— Вялікі князь Літвы Міндоўг, князь Васілька з сям’ёй ўцёк да Конрада Мазавецкага. — Пасля Валыні, ардынцы накіруюцца на нашы паўднёвыя зямлі. Скажы сваему князю Нормунту, штоб вельмі пільна прыглядаліся да ўсіх чужынцаў. Зараз ардынскія разведнікі магчыма будуць сярод гандляроў і іншых русінаў. Калі ганец пакінуў Вялікага князя, ён са шкадаваннем сказаў: — Я спадзяваўся, што галіцка-валынскія князі будуць упарта супраціўляцца ардынцам, але для іх асабістае жыццё больш значнае, чым думкі аб іх здрадзе жыхарам іх княстваў. Князь Яраслаў Усевалодавіч знайшоў на поўдні здрадніка, які дапаможа ардынцам, таму яны лёгка захопяць галіцка-валынскія зямлі. Альгерд, накіруй ганцоў у нашы паўднёвыя зямлі з гэтымі весткамі і з маім указам вельмі пільна прыглядацца да ўсіх чужынцаў. — Добра, Вялікі князь. Я меркую, што кіеўскі гандляр Андрэй высветліць асобу болоховского князя. — Так, згодзен. Няхай ганец перадасць яму маё запрашэнне ў Воруту. Наступнай раніцай да Міндоўга прыбыў гандляр Андрэй. Ён ужо ведаў ад ганца, што Кіеў знішчылі ардынцы. — Добрага ранка, Вялікі князь Літвы Міндоўг. — Андрэй, што ты ведаеш пра болоховскую зямлю і іх князя? — Вялікі князь Літвы Міндоўг, болоховская зямля знаходзіцца на захад ад кіеўскага княства, гэта маленькае княства і на заходняй мяжы ў яго галіцкае княства. Князі ў гэтай зямлі з рурыкавіцкай дынастыі, нашчадкі Ігара Святаславіча. Дваццаць восем лет таму галіцкія баяры палявалі за болоховскімі князямі і іх родзічамі. Ім удалося забіць усіх акрамя Уладзіміра Ігаравіча, які ўцёк у Чарнігаў. Зараз князем у іх Ізяслаў Уладзіміравіч, ён сваяк чарнігаўскаму князю Міхайлу Усевалодавічу і для яго галоўны вораг князь Данііл Рамановіч Галіцкі. Вялікі князь Літвы Міндоўг, навошта цікавішся гэтым малазначным княствам? — Ардынцы пасля Кіева без супраціву прайшлі праз гэту зямлю і толькі ў галіцкай зямлі ім супрацістаялі ў Ізяслаўлі. Я меркую, што ардынскі памочнік князь Яраслаў Усевалодавіч, знайшоў ардынцам яшчэ аднаго памочніка ў болоховской зямлі. — Вялікі князь, мы ў Кіеве таксама здзівіліся таму, што князь Яраслаў Усевалодавіч са сваім атрадам быў у такім далёкім Камянцы. Цяпер я ўпэйнен, што захоп у Камянцы жонкі князя Міхайла Чарнігаўскага, гэта толькі падстава, штоб ён змог апраўдаць свой гэтакі далёкі паход з атрадам у гэты горад. Жонка чарнігаўскага князя з’яуляецца сястрой Данііла Рамановіча. Атрымліваецца што болоховскій князь згодзілся з Яраславам Усевалодавічам на дапамогу ардынцам узамен на тое, што ён захопіць сястру Данііла Раманавіча, а сам ён як бы да гэтага saxony не прычастны. — Атрымліваецца так. Мне раней маі гандляры гаварылі, што Кіеў вялікі і вельмі важны горад для ўсіх русін. Цяпер атрымліваецца, што ніхто не прагне яго абараніць. Чаму так? — Вялікі князь, дзве сотні лет таму Кіеў параўноўвалі з Канстанцінопалем. У ім быў не толькі княжы двор, а і двары яго сыноў, братоў і іншых родзічаў. Пры князю Яраславе Уладзіміравічы ўжо шэсць яго сыноў і іншых родзічаў жадалі быць удзельнымі князямі. На вялікім гандлёвым шляху Дняпро-Дзвінскім усе гарады былі са сваімі князямі, таму яны пачалі адымаць месца купцоў на ўсходніх малых рэках, якія ўпадаюць у вялікія гандлёвыя рэкі, такія як Дняпро. На ўсходзе былі зямлі неславянскіх маларазвітых плямёнаў Тартарыі. Яны займаліся развядзеннем коней і хатней жывёлы, зямляробствам і паляваннем на звяроў. Іх паселішча былі ў месцах не бачных з ракі, яны асцярогаліся, што на іх нападуць. Гэтые паселішча былі