— Вялікі князь, прыходзяць зямляробы са сваімі сем’ямі. Як быць з імі? — Я меркую, што добрыя зямляробчыя палі каля рэк усе занятыя,таму няхай займаюць тыя месцы, дзе ім пакажуць князі, або іншіе заможныя людзі. Пасля адыходу Копыся, Альгерд які амаль заўсёды быў пры Міндоўгу, калі ён сустракаў гандляроў і іншых разведнікаў, выказаў сваю асцярогу: — Міндоўг, рызыкова ствараць атрад збеглых ваяроў, сярод іх могуць быць разбойнікі і ардынскія разведнікі. — Так, рызыкова. Але яны будуць не ў горадзе, і за імі будуць наглядаць. Я лічу, што сярод іх будуць жадаючые адпомсціць ардынцам, або русінскім князям здраднікам. Першые две бітвы будуць паказальные, хто з іх хто. Неўзабаве прыбыў ганец з Капыля, і ад імя нававыбранага князя, запэўніў Вялікого князя Літвы Міндоўга, што капыльскае княства далучаецца да іншых саюзных княстваў у стварэньня Вялікага Княства Літвы. Міндоўг папярэдзіў, што капыльскае княства знаходзіцца на паўднёвым усходзе, адкуль трэба чакаць нападу ардынцаў, таму трэба павялічыць колькасць дазорных і разведнікаў. Вялікі князь Літвы паабяцаў ранняй вясной прыбыць у Капыль. 3 надыходам вясны, ў 6747 лета (1239 па хрысціянскаму календары), Міндоўг сумесна з рыцарам Дзімінам і ганцом, вырашыў наведвацца ў сваі паўднёвыя саюзныя княства. Спачатку ён прыбыў ў Капыль. Гэта было самае ўсходняе з паўднёвых саюзных княстваў Літвы. Па дарозе ў Капыль, ганец распавеў Вялікаму князю, што гэты горад пабудавалі на паселішчы нарманаў, якія тут засталіся па загаду нарманскіх гандляроў. — У гэтых мясцінах ёсць валокі, па якім перацягваюць розныя корабелі з рэк ад вялікай ракі Нёман у ракі ад вялікой ракі Дняпро. Цяпер гэтыя валокі на працягу пяці вёрст, а раней было на працягу пятнаццаці вёрст. Уздоўж валок шмат хутароў, у якіх жылі нарманы. Яны ўжо даўно ажаніліся на дрыгавіцкіх дзяўчынах, цяпер усе яны яцвягі. Так яны зрабілі некалькі моцных гацей і па іх хутчэй прасоваюцца карабелі далей. Наш гандляр Міхайла скардзіўся, што тут самы даражэйшы праезд. А каля замка ў іх роў, які запаўняюць вадой, калі пагражае вораг. Набліжаючыся ды Капыля, Міндоўг убачыў што гэта замчышча размяшчалася ў зліцці двух рэк, Мажы і Каменкі. Ад Bopara горад прыкрывалі не толькі моцныя сцены замка і вады рэк, а таксама шырокі роў, запоўнены вадой. Сустракаючый Міндоўга князь Нормунт, апынуйся маладым і каранастым, з добрым ветлым тварам мужчынам. — Добры дзень, Вялікі князь Літвы Міндоўг, вельмі рады бачыць у нас. Ад гандляроў і ваяроў я ведаю, што вы са сваімі ваярамі перамагаеце ўсіх, нават моцных лівонскіх і мазурскіх рыцараў. Для нас вялікі гонар прымаць у сабе такога славутага Вялікага князя. — Дзякуй, князь Нормунт. У гэтае лета я чакаю нападзенне ардынскіх ваяроў на нашых крывічоў і на нас. Таму я прыбыў, штоб дапамагчы ў узмоцненні абараназдольнасці твайму княству, ўваходжаннаму ў агульнае княства Літвы. Першае што я заўважыў, так гэта важны гандлярскі шлях. Гандляры шмат ведаюць навін, патрыбных нам, таму я прапаную табе, князь Нормунт, зацікавіць іх зборамі такіх навін для нас, за гэта магчыма зменьшыць кошт праезду па тваёй зямлі. Важныя навіны для нас трэба хутка давезці да мяне. Штоб ты князь не меў ад гэтага страту, я за кожныя важныя навіны буду плаціць срэбрам. Вось па гэтаму вышытаму кавалачку тканіны, ў нашых горадах твайму ганцу дадуць свяжэйшага каня. — Добра, вялікі князь Міндоўг, я згоден. Далей Міндоўг побачыў паказальные бітвы на мечах капыльскіх ваяроў, даў некалькі парад гэтым ваярам. На другі дзень, пакінуў рыцара Дзіміна для навучэнне дазорных, Вялікі князь паспешыў ў горад Клеческ, да сваёй сястры Альгуты і да князя Карыбута, які пасля смерці свайго таты стаў князем. Міндоўг яшчэ не бачыў