навучаюць для захопу іншых зямель. Русіны не аб’ядноўваюцца між сабой, каб узмацніцца і даць адпор Ардзе, а наадварот ваююць між сабой і аслабляюць адзін іншага. Русіны, не разумеюць, што Арда неўзабаве прыйдзе на іх зямлі, а пасля іх, прыйдуць і на нашы зямлі. Таму вельмі важна нам аб’яднацца і пры першай пагрозе з усякого боку, вялікім аб’яднаным войскам даць адпор. 3 князем паўднёвых русін Даніілам Рамановічам у нас ёсць мірны дагавор. На вашы княства ён напаў таму, што з вамі ў яго нема такога дагавора. Князь ваяўніцы, казаў за ўсіх: — Князь Міндоўг, цяпер папярэдзь яго што ў нас з вамі ёсць дамова. — Добра. Пашлю да яго свайго ганца з папярэджаннем аб нашай дамове. Вам князі, трэба па маёй вестцы хутка сабраць сваіх ваяроў і прыбыць у азначанае мной месца. Вас я буду прыцягваць толькі пры цяжкім становішчы, калі ўсіх ваяроў з адзінаццаці нашых княстваў будзе мала. Усе вашы ваяры будуць падпарадкавацца мне, або таму каму я ўкажу. — Мы згодны, князь Міндоўг. Мы ведаем князь, што ты ва ўсіх баях перамог. Ваяўніца падумаўшы, што тата запамятае, спытала: — Князь Міндоўг, а мазуры і іх рыцары? — Мазуры лацінскія хрысціяне, для нас ворагі, і мы для іх заўседы будзем ворагамі. Сумесна з русінамі мазуры зараз не прыйдуць. Магчыма яны прыйдуць адны, або з ляхамі. Ляхі таксама лацінскія хрысціяне.Трэба каб вашы дазорные наглядалі заўседы за іх зямлямі. Калі дазорные мазураў або ляхаў накіраваюцца на вашы зямлі, трэба іх захапіць і спытаць аб іх намерах, і пра колькасці іх ваяроў. Потым арганізаваць сумесны адпор з усемі бліжэйшымі суседзямі, і паслаць ганцоў за князямі Даў’ятам, Эйсмантам і Жыгімонтам, а таксама за мной. Калі вашы дазорные разведаюць, што невялікі атрад з рыцарамі ідуць у вашы зямлі, або мінуюць іх, або ідуць паблізу, то магчыма на іх напасць. Тут вельмі важна, каб дазорные доўга наглядалі за імі і перадавалі аб іх вандроўках. Я ведаю, што ў вас ёсць такія дазорные, іх трэба мець не меншы за трох у адным напрамку. У нас сярод палонных ёсць немала добрых мазураў, якія доўгачасовай працай і жаданнем жыцця сярод нас, сталі вольнымі і заможнымі. Яны паважаюць валхва і ведаюць хлусню лацінскіх прапаведнікаў. У адрозненне ад такіх мазураў, рыцары хрысціянскіх ордэнаў, асабліва тэўтонаў, гэта фанатыкі іўдзейскага бога, якім загадалі забіваць тых хто не такі фанатык, як яны. Міру ў нас з імі ніколі не будзе, або мы іх, або яны нас. — Зразумело, князь. Мы згодны з табой, — запэўнілі ўсе адасобныя князі. У гэтае лета князь Міндоўг не дазволіў Марфе і Войшалку пераселіцца ў Наваградак. Ён растлумачыў князю Ізяславу, што Войшалку трэба штодзенна трэніравацца ў бітве на мечах з сынам Альгерда, пад наглядам рыцараў Ленгвіна і Яўнута. Калі Міндоўг вярнуўся з аб’езду новых рыцарскіх княстваў, яму паведамілі, што знахаркі вызначалі цяжарнасць князёўны Марфы. Князя гэтая навіна вельмі задаволіла, нарэшце ў яго будзе другі сын. Ён быў упыўнены, што будзе сын і таму не распытваў пра гэта ў знахарак. Міндоўг стаў асцярожно адносіцца да Марфы, да яе капрызам. Аднойчы Марфа запрасіла на вячэру канстанцінопальскага прапаведніка. Той падумаў, што князь Міндоўг прагне хрысціцца ў канстанцінопальскага хрысціяніна, і прыйшоўшы на вячэру, стаў чытаць з вялікай кнігі выслоўі яго бога. Марфа насцярожілась і чакала, што Міндоўг зараз возьме гэтага прапаведніка за шкірку і выкіне яго з