэшткі добжінскіх рыцароў, таму князь вырашыў не рызыкаваць і ўзяць цяжкую конніцу. Перад вясновым падарожжам гандляра Чорнавіла, князь папярэдзіў яго, каб ў вусце Нёмана запрасіць у нашы зямлі дзесяць люцічаў, і калі Выкінт будзе перавабліваць іх да сябе, то сказаць яму, што гэта для Міндоўга. Гэтых люцічаў князь вырашыў накіраваць ва ўжо гатовы замак Скірмунта, які назваў Скірмунты (сучасная назва Стріженята). Міндоўг вырашыў ісці ў паход да канца вясны праз Ваўкавыск. У папярэднія паходы на захад, у ваўкавыскай сотні былі забітыя і параненыя, таму Міндоўг не чакаў, што князь Даў’ят будзе незадаволены, што яго сотню не возьмуць у паход. Перад паходам вярнуўся з поўначы гандляр Чорнавіл з адзінаццаццю люцічамі і вучнем Эйсманта васямнаццацілетнім Вісмунтам. Чорнавіл распавёў, што князь Выкінт быў вельмі незадаволены тым, што люцічы для князя Міндоўга. Князя зацікавіў Вісмунт. Гэта быў высокі дужы ваяр з добрым узбраеннем і даспехамі. Вісмунт распавёў, што ў мінулае лета ён, як збраяносец удзельнічаў у двух рыцарскіх паядынках рыцара Эйсманта з іншымі рыцарамі і збраяносцамі. У абодвух паядынках Эйсмант і яго збраяносцы перамаглі. У збраяносцах тады ж быў сын рыцара Даўмонт, які хоць і маладзейшы за Вісмунта на тры лета, алё росту такога ж і майстэрства ў бітве на мечах яго не горш. Міндоўг успомніў маленькага хлопчыка каля кузні ў дзень, калі атрад таты накіраваўся ў гэтыя зямлі, і тое што ён сказаў: — Калі я вырасту, я таксама буду рыцарам і буду змагацца, як ты. Вісмунт працягнуў: — Дачка Эйсманта часта хварэе, таму сям’я рыцара не вырашаецца пераселіцца ў гэтыя зямлі. Эйсмант прапанаваў мне пераселіцца да цябе, князь Міндоўг, каб праверыўшы маё майстэрства ваяра, разам з валхвом Вітаўтам прысвяцілі мяне ў рыцары. Міндоўгу нецярпелася праверыць навыкі ваяра Вісмунта, і ён зладзіў паказальную бітву на трэніровачных мечах паміж ім і самым моцным і дасведчаным у бітве на мечах сярод маладых рыцараў Ленгвіном. У іх паядынку была вялікая колькасць падманных рухаў, хуткія напады і хуткая абарона з адначасовай атакай. Ленгвін калі быў вучнем збраяносца не вылучаўся сваім ростам і сілай, ён і цяпер быў ніжэй свайго аднолетка Вісмунта, але вялікае жаданне стаць наймоцнейшым ваяром, дапамогло яму стаць у ровень з Міндоўгам у гэтым майстэрстве. У гэтым паядынку супернічалі вялікая стараннасць супраць майстэрства вучня вялікага рыцара. Пасля хуткай камбінацыі падманных рухаў перамог Вісмунт. Князь прыйшоў да высновы, што як не старайся, але асабістае навучанне вялікага рыцара перемагае. Міндоўг даўно не адчуваў такой асалоды, гледячы на бітву сапраўдных майстраў, і ведаючы што яны ў тваім атрадзе. Князь павіншаваў Вісмунта з перамогай і сказаў яму, што ў хуткім часе яны ідуць у паход на захад, і ён бярэ яго з сабой. Міндоўг вырашыў узяць яго замест Стрыгівіла, які моцна расхварэўся. Калі атрад Міндоўга прыбыў у Ваўкавыск, княжыч Жыгімонт са сваёй сотняй ваяроў ужо чакаў яго. Ваўкавыскі князь Даў’ят дадаў да атрада свайго дазорнага з люцічаў Кгашталту, а ён пры руху на захад прыцягнуў да паходу свайго сябра яцвяга Алвада. Міндоўг растлумачыў ім, што гэта рабаўніцкі паход, і ім трэба побач з тым паселішчам да якога іх вядзе