двух сыноў Альгуты і Карыбута, таму яму было цікава ў каго яны. Праз браму замка Вялікі князь убачыў, што сястра і князь выйшлі на ганак церама сустракаць яго. Сястра выглядала, як сапраўдная заможная князёўна. Чуйка Міндоўга падсказывала яму, што яна мабыць галоўная ў сям’і. Сястра першая кінулася на шыю брата. Два іх сына шаснаццацілетні Карыдоўг і пятнаццацілетні Мінгайла былі паўналетнімі і таму былі пры гутарцы за сталом з татам і маці. Старэйшый сын быў вышэй і моцней за яго адналеткі Войшалка, быў больш падобны на тату, а малодшый быў больш падобны на сястру і таксама быў дужы. У адрозненне ад іншых пляменнікаў, сыноў старэйшага брата Доўспрунка, гэтыя здаравякі глядзелі на Міндоўга ветліва і нават з захопленнем. Князёўна Альгута з гонарам распавяла пра сваіх сыноў, пры гэтым яна была вельмі падобна на іх памерлую маці. У першыню за доўгі час, Міндоўг адчуў сабе ў сямейным, шчырым асяродзі. Сястра і князь шмат казалі пра хітрыкі сыноў, а тыя не крыўдзілісь, а толькі ўсміхаліся. У гэты шчаслівы дзень не воднага слова не было сказана пра пагрозы. Перад вячэрай Вялікого князя добра папарылі ў лазне. Раніцай па жаданню Вялікага князя, князь Карыбут сабраў на плошы сваіх ваяроў, сотнікаў і дзесятнікаў. Сыны князя таксама прысутнічалі. Міндоўг біўся на трэніровачных мечах з жадаючымі яму супрацьстаяць. Кожны раз пасля паядынку ён тлумачыў аб памылках яго праціўнікаў, і адразу ж усе ваяры выконвалі практыкаванне якое ім загадваў Вялікі князь. Асобо ўважліва ён назіраў за дзеяннімі сваіх пляменнікаў і з задавольненнем бачыў, як яны старанна і дакладно выконвалі ўсе яго пажаданні. Наступным днём сотнікі і дзесятнікі навучалі сваіх ваяроў бітвам на мечах. Угэты дзень адбылося непрыёмнае здарэнне. Пры трэніровачным сражэнні на мечах малодшы сын Мінгайло прапусціў моцны ўдар ад старэйшага Карыдоўга. Патрыбна была дапамога знахаркі. Та запэўніла, што Мінгайло паправіцца праз пяць дзён. Выбраўшы момант, калі Мінгайло застаўся адзін, Міндоўг падрабязно распавёў яму ад чаго так здарылась, і пажадаў выконваць кожны дзень тры практыкаванні, якіе дапамогуць яму ў далейшым перамогаць не толькі старэйшага брата, а і ўсіх іншых яго супернікаў. На пры канцы размовы, Вялікі князь з задавольненнем убачыў, што настрой Мінгайло вельмі палепшыўся. Таксама Міндоўг адзначыў, што сястра ўспрыняла гэта здарэнне як звычнае для сына, будучага сапраўднага ваяра. На шосты дзень знаходжання ў Клецку, Міндоўг стаў навучаць узаемадзеянням сотні ваяроў пры розных абставінах бою. На наступны дзень у Клеческ прыбыў рыцар Дзімін і адразу стаў навучаць дазорных. Яшчэ праз тры дні Міндоўг накіраваўся ў горад Здзітаў. Сумна развітаючыся з сям’ёй сястры, Вялікі князь разумеў, што доўга затрымлівацца ён не можа, ворагі могуць неўзабаве напасць. Перад тым, як адправіцца ў паўднёвыя княствы, Міндоўг дамовіўся з Альгердам, што калі будуць важныя весткі, то да яго адразу накіруюць ганца, але вестак не было, а ён чамусці спяшаўся, і ў Здзітаве на другі дзень адправіўся ў Воруту. Сустрэўшый яго Альгерд запэўніў, што важных навін нема. Pas- важаючы потым, чаму ён так спяшался, ён прышоў да высновы, што ў Клецку назірая за сямейным добрабытам сястры, яму пажадалась зноў ажаніцца і стварыць такі сямейны добрабыт, як у сястры. Мінула болып за два лета, як памерла Марфа, таму абычай шматбожцаў дазваляе зноў ажаніцца. Думкі толькі аб адной жанчыне прывабілі яго. Марта зачаравала яго з іх першай сустрэчы, нават пярсцёнак з капытоў лася не дапамог супроць сілы яе чар. Іншы раз узнікаюць думкі, што яна так ласкава з ім таму, што ён Вялікі князь, але гэтые думкі раптам знікаюць калі паўстае яе чароўны вобраз. А ўжо калі гэты вобраз паўстае, то