У сярэдзіне восені да Міндоўга прыйшоў гандляр Андрэй. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, хан Бату заклікаў да сабе князя Міхаіла Чарнігаўскага. Калі той прыбыў у стаўку Сарай, то яму патрыбна была прайсці праз шаманскія абрады. Перад адпраўленнем у Сарай, духоўнік князя Міхаіла Чарнігаўскага вельмі старанна папярэджвал яго, што шаманскія абрады ганьбуюць хрысціянства, таму ён адмовіўся іх выконываць. Тады ардынцы яго забілі. А раней яго там быў старэйшы князь Яраслаў Усевалодавіч, які потым накіраваўся ў стаўку Арды. Я меркую, што Яраслаў Усевалодавіч дамовіўся з духоўнікам Міхаіла Чарнігаўскага старанна папярэджваць аб злачыннасці шаманскіх абрадаў, а потым пераканаў хана Бату забіць гэтага князя. Князь Яраслаў Усевалодавіч даўно ворагаваў з Міхаілам Чарнігаўскім. — А якая карысць духоўніку ад смерці МіхаілаЧарнігаўскага? — Вялікі князь, Міхаіл Чарнігаўскі сябраваў з лацінскімі хрысціянамі, ляхамі і вугорцамі. Лётась, ваяры ўгорцаў і ляхаў спрабавалі дапамагчы сыну Міхаіла Чарнігаўскага парамагчы князя Данііла Рамановіча, і захапіць дзеля яго галіцкія зямлі. — Зразумела. Андрэй, а хто цяпер будзе замест Міхаіла Чарнігаўскага? — Вялікі князь, Андрэй Мсціслававіч будзе князем Чарнігаўскім, яго тата загінуў у бітве з ардынцамі каля ракі Калка. Ён угодзен Яраславу Усевалодавічу і яго прапаведнікам. — Зразумела, Андрэй. Дзякую. У сярэдзіне зімы ў Воруту з’явіўся капыльскі ганец Каліст. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, гандляры гавораць, што князь Яраслаў Усевалодавіч вяртаючыся з галоунай стаўкі Арды з курултая, памер на сёмы дзень. Перад вяртаннем ён атрымаў ад новага Вялікага хана Арды Гуюка ярлык старэйшага князя русін. А напярэдадні вяртанне, князь Яраслаў Усевалодавіч быў на вячэры ў удавы мінулага Вялікага хана Туракіне. Таксама гандляры гавораць, што сын Яраслава Усевалодавіча князь Андрэй Яраслававіч ажаніўся на дачцэ князя Данііла Рамановіча. — Добра, Каліст. Дзякуй. Міндоўг ад гэтых навін задумаўся, а Альгерд не вытрымаў і спытаў: — Вялікі князь Літвы Міндоўг, а хто ў іх зараз старэйшы князь? — Мяне яшчэ цікавіць, каму было патрыбна атруціць князя Яраслава Усевалодавіча. Трэба заклікаць гандляра Андрэя, хай растлумачыць. Прыйшоўшы гандляр Андрэй, не здзівіўся навінам. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, хан Бату добра ведаў, што будзе атручаны варожай ўдавой Угедея, якой ён прайграў выбары новага Вялікага хана. Хан Бату пашкадаваў пасылаць замест сябе свайго маладога брата, паслаў князя Яраслава Усевалодавіча ведаючы, што яго атруцяць. Я ўпэўнен, што хан Бату не прызнае хана Гуюка Вялікім ханам. Доўгі час адсутнасці Вялікага хана перад курултаем на выбары, сведчыць што сілы супраціва прыхільнікоў хана Бату амаль роўные з прыхільнікамі хана Гуюка, таму іх змаганне яшчэ наперадзе. — А хто будзе замест Яраслава Усевалодавіча? — Вялікі князь, права на спадчыну ў князя Святаслава Усевалодавіча, брата Яраслава Усевалодавіча. Гэты князь мяккага і пакорлівага характару. Заўсёды выконаваў указы таты, а потым указы брацьеў. Ён вельмі набожны. — Зразумело, такі князь будзе цалкам падпарадкаваны хану Бату. Дзякуй. На дзявяты дзень вясны і новага 6755 лета (1247 па хрысціянскім календары), да Міндоўга прыбыў гандляр Міхалок. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, я быў у Холме і пачуў размову двух лацінцаў. Больш значны лацінец гаварыў іншаму, што ў іх размове князь Данііл Галіцкі адзначыў сваі добрыя адносіны да лацінскага хрысціянства і да магчымасці аб’еднання лацінскіх ваяроў з яго ваярамі дзеля разгрому войскаў ардынцаў. Зараз калі ў ардынцаў вялікая варожасць між уплывовамі ханамі, іх разрозненыя войскі лягчэй разбіць. Тым болып, што ва ўсходніх русін зараз нема такога заўзятага прыхільніка ардынцаў, якім быў памерлы князь Яраслаў Усевалодавіч, таму хану Бату будзе цяжэй атрымаць падмогу русінскімі ваярамі. Больш значны лацінец накіраваў другога лацінца ў Рым да кіраўніка Царквы, з прапанавай Папе Рымскаму даслаць да князя Данііла Галіцкага запрашэнне да лона лацінскага хрысціянства з наступным уручэннем кароны караля Русі. — Міхалок, калі лацінцы размаўлялі між сабой, яны бачылі цябе? — He, Вялікі князь, не бачылі. Я быў каля іх, алё за кутом сцены і яны мяне не бачылі. Вялікі князь, таксама я даведаўся, што князь Данііл Рамановіч ажаніў свайго сына Льва на дачцы вугорскага караля Белы Чацвёртага Констанцыі, па прапанове вугорскага караля. — Добра, Міхалок. Дзякуй. Пасля сыходу Міхалка, Міндоўг трошкі быў задуменным, a потым мовіў: — Альгерд, у тых навінах ёсць якаясць блытаніна. Міхалку я цалкам давяраю, але гэты значны лацінец не ведае, што новы старэйшы князь русін будзе цалкам падпарадкаваны хану Бату. Ён дасць ардынцу столькі ваяроў сколькі той запатрабуе. Калі лацінец не ведае характар новага старэйшага князя русін, то князь Данііл Рамановіч павінен яго ведаць. Калі Данііл Рамановіч аддаў сваю дачку замуж за ўплывовага сына Яраслава Усевалодавіча, мне гэта зразумела, ён узмоцняў адносіны з усходнімі русінамі і сваімі прапаведнікамі. А калі ён ажаніў свайго сына на дачцэ караля лацінцаў, то гэта не спадабаецца Нікеі, і сваім прапаведнікам, якія сталі вельмі моцнымі пры ардынцах. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, князь Данііл Рамановіч жадаў ажаніць сваего сына на дачцэ вугорскага караля яшчэ да нашэсця ардынцаў на яго зямлі. А цяпер, калі ён атрымаў ярлык ад ардынцаў, ён стаў для вугорскага караля вельмі моцным, асабліва пасля перамогі пад Яраслаўлем, і кароль пажадаў з ім пародніцца. А для Нікеі ен нічога дрэннага не ўчыніў. Яго сын прывядзе да сабе лацінку і ператворыць яе ў сваю веру. Чарнігаўскія князі таксама імкнуліся ажаніць сваіх сыноў на дачках лацінцаў. — Тут я з табой згодзен, Альгерд. Але пад уплывам сваей зневажальнасці ў стаўцы хана Бату, ен пажадаў пайсці пад лацінскую Царкву, мабыць жадае ад яе іх ордэнскіх рыцараў дзеля супраціва ардынцам. Гэта вялікая памылка. Я меркую, што калі яго ваяры ўведаюць што князь Данііл Рамановіч пайшоў пад лацінцаў, то ў іх будуць вельмі дрэнныя адносіны да гэтага князя. — Міндоўг, я з гэтым згодзен. А чым ты растлумачыш гэты яго ўчынак? — Паспешлівасцю нельга растлумачыць, ужо шмат часу прайшло з таго, як ён павярнуўся ад хана Бату. Маладосцю таксама нельга растлумачыць, ен на два лета старэйшы за мяне. Таму я меркую, што толькі ў выпадку таго, што большасць ваяроў і жыхароў валынскіх і галіцкіх зямель абураны зневагой Хрыста праардынскімі дзеяннімі і малітвамі іх прапаведнікаў. Як абураны жыхары нашых крывіцкіх горадоў і паселішч. Таму трэба зараз выведаць адносіны ваяроў і жыхароў тых зямель да праордынскнх малітваў. Наступным днём Міндоўг, чарговым разам, наведваў у Вялікім замку Наваградка сына і дачку. Тады жа запрасіў да сабе гандляроў Волімунта і Міхалка. Старэйшы гандляр Міхайла