— Вялікі князь Літвы Міндоўг, уладзіміра-суздальскі князь Яраслаў Усевалодавіч напаў на паўднёвы галіцкі горад Камянец. Там захапіў у палон жонку князя Міхаіла Чарнігаўскага, якая з’яўляецца сястрой князя Данііла Раманавіча Галіцкага. Сам Міхаіл Чарнігаўскі ўцёк з Кіева да уграў, там ён спрабаваў угаворыць кароля Белу Чацвёртага выдаць дачку за свайго сына Расціслава, які неасцярожна пакінуў Галіч. Ён разлічываў, што пасля гэтага шлюбу, Расціслаў вярне Галіч, але кароль уграў ведаючы бядотны стан чарнігаўцаў, ад змовін адхіліўся. Таму князь Міхаіл Чарнігаўскі звярнуўся да свайго былога суперніка Данііла Рамановіча з просьбай аб дапамоге ў вызваленні жонкі. Князь Данііл Рамановіч угаворыў князя Яраслава Усевалодавіча вярнуць жонку Міхаіла Чарнігаўскага. Пасля гэтага князь Міхаіл Чарнігаўскі запэўніл Данііла Раманавіча, што будзе заўседы яму союзніком. — Мяне ўразіла не тое, як русінскія князі ваюць між сабой, нават калі на іх усіх напалі ардынцы, я да гэтага прызвычаіўся. Мяне ўразіла тое, што ўладзіміра-суздальскі князь Яраслаў Усевалодавіч не займаецца аднаўленнем сваіх спусташаных зямель, а накіроўваецца больш, чым за восемсот вёрст у чужынскае княства, для таго штоб захапіць чужую жонку. Тлумачэнне гэтаму паходу адно, ен накіраваўся туды штоб знайсці ў тых зямлях здраднікаў, якія б прызапасілі харчы для ардынскіх коней ў час паходу на гэтые зямлі. Я меркую, што пасля Кіева іх вялікое войска падзеліцца на дзве часткі, адна вялікая частка войска пойдзе на Валынь, а меншая частка на Галіцкае княства. Вялікая частка войска захапіўшы Валынь, пойдзе на нашы паўднёвыя зямлі. Я задаволен тым, што князь Данііл Рамановіч падпарадкаваў сабе не толькі галіцка-валынскія зямлі, а і кіеўскае княства. Цяпер я чакаю ад яго, што ён аб’яднае ўсіх ваяроў паўднёвых русінскіх княстваў вакол абароны Кіева. Мабыць ўсходнія русіны ўсвядомяць, што іх князь Яраслаў Усевалодавіч здраднік, і пойдуць на дапамогу сапраўднаму моцнаму русінскому князю Данілу Раманавічу. Калі гандляр Міхалок пакінуў іх, Альгерд пацікавіўся ў Міндоўга: — Вялікі князь Літвы Міндоўг, а калі князь Данііл Рамановіч вырашыць, што ваяроў паўднёвых русін недастаткова і звярнецца да цябе аб дапамозе, ты яму дапаможаш? — Альгерд, ён не дарма вельмі дамагаўся Галіча, гэты горад вельмі блізкі да уграў. Данііл Рамановіч разлічвае на дапамогу вугорскага кароля, таму я лічу, што спачатку ён звярнецца за дапамогай да яго, тым больш што да уграў перасяліліся полаўцы. — Міндоўг, а калі ад вугорскага кароля ён не атрымае дапамогі, і звярнецца да цябе? — Альгерд, вугорскі кароль разумеючы, што захапіўшы галіцкае княства, ардынцы накіруюцца на ўграў, ведаючы што ў іх полаўцы, іх даўнія ворагі. Таму ён дапаможа. Калі Данііл Рамановіч звярнецца да мяне, то я дапамагу яму. Сумесна мы здолеем ардынцаў, я ў гэтым упэўнен. У пачатку вясны да Міндоўга прыбыў Мікола. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, полацкі князь Таўцівіл стаў хрысціянінам і ажаніўся на дачцэ багатага зямлеўладальніка Міхася. Да яго прыезджаў на вяселле яго старэйшы брат Ердзівіл са сваёй жонкай. — Раскажы мне пра гэтага зямлеўладальніка Міхася. — Вялікі князь, Міхась самы багаты зямлеўладальнік у полацкім княстве. У яго шесць вялікіх, прыгодных да ворыва надзелаў зямлі, ўсе яны каля ракі. Ён узмацніўся калі быў недахоп збожжа ў смаленскага і наўгародскага княстваў. У Міхася ёсць гандлярскі