— Рыцар Герман, распавяді аб сабе і чаму ты стаў рыцарам Лівонскага ордэна. — Вялікі князь Міндоўг, я старэйшы сын графа Паўночнай маркі з старажытнага роду Хальденслебенаў. Мой тата валодае зямельнай ўласнасцю ў дванаццаць гуф. Мяне чакала добрая будучыня, пакуль я не залез на высокае дрэво, каб угледзіць за падазронымі вершнікамі. На дрэве я зачапіўся нагой за галіну і зваліўся, ўдарывшысь нізам жывата аб высечаны напалаву ствол маладога дрэва. Пасля гэтага балючага падзення, я хварэў болын за дваццаць дзён, мая мача была з крывью. Потым я адчуў, што з маёй каханай дзевіцай, дачкой суседского міністэріала я не магу мілавацца як мужчына. Я быў збянтэжан і пажадаў памерці самазабойствам. Тады прышоў да мяне біскуп і ўгаварыў мяне прысвяціць маё жыццё службе рыцара Ісуса Хрыста ў Лівонскім ордэне. — Рыцар Герман, у нас ёсць моцныя знахаркі, якіе вылечаць цябе ад гэтай хваробы. — Вялікі князь, мне гэта ўжо не патрэбна. Мая каханая зрабілась жонкай майго малодшага брата. Прышоў мой час з’явіцца перад Хрыстом. Мая апошняя просьба, пахаваць мяне каля комтура Генрыха фон Зеесендорфа. Міндоўг перадаў рыцару Герману яго меч. Лацінец накіраваўся да магілы рэшткаў комтура і хутка забіў сябе. Вялікі князь з рыцарам Альгердам пахавалі рыцара Германа і ўсталявалі драўляны крыж. Вяртаючыся ў Воруту, Міндоўг абдумваючы размову з лацінцам, выказаў сваю выснову: — Альгерд, я меркую, што шмат рыцараў хрысціянскіх ордэнаў сталі імі ў выніку асабістых трагедзій, калі яны не былі падрыхтаваны да цяжкім выпадкам долі. Сваёй першанароджанасцю ён апынуйся ў ільготных умовах жыцця, і пры першым жыццевым іспыце ён збянтэжыўся, і не знайшоў годнага выйсьце з яго. Яму прапанавалі шлях па якаму магчыма ісці без уселякіх перашкод і намаганній. Достаткова шмат разоў паўтараць цяжка зразумелые малітвы і ты ў гурту тваіх аднадумцаў, якіе цябе паважаюць і падтрымліваюць. Альгерд, ты заўважыў, што калі я прапанававаў яму дапамогу ад нашых моцных знахарак, ён не знайшоў у сабе жаданне паспрабаваць вылечыцца? — Міндоўг, ён згубіў сэнс жыцця пасля таго, як яго каханая зрабілася жонкай малодшага брата. — Але, каліб знахаркі яго вылечылі, ен бы закахаўся ў іншую дзевіцу. Ты што яму спачуваеш? — Міндоўг, ёсць мужчыны якія бачаць сваё далейшае жыццё толькі з адзінай непаўторнай дзевіцай. Я спачуваю гэтаму. — Альгерд, я таксама бываю дужа закаханым, зачарованым, алё калі трэба вырашыць больш важныя справы я адкладаю каханне і вырашаю гэтые важныя справы. — Міндоўг, я гэта ведаю. Таму ты Вялікі князь Літвы. Вярнуўся з поўдня атрад ваяводы Вітольда. Атрад быў цэласны і непашкоджаны. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, калі мы зблізіліся да поля бою пад горадам Яраслаўлем, бой сканчаўся. Ваяры князя Данііла Раманавіча дабівалі разрозненых ваяроў супраціўніка. Наколькі я зразумеў, ваяры Данііла Раманавіча нячакана напалі на ваяроў, якія няўзгодненнымі дзеяннямі вугорскага караля Белы Чацвёртага, князя ляхаў Болеслава і ваяроў князя Расціслава Міхайлавіча не ведалі што рабіць. Таму наша дапамога была ім не патрэбна. — Добра, Вітольд. Галоўнае, што ўсе нашы ваяры непашкоджаны. Дзякуй. Перад Калядамі да Міндоўга прыбыў полацкі ваяр Капысь. