Канстанцінопаль і берагавая паласа Басфора. Мэта Нікейскага імператара Ватаца адрадзіць Візантыю. — Атрымліваецца, што Нікейская імперыя адзіная каму дапамагае Арда. — Так, вялікі князь. У малой Азіі акрамя Візанцыі, самымі ваяўнічамі былі сельджукі, але ардынцы і іх уціхамірылі на карысць Нікеі. Сярод лацінцаў ёсць варожасць між Свяшчэннай Рымскай імперыяй і рымскім Папам. Заходні паход і асабліва бой пад Легніцай засведчыў, што ардынцы супраць і тых, і іншых. Застаецца толькі Нікейская імперыя ў саюзніках. Мабыць калі Нікейскім імператарам стаў ваяўнічы і моцны Ватац, тады ён і патрыарх не пашкадавалі вялікага багацця каб умовіцца з Чынгісханам аб саюзных узаемадзеяннях. Таму мы бачым, што русінскіх прапаведнікаў ардынцы не чапаюць, а лацінскіх знішчаюць. — Андрэй, Чынгісхан і Угедзеў шматбожцы. Як ты меркуеш можа нас, таксама шматбожцаў, яны не пажадаюць знішчаць. — Вялікі князь, у мяне ёсць весткі, што ў кіеўскім, чарнігаўскім і валынскім княствах ардынцы знішчалі малыя паселішча з валхвамі і іх капішчамі. Гэта таксама сведчыць аб дамове з Нікеяй. Але я ўпэўнен, што ардынцы ведаюць пра твой бой з Лівонскімі рыцарамі пры Саўле. Іх мабыць уразіла тое, што ты не падпусьціў рыцараў на зямлю Літвы, і тое што цябе дапамог моцны дождж, які сваячасова абрынуўся на лівонцаў. Так, яны шматбожцы, і яны вельмі ўважлівы да такіх з’яў. Тое што яны знішчылі толькі Берасце, якое не было ў агульным Вялікім княстве Літвы, і што павярнуліся ў другі бок ад Літвы, сведчыць што ў іх вельмі даследчаныя разведнікі. У цябе не толькі добрыя разведнікі, але і лаўцы чужынскіх разведнікаў. Таксама цябе ўдалося аб’яднаць амаль усе яцвяжскія княствы і крывіцкія для сумеснага супраціву. Такога вялікага аб’еднання нема ні ў якай зямлі, на якую напалі ардынцы. Наадварот гэтыя княства былі раз’еднаннымі. Таксама я меркую, што Нікейскі патрыярх жадаў бы, штоб Літва была ў яго епархіі, але яму больш патрэбна аслабленне зямель лацінскіх прапаведнікаў. За гандляром Андрэем неўзабаве прыбыў полацкі ваяр Капысь. — Вялікі князь Міндоўг, весткі з поўначы. Атрады наўгародскага князя Аляксандра Яраслававіча і яго брата Андрэя вы- звалілі горад Пскоў ад лівонцаў. Потым князь Аляксандр Яраслававіч, ведаючы што Лівонскі ордэн шмат рыцараў накіраваў да куронаў для ўціхамірання паўстання гэтых шматбожцаў, пайшоў на захад у зямлі Лівонскага ордэна. Там нечакана яго атрад сустрэўся з лівонцамі. Калі ў баі сталі перамогаць лівонцы, князь Аляксандр Яраслававіч з рэшткамі сваего атрада ўцёк да Чудскога возера, што на поўначы ад Пскова. Князь паслаў ганца за дапамогай. Калі яму ў дапамогу прышоў яго брат Андрэй Яраслававіч са сваім атрадам суздальцаў, то яны прынялі бой з лівонцамі, і перамоглі іх. Загінулі дваццаць рыцароў. — Добра. А што ў князя Таўцівіла? -— Вялікі князь, жонка князя Тоўцевіла нарадзіла яму сына. — Добра. Дзякуй, Капысь. Дачка Міндоўга Адэлія расла пад наглядам выховацельніцы ў Вялікім замку Наваградка. Там жа быў і дзевятнаццацілетні Войшалк, з якім упарта займаўся навучаннем ваяра вершніка рыцар Ленгвін. Пасля сканчэння палявых прац, восенью, Міндоўг учыніў вайсковыя вучэнні. Гэтым разам у Наваградку Вялікі князь пажадаў правесці вучэбный бой між двума сотнямі ваяроў, якімі кіраваў ваявода Вітольд і двума сотнямі ваяроў, якімі кіраваў рыцар Ленгвін. Рыцар у пачатку бою прымяніў навіну. Вызначыўшы напрамак ветру, ён указаў сваім