Падлічыў колькасць ваяроў, якіх можа прыцягнуць да паўночнага паходу, Міндоўг накіраваў князя Доўбуда з яго збраяносцамі да нальшанскага князя Ердзівіла з папярэджванем яго, што для паходу трэба яшчэ адна нальшанская сотня ваяроў. Праз два дні з’явіўся ў Воруце Доўбуд і паведаміў, што Ердзівіл згадзіўся адправіць у паход нальшанскіх ваяроў сотніка, які не- задаволен князем. Міндоўг быў упэўнен, што так і будзе, таму толькі ўсміхнуўся пасля таго што пачуў. Калі чатыры сотні нальшанскіх ваяроў, незадаваленых Ердівілом будуць вяртацца з пераможнага паходу, то князь будзе вельмі асцярогацца іх. Міндоўгу трэба зрабіць усё магчымае, каб так яно і адбылося. Праз трыццаць восем дзён рыцар Альгерд даслаў у Воруту Дангайла. Ён мовіў: — Князь, Кодрун другі раз быў на торжышча ў Рызе, куды прадаўжаюць прыбываць заходнія пілігрымы, ахвочыя напасці на Лютву. 3 чулых размоў, Кодрун высвятліў, што цяпер вырашаюць хто ўзначаліць гэты паход, таму раней чым праз трыццаць дзён паходу не будзе. — Ужо даўно мінула Купалле, хутка восень з дажджамі. Як яны збіраюцца ваяваць? Іх маруднасць нам на карысць. Добра, што яшчэ? — Князь, жамойцкія волхвы добра дачыніліся да нашых вестак і прапаноў. Жамойты дапамагалі будаваць простыя дамы за перашкодамі і пасткамі, былі згодныя пакінуць ў старых дамах футра для разрабавання лівонцамі. Я зменяў іх лепшые футра на ганчарныя вырабы. Усё што ты князь загадаў, мы зрабілі. У самым паўднёвым з трох жамойцкіх паселішчах, мы пабудавалі два вялікіх дома без дымахода і без драўлянай падлогі, але з добрым дахам. Каля гэтых дамоў высеклі шмат дрэваў, і выкарчавалі іх. На рацэ трошкі спераду гэтага паселішчы пабудавалі на двух пнях маленькі дом для дазорных, каб яны далёка па рацэ слухалі. Змайстравалі дзве лодкі, на якіх заплываюць далёка на поўнач для дазору, і для рыбалкі. Правадыра знайшлі з земгалаў. Тума знайшоў паселішча, дзе не было лівонскіх рыцараў і іх прапаведнікаў. Гэта паселішча Саўле, знаходзіцца ў нізменнасці, сярод малых рэк і балот. Калі першы раз Тума размаўляў з земгаламі, то іх волхв казаў, што для напада на лівонскіх рыцараў трэба дамовіцца з іншымі земгаламі. Наступным разам у паселішча Саўле прыбылі рыцар Альгерд, Тума, Кодрун і я. Тады волхв сказаў, што з бліжэйшымі земгаламі ён дамовіўся. Рыцар Альгерд зрабіў здагадку, што лівонцы прапануюць земгалам сумесна з імі напасць на Лютву. У гэтым выпадку трэба адразу казаць, што ім боязна напасць на моцных ліцвінаў, а потым сказаць, што яны згодныя пры ўмове, што ўсе захопленыя сякіры пакінуць ім. А калі ліцвіны пачнуць змагацца з лівонскімі рыцарамі, тады напасць на іх з тыла. Іх волхв згодзіўся з гэтым сказаўшы, што так лепей. — Добра. Колькі ваяроў у земгалаў і якія яны? — Князь, цяжка сказаць аб колькасці ваяроў. Магчыма дзве сотні. Большасць іх пешыя ваяры з лукамі, сякірамі і дзясятак з мечамі. На наступны дзень Міндоўг адправіў ганца і два цесляра з Воруты да рыцара Альгерда. Яму трэба было гэтых двух цесляроў і яшчэ чатырох што там былі, накіраваць да земгалаў, для пабудовы каля паселішча Саўле становішча для сотні ваяроў Выкінта. Праз два дні прыбыў у Воруту, выкліканы князь Выкінт. Міндоўг распавёў яму аб апошніх навінах. — Дзядзька, табе трэба з сотняй праз дваццаць дзён прыбыць да падрыхтаванага становішча каля паселішча Саўле, і ў час нашага нападу на лівонцаў, сумесна з земгаламі напасць на іх з тыла. — Князь Міндоўг, у мяне нема сотні