невялікіе. Удзельныя князі расшыралі месца купцоў у бок усходніх плямёнаў мера, мурама, чудзь. I паступова захапілі іх, таму што былі лепей ўзброеныя. Гэтая чудзь стала разумець славянскую гаворку і перашла ў услужэнне русінам. Усходне-русінская гаворка стала напалову чудзьская. Але чудзь былі шматбожцы і ў іх, забіць што людзіну, што скаціну аднолькава. Удзельныя князі, штоб прымусіць іх да пакорнасці русінам прыводзілі прапаведнікаў канстанцінопальскай хрысціянскай веры. Але гэтая чудзь забівала ўсіх гэтых прапаведнікаў. У апошніе лета, ужо пры князю Андрэю Юр’евічу, якога на ўсходзе празвалі Богалюбскі, пабудавалі шмат царквоў і гэтая чудзь стала пакорлівай, але толькі для свайго князя. Каля сямідзесяці лет таму, князь Андрэй Юр’евіч пазбіраў вялікае войска з усякай чудзі і разбурыў Кіеў, разрабаваўшы ўсе царквы і манастыры. Два дні ўся гэтая богалюбская чудзь рабавала і паліла горад. Спустошаный горад Кіеў, князь пакінуў свайму малодшаму брату Глебу Юр’евічу, а сам вярнулся ва Уладзімір. У гэтым разрабаванні былі яго родзічы ад мацярынскага боку, полаўцы. Гэты князь Андрэй Юр’евіч першы хто парушыў старшынство ў родзе Рурыкавічаў. Да таго часу старэйшы князь быў уладальнікам старэйшаго кіеўскага стола, а ён прымусіў прызначыць яго ўладзіміра-суздальскае княжанне старэйшым. Трыццаць сем лет таму смаленскі князь Рурык Расціслававіч ў саюзе з Чарнігава-северскімі князямі і з полаўцамі разрабаваў і спаліў Кіеў. Полаўцы шмат увялі палоненных. Кіеў яшчэ не зусім аднавіўся, як напалі гэтыя ардынцы. У Кіеве вельмі дрэнна гавораць пра князя Данііла Рамановіча. — Андрэй, а якіе яны гэтая чудзь? — Вялікі князь, яны выглядаюць як стэпнякі полаўцы, алё жывуць сярод лясоў. Яны каранастыя і ніжэй ростам, у іх маленькія і вузкія раскосыя вочы. Таксама яны плоскатварные і з цёмнымі валасамі. Яны ў адрозненне ад нас вельмі ваяўнічые, як полаўцы. — Добра, Андрэй. Дзякуй. Калі гандляр Андрэй пакінуў іх, Альгерд сказаў: — Вялікі князь, маё пачуццё ад яго распавядання, што ён дрэнна адносіцца як да шматбожжа, так і да хрысціянства. — Альгерд, гэта так. У гандляроў веравызнанне адно — срэбра. Бліжэй да Калядаў прыбыў полацкі ваяр Капысь. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, рыцары якія былі раней у Лівонскім ордэне мечаносцаў, цяпер увайшлі ў склад Тэўтонскага ордэна, крыжакоў. Сёлета крыжакі захапілі русінскія гарады Ізборск і Пскоў. — А што Ноўгарад, не дапамог Пскову? — Вялікі князь, у Ноўгарада і Пскова нема сгоды між сабой. Пскоў асцярогаецца, што Ноўгарад падначаліць яго сабе. — А як Таўцівіл адчувае ў Полацку? — Вялікі князь, пасля таго як ён ахрысціўся і ажаніўся, яго становішчэ ў Полацку ўзмоцнілось. — Добра, Капысь. Дзякуй. У сярэдзіне зімы прыбыў у Воруту ганец з Ваўкавыска. Ён распавеў Вялікаму князю, што ў іх княстве высвятлілі двух ардынскіх разведнікаў, а яшчэ аднаго разведніка высвятлілі ў асобным яцвяжскім княстве. Адразу за ваўкавыскім ганцом прыбыў у Воруту слонімскі ганец. Ганец мовіў: — Вялікі князь Літвы Міндоўг, наш князь Велікаіл накіраваў шмат дазорных на поўдзень і паўднёвы захад у пошук ардынскіх разведнікаў, дваіх яны злавілі і знішчылі. А два дні таму дазорные сустрэлісь з гандляром паселішчы Кобрынь, які са сваім памочніком вяртаўся з горада Бересцье. Гандляр казаў, што ардынцы пасля штурму і доўгага супраціва берасцейцаў, захапілі і знішчылі ўсіх жыхароў горада, а потым яго спалілі. Дазорные вырашылі праверыць гэтыя сведкі. Калі яны наблізілісь да