— Добра, Копысь. А ёсць весткі як ардынцы штурмуюць русінскія гарады? — Так, князь. У іх ёсць абложныя катапульты. Перад аблогай яны заўседы прапануют здацца без бітвы. Два горада Растоў і Угліч здаліся без супраціву, таму што іх князі з войскам загадзя пакінулі гарады, накіруясь у аб’яднанае войска. Чатырнаццаць гарадоў ардынцы падпарадкавалі сабе. Усе гавораць, што яны вельмі моцныя лучнікі. — Копысь, а выведнікаў вы выяўлялі ў сабе? — Так, князь. Выявілі ў Полацку на торжышча, чужынец гаварыў, што ардынцаў з Тартарыі сто тысяч напалі на Таржок, a на другі дзень падышлі столькі ж. Ён яшчэ гаварыў, што калі ўсе ліцвіны аб’яднаюцца з Полацкам, то ўсе роўна ардынцаў будзе ў сорак разоў больш. Яго забралі да князя, а потым выклікалі мяне. Я яго спытаў, ці блізка знаходзіцца торжышча ад брамы замка ў Таржку. Ён адказаў памылкова. Яго сталі катаваць, і ён прызнаўся, што сам з Разані, яго ардынцы прымусілі быць разведнікам пад пагрозай знішчэньня яго і яго сям’і. Яго таемно адвялі на ўсход вёрст за дзесяць, забілі і пахавалі. У Мсціславе таксама высвятлілі аднаго чужынца, які апынуйся разведнікам, яго таксама забілі. — Толькі дваіх? Іх значна больш, трэба быць болып пільнымі. А з хуткімі ганцамі наладзілі? — Так, князь Міндоўг. Ва ўсіх паселішчах, дзе будзе скакаць ганец прадбачаны заменныя коні. — Добра, Копысь. Праз тры дні з табой адправяцца восем маіх памочнікаў, якія пакажуць якія працы трэба зрабіць для ўзмоцнення абараназдольнасці гэтых княстваў, а таксама навучаць вашых ваяроў бітвам на мечах. Пачынаць трэба з самых усходніх княстваў, потым пераходзіць на захад. Да зімы я меркую семнаццаць княстваў паспеюць аб’ехаць. За тры дні Міндоўг вызначыўся з восьмью памочнікамі, гэта былі яго рыцары і збраяносцы. Ён ім распавёў, што ім трэба зрабіць чаму навучыць, і сумесна з Копысем яны адправіліся на ўсход. Прыбыў да Міндоўга ганец з паселішча Даўга з чаканай прыемнай навінай, што жамойтка нарадзіла князю сына. Міндоўг з Пуцятам адправіліся з падарункамі ў паселішча Даўга. Хлопчык апынуўся буйней за звычнага дзіцяці. Даўга называла яго транас медаўс. Путята растлумачыў, што гэта труцень мядовы. Але Міндоўг не пагадзіўся з назвай і сказаў, што будзе першая палова тваёй назвы, а другая палова маёй. Твая першая палова тран, а мая другая палова ята, ад Путята, і цалкам будзе Транята. Падарункі для іх, Міндоўг пасылаў з ганцом кожныя дзевяць дзён. У Наваградку Міндоўг зменшыў колькасць дружыннікаў Вялікага замка. Цяпер з дружыннікаў, якія збіраюць даніну для князя і ахоўваюць яго замак засталася пяцёра, астатнія перайшлі ваярамі ў сотні ваяводы Вітольда, дамы для іх пабудавалі ў пасадзе. Прыбыўшы з поўдня гандляр Міхайла, разведаўшы што князь у Наваградку сустрэўся з ім і распавёў: — Князь Міндоўг, у Галічы калі пачулі пра навалу Арды на ўсходніх русін, сын князя Міхаіла Чарнігаўскага Расціслаў пакінуў гэты горад і накіраваўся ў Чарнігаў. Пазнаўшы гэта, Данііл Рамановіч прыступіў да Галіча і звярнуўся да яго жыхароў. I тыя былі згодны, штоб ён вярнуўся на бацькоўскае княжанне. Баяры таксама з гэтым згадзіліся. Вугорскі кароль, які раней быў супраць гэтага, цяпер пасля таго, што ты князь, дапамог Даніілу Раманавічу захваціць Драгічын, таксама згадзіўся, штоб ён сеў у Галічы. — Міхайла, атрымліваецца, што Данілу Раманавічу быў патрэбен не толькі Драгічын, а ўражанне яго сілы на кароля ўгорцев, штоб той даў яму згоду на Галіч. — Князь, ён аддаваў табе сярэбраные манеты не столькі за Драгічын, сколькі за згоду вугорскага караля на Галіч. Цяпер Данііл Рамановіч адчувае сябе як прыдатны нашчадак князя PaMana