церама. Але князь улічывая, што Марфу трэба асцярогаць ад хвалявання і тое, што за сталом быў Войшалк, толькі ўсміхаўся і з гэтай усмешкай глядзеў то на Марфу, то на Войшалка. Сытна павячэраўшы, Міндоўг перапыніў галоднага прапаведніка: — Развясяліў ты мяне, прапаведннк. Усё што ты чытаў з вялікай кнігі, гэта неразумныя і недакладныя рэчы і з’явішча. Ты жадаеш каб я ў гэта паверыў. Але я веру ў тое, што мне і іншым зразумело і дакладно. Мне не зразумелы словы і ўчынкі вашага юдэйскага рабіна. Мабыць там, дзе жывуць гэтыя юдэйскія рабіны такія ўчынкі зразумелы іхнім жыхарам, але не тут і не нам. Для нас галоўнае дастатак і шчасце нашых супляменнікаў, а таксама добрая прырода, аб якой клопацяцца нашы багі. Яму было шкада гэтага благога, галоднага і неразумнага прапаведніка. Ён устаў з-за стала і выйшаў, каб прапаведнік перастаў гаворыць усю гэтую хлусню, і каб яго накармілі. У пачатку восені да Міндоўга прыбыў гандляр Міхайла і распавёў, што кіеўскі князь Уладзімір Рурыкавіч зноў пасварыўся з чарнігаўскім князем Міхаілам Усевалодавічам. Кіеўскі князь запытаў падмогі ад Данііла Раманавіча, і ён рыхтуецца да паходу на Чарнігаў, а чарнігаўскі князь для супраціву ім уступіў у саюз з Северскім князем Ізяславам Уладзіміравічам. — Міхайла, атрымлівается Данііл Рамановіч згодзен з аслабленнем свайго княства, дзеля абароны свайго саюзніка, няздольнага да мірнага дагавору, кіеўскага князя. А не лепш было зноў іх памірыць? I сілы б захавалі абедзве спрачаюшчыясі бокі, і жыццё сваіх блізкіх. Больш за ўсё мяне здзіўляй тое, што ахвотныя да бітвы бокі, свае ж супляменнікі, не чужынцы з іншай гаворкай і іншымі звычаямі. Кіеўскія князі выбарныя, або спадчынныя? — Князь, у іх лествічнае права атрымання ў спадчыну. Стол пераходзіць да старэйшага ў родзе, ад старэйшага да малодшага сына, а потым да пляменніка. Па гэтым парадку, старэйшыя пляменнікі часта сварыліся з малодшымі дзядзькамі. — Атрымліваецца слабы і няздольны да мірнага дагавору князь, атрымлівая спадчыну можа шкодзіць княству і яго ніхто не зрушыць. — Князь, раней так было, а цяпер заможныя людзі, ў іх яны называюцца баяры, на сваё багацце наймаюць уласную дружыну, і да іх прыслухоўваюцца князі. У Галічы вельмі ўплывовы іх баяры. — А як жа выбарнасць у русінаў? — Князь, гэта толькі ў паўночна-ўсходніх русінаў, у Наўгародзе і ў Пскове. Раней кіеўскі князь быў галоўны, і ён прызначаў ім пасадніка, які сумесна з заможнымі людзьмі выбіралі князя. Гэты выбарны князь займаўся толькі вайсковымі справамі. — У нас, у Наваградку не так. — Князь, раней Наваградак і Гародня, а таксама іншые яцвяжскія гарады, каб заваяваць незалежносць ад іншых, галоўным лічылі вайсковую справу. Таму ўказы моцнага князя-вая- ра былі абявязковы для усіх. Ужо лет сорак ўсе суседзі ведаюць нашу вайсковую сілу. — Гэта добра. I далей трэба, каб усе ўказы князя былі абявясковыя для ўсіх, а пасаднік і далей будзе выразнік думкі заможных людзей. У мяне ў Воруце нема вялікай колькасці рамеснікаў і гандляроў, і мне не патрэбен пасаднік. Нечакана на восеньскія памінкі Дзяды прыбыў у Воруту старэйшы брат Доўспрунк. Старэйшы брат яшчэ больш распаўнеў, пакутаваў дыхавіцай, скардзіўся малодшаму брату на слабое здароўе. Толькі калі казаў пра сваіх сыноў, станавіўся ажыўленым і хваліўся, што збраяносцы вывучылі абодвух сыноў у добрых ваяроў Доўспрунк прасіў Міндоўга ўзяць