• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    сваё пачуцце. Пакуль збіралі з забітых даспехі і зброю, Міндоўг сустрэўся з земгаламі, і пажадаў ім, каб шматбожцы земгалаў, селаў, латгалаў, куронаў і іншых аб’ядналіся ў імкненні супрацьстаяць хрысціянам. На пры канцы ён перадаў дваццаць сярэбраных манет для двух правадыроў, а таксама ўсе сабраныя сякіры, трыццаць мячоў і вышытую тканіну, для ганцоў да Міндоўга. На зваротным шляху ён пачуў сумную навіну,ў бітве з рыцарам забіты яго князь Скірмунт. Загіблага замацавалі на кані і павезлі ў яго замак.
    Вялікую частку шляху да начлегу ў полацкай зямлі Міндоўг размаўляў з нальшанскім валхвом Дабравітам. Князь упамінаў валхва Вітаўта, які ў свой час добра адклікаўся на нальшанского валхва, нягледячы на тое, што яны ніколі не бачылісь. 3 гэтай размовы Міндоўг зразумеў, што волхв незадоволен князем Ердзівілам. Міндоўг наўмысна паставіў нальшанскіе сотні з правага флангу, далей ад рыцараў, каб было найменш страт сярод іх. На рыцараў ён накіраваў сваіх шмат навучаных рыцараў і ваяроў, а таксама сотні жырмунтаў і Даўмонта, і яны на здзіўлення хутка зьнішчылі іх. Калі ваяры Лівонскага войска зразумелі, што апынуліся ў аблозе ліцвінскіх ваяроў, то імкнуліся хутчэй ўцячы, і таму сустрэчныя ваяры князя Выкінта і земгалы змагаліся з вялікай колькасцю лівонцев, пакуль з фланга падышлі ліцвіны да іх на дапамогу. Болын за усіх страт было ў Выкінта і земгалоў. Улічывая гэта, князь перадаў земгалам шмат мячоў і сякір. Перад начлегам, Міндоўг заклопаціўся аб магчымым нападзе мазураў з рыцарамі на заходнія княства, і ён адправіў ганца ў Гародню да князя Жыгімонта.Пасля прыбыцця ў Воруту, неўзабаве там з’явіўся ганец ад Жыгімонта і паведаміў, што на заходнія межы нападу не было.
    На пахаванне князя Скірмунта быў адпраўлены рыцар Альгерд. Вярнуўшыся Альгерд распавёў, што ён размаўляў з ваярамі, якія суправаждалі цела загінулага князя. Гэтыя ваяры скірмунцкага княства распавялі, што ў гэтым паходзе былі шаснаццаці летні сын Скірмунта, а таксама семнаццаці летні сын раней памерлага князя Стрыгівіла. Абодва гэтые сябры добра змагаліся, асабіста сын Стрыгівіла. Яго клічуць Стрыжмонт, і ён галоўны сярод сяброў, у яго ёсць малодшы дзевяцілетні брат.
    Стрыжмонт яшчэ і добры распарадчык па гаспадарцы, многія ўказы князя Скірмунта ішлі праз яго.
    — Таму, князь Міндоўг, я лічу будзе добрым для іх усіх, прапанаваць князем Стрыжмонта.
    — Добра, Альгерд. Заўтра з раніцы накіруемся да іх.
    Калі яны прыбылі ў замак Скірмунты, то Міндоўг убачыў, што жонка загіблага князя цяжарная. Застаўшыся самнасам з князёўнай і яе сынам, Міндоўг сказаў:
    — Князёўна, я ведаю што ты з Стрыжмонтом і яго маці ладзіце між сабой. Ён добры ваяр і як кажуць добры гаспадарнік, таму я ўлічыў гэта не стаў накіровываць да вас іншага князя, a прапаную яго. Як ты ставішся да гэтага?
    — Князь Міндоўг, так мы ладзім між сабой, і добра ставімся да тваёй прапановы. Дзякуй табе, князь.
    За час адсутнасці Міндоўга ў Воруце з-за паходу на поўнач, у Наваградку былі весткі, што прыбылі гандляры і прагнуць сустрэчся з князем. Міндоўг выклікаў абодвух. Міхайла распавёў, што Данііл Рамановіч марыць заняць Галіч, але гэты горад пад уладай князя Расціслава, сына Міхаіла Чарнігаўскага. Чарнігаўскага князя падтрымлівае новы вугорскі кароль Бела. Мінулым летам Данііл Рамановіч ездзіў на каранацыю кароля Бела, з якім ён у дзяцінстве сумесна рос, але мабыць падтрымкі не атрымаў. Волімунт распавядаў, што калі яны былі ў вусце Нёмана, то дасведчаны скалоў распавёў, што тэўтоны занятыя будаўніцтвам замка Реден (сучасная назва Радзын), а князь Конрад Мазавецкі шкадуе, што дамовіўся з тэўтонамі, таму што яны не дапамогаюць яму ў барацьбе з шматбожцамі.