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, пасля таго як у полацкім і віцебскім княствах стала вядома, што ліцвінскі атрад выманіў і знішчыў рыцараў з лівонскага замка Вендэн, князь Таўцівіл вырашыў пайсці паходам на наўгародскія зямлі. Мяне ў паход не ўзялі, таму буду казаць тое, што чуў ад тых ваяроў, якія былі ў паходзе. — Капысь, князь Таўцівіл сам вырашыў ісці ў паход, ці яму хтосці гэта прапанаваў? — Вялікі князь, я гэтага не ведаю. Князь Таўцівіл накіроваў мяне ў Смаленск, выведаць якіе кошты на зерне там. Калі я вярнуўся, то даведаўся, што князь Таўцівіл з атрадам, праз два дні пасля мяне, накіраваўся паходам да русін на ўсход. Ад ваяра, які быў у паходзе, я даведаўся што атрад князя Таўцівіла накіраваўся да русінскага горада Бежецк. Абрабаваўшы там, накіраваўся на горад Таржок, абрабаваўшы ў яго наваколе і ўзяў палон, атрад павярнуў на Полацк. Але за Тарапцом, каля Жыжыцкага возера на атрад напаў князь Яраслаў Усевалодавіч са сваім атрадам і адбіў палон, і выгнаў з русінскай зямлі. Ваяр казаў, што полацкіх ваяроў загібла каля трыццаці, параненых каля сарака. Загіблыя засталіся ў зямлі русінаў, каля Жыжыцкага возера. — Капысь, возера Жыжыцкое каля віцебскага горада Усвят, няўжо Таўцівіл не запрасіў падмогі ад віцебскага князя? — Вялікі князь, русінскі князь Яраслаў Усевалодавіч напаў нечакана і таму Таўцівіл не паспеў паслаць ганца за дапамогай. А калі атрад Таўцівіла зблізіўся да Усвята, то Яраслаў Усевалодавіч павярнуў свой атрад на ўсход. — Калі нечакана напаў, тады ззаду не было дазорных. Гэта дрэнна. Ён кепскі ваявода. Атрымліваецца, што я перабольшыў яго здольнасці. — Вялікі князь, ваяр гаварыў, што калі русіны напалі, то Таўцівіл не змог наладзіць адпор нападнікам. Усе кінуліся на уцёк. У каго было шмат нарабаванага і палону, той загінуў. Міндоўг быў вельмі раззлаваны пачулым. Ён доўга спрабаваў супакоіцца, а потым ціхенька сказаў: — Капысь, перадай Таўцівілу, што сваім паходам на русін ен заклікаў ардынцаў і русін напасць на яго, і на Літву. Перадай Таўцівілу, што я забараняю яму, без майго дазволу нападаць на русін. Калі Міндоўг застаўся з Альгердам, ён яшчэ доўга супакоіваўся. — Альгерд, Таўцівіл разумеў, што я буду незадоволен паходам на русін, таму ён не ўзяў у паход Капыся, а адаслаў яго з Полацка. Але ўсероўна пайшоў ў паход. Ім хтосці кірую. Ён паслаў Капыся разведаць кошты на зерне, а гэта патрэбна тату яго жонкі. Але гэтым паходам Таўцівіл можа выклікаць незадоволенасць не толькі маю, а і родзічэй загіблых, і параненых. Няўжо ен не разумея, што яго могуць скінуць з князёў, і вярнуць Брачыслава? Гэта трэба высвятліць. А як? Ад Капыся ўтойваюць намеры Таўцівіла. Трэба ў Полацку імець іншых разведнікаў. Міндоўг праз слугу заклікаў Міколу. Пакуль Мікола не прышоў, Альгерд звярнуўся да Міндоўга: — Вялікі князь Міндоўг, ты заўважыў, што князь Яраслаў не ўвашоў на зямлі нашых крывічаў? — Так, Альгерд, заўважыў. Але ён абавязкова паскардзіцца ардынцам на рабаўніцкі паход полацкага князя. Таму трэба чакаць усяго. Калі прыйшоў Мікола, Міндоўг указаў яму, што ў Полацку трэба знайсці не менып за двух разведнікаў, якія высвятлілі б задумкі ў асяродзе князя Таўцівіла. Гэтым разведнікам, а таксама Капысю, трэба мець магчымасць усё важныя навіны хутка перадаваць Вялікаму князю. Міндоўг дамовіўся з Міколам, што на пры канцы зімы ён накіруецца ў Полацк. Перад вясной і новым 6754 летам (1246 па хрысціянскаму календары) вярнуўшыйся з гандлёвага паходу на поўдзень, Міхалок паведаміў, што князь Данііл Рамановіч запатрабаваны ханам Бату да сабе, вярнуўся з ярлыкам на галіцкае княства. Пры гэтым ен быў вельмі неза- доволен той зневажальнасцю, якую сустрэў у ханскай стаўцы, ў Сарае. Неўзабаве вярнуўся з Полацку ваяр Мікола. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, спачатку я быў у ваяра Капыся. Той распавеў, што калі ен перадаваў загады Вялікага князя Таўцівілу, то полацкі князь быў разлаваны тым, што ўчуў. Таўцівіл сказаў, што сам разважыць чым займацца ў полацкім княстве, і забараніў Капысю накіравацца да Вялікага князя. Ён сказаў Капысю, што замест яго будзе іншы ганец да Вялікага князя. Капысь прапанаваў мне двух полацкіх рамеснікаў, якія могуць у любы час перадаць важную навіну Вялікаму князю. Ад Капыся я накіраваўся не да гэтых рамеснікаў, а да сваёй пляменніцы, асьцярагаючыся што за мной будуць сачыць людзі Таўцівіла. Першы рамеснік Фадзей, вырабляе жалезныя замкі. Ён адразу згадзіўся за ўзнагароджванне выканаць гэтую справу. Другі рамеснік Ждан. У яго майстэрні златокузнецы і бронзоліцейшчыкі. Ён калі пачуў маю прапанаву, доўга меркаваў, а потым сказаў, што згодзен без узнагороды, а дзеля гонара сувязі з Вялікім князем. Мабыць разлічвае на якуюсць прывілею ад цябе, Вялікі князь. — Добра, Мікола. А як большасць жыхароў Полацка адносяцца да Таўцівіла і да ўсяго, што адбываецца ў іншых княствах? — Вялікі князь, у мяне не было магчымасці размаўляць з шматклікімі жыхарамі. Я магу толькі перадаць тое, што гаварыла мая пляменніца і яе муж. Яны казалі, што больш за усё іх здзівіла тое, што ў русінаў у царквах моляцца не толькі за Хрыста, але і за ардынскіх ханаў. I таму яны шмат моляцца ў полацкіх царквах Хрысту за тое, што ён не дапушчае ганьбы на нашых зямлях. А за мяжамі царквы падзякаваюць цябе Вялікі князь і князю Таўцівілу. — А пасля паходу Таўцівіла на русінаў? — Вялікі князь, пра паход на русінаў розныя меркаванні. Шкада па загіблых і па параненым, шкадуюць князя Таўцівіла за яго паразу, тлумача гэта яго маладосцью. Малая частка жыхароў гаварыла аб тым, што добра калі пайшлі на русінаў, якія здрадзілі Хрысту, параўновывая іх з ардынцамі, а вялікая частка гавораць, што трэба было ісці з Вялікім князем Міндоўгом. — А таго, каб скінуць Таўцівіла з князёў не гаварылі? — Вялікі князь, жыхары ведаюць, што мая пляменніца і яе муж за Вялікага князя Міндоўга, і калі ён прапанаваў Таўцівіла, то і яны за Таўцівіла, таму ў вочы не гавораць, што трэба скінуць яго, але магчыма думаюць аб гэтым. — Зразумело, Мікола. Дзякуй. Прыбыўшы з Капыля ганец паведаміў, што ў галоўную стаўку Арды заклікалі старэйшага князя русінаў Яраслава Усевалодавіча. Хан Бату не пажадаў прыбыць у галоўную стаўку на курултай дзеля выбрання новага Вялікага хана Арды. Там зараз кіруе ўдава памерлага Вялікага хана Угедея. Князь Яраслаў Усевалодавіч адправіўся са сваім асяродзем і з вялікімі багатымі дарамі. — Добра, Каліст, дзякуй. Калі ганец пакінуў іх, Міндоўг звярнуўшысь да Альгерда зрабіў вывад, што хан Бату зразумеў пра сваю паразу ў выбарах Вялікага хана. Перад восенью прыбыў ганец з Ваўкавыска, і паведаміў што дазорные іх княства бачылі як атрад жамойтаў накіраваўся ў валынскія зямлі, а потым бачылі, як гэты атрад толькі ўдвая зменьшаны вяртаўся. Падзякаваўшы ганца, Міндоўг палічыў, што гэта Айшовно Рушкевіч пажадаў паграбіць валынцаў. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, але князь Данііл Рамановіч можа вырашыць, што гэта быў ліцвінскі атрад. — Альгерд, князь Данііл Рамановіч бачыў нашых ваяроў і таму ён добра ведае вялікую розніцу між нашымі атрадамі і атрадам жамойтаў.