• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Альгерд, а не пыталі яны, чаму я сам не прыехаў?
    — Князь, пыталі. Але я гаварыў, што могуць з’явіцца важкія весткі.
    — Добра ты задумаў. Дзякуй табе, Альгерд. Міндоўг жадаў спытаць, як асабіста рэагавалі на яго падарункі, але потым выра' шыў, калі Альгерд не вызначыў чые-небудзь уражанне, то ўсе рэагавалі аднолькава. Яго больш за ўсіх цікавіло, як успрымала падарунак Марта, але ён перадужыў сваё жаданне спытаць. На пры канцы зімы ганец з Любчы паведаміў, што князь Вісмунт, пасля доўгай і загадкавай хваробы памер.
    Пасля гэтай нечаканай весткі, прышла доўгачаканая і непрыемная вестка ад ваяра Копыся аб тым, што Арда напала на русінаў і люта знішчае іх.
    — Князь Міндоўг, толькі на гэты раз напалі не на паўднёвых русін, а на ўсходніх, на тых якія дзве сотні лет таму пачалі занімаць зямлі Тартарыі. Князь, у полацкім, віцебскім і мсціслаўскім княствах вельмі асцярогаюцца, што Арда пойдзе на нас, таму яны аб’ядналіся ў думцы, што трэба запрашаць цябе, князь Міндоўг, на вайсковага князя гэтых трох княстваў. I гэта агульнае запрашэнне трох княстваў я табе, князь Міндоўг, пераказваю. Ад сабе дадам, што калі я ужо гатаваўся ў дарогу сюды, то чуў як да князя Брачыславу прыбыў Ізяслаўскі князь. Я думаю, што ўсе крывіцкія князі далучацца да гэтага запрашэння, таму што ніхто з іх не мае такога вопыту бітваў, і такіх знакавых перамог, як у цябе князь.
    — Я згодны быць вайсковым князем усіх крывіцкіх княстваў. Мне трэба спіс усіх княстваў, якія далучацца да гэтага запрашэння, я туды адпраўлю сваіх памочнікаў. А цяпер, калі ты накіруешся туды, перадай князям, штоб на торжышчах, а таксама каля брамы замка і іншых месцах каб правяралі чужынцаў, усіх падазроных бралі на допыт. Ад Арды трэба чакаць разведнікаў, гэта могуць быць русіны, якіх пад пагрозай знішчэння прымусілі быць іх разведнікамі. Выяўленных такіх таемно пытаць, а потым пры ўсіх князь абвешчае іх, што яны згодны нам дапамогаць. Потым іх адпускаюць на ўсход, а на самой справе таемна ад усіх, трэба іх забіваць далей за пятнаццаць вёрст. Такія разведнікі могуць прыйсці не адны, а калі хтосьці раскажа ў Ардзе, што забілі іх прадстаўніка, то пойдуць помсціць за яго. Яны зразу-
    мела не паслы, за тых абявязкова прыйдуць знішчаць, але лепей так зрабіць. Калі дазорные разведаюць, што Арда накіруецца на адно з нашых крывіцкіх княстваў трэба, штоб гэтаму княству ішлі на дапамогу не суседнія ўсходнія княства, а суседнія заходнія княства, таму што яны качэўнікі і вельмі хуткорухомы. Да мяне трэба наладзіць хуткіх ганцоў з заменнымі конямі.
    У новалецце, з надыходам вясны і новага 6746 лета (1238 па хрысціянскаму календары) памёр гандляр Чорнавіл. Міндоўг і Альгерд былі здіўлены, што на пахаванне таты не прыбыў нальшанскі князь Ердзівіл, хоця ганца да яго адправілі адразу пасля гэтага здарэння. Вярнуўшыся ў Воруту з пахавальнай трызны, князь адправіў ганца за Эйсмантам і Даўмонтам. Усе саюзныя князі ведалі ад Міндоўга пра нашэсце Арды на ўсходніх русін, таму Эйсмант і Даўмонт чакалі, што гаворка з Міндоўгам будзе аб гэтым, алё князь гаварыў аб іншым.
    — Мяне вельмі турбуе нальшанскі князь Ердзівіл. У паўночны паход супраць лівонскіх рыцараў ён не пайшоў, сказаўшы што хварэе. А да гэтага хадзіў у неразумныя паходы на русінаў, пасля аднаго з іх яго старэйшага сына ўзялі ў палон, а пасля другога пахода забілі. Узмоцненнем абараназдольнасці не займаецца, новых ваяроў не навучае. У княстве ёсць моцны ваяр, з вялікага паселішча Лужышча сотнік Вітмонт, ён нашчадак пераселенцаў з палабскіх лужычан. Але ён ужо стары, а патрэбен малады, разумны, моцны і навучаюшчы ваяроў. Нальшанскае княства вялікае, нават больш за гародзенскае, два замка і шмат паселішчаў. Яно на паўночным усходзе ад Воруты, цяпер гэта княства вельмі адказнае, з-за пагрозы Арды. Для ўзмоцненя гэтага вялікага княства патрэбен Даўмонт.