ваярам пакінуць вязанкі трысце і хвойніка так, штоб калі іх запалілі, то дым ад іх засланіў увесь яго атрад. Так і атрымалася, гэты дым прыпыніў рух атрада Вітольда, і ў гэты кароткі час ваяры Ленгвіна ўсталявалі ў дымавой завесе драўляные перашкоды для коней, падобныя тым на якіх прасушваюць сена. У той жа час, кожная з сотняў коннікаў Ленгвіна з флангаў напала на ваяроў Вітальда і яны перамаглі. Міндоўгу гэта вельмі спадабалось і ён указаў цеслярам вырабіць больш дасканальныя перашкоды для коней, якія б хутка разбіраліся і збіраліся. Прыбыўшы да Міндоўга гандляр Волімунт распавёў, што прусы ўслед за куронамі паўсталі супраць крыжакоў. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, раней князь паморскі Святаполк быў на баку крыжакоў, а цяпер на баку шматбожцаў прусаў. Мой дасведчаны скалоў, чакаў нас у вусце Нёмана. Ён прасіў дапамагчы разбіць крыжакоў. — Гандляр Волімунт, крыжакі пабудавалі шмат замкаў. Мне трэба ведаць якая ад мяне патрэбна дапамога. Штурмаваць замкі гэта адно, а ваяваць па-за замка гэта іншае. Калі нам трэба аб’еднацца з іншымі атрадамі ваяроў, то кіраваць гэтым аб’еднаным войскам я жадаю самастойна. Калі ёсць галоўны кіраўнік гэтага паўстанне, то нам трэба раздяліць і ўзгадніць дзеянні. Я жадаю дапамагчы шматбожцам супраць крыжакоў, хаця мы чакаем нападу на нас ардынцаў. Таму мне трэба ўдакладніць усё гэта. Волімунт, ёсць у цябе хтосьці хто добра ведае гэтага скалова з якім ты гаварыў? — Так, Вялікі князь. Мой памочнік заўсёды быў пры нашай з ім размове. — Добра. Накіруй сваего памочніка ў Гародню да князя Жыгімонта. Няхай ад мяне дасць твайму памочніку сваего ганца ў суправаджальнікі, штоб яны абодва накіраваліся да гэтага скалова. Трэба штоб яны запамяталі шлях, пасля пераправы ракі Нёман у Гародні і далей да скаловаў. Трэба штоб яны падлічылі колькі дзён займе гэты шлях. Калі прусы ўсе абмяркуюць і ім хутка будзе патрэба наша дапамога, няхай накіруюць у Гародню свайго ганца, правадыра для нас. — Добра, Вялікі князь. Я накірую сваего памочніка ў Гародню і далей да скаловаў. Калі гандляр Волімунт пакінуў іх, Альгерд звярнуўся да Міндоўга: — Вялікі князь Літвы Міндоўг, навошта нам такі доўгі паход, скарба мы там не здабудзем. — Альгерд, гэтым паходам мы двойчы сабе дапаможам. Папершае, мы дапаможам шматбожцам прусам і спынім далейшае ўзмоцненне нашых ворагаў крыжакоў. Па-другое, Нікея і ардынцы, калі даведаюцца аб гэтым паходзе, то не пажадаюць нападаць на нас. Таму што гэтым паходам мы дзейнічаем на іх карысць, аслабляя лацінцаў. Перад Калядамі з’явіўся полацкі ваяр Капысь. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, мы атрымалі весткі, што ў Ардзе памер іх Вялікі хан Угедзей. Таму ўсе ардынскія атрады з захаду накіраваліся да сабе на ўсход. — Іх усход далёка знаходзіцца? — Далёка, Вялікі князь. Далей за Понтскае мора, якое знаходзіцца на поўдні, і нават далей за Хазарскае мора, якое знаходзіцца на ўсходзе. Гэта больш за дзве тысячы вёрст. — Добра. Дзякуй. У зімку гандляр Волімунт са сваім памочніком прыбыў да Міндоўга. Памочнік распавеў, што ён сустрэўся спачатку з дасведчаным скаловам, а потым з прускім князем і з паморскім князем Святаполкам. Паморскі князь у іх галоўны. Яны згодны з усім, што перадаў памочнік ад імя Вялікага князя Літвы. У іх ужо былі паспяховые штурмы замкаў крыжакоў. У будучыні магчыма таксама будуць штурмы замкаў. Яны спадзяваюцца на добры