Галіцкага. Валынь ён аддаў свайму малодшаму брату Васілька. — Ён напэўна гуляе ў шахі. Добра, мне гэта да спадобы. Пасля сыходу гандляра Міхайла, князь задумаўся, чаму Данііл Рамановіч так імкнуўся займаць Галіч, ці толькі ад таго, што гэты горад спадчына таты. Валынь таксама спадчына таты, але яе ён аддаў малодшаму брату. Галіч вельмі блізкі да зямель вугорскага кароля, з якім ён сумесна правёў дзяцінства, а цяпер калі ардынцы напалі на ўсходніх русін, Данііл Рамановіч спадзяваецца сумесна з ім абараняцца. Шукае надзейнага саюзніка ў барацьбе з ардынцамі, гэта добра. Мне таксама трэба вызначыцца з надзейнымі саюзнікамі. Міндоўг праз ганцоў запрасіў усіх саюзных князёў на сход у Наваградак. Ён вырашыў сустрэчся з князямі ў Наваградку, не толькі таму што прымальны пакой тут больш, чым у Воруце, але і таму каб падкрэсліць свой новы стан князя наваградскага і воруцкага. На сход князёў не прыбылі толькі князь Выкінт і адасобныя яцвяжскіе князі. Замест цяжка хворага Доўспрунка прыбыў яго старэйшы сын Ердзівіл. Ад замка Любча прыбыў, пяць дзён таму прызначаны намеснікам, рыцар Ленгвін, а ад Воруты рыцар Альгерд. Акрамя Альгерда, Ердзівіла і Ленгвіна былі князі Нальшан, Гародні, Ваўкавыска, Слоніма, Здзітава, Случаску, Клечаска, Эйсманты, Даўбуды і Стрыжанята. Міндоўг у першыню збіраў усіх саюзных князёў. У добрых адносінах да яго большасці князёў ён не сумняваўся, але былі і тыя якіх ён мала ведаў. Іх адносіны да гэтага схода Міндоўга вельмі цікавілі. — Князі, вы ведаеце што шматлікіе качавыя ваяры арды напалі з боку Тартарыі на ўсходніх русінаў. Ужо чатырнаццаць гарадоў розных княстваў апынуліся пад уладай ардынцаў. Ва ўсходніх русінаў, як і ў паўднёвых нема адзінага агульнага княства. А таксама нема адзінага галоўнага. або старэйшага князя, які здолеў бы арганізаваць вялікое адзінае і моцнае войска. У двух русінскіх гарадах ваяры пакінулі жыхароў без абароны, накіруючысь ў аб’яднанае войска. Пятнаццаць лет таму, Арда разграміла аб’яднанае войска многіх паўднёвых русін. Разграміла таму, што ў гэтым аб’яднаным войску не было адзінага галоўнага кіраўніцтва, кожны князь кіраваў сваімі ваярамі, як ён лічыў слушным. Усходнія русіны не ўлічылі памылкі паўднёвых русін і самі апынуліся ў такім жа становішчы. Я ўсё болып пераконваюся, што ў тых зямлях дзе князі хрысціяне нема згоды між сабой. У іх галоўнае быць багацей за сваяка. Нават у нашых саюзных крывіцкіх княстваў на ўсходзе нема агульнай згоды. Крывічы пачуўшы пра разгром ардынцамі ўсходніх русінаў, бальшасцю семнаццаццю княствамі запрасілі мяне быць іх вайсковым князем. Адразу высвятлілася адно вялікае княства Друцкае, якое не запрасіла мяне. Усё таму, што князь хрысціянін. Добра, што мы ўсе шматбожцы. — Князь Міндоўг, ты запытанне прыняў? — спытаў князь Ваўкавыска Даў’ят. — Так, князь Даў’ят, прыняў. 3 маёй дапамогай яны выяўляюць ардынскіх выведнікаў, наладзілі хуткіх ганцоў да мяне. Зараз маі памочнікі дапамагаюць ім у ўзмоцненні абараназдольнасці, навучаюць іх ваяроў бітвам на мечах. Калі на ўсходніе крывіцкае княства нападуць ардынцы, ім на дапамогу прыйдуць іх заходнія суседзі, пакуль я па весткі іх ганцоў, не прыйду ім на дапамогу. Па гэтых вестках я вырашу якія сотні ваяроў з нашых усходніх княстваў пазбіраць у атрад, для паходу на ўсход. Вельмі важна атрымліваць хуткія навіны ад розных крывічскіх разведнікаў і дазорных, таму что пры гэтым магчыма ўвядзенне новых соцен ваяроў с нечаканага ардынцамі напрямку от суседніх княжеств. Я лічу, што лепш змагацца ў дальніх зямлях за нашу зямлю і нашых жыхароў. Два лета назад я атрымаў весткі, что лівонскне рыцары