заможнаму купцу і які задоволен сваім жыццем. Ён хваліў свайго купца і саксонскіх гандляроў. 3 ім дамовіцца было немагчыма. Пятро гаварыў з бедным рыбаком, і распавядаў яму, што рыцары лацінскіх хрысціян здекуются над жыхарамі зямель земгалаў і сёлаў. Але гэты рыбак казаў, што яму трэба больш налавіць рыбы і прадаць яе багатаму рыбаку, а той за гэтых рыцараў. — Вы з пскавічамі не дамовіліся? — Князь Міндоўг, мы не дамовіліся з пскавічамі. Бедны рыбак стаў падазрона адносіцца да Пятра, і мы хутка накіраваліся ў Наўгарод. Там мы знайшлі аднаго рыбака, ён жа і ляснік, з якім дамовіліся. 3 ім мы вярнуліся ў паселішча Валясы і ўмовіліся, што за важную навіну перададзеную ў Валясы ён атрымае срэбраную манету. Князь, яшчэ трэба сказаць, што ў смаленскай зямлі неўраджай, але скупляюць зерне не ў Нальшанах, а ў менскім княстве. У віцебскім і мсціслаўскім княствах збожжавых менш, чым раней. — Добра, Мікола. Будзем чакаць навіны з паселішча Валясы. Неўзабаве ў Воруце з’явіўся Кодрун. Ён паведаміў, што сустрэўшысь з дасведчаным лясніком з суседняга паселішча селаў, доўга і добра пагаварылі, і дамовіліся аб перадачы навін у полацкае паселішча Валясы. Ляснік выказаў просьбу пераселіцца ў Воруту, але Кодрун папярэдзіў яго, што гэтага трэба заслужыць. Праз два дні з’явіўся Тума, і распавёў, што дамовіўся з земгалом з селішча, побач з зямлямі селаў. Пакуль толькі ад Выкінта не было вестак. Наведаўшы Наваградак, Міндоўг выклікаўу Вялікі замак Дангайла. Той паведаміў, што заўтра збіраецца з таварам адправіцца ў паселішча Выкінта, і запэўніў Міндоўга, што выведае, як здейсніваюць пажаданне князя. Вярнуўшыся праз тры дні, Дангайла распавёў, што ніхто з жамойтаў далёка на поўнач не хадзіў, і цяпер асцярогаецца хадзіць. Тады князь стаў шукаць іншыя магчымасці атрымання неабходных вестак. На наступны дзень Міндоўг наведаў гандляроў Чорнавіла і Волімунта. Гандляры запэўнілі князя, што ў найбліжэйшам гандлярскім паходзе на поўнач, яны пагавораць з скаловамі і куронамі, якія за ўзнагароду перададуць важные навіны ў паселішча князя Выкінта. Для гэтага Міндоўг перадаў кавалачкі тканіны з вышыўкай, а князю Выкінту некалькі срэбранных манет для разліка з гэтымі сведкамі. У сярэдзіне восені, вярнуўшыся ў Наваградак гандляр Волімунт, паведаміў Міндоўгу, што на зваротным шляху, скалоў з якім неаднаразова размаўлялі, запэўніў аб дамоўленасці з знаёмым куронам. Гэты дасведчаны скалоў сказаў, што яны таксама будуць збіраць важныя навіны для князя Міндоўга і перадаваць яму. Зіма выдалася суровай, а на пры канцы яе вельмі захварэў волхв Вітаўт, і памёр. Ніхто не ведаў колькі яму лет, усе лічылі што ён самы старэйшы з усіх, каго яны калі-небудзь бачылі. Апошніе два лета ён казаў вельмі ціха, але калі ён казаў, то наступала поўная цішыня, нават стараліся не дыхаць, каб толькі пачуць кожнае яго слова. Кожны хто да яго прыходзіў, быў вельмі рады, калі ён згаджаўся ўзяць ад яго што-небудзь, будзь то ежу, або рэчы. Волхв Вітаўт гэта ведаў. Міндоўг неодноразова бачыў, што рамеснікі і гандляры прыносілі валхву найлепшае і каштоунае з свайго, алё ён не заўсёды і не з першага разу гэта прымаў, а калі яму нешта прыносіў бедачына, то ён гэта прымаў заўседы з умовой, што наўзамен той штосьці возьме ад валхва. Яго пахавалі побач з ідалам Воласа. На пахаванне прыбылі многія з найбліжэйшых месцаў, а таксама Выкінт і Эйсмант з сынам Даўмонтам з далёкіх месцаў. He было толькі Доўспрунка, яго збраяносец паведаміў, што