вопыт Вялікага князя Міндоўга ў баях на раўніне. Калі ім патрэбна будзе хуткая дапамога Вялікага князя, то яны накіруюць свайго ганца ў Гародню. Адваротны шлях з прусаў да Гародні з прускім ганцом і гародзенскім заняў тры дні. — Прускі князь гэта князь самбаў Рудзевіч? — Вялікі князь Літвы Міндоўг, прускі князь гэта князь самбаў, але не Рудзевіч, а Буровіч. — На сваім шляху вы бачылі, ці сустракалі ваяроў князя Конрада Мазавецка га? — He, Вялікі князь. Паморскі князь Светаполк казаў, што князь Конрад Мазавецкі зараз займаецца барацьбой за кракаўскае княства на поўдні. — Калі вясной прусы запросяць у нас дапамогу і прышлюць свайго правадыра ў Гародню, то нашаму атраду з шасці сотняў ваяроў будзе достаткова чатыры дні, штоб прыбыць да іх? — Вялікі князь, калі трэба будзе прыбыць у зямлю самбаў, то достаткова. — Добра. Дзякуй. Наступіла вясна і новае 6751 лета (1243 па хрысціянскаму календары), а чаканага прускага ганца не было. Калі пачаліся палявыя працы і зацвілі сады, з Гародні прыбыў ганец і абвесціў аб прыбыцці прускага ганца. Міндоўг вырашыў абмежавацца пяццю сотнямі ваяроў. Атрад склалі дзве сотні з Наваградка, адна з Воруты, адна з Эйсманты і адна з Гародні. Прускі правадыр распавеў, што вялікае войска крыжакоў засяроджвалася ў Хельмінскай зямлі. Туды яны і накіраваліся. На пяты дзень атрад Міндоўга ўвашоў у Хельмінскую зямлю. Там іх чакаў прускі дазорны, які іх накіраваў да Рейзенского возера. Прускі дазорны, Міндоўг і Ленгвін падняліся на гару, з якой ўбачылі як крыжакі накінуліся на збіраюшчыхся адпачыць каля возера прускіх ваяроў. Міндоўг адразу ўказаў Ленгвіну з двума сотнямі наваградскіх ваяроў абысці крыжакоў з правага боку, а сам з астатнімі ваярамі накіраваўся прама на лацінскіх рыцароў. Крыжакі гэтага не чакалі і не адразу перабудаваліся, і таму ўзятыя ў аблогу былі нешчадно знішчаны. Летняе сонца нахілілася да захаду, таму трэба было хутка надаць дапамогу параненым, а таксама пазбіраць коней крыжакоў і іх зброю, і даспехі. У атрада Міндоўга было чацвёра загіблых, два гародзенцы і два з воруцкага княства. Вялікі князь быў задоволен, што ў сотні Эйсманта не было загіблых, толькі трое параненых. Да Вялікага князя наблізіўся князь Светаполк, і пасля прывітання сказаў: — Вялікі князь Літвы Міндоўг, мы не чакалі нападу такой вялікай колькасці крыжакоў. Я з малым атрадам накіраваўся на захоп корабеляў лацінцаў. — Князь Святаполк, перад адпачынкам у варожай зямлі заўседы трэба выставіць бліжэйшы і далёкі дазор. Убачыўшы, што Светаполку гэта заўвага вельмі не спадабалась, Міндоўг дадаў: — У ранку мы вяртаемся ў Літву. — Вялікі князь, нам трэба штурмам узяць замак. — А нам трэба доўгім шляхам хутка вяртацца, штоб пахаваць у сваёй зямлі загіблых. Загіблых крыжакоў шмат, таму я меркую, што іншых крыжакоў тут працяглы час не будзе. Вялікі князь указаў размясціць атрад у адной вярсце ад поля бою, выставіць дазоры і каравулы, а таксама дапамагчы параненым прусам. У бок поля бою былі выстаўлены зборныя перашкоды для коней. Дазорным і каравульным трэба было не дапушчаць сюды як лацінцаў, так і прусаў. 3 ранку атрад Міндоўга накіраваўся ў Літву. На адваротным шляху Міндоўг вырашыў паразмаўляць з князем Эйсмантам. У апошнія чатыры лета Эйсмант вельмі пастарэў. Міндоўг здагадывался што гэтак ён з-за сына Даўмонта. Таму Вялікі князь дазволіў сабе апраўдавацца перад ім, гэта ж не перад князем Светаполкам.