збіраюць вялікое войско супраць Лютвы. Мы добра падрыхтовалісь і не только знішчылі іх войско, значна большае за наше, на паўночных зямлях, а і вярнулі шматбожцаў земгалаў і куронаў к барацьбе супраць лацінскіх хрысціан. Я вас усіх запрасіў сюды, каб вырашыць вельмі важную справу. Пагрозы ад ардынцев і ад лацінскіх рыцарей с запада вымушают нас аб’яднацца ў адзінае магутное княство з адзіным галоўным, ці старэйшым князем, які будзе галоўным кіраўніком у вайсковых справах гэтага агульнага княства. Калі хто-небудзь з вас, князья сумневаецца ў неабходнасці аб’яднання ў агульное княство з адзіным галоўным князем, то яго ніхто не прымушае, змагайцесь адасобно ад нас. Нам трэба аб’еднаць толькі тыя княствы, якія разумеюць, прагнуць і здольны абараняцца сумесна. Я меркую, што гэта агульнае княство будзе складацца з княстваў добраахвотна стварывшае агульнае княство. У гэтым княстве ўсё будзе як раней, толькі вайсковымі справамі будзе кіраваць адзін галоўны князь. Усе князі абавязаны выконваць яго ўказы. Калі большасць князёў палічаць, што галоўны князь дрэнна спраўляецца са сваімі абавязкамі, то яны збіраюць сход князёў і выбіраюць іншага галоўнага князя. Для добрага меркавання галоўнага князя аб вайсковых паходах і іншых вайсковых справах, яму патрэбна добра ведаць аб колькасці ваяроў, аб іх здольнасцях ў кожным княстве, і яму патрэбна быць упэўненым ў яго князя, і яго ваярах. Таму калі князі добраахвотна створаць агульнае княства і ведаюць, што гэтые княства будзе абавяскова абараняць агульнае войска, таму князі павінны выконваць усе ўказы галоўнага князя па вайсковым справам. Hi якій князь не мае правы жадаць выйсці з гэтага агульнага княства. Калі будуць весткі, што якісьці князь не выканаў указ па вайсковым справам ад галоўнага князя, або прагне выйсці з агульнага княства, гэта будзе лічыцца зрадой агульнаму княству, і галоўны князь мае правы сваімі ваярамі пераменяць князя. Галоўнаму князю патрэбен давер да князёў і іх ваяроў з якімі ён збіраецца абараняцца ад ворага. Без гэтага не будзе перамогі над ворагам. Галоўнаму князю лепей змагацца меншымі ваярамі, але з тымі якім ён даверае. У гэтым я пераканаўся не аднойчы. Я меркую, што вы з гэтым згодны? I ўбачыўшы, што большасць князёў былі згодны, дадаў: — Бачу, што вы з гэтым згодны, таму я прапаную вырашыць ад свайго княства запрашэнне ў агульное княства з адзіным галоўным князем. Гэтым галоўным князем я прапаную сябе. Хто ад свайго княства згодзен даць гэта запрашэнне, падымае руку. Добра, ўсе згодныя. Дзякую за давер да мяне. Цяпер трэба даць назву галоўнаму, або старэйшаму князю і агульнаму княству. Першым з князёў выказался старэйшы з іх, Дав’ят: — Такога князя называюць Вялікім князем, а нашы зямлі называюць то Літвой, то Лютвой, алё гэта лацінцы так клічуць. Таму трэба казаць Вялікае Княства Літоўскае і Вялікі князь Літвы Міндоўг. Усім гэта спадабалось. Пры развітанні, ўсе звярталіся да яго са словамі «Вялікі князь Літвы Міндоўг». Міндоўг застаўся начаваць ў Вялікім замку. Пасля смерці князёўны Марфы, яго маленькая дачка была на выхаванне ў князя Ізяслава, а пасля яго смерці, яна так і засталася ў Вялікім замку з выхавацельніцей. Дачке Міндоўга Адэліі было больш за тры лета і яна заўсёды была задаволена, калі ён заставаўся з ёй. У гэты вечар Міндоўг доўга гуляў з дачкой, жадаў адцягнуць сваі думкі ад мінулага сходу. Але калі ён легчы ў ложак, то думкі вярнулісь да схода. Міндоўг заўважыў, што апошнім хто падняў руку за запытанне на згоду, прытым неўпэўненна, быў Ердзівіл сын Доўспрунка. Узнікла думка, чаму менавіта родзічы так асцярожна адносяц-