ён хварэе. Пасля святочнай пахавальнай трызне, Эйсмант пашкадаваў, што волхв Вітаўт памер і не прысвяціў яго сына Даўмонта ў рыцары. Яму семнаццаць лет, і ён высокі і моцны, як сапраўдны волат. Эйсмант распавёў Міндоўгу, што Даўмонт перамагае яго ў трэніровачных бітвах на мечах, ён хутчэй і моцней за яго. — Даўмонт цяпер навучае ўсіх люцічаў і яцвягаў ваярскім навыкам, а я займаюсь будаўнічымі справамі. — У моцны мароз таксама праводзіць навучальныя бітвы? — He, ў моцны мароз толькі на кароткі час выходзяць дроў пасекчы. — Трэба пабудаваць вялікі шырокі дом, як у нас, і там праводзіць навучанне. — Добра Міндоўг, пабудуем. За тры дні да надыходу вясны і новага 6740 лета (1232 па хрысціянскім календары), Міндоўг накіраваў да Эйсманта пяць цесляроў і аднаго печніка. Калі ў Воруце з’явіўся полацкі ваяр Копысь, князь у прадчуванні важных навін, адразу падумаў узяць у паход Эйсманта і Даўмонта з іх ваярамі, але навіна была больш мірная. У Полацку замест князя Святаслава Мсціславіча са смаленскай галіны абралі князем Брачаслава Васільковіча са старадаўняй полацкай дынастыі Ізяславічаў. Па ранейшему ў тых усходніх зямель, а таксама ў русін адчувалася нястача збожжавых. З’яўленне ў Воруце гандляра Міхайла, Міндоўг сустракаў з непакоем. Няўжо Арда напала на паўднёвых русін? Але навіны былі не настолкі трывожные, хоць і не прыемные. Зноў ў русінаў нема згоды. Чарнігаўскі князь Міхаіл Усевалодавіч пасварыўся з кіеўскім князем Уладзімірам Рурыкавічам, і пайшоў паходам на Кіеў. Кіеўскі князь звярнуўся за дапамогой да Даніілу Рамановічу, той прыбыў у Кіеў і памірыў іх. Атрымліваецца, Данііл Рамановіч добра зразумеў пажаданне Міндоўга. На цёплае лета Марфа з Войшалкам зноў перасяліліся ў Наваградак. Князь Ізяслаў сам з дзевяцілетнім Войшалкам здзяйснялі верхавыя прагулкі на конях. Калі Міндоўг з’явіўся ў Вялікім замку Наваградка, Войшалк пахваліўся яму, як ён змагаўся на драўляных мечах з дзядулем. Гандляр Волімунт, які вярнуўся з поўначы, распавёў, што тэўтонскія рыцары пабудавалі на рацэ Вісла яшчэ адзін замак з назвай Кульм (сучасная назва Хелмно). — Гандляр Волімунт, а што ты выменьваеш у Ростаке? Зброевай майстэрні Эйсманта няма. — Князь Міндоўг, зброевую майстэрню Эйсмант прадаў гарбарнаму рамесніку Вітдоўгу, тату Вісманта. Там мячоў не робяць, толькі кальчугі і шлемы з даспехамі, а таксама гаспадарскія рэчы. Але рамеснік Вітдоўг скупляе мечы ў іншых кузняцоў, чые майстэрні вышэй па рацэ Варна. Да нашага прыбыцця, ён гэта назбірае і абменьвае на нашы футра, мёд, воск і іншые тавары. — А вы зброяй з кім абменьваецеся? — Князь, з Выкінтом мы два лета ўжо амаль нічым не абменьваемся, яны самі шмат могуць зрабіць. Ужо два лета мы абменьваемся ў двух паселішчах Булевічаў, гэта на ўсход ад ракі Нёман. Ім патрэбны мечы, кальчугі, шлемы і ганчарныя вырабы. Нам ад іх патрэбны футра, мёд і воск. — Вы гандлюеце праз Дангайла? — Так князь, праз Дангайла. Яго добра ведаюць жамойты і не асцярогаюцца. У пачатку восені Міндоўг вырашыў убачыць навыкі Даўмонта ў бітве на мечах. За дзевяць дзён перад паездкай да Эйсманта, князь папярэдзіў Ленгвіна, што прагне паглядзець, як ён пазмагаецца на мечах з вельмі моцным і ўмелым ваяром, сынам рыцара Эйсманта. Усе гэтыя дзевяць дзён Ленгвін старанна і ўзмоцнена трэніраваўся. Акрамя Ленгвіна, князь узяў з сабой Альгерда і ганца Песціла. Міндоўгу спадабалісь пабудаваны замак і церам. Церам быў двухпавярховы з дрэва. У замку было таксама пяць дамоў, а