хварэў. Вялікі князь указаў Міхалку высвятліць адносіны жыхароў і па магчымасці ваяроў, да праордынскай дейнасці іх прапаведнікаў. Волімунту трэба было высвятліць адносіны лацінцаў да князя Данііла Раманавіча. Вярнуўшысь у Воруту, Міндоўг заклікаў да сабе гандляра Андрэя і яму такоеж загадаў. Неўзабаве прыбыў ганец з Ваўкавыска з сумнай весткай, што князь Даў’ят памёр ад хваробы. Зараз князем яго старэйшы сын Глеб. Міндоўг папрасіў ганца перадаць усім родным памерлага князя Даў’чта яго спачуванні. Князь Даў’ят заўседы быў першым у дапамоге Міндоўгу, і за гэта Вялікі князь быў удзячны яму. Перад Купаллям, вярнуўшыся з поўдня гандляр Міхалок распавеў, што жыхары паселішч валыншчыні больш трымаюцца шматбожжа, таму ім абыякава да знявагі Хрыста. Гандляр валынскага горада Уладзімір казаў Міхалку, што толькі ў Галічы мабыць большасць жыхароў будуць супраць знявагі Хрыста, і тое толькі таму, што іхнія баяры шукаюць кожную зачэпку супраць князя Данііла Рамановіча. Таксама Міхалок паведаміў, што памёр князь Конрад Мазавецкі, а замест яго кіруе князь Болеслаў Мазавецкі, яго старэйшы сын. ГЛАВА 17 УНУТРАНЫЯ АДНОСІНЫ У вечары, калі гулялі ў шахі, рыцар Альгерд усміхаясь спытаў у Міндоўга: — Вялікі князь Міндоўг, ты ведаеш, што да тваёй князёўны Марты шмат разоў наведваецца старэйшая знахарка? — He, не ведаю. — Гэта мне Ванда паведаміла. Калі я накіраваўся да цябе, Ванда ўбачыла гэту знахарку, і сказала, што зачасціла да кня- зёўны знахарка. Мабыць штосьці робіць з князёўнай, штоб тая зацяжарыла. — Хай, пора б ужо. Перад Калядамі да Міндоўга прыбыў рамеснік Ждан з Полацка. Яго прывёў Мікола і паведаміў вялікаму князю, што рамеснік Ждан прыбыў з навінамн і яму магчыма давяраць. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, з вясны ў цераме князя Таўцівіла жыла яго сястра, а перад восенью прыбыў у княскі церам ваяр ад князя Данііла Раманавіча. А недаўно я даведаўся, што князь Таўцівіл быў у валынскіх зямлях, і там выдаў сваю сястру замуж за князя Данііла Раманавіча. — Дзякую, Ждан, за навіну. Скажы мне яшчэ, як рамеснікі і ваяры ставяцца да князя Таўцівіла, і ці ведаюць яны, што князь Данііл Рамановіч ажаніў свайго сына на дачке лацінскага вугорскага кароля? — Вялікі князь Міндоўг, рамеснікі добра ставяцца да Таўцівіла таму, што ты Вялікі князь паставіў яго нам. Калі ты пажадаеш іншага паставіць нам, то мы прымем іншага. Сярод ваяроў і жыхароў ёсць тые хто дрэнна ставіцца да Таўцівіла пасля паходу на русін. У большасці маі майстры і чаляднікі шматбожцы, таму ім абыякава тое, што сын князя Данііла Раманавіча ажаніўся на лацінцы. Усіх жыхароў абурае тое, што па сведкам, ардынцы пры штурме русінскіх гарадоў прымушалі ісці наперадзе іх ваяроў, русінскіх заможных людзей, як прыкрыццем для іх. Так робіць подласць, ніколі ніхто так не рабіў. Таму дзеля нас самыя дрэнныя гэта ардынцы з іх шаманамі. А калі іншы князь будзе іншым хрысціянінам, ці шматбожцем, нам усё роўна. Князь павінень быць моцным ваяром. — Добра, Ждан. Дзякуй. Пасля выхаду Ждана, рыцар Альгерд звярнуўся да Міндоўга: — Вялікі князь, меркуеш каго іншага паставіць замест Таўцівіла? — Альгерд, тое што ён шукае дапамогі сабе каб застацца князем Полацка сведчыць, аб тым што яго становішча ў княстве не трывалае. Добра што Таўцівіл гэта разумее, як і тое, што не трэба было ісці паходам на русінаў. Мяне цікавіць аб якой дапамогі яны дамовіліся. Улічывая нашы сяброўскія з Даніілам