    Міндоўг заўважыў, што Даўмонту гэта прапанова вельмі падабаецца, але ён чакаў рашэньне яго таты.
    — Князь Міндоўг, гэта прапанова для нас нечаканая. Штоб гэта вырашыць трэба пагаварыць з яцвяжскай князёўнай Тэкляй, яна цяжарная.
    — Разумею. Даўмонт можа прыбыць у Нальшаны з жонкай. Я жадаю, штоб вы разумелі мой непакой аб пагрозе з усходу, цяпер больш, чым з захаду. Тэўтонскія рыцары зараз змагаюцца з прускім племенем погезане, а Арда з шматлікавымі ваярамі
    можа неўзабаве з’явіцца на нашых зямлях і на саюзных нам зямлях крывічоў.
    — Добра, князь Міндоўг. Дзевяць дзён нам будзе достаткова, штоб гэта вырашыць.
    Князь праводзіўшы Эйсмантаз сынам, быўупэўнен, што праз дзевяць дзён Даўмонт з жонкай прыбудзе за нальшанскім княствам. Але Даўмонт прыбыў адзін і раней, чым дамоўлялісь. Ён гэта патлумачыў тым, што князёўна Тэкля адмовілась пакідаць сваю зямлю, і яна не будзе выходзіць замуж за яго. Міндоўг па выгляду Даўмонта, вырашыў што ў іх там усё абгаворано раз і на заўсёды. Князь накіраваў ганцоў у Нальшаны, Крэва і Лужышча да ваяроў, штоб яны падрыхтаваліся да сваёй доўгачаканай змене князя. А сам з Альгердам і Даўмонтом накіраваліся ў Любчу. Ён паперадзіў ганцоў, што там будзе чакаць весткі з Нальшан пра гатоўнасці іх да яго прыбыцця.
    Пры набліжэнню да замка Любча, Міндоўг прымеціў што каля дарогі пачалі рабіць пасткі, але не скончылі, і цяпер імі не займаюцца. На ганку церама іх сустракала Марта. Яна была ўстрывожаная, і твар яе быў не такі чароўны, як у мінулы раз. Міндоўг яе супакоіў, і спытаў, накорміць яна галодных падарожнікаў ці не. Зразумеўшы, што князь у добрым настроі, яна хутка ўказала служанкам прынесці ежу, а сама жвава стала распавядаць як ёй стала журботна пасля смерці мужа. Даўмонт трошкі паеў, і адчуўшы сябе не ёмка, з дазволу Міндоўга пайшоў аглядаць замак і яго аколіцу. Яго не было досыць доўга, а калі ён вярнуўся, то выглядаў сарамлівым.
    Праз малы час, да іх з’явілася малодшая сястра Марты, Ядзя. Даўмонт стаў вельмі пільна прыглядацца да яе. Але неўзабаве з’явіўся ганец з Нальшан, таму Міндоўг з Альгердам і Даўмонтам накіраваліся ў Нальшаны.
    Перад адчыненой брамай замка Нальшаны было шмат ветліва сустракаюшчых іх жыхароў, а таксама з Крэва і іншых мясцін гэтага княства. Нягледзячы на час палевых прац, прышедшые на агульны сход мужчыны, разумелі адказны час ў іх жыцці, яны ведалі аб ардынскай пагрозе, і ведалі здольнасьці князя Ердзівіла ёй процідзейнічаць. Таксама яны ведалі князя Міндоўга і добра разумелі, каму яны ўдзячныя за перамогу
    каля Крэва, трынаццаць лет таму, па гэтаму шчыра віталі яго. Выбіралі князя па-рознаму. Калі была агульная згода, то рашэнне прымалі заможныя людзі, а калі былі розныя меркаванні, то рашэнне прымалі агульным сходам мужчын. Заехаўшы ў замак і ўбачыўшы валхва, Міндоўг саскочыў з коня, прывітаў валхва і ў добрым настроі ўзышоў на ганак церама, дзе яго чакаў князь Ердзівіл.