    Перад Калядамі прыбыў полацкі ваяр Копысь.
    — Князь Міндоўг, полацкі князь Брачыслаў ведае, што я шмат разоў бываю ў Воруце, і таму праз мяне перадае табе сваі віншавані з вялікай перамогай над моцным Лівонскім войскам. Ён вельмі задоволен тым, што між намі добрыя саюзныя адносіны. Ад сябе дадам, што і ў Віцебску і сярод русін шмат усхваляючы гавораць пра цябе князь і пра гэту перамогу. Таксама русіны гавораць, што шматбожцы земгалаў, куронаў, селаў і латгалаў выгоняюць лацінскіх хрысціянскіх прапаведнікаў са сваіх мясцін.
    Апошняя вестка ўзрадавала князя. Гэта перамога дала ім надзею на бязпечнае вяртанне да дзедаўскіх абычаяў і да сумеснага супраціву лацінскай хрысціянізацыі. Невядома як будзе далей, але гэта перамога застанецца ў памяці шматбожцаў, і будзе заклікаць да супраціва гвалтоўнаму навязванню думак хлуслівых прапаведнікаў. Зіма прайшла б у добрым настроі, каліб не працяглая хвароба князёўны Марфы. На пры канцы зімы Марфа памерла. Больш за усіх гараваў яе тата князь Ізяслаў. У трэці дзень вясны і новага 6745 лета (1237 па хрысціянскім календары) прыбыў да князя Міндоўга з поўдня ваяр Павло, знаёмы па папярэднім наведваннем. Ен перадаў жаданне Данііла Раманавіча каб князь Міндоўг напаў на рыцараў Конрада Мазавецкага.
    — Князь Міндоўг, па весткам, якія два дні таму паступілі да Даніілу Рамановічу, з-за скаргаў Конрада Мазавецкага, рымская Царква накіравала яму каля дваццаці рыцараў, ці то гаспітальераў, ці то тэўтонаў. Гэтых рыцараў з збраяносцамі і слугамі, ен накіраваў у Драгічын, для ўзмоцнення гарнізона замка. Драгічын быў наш замак, Данііл Рамановіч прагне яго вярнуць. Ён ведае, што ты князь Міндоўг, лёгка знішчаеш рыцароў. Князь прапануе твайму атраду напасць на гэтых рыцараў з збраяносцамі і знішчіць іх. У той жа час, атрад Данііла Раманавіча пад выглядам рыцарскага атрада зойме замак. За гэты паход Данііл Рамановіч дае сем кошаляў сярэбраных манет. Таксама мой князь, ведаючы што ў цябе князь Міндоўг, шмат рыцарскіх даспехаў, дае за кожныя два рыцарскіх даспеха па аднаму кошалю сярэбраных манет.
    — Колькі ваяроў у іх, акрамя рыцароў?
    — Князь, каля восьмідзесяці збраяносцаў і каля сарака ваяўнічых слуг.
    — Калі я дам табе восем рыцарскіх даспехаў, то ты мне даш адзінаццаць кошаляў сярэбраных манет?
    — Князь, мяне суправаджаюць трое і ў нас дзесяць кашэляў. Аднаго ганца трэба зараз адправіць да Данііла Раманавіча з весткай аб дамоўленасці. А да астатнім тром калі дадаш аднаго свайго ваяра для перавозкі даспехаў, то на месце нашай сустрэчы мы дамо яіцэ адзін кошаль сярэбраных манет. Месца сустрэ-
    чы ў сямі верстах паўночней Драгічына. Трэба заўтра з раніцы адправіцца туды.
    — Добра, дамовіліся.
    — Дзякуй, князь Міндоўг. Я зараз пашлю ганца. Яшчэ асабістая просьба Данііла Раманавіча, каб адны даспехі былі ад кіраўніка рыцараў.
    — Добра, будуць такія даспехі.
    Паслаўшы ганцоў у Ваўкавыск і ў Эйсманты, Міндоўг даў русінам восем рыцарскіх даспехаў, аднаго свайго ваяра і чатыры коні для перавозкі даспехаў. Пасля бітвы пры Саўле, шмат ваяроў прымяралі рыцарскія даспехі і шмат з іх адмовіліся ад іх. Яны болып падыходзілі да турнірных бітваў, а да вайсковых бітваў трэба больш лягчэйшыя даспехі, і каб шлем быў з вялікім кругаглядам. Ліцвіны празвалі іх рыцарскімі даспехамі для баязлівых. Таму Міндоўг прагнуў іх больш аддаць русінам.Войшалк распазнаўшы, што тата збіраецца ў паход, упрасіў князя ўзяць яго з сабой. Войшалк адразу пахваліўся аб гэтым дзядулі, і той таксама пажадаў ісці ў паход. Міндоўг пасля смерці Марфы не ў чым не мог ім адмовіць, толькі даручыў двум ваярам наглядаць за імі.