горада, то быў смуродны пах ад памерлых жыхароў, таму ў горад яны не пайшлі. Ад іншых дазорных, вестак пра ардынцаў нема, таму магчыма лічыць, што яны павярнулі ці на захад, ці на поўдзень. Пасля таго, як ганец пакінуў Вялікага князя, Міндоўг доўга быў маўклівым, а потым мовіў: — Вось што атрымліваецца калі хтосьці прагне быць багатым і адасобленным. У пачатку вясны і новага 6749 лета (1241 па хрысціянскім календары), Міндоўг вырашыў наведаць свайго трохлетняга сына Траняты ў паселішча Даўга. Наведванне было кароткачасовае. Вялікі князь убачыў, што сын добра расце, яго маці і сваякі задаволеныя жыццем. Па вяртані ў Воруту, Міндоўг убачыў, што Марта не задаволена яго наведваннем жамойцкага паселішча. Вялікі князь ёй растлумачыў, што ён наведваў толькі сына, будучага князя ўсіх жамойтов. Ён жадае, штоб жамойты былі пад уладай жамойта Траняты, і штоб яны былі добрымі суседзямі з ліцвінамі, штоб яны хутка развіваліся ў рамесніцтве і ў сваім добрабыце. Ён з захапленнем гаворыў: — Цяпер, калі ў іх нема рамесніцтва і гандлярства, на іх ніхто не нападае, таму што там, нема чаго грабіць. Зараз у іх умовах ён без асцярогі падрасце. Калі Транята падрасце і мы дапаможам ім у рамесніцтве, ў іх з’явяцца гандляры і будзе добрабыт, то ім будуць патрыбны ваяры, штоб абараняцца ад рабаўнікоў. Я жадаю вырасціць яго добрым ваяром. Сваего сына Войшалка я не змог вырасціць у добрага ваяра, а яму ўжо восемнаццаць лет. Нарадзі мне сына, або двух сыноў, я буду расціць іх для ліцвінскага княства. Калі адзін сын будзе кіраваць сярод сваіх у Жамойціі, а другі сын будзе кіраваць сярод сваіх ў Літве, то ў іх будуць добрыя роднасные адносіны, таму што яны шматбожцы. А шматбожцы, ў адрозненне ад хрысціян, вельмі шануюць сваіх дзядоў і сваякоў. Нячакана да Міндоўга прыбыў ганец ад гародзенскага князя Жыгімонта. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, у Гародні нечакана аб’явіліся жамойцкія князі Рушковічы з прапановай гандля іх пушніны, воску і мёду на нашы мечы, кальчугі і наканечнікі стрэл. Князь Жыгімонт даў дазвол нашым гандлярам на гэты абмен, алё вырашыў запытаць у цябе, Вялікі князь Літвы Міндоўг, прадоўжыць з імі гэты гандль ці спыніць. — Скажы маему сябру, князю Жыгімонту, што няхай гандлюе з Рушковічамі на сваю карысць. Калі ганец пакінуў Вялікага князя, Альгерд спытаў: — Вялікі князь, а навошта нам узмоцняць жамойтаў Рушковічаў? — Цяпер я не дазваляю Волімунту гандляваць з Выкінтом. Раней гэты гандль узмоцнял Выкінта, цяпер я ў гэтым не зацікаўлен. Мне патрэбна, штоб узмоцнялісь ўсходнія жамойты з былых паселішч Булевічэй. Таму калі заходнія жамойты Рушковічаў гандлююць з князем Жыгімонтам, то няхай яны трошкі ўзмоцняцца перад Выкінтам. Раней я яму дапамогаў, але потым ён стаў шмат памыляцца, што было шкодным да нас, і Выкінт пажадаў быць вельмі самастойным. Для мяне галоўнае, каб гэтыя Рушковічы і Выкінт, ведалі што за ўсходнімі жамойтамі, асабіста за паселішчам Даўга знахожуся я, Вялікі князь Літвы Міндоўг. Альгерд наглядаючы за Міндоўгом, у другі раз адзначыў, што ён вельмі задаволены сабой. Першы раз гэта было пасля перамогі над лівонскімі рыцарамі ў зямлі земгалаў пяць лет таму. А сёння гэта было ў другі раз. Прыбыўшы ганец з Капыля распавеў Вялікаму князю, што ардынцы знішчыў Берасце, пайшлі на поўдзень, захапілі Люблін, а потым захапілі Сандамір. Таксама яму гандляры казалі, што пасля захопу Валынскага княства, ардынцы калі праходзілі побач з новым валынскім замкам Холм, яго не захапілі.