вызваліцца ад яго вельмі цяжка. На гэты раз разважанне супэніў ганец, які чарговы раз вярнуўся з селішча Даўга. Ён распавеў Вялікаму князю, што яго сын Траняты ўжо ўпэуненна ходзіць і вельмі цікавіцца ўсім. Праз два дні Міндоўг з падарункамі, а таксама з Пуцятам і з ганцом, адправіўся ў паселішча Даўга. Малы на сам рэч з моцнымі нагамі цікавіўся ўсім, што бачыў. Ён ахвотна падышоў да Міндоўга, зазірнуў яму ў вочы і стаў цікавіцца яго нязвыклай вопраткой. Вялікі князь міжвольна параўнаў яго з маленькім Войшалкам, і прызначыў што Транята больш дужы і цікавы за Войшалка. Праз тры лета трэба да яго прымацаваць Путяту, штоб ведаў не толькі жамойцкую гаворку, а і нашу. На другі дзень, калі Міндоўг вярнуўся ў Воруту, да яго прыбыў гандляр Волімунт. Ён распавёў, што тэўтоны перамоглі прускія плямёны вармаў у паселішчы Бальга і цяпер будуюць там замак. — Усё бліжэй падыходзяць да моцнага прускага племяні самбаў. На жаль, прускія плямёны не змаглі аб’яднацца для супраціва лацінскім хрысціянам. Калі я быў з татам у Тувангсце, іх князь Рудзевіч дамовіўся з маім татам, што калі будзе вялікая пагроза ім, то ён прышле ганца ў Наваградак з заклікам аб дапамозе. Пакуль не прыслаў, таму мабыць меркуе, што пераможа ворагаў самастойна. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, а калі прыбудзе яго ганец з заклікам аб дапамозе, то пойдзеш на дапамогу? — He ведаю Альгерд, чакаю навін з паўднёвага ўсходу. Але навін не было. Гандляр Міхайла, які вярнуўся з поўдня, запэўніў Вялікага князя, што на поўдні ўсё без перамен. Полацкі ваяр Копысь, прыбыўшы да Вялікага князя, пра ардынцаў таксама нічога не змогчы сказаць. Ён толькі спытаў, як быць з уцекшымі русінскімі ваярамі, яны крыўдзяцца на недавер да іх. Міндоўг прапанаваў сабраць іх у атрад і пад кіраўніцтвам крывіцкіх сотнікаў адправіць у Смаленск. Калі ардынцы вырашаць напасць на крывічоў, то пачнуць са Смаленска. Тым часам чароўны вобраз Марты не пакідаў Міндоўга. Да поўдня, стаміўшысь ад трэніровачных бітваў на мечах са сваімі збраяносцамі, Вялікі князь накіраваўся ў Любчу. Марта чакала яго на ганку церама. Яна была прыгожа, ўсхвалявана і ў прыбранай адзежы, што здзівіла Міндоўга. Скакаў ён хутка, і за той вельмі кароткі час, што дазорны з вышкі перадаў Марте аб яго прыбыцці, яна маловерагодна паспела б прыбрацца. Хутчэй за ўсё, яе чуйка падсказала, што ён цяпер наведае яе. За сталом сядзелі мужчына і жанчына, якіе штосці казалі адзін іншаму, сэнс сказанага быў невялікі, галоўнае было ў іх вочах. Узаемные погляды сведчылі, што ў іх аднальковае жаданне, застацца сам-насам і штоб ім ніхто не перашкаджаў. Але служанка раз за разам заглядала да іх з пытаннем аб дазволу зайсці то сястры, то Ленгвіну, то пара лі падаваць вячэру. Марту гэта вельмі раздражняла і яна нарэшце ўказала падаваць вячеру і дазволіла зайсці сястре і Ленгвіну. Рыцар спрабаваў расказаць Вялікаму князю аб працах па ўзмоцненню абараназдольнасці, але Міндоўг яго спыніў і адклаў гэта на заўтра. Вячэра была карацейшая за звычную. Доўгачаканая ноч для іх была і ласкавай, і шаленай, і доўгай, і вельмі кароткай. Раніцай разглядаючы яе, ён заўважаў, што яе твар стаў тонкаскуры і больш бялявы, як быццам палова крыві пакінула. У гэты час Міндоўг быў згодзен ісці ў палон яе чар, і яму больш не патрэбна была ні якая Янька, а толькі яна, Марта. За сняданкам, Марта выглядала, як жанчына якая толькі што знасіліла, але дамаглася свайго, а Міндоўг быў зачараваны ёю і яму гэта было да спадобы. Пасля сняданку Вялікі князь з рыцарам Ленгвінам аглядеў равы і пасткі, а потым яго пахваліў. Вяртаючыся ў замак, Міндоўг заўважаў набліжаюшчагася да Любчы, князя Даўмонта з ганцом. Пры сустрэчы, Вялікі князь спытаў: