• Часопісы
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, на ўсім шляху да Кіева не было ніякіх перашкод, але ніжэй за Кіеў я не рызыкнуў плыць, апасаючыся ардынцаў.
    — Міхайла, а што ў самім Кіеве?
    — Вялікі князь, там князем Міхаіл Усевалодавіч. Жыхары Кіева зноўку будуюць сваі дамы. Для гандля з імі я узяў шмат прылад для будаўніцтва, а таксама посуд, пінскія жалезныя замкі. Яны ў сваіх схронах змаглі збярэгчы срэбра. Але ў Кіеве жыхароў стала ўдвая меньш. Данііл Рамановіч вярнуў сабе горад Бакота, а таксама абрабаваў і спустошыў болоховскую зямлю. Вярнуўся я з кіеўскім гарбарным рамеснікам. Ен мой даўній сябра і добры гарбар.
    — Міхайла, я чую ў цябе добры настрой, мабыць купіў кнігі?
    — Так, Вялікі князь. Купіў кнігі.
    — Добра, Міхайла. Дзякуй.
    Перад Калядамі прыбыў з Полацка ваяр Капысь. Яго навіны тычыліся пераважна князя Таўцівіла, ў якога ўсе было добра,
    яго жонка чакала пяршага дзіця. А таксама ён распавеў, што ў крывіцкіх княствах шмат перасяленцаў з спусташаных чарнігаўскіх зямель. Калі Альгерд вярнуўся з перадкалядным аб’ездам ліцвінскіх княстваў, ён таксама распавеў, што шмат паўднёвых русін пераселіліся ў гэтые княства. Прытым князі казалі, што пераселенцаў у Пінску, Тураве і іншых нашых паўднёвых княствах папярэджвалі, што Вялікі князь Літвы Міндоўг дае дазвол на пераселення толькі добрым рамеснікам. Таму напрыклад да нальшанского князя Даўмонта перасяліліся тые, хто ў паўднёвых княствах быў ваяром, а не рамеснікам.
    — Альгерд, а ты што казаў на такія чуткі?
    — Вялікі князь, я казаў што гэта хлусня, і што кожны князь самастойна вырашае каго сяліць, а каго не.
    — Так яно і ёсць.
    ГЛАВА 16
    ЗНЕШНІЯ АДНОСІНЫ
    У пачатку вясны і новага 6750 лета (1242 па хрысціянскім календары), Міндоўг накіраваў ганца ў Ваўкавыск з пажаданнем князю Даў’яту, штоб яго ваяры пошукалі ў Берасце, праз расталы снег даспехі на загінуўшых ардынскіх конях. Пасля вясновага раўнадзенства да Вялікага князя прывезлі даспехі з загінуўшага ардынскага коня. Адразу Міндоўг убачыў, што гэтые даспехі з нізкарослага коня. Яны былі малымі не толькі для яго старога і памерлага перад гэтой зімой Імклівага, але і для яго семілеткі Хуткага, нашчадка Імклівага і кабылы месцовых нізкарослых парод. Наморднік, нагруднік і накрупнік былі з танкіх, але трывалых жалезных пласцін. Міндоўг падзякаваў двум ваўкавыскім ганцам, якіе прывезлі гэтыя даспехі. Адразу Альгерд заклікаў да іх каваля Фрола. Ён убачыўшы даспехі з жалезных пласцін, адзначыў што яны даўжэй чым у ваяроў і для іх трэба спачатку змайстраваць прылады пад гэту працу. Потым магчыма вырабіць гэтые пласціны, але ўсё роўна гэта будзе марудна.
    Наступным днём Міндоўг прызваў да сабе гандляроў Міхайла і Андрэя. Гандляр Андрэй шмат разоў быў у Канстанцінопалі, там на торжышчы бачыў такія даспехі з жалезных пласцін.
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, падобныя даспехі прывозілі з Каўказа, Сірыі, Галіі, з зямель Харэзмшахаў і Альманскіх. Каштавалі яны шмат срэбра. Такія даспехі па сілам купляць толькі вельмі багатым. У кіяўлян такіх даспехаў не было. Вялікі князь, такія даспехі коня магчыма былі ў тысячніка, або аж у дзесяцітысячніка, а яны як мне казалі наглядаюць і кіруюць сваім войскам сзаду, самі ў бой не ідуць.
    — Андрэй, гэтые даспехі да мяне прывезлі з бою ў Берасце. Гэтыя даспехі належаць звычайнаму вершніку цяжкай конніцы ардынцаў.
    — Вялікі князь, у цяжкай конніцы ардынцаў толькі ўплывовыя і вельмі моцныя ваяры. Кошт такіх даспехаў ардынскага ваяра болып кошта дзесяці коннікаў русін.
    — Гэта так, Андрэй. Таму я толькі зараз зразумеў, як ардынцы перамоглі рыцараў пад Легніцай. У нас цяпер супраць цяжкай конніцы ардынцаў ёсць адна зброя, гэта доўгая дзіда. Супраць рыцараў мы доўгаю дзіду цэлілі ў каня, а супраць цяжкай конніцы ардынцаў трэба цэліць у вершніка.
    — Вялікі князь, алё да дзіды справа можа не дайсці, ардынец раней стралой раніць.
    — Таму і нам трэба на коней даспехі, толькі не гэтакіе дарагія.
    У гэты дзень, Вялікі князь загадаў ганцам абвесціць ва ўсі гарады ліцвінскіх княжеств вызначыць прапановы з чаго зрабіць даспехі для коней. Наступным днём, Міндоўг учыніў праверку магчымасці кіданнем дроціка прабіць даспехі цяжкай конніцы ардынцев. Толькі моцным метацелям з паселішча Людвік атрымоўвалася прабіць гэтыя даспехі ў адлегласці трыццаць крокаў. Міндоўга ўстрывожыло тое, што пры такой адлегласці ардынская страла параніла б раней. Вялікі князь вызначыў тры дзесяткі самых моцных метацелей дроцікаў, а іншым указаў палепшыць навыкі лучніка.
    Праз сорак дзён Міндоўг вырашыў разглядзець усі атрыманные прапановы. Пасля абмеркаванні з гарбарамі, Вялікі князь
    падсумаваў і выбраў склададзены варыянт выраба даспеха. Скуру вала, пасля забойства і хуткай прамыўкі, і мездрення, фармавалі і консервірвалі соллю. Потым прасушвалі і прамачвалі ў сумесі апілак жалеза, рагоў і молатага шкла, залітага рыбіным тлушчам і бялком курыных яек, а потым зноў прасушвалі. Пасля гэтай даўгачасовай падрыхтоўчай працы зрабілі два ўзоры даспехаў, лёгкіх аднаскураных і ўзмоцненых двухскураных. Лёгкі даспех вытрымліваў стрэлы лука, а ўзмоцненный даспех вытрымлівал ўдар дзідай.
    Вялікі князь загадаў зрабіць наморднік і нагруднік з двухскураных пласцін, а накрупнік аднаскураным. Майстэрню па вырабу даспехаў, Міндоўг наладзіў у Малым замку Наваградка, ў майстэрні аднаго былога бронзаліцейшчыка, ў якого гандляры летась прыпынілі закупляць яго вырабы, таму што купцам было не да іх. У гэтую майстэрню завозілі консервірваные скуры вала, апілкі жалеза, рагоў і молатага шкла з усіх месцін Вялікага Княства.
    Прыбыў у Ворутуу ганец з Капыля.
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, гандляры казалі, што ардынцы лютавалі ў гарадах ляхаў Сандомір і Кракаў, дзе вылоўлівалі і знішчалі лацінскіх прапаведнікаў, а іх царквы разбуралі і спалівалі. А пасля бою пад Легніцамі, яны накіраваліся праз Чэхію і Маравію да уграў. Прытым гандлярам стала вядома, што не ўсюды ардынцы ўсіх паспяхова знішчалі. У Маравіі калі ардынцы абкладалі крэпасць Оломоўц, ноччу на іх напаў ваявода Яраслаў са сваёй дружынай з гэтай крэпасці. Яны забілі некалькі ардынцаў і паспяхова вярнуліся ў крэпасць. Калі ардынцы пачалі штурмаваць крэпасць, і не змаглі яе ўзяць, то накіраваліся далей на поўдзень. А калі ардынцы наблізіліся да горада Вена, ў дзевяці вёрст на поўдзень, каля Нейштада, яны сутыкнуліся з аб’еднанным чэшска-аўстрыйскім войскам, то на пры канцы бою ардынцы адышлі за раку Дунай ў зямлі ўграў.
    — Каліст, а гандляры не здзіўляліся, што ардынцы ўжо амаль паўтара лета ідуць рабаўніцкім паходам са здабычай па чужынскіх зямлях. Гэта іх здабыча перашкаджае ім ваяваць. Мабыць ёсць атрад які збірае гэту здабычу ў умоўным месцы і ў умоўны час.
    — Вялікі князь, аб гэтым гандляры не казалі. Я толькі дадам, што яны згадалі русінскую сотню ваяроў, якія былі ў складзе ардынскіх войскаў пры нападу на ляхаў і сілезцаў.
    Калі ганец Каліст пакінуў іх, Міндоўг звярнуўся да Альгерда:
    — Альгерд, мяне не здзіўляе, што ардынцы не заўседы ўсіх перамогаюць, і нават не здзіўляе як яны ваююць са шмат нарабаваным скарбам. Мне не зразумела мэта іх паходу на захад. Тое, што ардынцы знішчаюць прапаведнікаў і іх царквы, сведчыць аб тым, што яны не збіраюцца далучаць гэтыя зямлі да свайго валодання. У гэтым сваім паходзе яны грабуюць і знішчаюць зямлі лацінцаў. Нема не воднага выпадка, штоб ардынцы дасылалі сваіх паслоў у лацінскі горад з прапановай здаць яго, тады не будзем знішчаць, так як яны прапанавалі русінам. А чым адрознеюцца лацінцы ад русінаў? Зразумело русіны бліжэй да Арды. У русінаў хрысціянства канстанцінопальскае, а ў лацінскіх хрысціян Рымскі Папа. Але Канстанцінопаль больш за трыццаць лет захоплены лацінцамі.
