ца да мяне, то дзядзька Выкінт, то старэйшы брат Доўспрунк з сынам Ердзівілам. I таму і другому, я дапамог атрымаць княства. Доўспрунк прагнаў больш моцнага княства, магчыма нальшанскага. Але гэта вельмі важнае княства і там патрэбны моцны ваяр, здольны ўзмоцніць абарону, а старэйшы брат не такі. Выкінт прыстасаваўся да большых цяжкасцяў, але і маей дапамогі яму было болып чым іншым. Ён атрымаў магчымасць быць самастойным, але гэтакім не стаў Выкінт заўседы падпарадкаваўся то майму тату, то сваёй жонцы. А калі атрымаў магчымасць самастойнасці, то не змог процістаяць угаворам Булевіча. Жаданне быць агульным князем жамойтаў добрае, але для гэтага трэба быць рашучым, і ўсемі сродкамі пераконваць у сваёй правільнасці. У Выкінта гэта не атрымліваецца. Пакуль жаданні родзічэй перасягнулі іх здольнасці. Пасля сняданку, Міндоўг накіраваўся ў Воруту. Перад брамай замка ён сустрэўся з ваяром Копысем. У замку ён разпавёў аб навінах з усходу. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, усё болып ардынскіх разведнікаў выяўляюць у сабе нашы крывіцкія княствы. Як ты раней папярэджваў, ардынскія разведнікі з’яўляюцца ў нашых гарадах па двое. У Віцебску, калі аднаго разведніка затрымалі, другі спрабаваў уцячы, але яго дагналі. Цяпер па прапанаве тваіх памочнікаў, перад уездом у горад усталявалі варту. У нас, у Полацку вартаўнікі заўважылі, што двое жадаючых увайсці ў горад, раптам павярнулі назад і хутка сталі ўцякаць. Тады адзін вартаўнік заклікаў на дапамогу двух ваяроў і тыя замянілі вартаунікоў, а самі вартаўнікі затрымалі падазроных. Выявілась, што яны ардынскія разведнікі. Вартаўнікам трапляюцца таксама злыдні і разбойнікі з іншых мясцін. Усіх затрыманых дапытваюць, а потым знішчаюць удалечыні. Па звестках нашых разведнікаў і затрыманых, ардынцы калі штурмуюць русінскія гарады, ўперадзі сабе вядуць русінскіх палонных, асабліва вядомых заможных людзей. У некалькіх выпадках гэта ім садзейнічае лёгка захапіць горад. Найбольш цікава нам разпавеў затрыманный ардынскі разведнік з Угліча. Пасля разгрому аб’еднаннага войску русінаў каля ракі Сіць, ардынцы захапілі горады Цвер і Таржок, а потым накіраваліся на поўнач для ўзяцця самага бага- тага і самога дрэннага па абароне горада Ноўгарада. Яны прайшлі возера Селігер з правага боку, і дойдзя да Ігнач Крыж, нечакана павярнулі на поўдзень, а потым на паўднёвы ўсход да горада Казельск. Гэта потым падцвердзілі нашы разведнікі. Затрыманный з Угліча казаў, што з ардынцамі дамовіліся або наўгародскі князь Аляксандр Яраслававіч, які ужо два лета княжыў там, або яго тата князь Яраслаў Усевалодавіч. Князь Яраслаў Усевалодавіч раней княжыў у Наўгародзе і добра ведаў багацтва яго жыхароў і слабую абараназдольнасць горада, а калі стаў кіеўскім князем, то перадаў Наўгародскі стол свайму сыну Аляксандру. Цяпер, калі забілі ўладзімірскага князя Юрыя Усевалодавіча ля ракі Сіць, Яраслаў Усевалодавіч вельмі хутка заняў больш моцны стол Уладзіміра-суздальскага княства. Угліцкі затрыманны чуў ад уцекшага з той бітвы цвярскога ваяра, што ўладзімірскі князь чакаў падмогі ад свайго малодшага брата Яраслава, а замест яго нечакана напалі ардынцы, і перабілі амаль усіх непадрыхтаваных да нападу князёў з іх ваярамі. Прытым, гэта была вялікая частка ардынскага войска, якая вельмі хутка падышла да месца збору войскаў русінскіх княстваў. Яшчэ цвярскі ваяр казаў, што вельмі падазроно чаму ардынцы не пайшлі грабіць багаты Ноўгарад і тое, што на другі дзень пасля бітвы каля ракі Сіць, князь Яраслаў Усевалодавіч заняў горад Уладзімір. Князь Юрый Усевалодавіч быў забіты, а яго галава была адсечаная і паднесена ў дар хану Бату, а той загадаў гэтую галаву насунуць на дзіду і несці перад войскам штоб ўсе ведалі, русінскі галоўны князь забіты. — Копысь, для ардынцаў галоўнае багатая здабыча, а не гонар за захопленыя гарады і зямлі. Таму я меркую, што князь Яраслаў Усевалодавіч паслаў свайго ганца адразу пасля бітвы каля ракі Сіць, да сыну Аляксандру, штоб той пазбіраў са сваіх гандляроў, рамеснікаў і іншых заможных людзей вельмі багатую даніну і з ёй выехаў на сустрэчу з ардынцамі. Ён перадаў ім гэты скарб і запэўніў іх у сваёй пакорнасці. А гэты горад Казельск на поўнач ад Віцебска, ці Смаленска? — He, Вялікі князь Літвы Міндоўг. Казельск на поўдні ад Смаленска. — Мабыць, яны атрымалі такую багатую здабычу, што ім быў не патрэбен багаты Смаленск. — Так, Вялікі князь. Яны без стараннасці напалі на маленькі горад Казельск. Прытым, гэты горад быў вызначаны месцам збору ўсіх ардынскіх атрадаў, таму яго абклалі і не штурмавалі. Калі праз шэсцьдзесят дзён падышлі войскі яшчэ двух ваяводаў, то горад узялі за тры дні. А потым накіраваліся на паўднёвы ўсход. — Мабыць ардынцы атрымалі багатую здабычу, а таксама вялікі палон і дамовіліся з галоўным князем русінаў Яраславам Усевалодавічам і яго сынам наўгародскім князем Аляксандрам Яраслававічам пра даніну ў кожнае лета. Яны дамагліся таго чаго жадалі, атрымалі вельмі багатую здабычу, знішчылі тых русінаў якіе супрацьдзеялі ім, і вызначылі двух зрадніков князеў, прыдатных выконваць іх пажаданні. У гэта лета яны ў паход больш не пойдуць. А ў надыходзячае лета трэба чакаць іх з поўдні. Добра, будзем рыхтавацца да сустрэчы з імі. — Вялікі князь, яшчэ адно крывіцкае княства запрашае цябе ў вайсковыя князі, гэта друцкае княства. — Добра, Копысь. Я згоден. Калі хтосьці з маіх памочнікаў завершыць сваю працу, няхай прыбудзе ў друцкае княства і там выканае тое самае. Пасля сыходу Копыся, Міндоўг разаслаў ганцоў у свае княства з паведамленнем аб навінах з усходу. Калі на другі дзень вярнуўся ганец з Жыжмы, то Міндоўг пачуў сумную вестку, што ўчора яго старэйшы брат Доўспрунк памёр. Міндоўг з Альгердам адразу накіраваліся ў Жыжмы. Вялікі князь здзівіўся, што на пахаванне Доўспрунка не было іх дзядзькі Выкінта. Альгерд выведаў, што перад смерцью Доўспрунк пажадаў, штоб князем замест яго быў старэйшы сын Ердзівіл, також меркавалі заможныя людзі, а ваяры лічылі што лепей было бы паставіць князем малодшага сына Таўцівіла. Але Міндоўг не стаў праводзіць сход, і прызначыў князем Ердзівіла, як жадаў памерлы брат. Вяртацца з Жыжмы, Вялікі князь пажадаў праз Любчы. Акрамя таго што трэба было паглядзець на працы па ўмацаванні абараназдольнасці, Міндоўг жадаў убачыць Марту. У мінулае наведванне Любчы, Міндоўг некалькі супакоіў сваё незадовальненне ад першай сустрэчы з Мартай, калі ён быў зачараваны ад гэтай маладой дзяўчыны. Яны наблізіліся да замка і ўбачылі, як Ленгвін кіраваў працамі над пасткамі побач з валам. За карацейшы час Ленгвін выканаў больш прац па ўзмоцненню абароноздольнасці, чым ды яго. Накіроўваючыся ў Любчу, Міндоўга цікавіла, апраўдаецца яго рызыка прызначыць маладога, моцнага рыцара ваяводам да маладой ўдавы і прыгожай князёўне. За падлетком Ленгвіном ён уважліва назіраў на працягу ўсей яго вучобы на збраяносца і на рыцара. Міндоўг пераканаўся, што сірата Ленгвін больш за ўсё прагне быць вельмі моцным ваяром і цалкам адданым яму. Міндоўг навумысна накіраваў Ленгвіна на іспыт для маладога ваяра, жыць штодзённа побач з прыгожай і спакуслівай князёўнай. Марту ён лічыў разумнай і хітравай дзяўчынай. Мінулая сустрэча з ёй выразна сведчыла аб яе жаданні канчаткова зачараваць яго, і стаць яго жонкай. Цяпер Вялікі князь правяраў сябе і іх. Міндоўг быў задоволен, як старанна выконваў сваю працу Ленгвін. На ганку церама іх сустракала Марта, яна была ўсхваляваная і радасна. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, я вельмі рада доўгачаканаму з’яўленню ў Любчы. Яе бліскучыя вочы, па-сапраўднаму сведчылі аб яе радасці, і яму пад ціскам гэтых цудоўных вачэй пажадалася ёй верыць. Міндоўг амаль не супраціўляючыся падпаў пад яе зачараванне. Вяртаючыся да Воруты, Міндоўг праз прыемные думкі, пачуў разважанне Альгерда, што Ленгвін цалкам засяродзіўся на ўзмоцненні абараназдольнасці Любчы. Так, яны абодва вытрымалі іспыт. Перад Калядамі вярнуліся з крывіцкіх княстваў яго памочнікі, акрамя аднаго які вярнуўся праз тры дні. Прыбыўшы ў Воруту, ваяр Копысь падзякаваў Вялікага князя ад імя ўсіх крывічскіх князёў, за працу яго памочнікоў і за яго парады па ўзмоцненю абараназдольнасці. — Копысь, ардынскіх выведнікаў вылоўліваеце больш ці меньш? — Вялікі князь Літвы Міндоўг, у апошнія часы іх стала менып. — Я думаю, што іх не стала меньш. Крывіцкія князі пачуўшы, што ардынцы сышлі на поўдзень, вырашылі што выведнікі больш не прыйдуць да іх. Але яны вельмі памыляюцца. Цяпер, у зімку ардынцы меркуюць куды далей накіравацца. На Чарнігаў, Смаленск, Віцебск, Полацк ці на Кіеў, Валынь і Галіч. Я меркую, што яны накіруюцца праз Чарнігаў на крывіцкія зямлі. Побач з гэтымі зямлямі знаходзяцца валоданне князёў зраднікоў, уладзіміра-суздальскае і наўгародскае княствы. У любы час ардынцы могуць патрабаваць ад іх дапамогі, і вельмі цяжка будзе змагацца з ардынцамі асцярогаясь нападзення з паўночнага боку наўгародскіх войскаў і з усходу ўладзіміра-суздаль. Таму вельмі важна зараз вылоўліваць ардынскіх разведнікаў. Лепей за ўсе каб ардынскія разведнікі накіруючыся ў крывіцкія княствы, безслядоўна знікалі, гэта будзе сведчыць аб адзіным парадку ў саюзе крывіцкіх княстваў, і аб адзіным саюзным супраціве ворагам. Калі такое адбудзецца, то ардынцы прызадумаюцца нападаць на моцнае аб’яднанае войска шматлікіх княстваў, або паступова па чарзе знішчаць асобныя русінскія княства з малаколькасным войскам, якое кожнае лета слабей ад бітваў з суседзямі. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, я цалкам згодзен. — Трэба, штоб з гэтым былі згодны крывіцкія князі і ўзмоцнілі нагляд за прыбыўшымі, і не толькі ў гарадах, а і ў вялікіх паселішчах. — Вялікі князь, раней больш выяўлялі ардынскіх выведнікаў, а цяпер больш зладзеяў і разбойнікаў, а таксама русінаў якія ўцяклі ад ардынцаў і прагнуць жыць і працаваць у нас. — Нягоднікаў і разбойнікаў знішчаць прылюдна. А калі сярод збеглых русінаў ёсць рамеснікі са сваімі інструментамі, і яны пакажуць крывіцкім рамеснікам свае ўмельствы, то няхай будуць. Калі будуць збеглыя ваяры, то паселіць у паселішчы далей ад горада, і дапамагчы ў будаўніцтве ім дамоў, а таксама стварыць з іх атрад пад кіраўніцтвам крывіцкіх ваяроў.