    Міндоўг не прывітаў Ердзівіла, а паставіў перад ім Даўмонта, і тут жа пачаў гаварыць:
    — Нальшанцы, вы ведаеце якая пагроза насоўваецца на нас з усходу. Вельмі шматлікіе ваяры ардынскіх качэўнікаў знішчаюць гарады ўсходніх русін. Яны раней разграмілі аб’яднаныя войскі паўднёвых русін. Нам цяпер патрэбна ўзмоцняць абараназдольнасць княстваў. Мы ў сябе вырылі абарончыя равы, насыпалі валы, зрабілі пасткі, а вы нічога не робіце. Я вас трынаццаць лет таму абараніў ад русінскага атрада ў баі каля Крэва. Русіны напалі на вашу зямлю з-за неразумнага паходу князя Ердівіла. Лівонскіе рыцары і ваяры ў леташнім паходзе накіраваліся праз нальшанскае княства, ведаючы што вы будзеце ім лёгкай здабычай, але мы выйшлі ім на сустрэчу і разграмілі іх больш за дваццаць сотняў ваяроў. Ваш князь Ердзівіл сказаўся хворым і не пайшоў у паход. Мы перамоглі і без яго, але навошта вам такі князь, які не прагне і не здольны вас абараніць? Вось княжыч Даўмонт, з нашага заходняга княства Эйсманты. Ён будзе прыслухоўвацца да голасу розуму, голасу нашых багоў, голасу вашага валхва, ў адрозненне ад папярэднага князя Ердзівіла. Таму я прапаную абраць Даўмонта нальшанскім князем. Хто за гэта, ўзніміце руку. Так, добра. Хто супроць? Нікаго, таксама добра. Цяпер ваш князь Даўмонт.
    Пакуль нальшанцы крычалі Даўмонт, Даўмонт, да Міндоўга звярнуўся Ердзівіл:
    — А мяне куды, ў Наваградак?
    — He, перад сваёй смерцю гандляр Чорнавіл перадаў твой былы дом Міхалку, свайму ўнуку, які ў хуткім часе ажаніцца. А ты з сям’ёй паедзеш валосціцелем ў маё паселішча Берасцы, гэта ў чатырох вёрстах на поўдзень ад паселішча Карэлчы. Збірайцесь, вас правядзё мой ганец Курыла.
    Усё нальшанское акружэнне папяредняга князя было заменена загадзя, таму Міндоўгу трэба было толькі пазнаеміць з ім Доўмонта, і супакоена вяртацца да сябе. Вяртаючысь у Воруту, Міндоўг пажадаў загарнуць у Любчу,але як толькі ён з Альгердам павярнулі туды, іх нагнаў ганец Песціла і паведаміў, што ў Наваградку памер князь Ізяслаў. Адправіўшы ганца ў Воруту за Войшалкам, сябры накіраваліся ў Наваградак.
    Пасля смерці сваёй дачкі князёўны Марфы, князь Ізяслав сваю клопатлівасць засярэдзіў на сваім унуку Войшалку. Калі ўнук вымаліў узяць яго ў паход супроць хрысціянскіх рыцараў, Міндоўг не чакаў, што цяжкія параненні і загібель сваіх знаёмых, так уразіць чатырнаццацілетнега сына. Тады князь Ізяслаў спрабаваў растлу мачыць свайму ўнуку, ў каго праўда жыцця. Але ён так і не змог пераканаць свайго ўнука. Князь Ізяслаў вельмі пакутаваў ад гэтага. Міндоўг разумеў, што тлумачыць Войшалку, абдуранаму маці і прапаведнікам хрысціянскай хлуслівай пакоры, аб нявінаватасці ў забойствах, вельмі цяжка. У свой час Міндоўг быў удзячэн князю Ізяславу за гэта, не толькі таму што вельмі шчыльна займаўся справамі княстваў, а і таму што не змог знайсці дакладные і не крыўдные словы для Войшалка, тлумача гэта. Цяпер для Войшалка астатні родны з дарослых, гэта тата, і на пахаванне князя Ізяслава княжыч вельмі гараваў. Пасля пахавання, Міндоўг сабраў заможных людзей Наваградка і тыя агульна выбралі яго князем Наваградка. Ён прызначыў ваяводам наваградкага княства яго сотніка Вітольда. Неўзабаве прыбыў ваяр Копысь і паведаміў:
    — Князь Міндоўг, да крывіцкіх княстваў полацкага, віцебскага і мсціслаўскага яшчэ дадаліся крывіцкія княствы ізяслаўскае, менскае, лагожскае, аршанскае, браслаўскае, копыскае, барысаўскае, слуцкае, крычаўскае, пропошеское, рагачоўскае, чачэрскае, нясвіжскае і крутагорскае з запрошэннем цябе, князь Міндоўг, на вайсковага князя. Нема запрошэння ад князя Друцка і ад паўднёвых нашых княстваў, яны яшчэ не вызначыліся.