драккар, а таксама асабістая дружына ў сем ваяроў. — Мікола, ты лічыш што Таўцівіл трывала займае полацкае княства? — Так, Вялікі князь. Полацк старажытны вялікі гандлярскі горад, у ім заўседы было шмат гандляров і рамеснікаў, алё калі прыйшлі лацінскія хрысціяне са сваімі рыцарамі ў вусце ракі Заходняя Дзвіна і захапілі два нашых горады ўнізе па рацэ, то гандлярам стала цяжэй. Яны зразумелі, што трэба ўзмоцняць полацкіх ваяроў. Таўцівіл стаўшы полацкім князем падкрэсліў патрыбнасць у моцных ваярах. Да яго полацкія князі імкнуліся да павялічэння сваего багацтва, а ён імкнецца да павялічэння колькасці ваяроў і абараназдольнасці горада. Пры ардынскай пагрозе гэта зразумелі ўсе. Таму ўсе патрабаванні Таўцівіла па ўзмоцненню абараназдольнасці княства ўспрымаюць з разуменнем. Цяпер ім патрэбен гэты малады і ваяўнічы князь, і яны яго з задавальненнем атрымалі. — Добра, Мікола. Сумаваў па сваей сям’і? — Так, Вялікі князь, вельмі сумаваў. — Добра. Дзякую. Перад святам Яна Купалы да Міндоўга прыбыў ганец з Капыля. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, гандляры кажуць што князь Данііл Рамановіч накіраваўся да вугорскага кароля, штоб там ажаніць сваего сына Льва на дачцэ кароля Канстанцыі. — А ён змог дамогчыся аб’яднаць усіх вояроў паўднёвых русінскіх княстваў дзеля абароны Кіева? — Вялікі князь, ён гэтым не займаўся. У Кіеве застаўся яго намеснікам тысяцкі Дзмітры Ейковіч. — А пра ардынцаў ёсць весткі? — Нема, Вялікі князь. — He апраўдаў маі надзеі Данііл Рамановіч, праявіў слабасць. А такім князям не атдаюць сваю дачку. Спачатку трэба было аб’яднаць усіх для абароны Кіева, а потым магчыма было і ажаніць сваего сына, і дамовіцца аб дапамогі ў абароне Кіева. Чарнігаўскі князь таксама спрабаваў ажаніць сваего сына, але вугорскі кароль растлумачыў яму, што бедны жаніх не патрэбен яго дачке. Зараз Данііл Рамановіч у такім жа становішчы, як Чарнігаўскі князь. Ардынцы захопяць Кіеў, а потым іншые русінскіе княства, тады Данііл Рамановіч застанецца ў спусташаных княствах. Ардынцы прызначаць князя здрадніка, а Данііл Рамановіч будзе ў яго васальнай залежнасці. Альгерд назірая як Міндоўг перажываў, што Данііл Рамановіч не апраўдаў яго надзеі, вырашыў паслаць ганца за Мартай. Толькі яна магла адцягнуць Вялікага князя ад цяжкіх дум. Яна ўжо скончыла сумаваць па памерламу мужу, і была рашуча і чароўна ў сваім імкненні стаць Вялікой князёўнай Літвы. Па завяршэні палявых прац, у пачатку восені Міндоўг ажаніўся на Марце. Адразу Вялікая князёўна дала зразумець усім, што яе трэба паважаць, асабліва калі пры гэтым Міндоўг адсутнічаў. Усе здзіўляліся, адкуль у гэтай дачкі лесніка столькі гонару. Альгерд бачыў, што Міндоўг задаволены новай жонкай і таму праяўляў павагу да яе, як усе астатнія. Толькі калі да Вялікага князя прыбывалі ганцы або гандляры з важнымі весткамі, іх прымалі Міндоўг з Альгердам. Яны чакалі навін з поўдня. Першым з поўдня прыбыў Міхалок. Ён з ачуняўшым татам сумесна адправіліся на поўдзень. У Пінску Міхалок са сваімі памочнікамі сышоў на бераг, а гандляр Міхайла прадоўжыў на драккары шлях на ўсход і на поўдзень. Міхалок і раней быў у Пінску, але цяпер яму патрэбна была не толькі гандляваць, а і выведаць думкі князёў Пінска, Турава і Давыд Горадка. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, у гэтых княствах моцна ўплываюць прапаведнікі канстанцінопальскага хрысціянства. Таму іх князі асцярогаюцца далучацца да агульнага Вялікага Княства Літвы, якім кіруе шматбожец. Але рамеснікі і жыхары Пінска і Давыд Гарадка з якімі я размауляў, былі згодны з аб’яднаннем у агульнае моцнае княства. Пінское княства больш моцнае сярод іх, іншые князі пріслухоўваюцца да Пінскага князя. Але той не вельмі ўпэўнен у сваім становішчы, асцярогаясь сваіх сваякоў. Я князёў паперэдзіў, што ардынцы будуць засылаць сваіх разведнікаў, і што Вялікі князь раіў іх выяўляць і таемна знішчаць. — Зразумело, у пінскага князя як у русінаў. А што ў Данііла Раманавіча? — Вялікі князь Літвы Міндоўг, князю Даніілу Раманавічу не ўдалося ажаніць сваего сына Льва на дачке вугорскага кароля. Вайсковую дапамогу ён не атрымае. — Мая чуйка аб гэтым мяне папярэджвала. Праз дванаццаць дзён да Міндоўга прыбыў гандляр Міхайла. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, далей Кіева мы не плылі, таму што перад гэтым горадам у наш драккар трапіла ардынская страла з наканечнікам у выглядзе ромба. У самым Кіеве ўсе чакаюць нападзення ардынцаў. Князя там нема, ўсімі абарончамі працамі кіруе тысяцкій Дзмітры. Але да яго мала хто прыслухоўваецца. Заможныя людзі хаваюць свой скарб у глыбокіх схронах пад сваім домам. Мой сваяк з боку жонкі са сваей сям’ёй, са сваей дружынай у пяць ваяроў, а таксама са сваім скарбом накіраваўся на сваім драккары ў нашы зямлі. Яны засталіся на волоках у Капыля і чакаюць ад мяне весткі пра твой, Вялікі князь Міндоўг дазвол паселіцца ў Наваградку, або каля яго. Ен за гэта добра заплаце срэбрам. Мы з жонкай вельмі просім цябе, Вялікі князь Літвы Міндоўг, дазволіць ім выкупіць два ці тры вялікіх дома ў Наваградку, ці каля яго. — Міхайла, ў яго дружыне ёсць вопытны ваяр які раней кіраваў сотняй? — Так, Вялікі князь Міндоўг, ёсць у яго старшой дружыннік, які да цяжкага ранення ў нагу кіраваў сотняй. — Добра. У замку Любча ваяводам рыцар Ленгвін, ён мне патрэбен тут. Калі твой сваяк добра плаціць, ён са сваёй дружынай і з тутэйшымі ваярамі займе гэты замак. Каля замка на рацэ Нёман ёсць добры прычал для яго драккара. Замак абараназдольны са ровам і пасткамі. — Дзякуй, Вялікі князь Літвы Міндоўг я зараз пашлю гонца ў Капыль. Сваяк Міхайла, кіеўскі гандляр Андрэй Кіян быў вельмі задаволены замкам Любча і шчэдра заплаціў за яго. Перад Калядамі прыбыў ганец з Капыля. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, ардынцы захапілі Кіеў, спустошылі і падпалілі горад. Потым яны пайшлі на захад, захапілі Ізяслаў у галіцкім княстве, а пасля яго падзеліліся на два войскі. Адно пайшло на Валынь, а іншае на Галіч. — А ёсць весткі, дзе ардынцы прайшлі без супраціву? — Так, Вялікі князь. Гандляры са здзіўленнем гаворылі, што болховскую зямлю яны прайшлм без супраціву. — А гэта зямля знаходзіцца побач з горадом Камянец? — Так, Вялікі князь. Болоховская зямля на ўсходзе мяжуе з кіеўскім княствам, а на захадзе з галіцкім княствам. Каля мяжы знаходзіцца галіцкі горад Камянец. — А хто князем у гэтай болохоўскай зямлі? — He ведаю, Вялікі князь. — У наступны раз, спытай у гандляроў аб князю болоховской зямлі. А дзе знаходзіцца князь Данііл Рамановіч? — Вялікі князь Літвы Міндоўг, князь Данііл Рамановіч вярнуўшысь ад кароля ўграў у галіцкую зямлю і разведаўшы, што ардынцы пасля знішчэння Кіева, пайшлі на захад, уцёк да ляхаў сандармірскай зямлі. Гэта між ляхамі кракаўскай зямлі і мазурскай зямлёй. — А яго брат Васілька?