правадыр Жыгімонта, знайсці яшчэ невялікае паселішча на якое магчыма бяспечна напасці. Калі атрад праходзіў праз зямлі адасобленных яцвягаў, да князя наблізіўся рыцар Дзімін і паведаміў, што ён заўважыў аднаго дазорнага гэтых яцвягаў, ён хаваўся на высокім дубе. Міндоўг указаў Дзіміну паставіць каля гэтага дуба аднаго са сваіх дазорных, найлепшага лучніка, каб вартаваў пакуль не пройдзе ўвесь атрад. Гэтым князь сведчыў гэтаму дозорному, а праз яго і князю яцвягаў, што аб ім ведаюць і ставяцца да яго мірна. Зноў наблізіўся Дзімін і паведаміў, што ў сямі верстах на паўночны захад ад вызначанага паселішча, ёсць паселішча мазураў большае, чым першае, ўзброеных атрадаў нідзе нема. Міндоўг указаў першае паселішча ўзяць у аблогу паловай дазорных, a рэшткамі дазорных правесці атрад міма гэтага паселішчы да іншага далёкага, і пасля яго аблогі будзем атакаваць. Пасля паспяховай атакі на далёкае паселішча, дзве сотні ваяроў з палонам і скарбам прайшлі на поўдзень ад маленькага селішча, а іншыя дзве сотні атакавалі яго. Скончыўшы і з гэтым паселішчам, атрад вяртаўся на поўдзень ад ранейшага шляху. Абменьваючыся думкамі пра гэтыя адасобленыя яцвяжскія княствы, Міндоўг сказаў Жыгімонту: — Гэтымі рабаўніцкімі паходамі мы забіраем здабычу ў іх. Калі мы ідзем праз іх зямлі на мазураў, яны не ведаюць нашу мэту паходу. Калі мы ідзем, каб знішчыць мазурскіх рыцараў і ваяроў, то ім гэта падабаецца, іх суседзі аслабляюцца. А калі мы ідзем, каб паграбаваць, то ім гэта не падабаецца. Калі іх дазорные паведаюць князю, што мы вяртаемся са здабычай пасля рабаўніцкага паходу, то яны могуць напасці на нас, таму мы пайшлі па іншым шляху. Здабычу мы будзем дзяліць толькі калі пяройдзем у зямлю Ваўкавыскага князя. Перад Ваўкавыскам падзялілі здабычу і Жыгімонт са сваёй сотняй павярнуў на поўнач. Міндоўг шчодра адарыў дазорных Кгаштолта і Алвада. Пры сустрэчы з ваўкавыскім князем, Міндоўг сказаў, што калі б мы былі ў союзе з суседнімі яцвяжскімі князямі, мы б сумесна з імі нападалі на мазураў і дзялілі б здабычу, а без гэтага мы з імі не дзелімся. Хай гэтыя князі пра гэта добра падумаюць. Князя вельмі цікавіла думка Вісмунта аб гэтым паходзе. У тых думках, якія ён выказаў, Міндоўг пачуў разважанні рыцара Эйсманта і гэта спадабалася яму. На наступны дзень па прыбыцці ў Воруту, князь і волхв Вітаўт урачыста прысвяцілі Вісмунта ў рыцары. Пры выкананні гэтага абраду валхву Вітаўту дапамагаў стары кульгавы ваяр, знаемый Міндоўгу па падарожжу ў гэтыя зямлі адзінаццаць лет таму. Яго клікалі Воят і ён з вясны бязменна жыве побач з валхвом. Міндоўг быў задаволены гэтым, таму што волхв Вітаўт у апошнія два лета ледзь перасоўваўся і стаў менш бадзёрым, чым раней. Пры размове з Міндоўгам волхв Вітаўт хваліў Воята. 