ў пасадзе каля пяцідзесяці дамоў, пабудаваных у напрамку суседняга паселішча Волаты. Вышыня сцен замка, у выглядзе вертыкальнага частаколу, была каля трох маховых сажняў. У сцяне замка пабудаваныя дзве брамы з дазорнымі вышкамі, адна ў напрамку паселішчы Волаты, іншая ў працілеглым. Перад брамай ў напрамку паселішча, выкапаны глыбокі роў і зроблен пад’ёмны мост. Далей вакол замка працягвалі капаць роў. Эйсмант быў рады прыбыццю Міндоўга, ён пахваліўся кузнецкай майстэрняй. Гэтая майстэрня была больш, чым у Ростаке. Каваль навучыў шэсць люцічаў вырабляць кальчугі, а двое люцічаў былі яго памочнікамі. Пабудавалі вялікі і шырокі дом для зімовых трэніровак ваяроў. Эйсмант падзякаваў за дапамогу ў будаўніцтве і за стварэньне княства. Міндоўг пажадаў пагаварыць з Даўмонтом, раней ён размаўляў толькі з татам. — Даўмонт, я памятаю цябе каля кузні, чатырнаццаць лет таму. — Я таксама памятаю цябе, князь Міндоўг. — Ты вырас у сапраўднага волата, перамогаеш свайго тату. Мне вельмі цікава, як ты змагаешся з двума ваярамі. Даўмонт абраў двух высокіх, моцных ваяроў. Іх паказальны бой скончыўся вельмі хутка перамогай Даўмонта. Міндоўг звяртаючыся да Ленгвіну адзначыў, што яго магчыма перамагчы толькі на предугадыванне дзеянняў, і раптоўна хуткіх і рашучых дзеянніў самому. Ленгвін быў на галаву ніжэй Даўмонта, але ён быў вельмі хуткі ў сваіх дзеяннях, і пры адгадванні намера волата, а таксама пры нядбайнасці Даўмонта, можна разлічваць на поспех. Ленгвін першым зрабіў падманны рух, і ад першага ўдару Даўмонта ўшоў, але ён не паспеў наблізіцца на паражаюшчаю адлеглаць, як моцны ўдар знізу па шчыце, атадвінул яго назад, а хуткі наступны ўдар па мечы Ленгвіна, і ён быў абяззброены. Міндоўг зразумеў, што Даўмонт самы моцны ваяр, якога ён бачыў. Ён павіншаваў Даўмонта з перамогай, і звяртаючыся да Эйсманта сказаў: — Шкада, што волхв Вітаўт памёр, але ў вас ёсць свой волхв і нас тут чацвёра рыцараў, таму я лічу, што магчыма прысвяціць Даўмонта ў рыцары. Даўмонт радасна заўсміхаўся, і Эйсмант быў задаволены гэтай прапановай Міндоўга. Эйсмант распавёў валхву Родмунту як правесці абрад прысвячэння ў рыцары. Абрад прайшоў пры ўсіх жыхарах замка Эйсманты, а ўвечары была ўрачыстая трапеза. Наступным днём вяртаючыся ў Воруту, Міндоўг быў рады, што з’явілася моцнае княства на важным заходнім накірунку, тым больш, што гэта княства Эйсманта. Прыбыўшы ў Воруту, гандляр Міхайла распавёў, што кіеўскі князь Уладзімір Рурыкавіч падарыў Даніілу Рамановічу вымарачны надзел Мсціслава Мсціслававіча, горад Торческ, за дапамогу ў мірнай дамове з чарнігаўскім князем Міхаілам Усевалодавічам. Прынеслі вестку аб тым, што жонка Доўспрунка нарадзіла дачку. Міндоўг пажадаў, каб Марфа нарадзіла сына, кепска моцнаму князю мець аднаго сына. 3 Ваўкавыска прыбыў ганец і паведаміў: — Князь Міндоўг, наш дазорны Кгаштолд ад свайго сябра Алвада даведаўся, што яго князь з ваярамі абрабавалі мазурскае паселішча, а таксама іншы князь яцвягаў больш паўднёвы, абрабаваў іншае паселішча мазураў. — Яны толькі абрабавалі, ці яшчэ і спалілі? — Князь, яны толькі абрабавалі. — Князя Конрада Мазавецкага гэтыя паходы раззлаваюць. На поўначы прусы нападаюць, на ўсходзе ліцвіны грамяць, дык яшчэ і яцвягі сталі нападаць. Калі сваіх сіл недастаткова, то ён цяпер з кімсьці дамовіцца, і нападзе ў адказ. Аб’яднаецца ён з ляхамі, а нападзе не толькі на аднаго князя, а на некалькіх. Зараз адасобленым яцвяжскім князям неабходна аб’ядноўвацца. Калі