яго сотню з сынамі ў паход. Сыны вельмі прасілі аб гэтым. Перад Калядамі прыбыў да Міндоўгу ваяр Копысь. Ён распавёў: — У канцы мінулай зімы князь Яраслаў Усевалодавіч са сваімі пераяслаўскімі ваярамі і з наўгародскімі ваярамі ўзялі ў аблогу Дорпат (Юр’еў, сучасная назва Тарту). Сваіх людзей ён адпусціў рабаваць у наваколлі і каб сабраць для ўсяго войска ежу. Частка мечаносцаў зрабіла вылазку з Дорпта, іншая частка з Одэнпе, але русіны іх пабілі, вялікая частка загінула, калі абламаўся лёд. Русіны захапілі хлеб. Потым лівонцы заключылі мір з князем Яраславам. Мой дасведчаны русін распавёў, што ранняй восенню літоўскі атрад прыйшоў да Русе. Яны ўвайшлі на торжышчы і сталі рабаваць. Калі ўсе жыхары аб’ядналіся і сталі з імі змагацца, то тыя кінуліся ўцякаць. Русін дадаў, што ў таропецкай воласці іх нагнаў князь Яраслаў Усевалодавіч са сваім атрадам і многіх пабіў. — Ты ведаеш, што гэта за атрад? — He ведаю, князь. Я начаваў у сястры, ў пасялішчы Люцічы, недалёка ад Нальшан, і распытваў пра паходы нальшанскіх атрадаў, але ўсе казалі, што паходаў не было. — Копысь, па дарозе ў Полацк, зайдзі ў Лужышчы і разведай ў сотніка Вітмонта пра гэты атрад. Калі дакладна распазнаеш пра гэты атрад, то скачы сюды, а калі не распазнаеш, то паспрабуй больш падрабязней выведаць у русінаў. Я не думаю, што гэта атрад Доўспрунка, ён у мяне быў недаўна. А больш на іншых я не думаю. Калі Копысь адправіўся на ўсход, Міндоўг стаў разважаць пра князя Выкінта. Яго дзядзька рыцар з вопытам і не пойдзе ў непадрыхтаваны паход. У яго няма сыноў, дзеля капрызаў якіх магчыма рызыкнуть, як нальшанскі князь Ердзівіл. Перад сустрэчай з ім трэба пагаварыць з Дангайло, ён адзіны хто ведае імкненне Выкінта. Дангайла запэўніў князя Міндоўга, што не прыкмеціў жаданне князя Выкінта да паходу. Застаецца нальшанскі князь Ердзівіл, але гібель старэйшага сына павінна было прымусіць перагледзіць яго думкі аб асабістых вайсковых здольнасцях. Міндоўг вырашыў пачакаць васямнаццаць дзён. Калі Копысь не вернецца ў Воруту, значыць нема сведак аб тым, што атрад быў нальшанскі. Князю Міндоўгу было вельмі важна вызнаць пра гэты атрад. Пакуль нема жорсткіх проціборстваў з моцным ворагом, трэба было ведаць хто можа здрадзіць. Васямнаццаць дзён прайшло, а Копысь не з’явіўся. У думках Міндоўг закрануў Булевічаў. Дазорныя Булевічаў маглі шмат разоў назіраць за палачанамі, латгаламі і русінамі. Запрошаный Дангайла паведаміў: — Князь, я нядаўна вярнуўся ад Вышімута Булевіча, паселішча якога знаходзіцца на поўдзень ад іншых Булевічей, no634 з нальшанскім і полацкім княствамі. Гэта першае паселішча куды я трапляю з таварам, таму Вышімут адбірае лепшые мячы, ільняныя кашулі і іншые тавары. Потым я накіроўваюся да Ердзівілу, а ўжо потым да Спрудейку. У апошні раз я ў Вышімута абменяў увесь свой тавар на яго футра і мёд, таму адразу вярнуўся. Калі нешта застаецца апошняму Спрудейку, то я абменьваю з маёй зніжкай, так мне загадаў гандляр Волімунт. — Дангайла, хто лепей размауляе на жамойцкай гаворцы ты, або Булевічы? — Князь, я лепей размауляю з імі. — Дангайла, наступным разам пагавары без Булевіча з жамойтамі аб паходзе іх у чужынскія зямлі. Яны былі з князем Выкінтом, або без яго? — Добра, князь Міндоўг. Напярэдадні вясновага раўнадзенства новага 6743 лета (1235 па хрысціянскім календары) да Міндоўга прыбыў гандляр Міхайла і мовіў: