— Князь Даўмонт, мяне шукаеш? — Так, вялікі князь Міндоўг. Мне патрэбен рыцар Дзімін, штоб кіраваў навучэннем маіх дазорных. Пры гэтым князь Даўмонт выглядаў некалькі разгубліным, напэўна ад нечаканасці сустарэчы. Міндоўг указаў ганцу Даўмонта накіравацца ў Воруту да рыцара Альгерда, і той па ўказу Вялікага князя адправіць рыцара Дзіміна ў Нальшаны. А Даўмонту прапанаваў наведаць замак Любча, гэта прапанова князю была да спадобы. Пасля вяртання, з першага погляду на Марту, Міндоўг прымеціў ў яе вочах агеньчыкі хітрыкаў. Гэта Міндоўга насцярожыла, а што Даўмонт амаль адналетка яе, высокі, моцны, прыгожый і ўжо князь моцного княства. Але, калі выйшла да іх малодшая сястра Ядзя, і Міндоўг убачыў, як страпянуўся Даўмонт, стала зразумелым для каго прызначылась гэта маладая і высокая ахвяра. I хоця ў гэтага маладога і высокага ёсць на захадзе былая нявестка і сын, ён не змог устояць перад чарамі малодшай сястры. Вось гэтак за два дні сястры змаглі атрымаць дзве бліскучыя перамогі. У мужчын вайна здзесняецца з дапамогай мячоў і стрэл, a ў жанчын з дапамогай стрэл амура і чар. Гледзячы як паглядаюць адзін на другога, малады ваяр і маладая ваярка, Міндоўг прышоў да высновы, што гэтакой паўнаважкай перамозе можа пазайздросціць не толькі ён, а і сам Аляксандр Македонскі. I чым прывабіла Даўмонта малодшая сястра Ядзя, цяжка зразумець. Яна была таўсцее і вышэй за Марту, рыжаваласая, і ў вочах было шмат прытворнай нявіннасці. Безумоўна, без чараў тут не абышлося. Але ў Вялікага князя не было жадання ўцягнуцца ў схільнасці Даўмонта, яму быў патрэбен моцны нальшанскі князь, а гэтага лягчэй дамагчысь, калі ў яго будзе сямейны дабрабыт. Наступным днём князь Даўмонт пакінуў Любчу, трэба было падрыхтаваць сваіх дазорных да прыбыцця рыцара Дзіміна. Міндоўг вярнуўся ў Воруту праз два дні, яму не трэба было замінаць Марце быць у двухлетнім смутку па памерламу мужу. Праз дваццаць дзён да Міндоўга прыбыў полацкі ваяр Копысь. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, мы па тваему загаду накіравалі сотню ўцекшых русінскіх ваяроў з нашым сотнікам і дзе- сятнікамі ў Смаленск. Іх там добра сустрэлі, але праз дзевяць дзён да Смаленска надышоў атрад русінаў князя Яраслава Усевалодавіча. Гэты князь патрабаваў ад Смаленска, штоб атрад ліцьвінаў пакінуў горад. — Чаму ліцьвінаў? — Вялікі князь, ён сказаў атрад ліцьвінаў. — Сярод смалянаў ёсць здраднікі, а можа сярод уцекшых русінскіх ваяроў. — Вялікі князь, мы пыталі ў сотніка, той казаў, што ніхто з яго ваяроў не адлучаўся з атрада. — Так, а што смаленскі князь? — Вялікі князь, смаленскі князь Усевалод Мсціслававіч з пскоўскіх. У яго шмат супернікаў, якія з віцебскіх заможных людзей, таму рашучых дзеяў ён прымаць не будзе. Прышоў да сцен Смаленска моцны князь Яраслаў Усевалодавіч, ен уступае яму каб толькі яго не чапалі, а калі прыйдзе другі моцны князь, то ён уступе яго патрабаванням. Па яго загаду наша сотня вярнулася ў віцебскую зямлю. — Добра. Цяпер смаляне атрымалі яшчэ адно пацвярджэнне таго, што князь Яраслаў Усевалодавіч здраднік русінаў. Сотня ваяроў прыйшла да іх, каб ім дапамагчы ў будучай абароне ад ардынцаў, а князь Яраслаў Усевалодавіч патрабуе прагнаць іх. Больш навін нема? — Нема, Вялікі князь. Альгерд пачуў, што размова завяршаецца, спытаў Капыся: — А што самі ўцекшые русіны гавораць пра гэта з’яўленне атрада Яраслава Усевалодавіча? — Яны таксама гавораць, што здраднік Яраслаў Усевалодавіч не прагне, штоб багаты горад Смаленск узмоцніў сваю абараназдольнасць. — Добра, але ўсё роўна іх не трэба селіць у вялікіх гарадах. Вялікі князь дадаў: — Пачынается восень, я меркую, што цяпер яны на нас не пойдуць, а накіруюцца ў паўднёвыя зямлі. Калі Капысь выйшаў ад іх, Альгерд спытаў у Міндоўга: — Вялікі князь Літвы Міндоўг, а чаму ты меркуеш, што ардынцы цяпер не нападуць? Князь Яраслаў Усевалодавіч умысна падышоў да Смаленска, штоб яны не ўзмоцнілісь і ардынцам было лягчэй іх заваяваць. — У ардынцаў доўгія паходы. Зараз пачаліся доўгіе дажджы і гразь, коням будзе цяжка, а неўзабаве пойдзе снег, для коней недастатковы корм. — Міндоўг, але на ўсходніх русінаў яны напалі ўзімку. — Гэта для мяне была загадка. У кожнага ардынскага ваяра па два, a то і тры коня, ня толькі для змены ў час паходу, а і для перасовання здабычы. Такую вялікую колькасць коней цяжко пракорміць. У русінаў толькі два горада не былі спалены, запасаў корму ў іх недастаткова для ўсіх ардынскіх коней, таму я лічу, што з імі перад паходам была дамова з уплывовым князем. Гэты князь дамовіўся аб загатоўке корму па шляху ардынцаў. Аб гэтым сведчыць абставіны, пры якіх быў забіты старэйшы брат, і як хутка малодшы брат стаў князем Уладзіміра-Суздальскім. Дзеля гэтага княства Яраслаў Усевалодавіч дапамагаў ардынцам знішчаць сваіх супляменнікаў, а свайму сыну загадаў пазбіраць багатую здабычу для ардынцаў. Праз дванаццаць дзён полацкі ваяр Капысь зноў прыбыў у Воруту. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, полацкі князь Брачаслаў выдаў сваю дачку за наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча, вяселле адбылося ў русінскім Таропцы. — Гэта здрада. Ён мабыць меркуе, што на іншыя крывіцкія княствы нападуць, а на яго не. Ён вельмі памыляется, ардынцам не цікава, хто чэй родзіч, ім патрэбна багатая даніна. А потым, калі ў яго дачкі з’явіцца сын, то здраднік Яраслаў Усевалодавіч, або яго сын, будзе лічыць Полацк сваім спадчынным княствам. Што палачане гавораць пра гэта? — Большасць палачан ганьбуюць. Некалькі заможных людзей, якія былі за князя Брачыслава, цяпер адхіліліся ад яго. — Добра. Альгерд, у якім княстве ёсць процістаянне княжычаў? — Вялікі князь, у Жыжмах пасля смерці Доўспрунка, выбралі твайго старэйшага пляменніка Ердзівіла, але больш рашучым і майсцеровітым ваяром у Лівонскім паходзе быў твой малодшы пляменнік Таўцівіл, і ўсе іх ваяры гэта бачылі. — Альгерд, ты пацвердзіў мае думкі пра Таўцівіла. Яго я накірую ў Полацк. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, у Полацку большасць заможных людзей хрысціяне, а пляменнік Таўцівіл шматбожац. — Капысь, я гэта ўлічваю. Тата маіх пляменнікаў Доўспрунк, заўседы ўмеў дамовіцца з хрысціянскімі прапаведнікамі, дамовіцца і яго сын. Ён не возьме з сабой валхва. Ён возьме якоганебудзь сябра і слуг, я дадам свайго збраяносца Сымона, які навучаў ваяроў Полацка. А ты, Капысь, падскажаш яму добрых заможных людзей. У гэты ліхі час Полацку трэба, штоб яго князь быў дасведчаным ваяром. Дваццацілетні Таўцівіл такім будзе. Вялікі князь выклікаў былога полацкага ваяра Міколу, і сумесна з Капысём растлумачыў яму з кім трэба сустрэчся і гаворыць, штоб па прыбыцці Вялікага князя з Таўцівілам у Полацк іх добра сустрэлі, і быў агульны сход веча для выбрання новага полацкага князя. Найбольшую цяжкасць для Міколы будзе ўгаворваць хрысціянскіх прапаведнікаў заклікаць на агульны сход вечавым звонам з Сафійскага сабора. Але Міндоўг ведаў кемлівасць Міколы і быў упэйнен, што ён зможа ўсяго дамагчысь. Яны вырашылі, што Полацку трэба іх чакаць праз тры дні. Свайго ганца Міндоўг адправіў сумесна з Сымонам у Доўбуды, штоб князь-волат Доўбуд накіраваўся ў Нальшаны і там з Даўмонтом чакалі яго. А сам сумесна з Капысем і з высокім рыцарам Яўнутам адправіўся ў Жыжмы. Таўцівілу прапанова Вялікага князя прышлась да спадобы і ён узяўшы з сабой ваяра аднагодку Мірона, накіраваўся ў Нальшаны. 3 Нальшан сумесна з двума князямі-волатамі, а таксама з Яўнутам і Сымонам яны накіраваліся ў Полацк. Вестка аб прыбліжэнні Вялікага князя з волатамі-ваярамі апярэдзіла іх, і яны за Капысем пад гукі Сафійскага звону прасоўвалісь па самому старэйшаму гораду крывічоў. Горад уразіў Міндоўга не тым, што быў значна большы за Наваградак і за Пскоў, а тымі шматлікімі высокімі царквамі і кляштарамі, ў тым ліку мураванымі. Капысь накіраваў Вялікага князя да Верхняга замка, да Сафійскага сабора, дзе заўсёды адбываліся важныя з’явы. Жыхароў Полацка сабралася вельмі шмат і Вялікаму князю патрабавалася ўся яго гучнагалоснасць, штоб растлумачыць здраду князя Брачыслава, і якая небяспека ад гэтага атрымалася. Таксама Міндоўг паясніў чаму зараз Таўцівіл самы патрэбны для Полацка князь. Бліжэй да Міндоўга стаялі прыхільнікі Вялікага князя, яны голасна падтрымлівалі яго і таму пры выбранні новага князя не было ні адзінага, хто быў супраць прапановы замены князя. У той жа дзень былога князя Брачыслава вывелі з княскага церама, а пасаднік усеагульна абвесціў, што Таўцівіл абраны новым князем Полацка. Наступным днём Вялікі князь, сумесна з Доўбудам і Даўмонтам пакінулі Полацк, а з полацкім князем Таўцівілам засталіся рыцар Яўнут, збраяносец Сымон, ваяры Мірон і Мікола. Ворутскія ваяры засталіся з Таўцівілам часова, пакуль новы князь будзе гуртаваць вакол сябе коло заможных і адданых яму людзей. Вяртаючыся ў сваю зямлю, князь Доўбуд пацікавіўся ў Міндоўга: — Вялікі князь Літвы Міндоўг, чаму твой выбар новага полацкага князя спыніўся на дваццацілетнім Таўцівіле, а не на вопытным Альгерде, княства ж вялікае і моцнае? — Князь Доўбуд, Таўцівіл сын Доўспрунка, а ён умеў дамовіцца з хрысціянскім прапаведнікам. Я меркую што яго сын атрымаў такую жа асаблівасць таты. Hi ў каго іншага такой звычкі нема. Яму дваццаць лет, але ён не ажаніўся, я ведаю чаму, але гэта не важна. У Полацк ён накіраваўся без нявесткі, і гэта для мяне пахвальна. Зараз у Полацку шмат заможных людзей, ў тым ліку пасаднік. Яны будуць імкнуцца ажаніць яго на сваёй дачке. Хрысціянскія прапаведнікі ўлічвалі гэта, калі абвесцілі аб веча звонам з Сафійскага сабора. Прапаведнікі разлічываюць што Таўцівіл пажадае ахрысціцца перад вяселлем з хрысціанскай нявесткай. Іншые заможныя людзі таксама будуць імкнуцца наладзіць добрыя адносіны з ім. Яны меркуюць, што малады ваяр, не вопытный ў княжых справах, без іх дапамогі не зможа добра кіраваць вялікім княствам і будзе паслухмяны ў іх. Але там засталіся Мікола і Капысь, якія добра ведаюць заможных людзей і падскажут яму каму не треба давяраць, а каму магчыма. Наконт Альгерда, так ён сам не прагне быць князем, яму і ў Воруце добра. — Вялікі князь, я сумняваюся, што ён не прагне быць князем, усе прагнуць. — Доўбуд, у цябе ёсць шчыры сябра, якому ты суцэльна даверны, і які заўсёды цябе падтрымлівае ў усіх тваіх пачынаннях, не таму што ён павінен, а таму што яму гэта да спадобы?