    У атрадзе Міндоўга, які сабраўся на захад ад Ваўкавыска, былі па адной сотні ад Ваўкавыска, Воруты і сотня Даўмонта. Шмат дазорных было ад Ваўкавыскага княства, і яны яшчэ да прыходу атрада назіралі за зямлямі мазураў на поўнач ад Драгічына.
    Калі атрад перасек мяжу з мазурамі дазорные паведамілі князю, што бачылі атрад, у якім чатыры дзесяткі пешых мазураў, акрамя коннікаў. Дарога на поўдзень да Драгічына складаецца з дарог праз поле і дарог праз лес. Міндоўг вырашыў зрабіць засаду па дарозе праз лес, у якім магчыма было схавацца. У гэты паход князь узяў коня Імклівы, і таму ён са сваёй сотняй сустракаў ворага спераду іх атрада, а Даўмонт са сваёй сотняй нападаў ззаду атрада мазураў. Пасля таго, як ліцвінскія дазорные знішчылі дазорных мазураў, і пасля атакі з бакоў дарогі стрэламі і кідальнымі дроцікамі, ў бітву рынуліся цяжкія коннікі. Міндоўг наляцеў на рыцара, калі той яіцэ не зразумеў адкуль пагроза. Пасля яго князю ўдалося забіць яшчэ аднаго
    рыцара. Калі з мазурамі было скончана і збіралі зброю і даспехі, Міндоўг з сямі сваімі рыцарамі вырашыў дапамагчы Даніілу Рамановічу, і накіраваўся да Драгічына. Наблізіўшыся да замка, князь зразумеў, што Даніілу Рамановічу ўдалося авалодаць гэтым замкам. Мабыць рыцарскія даспехі дапамаглі.
    Вяртаючыся ў Воруту Міндоўг пазнаў, што паранены ў руку яго рыцар Яўнут, змагаўся пакуль не знішчылі ўсіх мазурскіх ваяроў. Аб гэтым яму распавядаў Алыерд, ён як заўседы суправаждает князя пры вяртані з паходу. Альгерд ведаў калі трэба казаць Міндоўгу, а калі трэба памаўчаць, тым самым даць князю магчымасць паразважаць. Зараз Міндоўг звярнуў увагу на Войшалка, які ехаў і аб чымсьці размаўляў з князем Ізяславам. Выраз твара Войшалка быў такі, як быццам ён толькі цяпер нешта важнае зразумеў. Яго чатырнаццаці летнія равеснікі даўно зразумелі тое, што ён зразумеў цяпер. Міндоўгу распавядалі, што пры яго працяглай адсутнасці, да князёўны Марфы прыходзіў канстанцінопальскі праповеднік, і пры іх размовах быў яго сын. Тады і закладваліся ў думкі Войшалка пакорлівасць, згодніцство, адсутнасць рашучасці. Бітвы на мечах ён успрымаў, як спрыт у гульнях мужчын. Цяпер ён убачыў, што гэта не гульня, а тут забіваюць, і хто больш забівае, той заслугоўвае найбольшай пашаны. Сёння ён убачыў, што нашы ворагі хрысціяне імкнуліся нас забіць, а гэта не тое што напісана ў іх хрысціянскіх кнігах. Іх дзеяньні процілегласць іх словам.
    Міндоўг жадаў, каб аб гэтым яму гаварыў князь Ізяслаў. Назірая за князем Ізяславам, асабісто за яго тварам, князь упэуніўся ў тым, што менавіта аб гэтым гаварыў дзядуля свайму ўнуку. Перад святам Яна Купалы Міндоўг з Альгердам аб’язджалі замкі ў саюзных княствах і правералі баяздольнасць іх. У замку Любча ён упершыню ўбачыў жонку князя Вісмунта. Яе клікалі Марта і яна была вельмі падобна Яньке, тая жа складнасць, такія ж разумныя спакойныя блакітныя вочы, і такія ж дробныя рысы твара. У яе былі каштанавага колеру валасы, якія адцянялі колер твара і рабілі яго бледным, як толькі ў спешчаных дзяўчат заможных людзей і дачок князёў. Яна адразу пачула захапленне ёй Міндоўгам, і ў яе вачах узніклі іскрынкі радасьці і сваей перавагі над гэтымі мужчынамі. Князь пажадаў больш звычай-