    — Вялікі князь Міндоўг, трэба спытаць кіеўскага гандляра Андрэя.
    Наступным днём прыбыў гандляр Андрэй.
    — Гандляр Андрэй, цікавыя навіны я атрымліваю. Ардынцы не прапануюць лацінцам адкупіцца за горад, а зразу зьнішчаюць іх, вылаўліваюць і знішчаюць лацінскіх прапаведнікаў, а іх царквы паляць. He так як у русінаў. Чаму?
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, ты добра заўважыў, што не так як у русінаў. Так у Кіеве з шмат якіх царквей, толькі адну малую дзесяцінную царкву спалілі, а іншые не краналі. У Кіеве толькі царквы выглядаюць некранутымі. У іншых русінскіх гарадах таксама ні царквей, ні прапаведнікаў не краналі. Мне казалі, што перад штурмам Кіева ўсе прапаведнікі выехалі з горада. Такое было і ў іншых русінскіх гарадах. Зараз усе прапаведнікі павароціліся ў Кіеў, і ўсе яны ні воднага слова благога ні кажуць пра ардынцаў, а пераконваюць што так трэба было богу. Яны прапаведуюць кіяўлянам, што гэта было Божая ласка на выпрабаванне, а пасля яго мы атрымліваемся моцнейшымі. I што калі знішчылі твой дом, то бог у вобразе ардынцаў жадае цябе добра, дае цябе дапамогу быць моцным.
    — Алё лацінскіх прапаведнікаў хрысціян знішчаюць, хоця ў Канстанцінопалі лацінскія хрысціяне.
    — Вялікі князь, так у Канстанцінопалі прапаведнікі лацінскіх хрысціян. Але цяпер русінскія хрысціянскія прапаведнікі падпарадкаваюцца не Канстанцінопалю, а Нікеі. Трыццаць восем лет мінула з таго часу, як лацінскія рыцары захапілі Канстанцінопаль. Гэта быў сусветны цэнтр гандлярства, самы вялікі, самы багаты, самы адукаваны горад. Адзін горад, дзе былі залатыя манеты. Але перад яго захопам, у гэтай сталіцы Візанцыі кіраваў Аляксей Комлін. Які не турбаваўся аб горадзе і аб Візанцыі, ен зблізіў да сабе ліслівых ваяводаў і заможных людзей. Ён любіў раскошу і ігрышча. У Канстанцінопалі былі вельмі заможныя людзі, ў якіх асабістая дружына была ў сотню ваяроў. Яны маглі адхіліць пажаданне Аляксея Комліна аб забяспячэння імі аховы і парадку пры спартовым ігрышчы, а таксама іншые пажаданні. Таксама ў горадзе былі заможные людзі лацінскай веры. Сябра майго таты, таксама гандляра, быў гандляр Джузэпэ з Венецыі. Яго асабістая дружына была ў трыццаць лацінскіх ваяроў, яшчэ да захопу рыцарамі горада. А пасля захопу яго дружына склала шэсцьдзесят пяць лацінскіх ваяроў. Усе гэтыя трыццаць восем лет яны грабуюць Канстанцінопаль. Сам бачыў, як ваяры Джузэпэ грузілі на яго вялікі корабель пазалочаную статую коня, каб перавезці ў Венецыю. 3 усіх уцекшых людзей з багацем, большасць накіравалася на поўдзень у Нікею. Там вялікая і моцная крэпасць, туды ўцеклі моцныя ваяводы. I там утварылась Нікейская імпэрыя. Першым імператарам быў Феадор Ласкарыс, а патрыярхам Міхаіл Аўтарыян. У Нікею накіраваліся ўсе прадстаўнікі констанцінопальскіх прапаведнікаў. Праз восемнаццаць лет нікейскім імператарам становіцца Іоан Трэці Дука Ватац. Гэта моцны і ваяўнічы імператар. Пры ім Нікейская імперыя захоплівае вялікіе зямлі, ў тым ліку еўрапейскія. Шмат візантыйскіх жыхароў сыходзяць з-пад улады лацінян у Нікею, ў тым ліку большасць гандляроў і рамеснікаў. Дзе сілай, а дзе падманам Нікейскі імператар Ватац падпарадкаваў сабе амаль усю Малую Азію. Кіраваўшаму ў Канстанцінопалі лацінскаму імператару Генрыху Фландскаму Балдуіну другому застаўся