ваяроў. У мяне з збраяносцамі і навучанымі люцічамі і жамойтамі, толькі восемдесят адзін ваяр. — Добра, праз дваццаць дзён я накірую да цябе ганца, і ты з восемдзесят адным ваяром адправішся да земгалаў. — Добра князь, буду чакаць. Праз адзінаццаць дзён прыбыў Копысь і паведаміў князю, што лівонскія рыцары запрашаюць наўгародцаў і псковічоў да сумеснага нападу на Лютву. Пакуль далі згоду толькі пскавічы, іх будзе дзве сотні. Наступіла восень, атрад князя Выкінта накіраваўся на поўнач. За сем дзён да восеньскага раўнадзенства, прыбыў ганец ад Альгерда і перадаў, што праз пяць дзён войска лівонскіх рыцараў пад кіраўніцтвам магістра Ордэна мечаносцаў Волквіна выступае ў паход на Лютву. У атрадзе Волквіна будзе пяцьдзесят рыцараў і каля трыццаці сотняў ваяроў, палову з іх пешыя. Міндоўг разаслаў ганцоў у ўсе княства, акрамя нальшанского, з указам каб заўтра да вечара ўсе запатрабаваныя атрады былі ў паселішча Ліда. Без уліка атрада князя Выкінта і земгалов ў Ліду прыбылі семнаццаць сотняў, з лідскімі ваярамі. Больш за ўсіх прыбылі з Наваградка — чатыры сотні, з воруцского княства — тры сотні. Раніцай, пасля сняданку атрад Міндоўга накіроваўся ў Нальшаны. Па прыбыцці, мясцовы волхв правёў з яго канём абрад варажбы на поспех паходу. Волхвованне выявіло, што паход будзе поспеховым. Міндоўг з атрадам у дваццаць адну сотню адправіўся на поўнач. Нягледзячы на меншую колькасць ваяроў, князь разлічываў на разгром Лівонскага атрада. Усе ваяры ў атрадзе разумелі, што гэта бітва будзе вырашальнай для іх і іх супляменнікаў. Яны ведалі аб гэтай пагрозе з дзяцінства, і яшчэ тады яны марылі, што калі вырастуць, будуць моцнымі ваярамі і праявяць сабе гераічна ў гэтым вырашальном бою. Амаль усе ваяры атрада Міндоўга мелі вопыт бітваў. Яны былі на лёгкіх нізкарослых конях і ведалі ў якіх умовах будуць біцца, і з якім ворагом. Усе ваяры ведалі, што імі кіруе самы разумны і моцны князь, які заўседы перамагаў. У Лівонскім атрадзе было толькі пяцьдзесят рыцараў фанатыкаў, гатовых дзеля хлуслівых прапаведнікаў біцца на смерць. Астатнія былі прагныя паграбіць, упэўненные што такім вялікім войскам і з моцнымі рыцарамі, яны лёгка здабудуць сабе багатую здабычу. Іх кіраўнік не мог ведаць ваярскіе здольнасці гэтых розных ваяроў. Аб гэтым думаў князь Міндоўг перад пачаткам паходу. Ён сумневаўся ці добра зрабіў, што не ўзяў больш сотняў ваяров з заходніх княстваў, алё пасля варажбы ў Нальшанах, быў упэўнен у перамоге над хрысціянамі. Калі прыбылі ў жамойцкае становішча, Міндоўг накіраваў шмат дазорных ў паўночныя напрамкі. Рыцар Альгерд распавёў князю, што аднаго земгала з рознастайнымі нажамі ён адправіў гандляваць у Герцыку. Іншага земгала сумесна з селам Кодрунам, ён адправіў у бліжэйшее паселішча селаў на поўдзень ад Герцыке. Іх мэта, каб ім прапанавалі быць праваднікамі атрада лівонцев і далучыць земгалоў да гэтага войску. За гэтым наглядае сел Тума сумесна з адным дазорным. У наступны дзень прыбыў дазорны і паведаміў, што земгалы згодзілісь з прапановай лівонцаў напасць на Лютву. Раніцай прыбыў дазорны і паведаміў, што Лівонскі атрад перайшоў мяжу з жамойтамі, і накіроўваецца ў самае паўночнае паселішча жамойтаў. Князь Міндоўг звярнуўся да валхва з прапановай, каб ён з дапамогай Перуна наслаў моцны дождж на гэту мясцовасць. Усе наглядалі, як волхв узняўся на самае высокае ўзвышша і паднятым посохам, як то таемніча меў зносіны з Перунам. Паступова белыя воблака цямнелі, птушкі пачалі лётаць нізка да зямлі і рацэ, жабы пачалі моцна квакаць, з’явілася пена ў рацэ, лісце дрэваў паварочваліся, мухі пачалі ліпнуць і кусаць, а камары гудзець. На поўначы пачуліся гукі грымоты. Волхв пачаў сыходзіць з узвышша. Вецер стаў моцным, бліснула маланка і пайшоў моцны дождж. Ваяры схаваліся ў падрыхтаванае сховішча. На рацэ былі вялікіе бурбалкі, дождж быў працяглы. Раніцай смуга пазналася ад ракі, ішоў дробны і халодны дождж. Дазорные паведамілі, што Лівонскі атрад разрабаваў два жамойцкіх паселішчы, адзін з дамоў яны падпалілі, а потым паверталісь на поўнач. Сёння было восеньскае раўнадзенства, свята Багач. У шматбожцаў радаснасць ад добрага ўраджая. На гэтым новым ураджаю згадваюць на будучыню, алё князю Міндоўгу не трэба гадаць, ён ведаў, што сёння яны пераможаць лівонцаў. Гледзячы на твар сваіх ваяроў, Міндоўг з здзіўленнем бачыў, што ўсе яны з радасцю і нецярплівасцю чакаюць яго знака да нападу на лівонцаў. Але неўзабаве хтосьці загіне, кагосьці моцна параняць. Паважлівы погляд на князя ўпэуніў іх, што яны гэта ведаюць і ўсётакі чакаюць гэтага з гонарлівым тварам. Можа гэта з-за таго, што шматбожжа ваяроў заадно з Перунам, і яно ўсіх перамогае. Дазорны паведаміў, што Лівонскі атрад вяртаецца да Рыгі найкарацейшым шляхам, праз земгалаў. Іншы дазорны паведаміў, што латгалы адлучыліся ад Лівонскага атрада і накіраваліся ў права, да сябе. Мабыць учулі жаданне Перуна дапамагчы ліцвінам, і пажадалі хутчэй пайсці ад гэтай зямлі. Міндоўг з Альгердам размеркавалі дазорных па атрадах і ліцвіны накіраваліся даганяць Лівонскі атрад. Дазорные шмат разоў даносілі Міндоўгу дзе знаходзіца Лівонскі атрад і колькі застаецца вёрст да яго. Калі лівонскі атрад увайшоў у зямлі Саўле, Міндоўг даў указ браць ворагаў у аблогу. Першымі знішчылі дазорных лівонцаў, потым спешаные лучнікі сталі знішчаць заднія шэрагі варожага атрада. А калі рыцары разгарнуліся ў бок нападнікаў, сумесна з лучнікамі іх атакавалі кідальнымі дроцікамі. У Лівонскім атрадзе пачалася сумятня, яна павялічылась пасля нападу на іх атрада князя Выкінта з земгаламі. Коні рыцараў, у якіх патрапілі дроцікі, падалі ў балоцістую глебу, захапляючы за сабой цяжка ўзброенных коннікаў. Ім было цяжка ўстаць на ногі. Ліцвінскія ваяры на лёгкіх конях уклініліся ў шэрагі рыцараў і люта знішчалі іх. У кароткі час большасць войска лівонскага перат- варылась у значную меншасць, і тая імкнулась сбегчы з гэтай бойні. Міндоўг нацэліў для сабе ў супернікі рыцара з багато ўпрыгожанным шлемам. Як толькі ён да яго наблізіўся, то са шкадаваннем убачыў, што яго з боку моцным сечаным ударом пад шлем забіў Даўмонт. Тады Міндоўг з лютасцю напаў на правага рыцара і коляшчым ударом у горла пад шлём забіў таго. Калі рыцараў усіх забілі, князь з палегкай падумаў, добра што гэты конь не Імклівы, a то той бы накінуўся на коня Даўмонта, і добром гэта б не скончылася. Агледзеўшы усю мясціну, Міндоўг быў задоволен безл ітасным разгромам. Яму данесьлі, што ўсе рыцары, а таксама іх збраяносцы і пскоўскія ваяры забітыя. Цяпер ён падумаў, што наўрад ліцвіны ўсвядомілі якую вялікую справу яны ўчынілі. Аб сёнешняй перамозе ліцвінаў над лепшымі рыцарамі хрысціянства будуць ведаць у ўсіх моцных сталіцах розных зямель. Гэта перамога вельмі важная вестка шматбожцам для розных зямель пра тое, што трэба аб’яднацца і недапушчаць хлуслівых і прагных хрысціянаў у свае дамы, сваё жыццё і