3 Любчы прынеслі непрыемную навіну, Стрыгівіл памёр. Міндоўг з Альгердам пабывалі на пахаванне Стрыгівіла. Волхв Вітаўт не змог адправіцца з імі. Князь задумаўся на каго пакінуць замак Любча і суседняе паселішча. Патрэбен моцны і мудры ваяр, здольны арганізаваць абарону замка, навучыць ваярскому майстэрству. Міндоўг заўважыў, што рыцар Вісмунт не ўжываецца з маладымі рыцарамі. Магчыма Ленгвін і Яўнут адчулі ў Вісмунта больш моцнага за сябе суперніка. Некалькі дзён князь размаўляў з Вісмунтам аб навучанні ваяроў, і аб арганізацыі абароны замка. Зразумеўшы, што Вісмунт здольны ўзначаліць гэтае княства, Міндоўг прапанаваў яму ўзмоцніць княжанне ў замку Любча і суседнім паселішчы. Вісмунт быў вельмі рады і запэўніў князя ў сваёй адданасці і стараннасці. На саракавы дзень пасля сьмерці Стрыгівіла, Міндоўг з Альгердам і Вісмунтам прыбылі ў Любчу. Пасля памінак Міндоўг прапанаваў князёўне Любчы перасяліцца ў суседняе паселішча Купны, і пабудаваць для яе і дзяцей вялікі дом. Любча папрасіла князя пераселіць яе з сынамі ў замак Скірмунты, яна ў Воруце была сяброукай жонкі Скірмунта. Міндоўг пагадзіўся з гэтым, і накіраваўшы ў Скірмунты сваіх будаўнікоў, хутка пабудаваў там вялікі дом для яе і сыноў. Калі вярталіся з Любчы, Міндоўг пацікавіўся ў Альгерда: — Альгерд, чаму ўсе рыцары хочуць свой замак, сваё княства, а ты не хочаш? — Князь Міндоўг, я з Вандай вельмі шчаслівыя і мы вельмі ўдзячныя табе за гэта. Я з маладосці сачыў за тваімі рыцарскімі трэніроўкамі і быў у захопленні ад тваіх поспехаў. Я паверыў у тваю вялікую будучыню рыцара, і цяпер я рады, што апынуўся правы. У мяне палоннага подлетка, нават у марах не было жадання стаць рыцарам, прычым шчаслівым рыцарам, а цяпер я ім стаў. Мы з Вандай разумеем, што пры нашым жаданні стаць такімі ж князямі, як Стрыгівіл, цябе б гэта не абцяжарыла. Але мы прыйшлі да агульнай думкі, што мы будзем шчаслівыя толькі побач з табой, будзем сябрамі табе, і ніякае княства нам не патрэбны. — Так, вы шчаслівыя, я нават заўважыў, што ў вас рысы твару сталі падобнымі. — Так, наш сын вельмі падобны на нас абодвух. Будзь упэўнен, што не толькі мы, але і наш сын будзе верным сябрам табе і твайму сыну. — Я ў гэтым упэўнен, я толькі прагнуў пачуць гэта ад цябе. — Мы бачым, як табе цяжка. Ты яшчэ малады, а без дапамогі таты, без дапамогі старэйшага брата, ў цябе ўсё атрымліваецца, ты нават сам дапамогаеш і старэйшаму брату і дзядзьке. 3 тваім кіраўніцтвам і дзеяннямі ўсі ліцвіны становяцца моцнейшымі і багацейшымі, ў іх ёсць упэўненасць у добрую будучыню. А ў будучыне будзе яшчэ цяжэй, але ты ведай, мы першыя будзем побач з табой ў цяжкіе часы. Я выканаю любое тваё пажаданне. — Дзякуй табе, Альгерд. Да пачатку зімы, князь Міндоўг займаўся ўзмоцненем абараназдольнасці наваградскага і воруцкага княстваў. Да працы па рыцью равоў і ўзвядзенню валоў прыцягвалі і ваяроў. Гандляр Міхайла паведаміў, што княжыўшы ў Галіче Мсціслаў Удалы памёр. Галіцкія баяры, асабіста моцны Судзіслаў, угаворвалі паміраючага Мсціслава, перадаць Галіч не Даніілу Рамановічу, а вугорскаму каролевічу Андрэю. Але, Данііл Раманавіч з войскам аблажыў горад, і ўзяў яго. Паланіў каролевіча, а потым адпусціў яго. — Князь Міндоўг, мой сын Міхалок, якога я ўжо трэцяе лета бяру з сабой ў гандлярскае падарожжа, падслухаў размову дзвюх русінскіх гандляроў. Тыя казалі, што па падгаворванні пінскага князя Расціслава, кіеўскі князь Уладзімір Рурыкавіч разам з пінскімі, тураўскімі і чарнігаўскімі сотнямі ваяроў нападаюць на валынскія і галіцкія зямлі. — Гандляр Міхайла, чаму русінскія князі працягваюць ваяваць супраць сваіх жа русінскіх князёў, яны што не асцярогаюцца нападу Арды?