— Князь Міндоўг, умяшанне Данііла Раманавіча ў свару паўднёва-русінкіх князёў прывело да таго, што Міхаіл Чарнігаўскі заняў Галіч. Северскі князь Ізяслаў Уладзіміравіч рабуе Кіеў. — Вось што атрымлівается, калі сябруеш са слабым і неразумным князем. Пайшоў аказваць дапамогу неразумнаму князю і сам аслабеў. А што будзе, калі Арда цяпер нападзе? Ад гэтых аслабленых паўднёвых русін нічога не застанецца. Ардынцы не адчуюць супраціву і пойдуць на нас. Міхайла, а хто-небудзь з заходніх дапаможе Даніілу Рамановічу? — Князь, магчыма ўгры, яны цяпер у добрых адносінах. — Добра Міхайла, дзякуй. Праз дзесяць дзён з Любчы прыбыў ганец ад князя Вісманта з запрашэннем на яго вяселле са старэйшай дачкой лясніка пушчы, дзе любіў паляваць князь Ізяслаў. Але на вяселле князь паслаў з падарунком Альгерда, а сам чакаў народзін сына ад князёўны Марфы. Міндоўг быў вельмі расчараваны, калі Марфа нарадзіла дачку. Ён восем дзён не жадаў паглядзець на нованароджаную, потым супакоілся і вырашыў, што ў свой час аддаць яе ў жонкі на карысных умовах. ГЛАВА 13 ДАЎМОНТ Княжыч Даўмонт толькі спусціўся з ганка церама, як убачыў, што праз браму замка хутка праскакаў іх ваяр. Саскочыўшы з коня каля ганка, ваяр прабягаючы Даўмонта вымавіў адно слова — рыцары. Княжыч яго ведаў, гэта быў адзін з дазорных, таму паспяшаўся за ім да таты. Дазорны паведаміў, што калі яны прасоўваліся на захад, да іх на сустрэчу з’явіўся дазорны адасобных яцвяг, і ўсхваляванна распавёў аб невялікім атрадзе мазураў, сярод якіх было восем вельмі моцна ўзброенных коннікаў, а таксама дваццаць узброенных коннікаў і трыццаць пешых ваяроў. — Яны прасоўваліся на поўдзень у шасці верстах ад мяжы. Я паскакаў сюды, а ён да свайго князя. Мы дамовіліся, што нашых ваяроў будуць чакаць каля паселішча князя. Эйсмант указаў неадкладна сабраць палову сотні цяжкіх коннікаў і сорак лёгкіх коннікаў з лепшымі лучнікамі. Калі прасоўваліся да ўмоўленага паселішчу, Даўмонт пачуў, як дазорны паведаміў, што ў паўднёвым напрамку ёсць невялікі лес, а ў ім забалочанае возера. Гэты лес знаходзіцца каля дарогі, якая ідзе на поўдзень. Калі прыбылі да паселішча князя яцвягаў, Эйсмант сказаў, што будзе достаткова палову сотні коннікаў з лукамі. Ваяводам яцвяжскіх коннікаў была дачка князя Тэкля. Аб’яднаны атрад князя Эйсманта накіраваўся на поўдзень. Па дарозе князь распавёў аб задумцы бою супраць мазураў з рыцарамі. Князь паспеў размясціць атрад у лесе. У той час калі атрад мазураў з рыцарамі з’явіўся недалёка ад лесу, маленькі атрад князя Эйсмонта выйшаў з лесу. Наперадзе атрада прасоўваліся Эйсмант і Даўмонт, за імі два дзясяткі лёгкіх коннікаў, а ззаду дзясятак спешаных ваяроў. Князь і княжыч спыніліся, і зрабілі выгляд, як быццам разглядаюць атрад мазураў. Потым упэўнеўшысь, што гэта мазуры разгарнуліся і як быццам хутка кінуліся ў лес. Пешыя ваяры на самай справе хутка пабеглі, а конныя, як быццам замарудзіліся разгарнуцца назад. Мазурскія коннікі на чале з рыцарамі хутка накіраваліся на адступальны атрад. Ззаду адступальнага атрада былі князь і княжыч. Калі першыя два рыцара амаль нагналі па вузкай лясной дарозе двух апошніх цяжкіх коннікаў, тыя раптоуна разгарнуліся ў розныя бокі. Першыя два рыцара не спыняючысь сумесна з конямі апынуліся ў балоце. Даўмонт хутка разгарнуўся і ўгледзіўшы, што іншая пара рыцараў трошкі павольна, але таксама апынулася ў балоце, напаў на бліжэйшага рыцара. Нечаканы для рыцараў манеўр яцвягаў, збянтэжыў іх, і яны не змаглі аказаць годнага супраціва Даўмонту, які хутка забіў траіх рыцараў. Ён спыніўся тады, калі пачуў таямнічае гучанне з балота. Гэты гук магчыма быў ад магутнага цмока або яшчуру, які пражывае ў гэтым балоце. Але імгненнае здранцвенне ад гэтага гука мінуло, трэба было знішчать ворога. У кожнага з астатніх мазурскіх коннікаў трапіла па дзве, або тры стрэлы. Толькі адзін далёкі коннік хутка разгарнулся і кінуўся на ўцёк. Даўмонт накіраваўся за ім, але яго апярэдзілі дазорны і князёўна. Калі выскачылі з лесу, то бліжэйшым праследовацелем быў дазорны, але хутка яго апярэдзіла князёўна. Гэта сапраўдная амазонка трошкі прыўзнялася ў стрэмя і трапна паразіла ўцякача. Паглядзеўшы на поле, Даумонт убачыў, што коннікі шматбожцаў узялі ў кругавую аблогу мазураў, і знішчаюць іх з лука. Пакуль пераможцы збіралі зброю і даспехі пераможных, да княжыча наблізілася князёўна. — Княжыч Даўмонт, бачыла як ты забіў трох рыцараў. Мяне вельмі ўразіла. — Князёўна Тэкля, а мяне вельмі ўразіла як ты забіла ўцекача. Да іх пад’ехаў князь Эйсмант. — Князёўна Тэкля, па падзеле здабычы вам застаецца зброя і даспехі, а нам коні. Самыя лепшыя зброі і даспехі былі ў першых двух рыцараў, якія трапілі ў возера. Пакуль ягце магчыма, укажы сваім ваярам іх дастаць. — Князь Эйсмант, дзякуй за шчодры падзел здабычы. Нам не хапае зброі і даспехаў, але ніхто не асмеліцца заходзіць ў гэтае возера. Тыя два рыцара здабыча яшчура. Князь, я буду вельмі ўдзячна калі дапаможаце перавезці на конях усіх загінулых мазураў да возера. Гэта будзе наша даніна яшчуру за поспех у гэтым баі. — Добра, князёўна Тэкля. Зараз гэта зробім. Калі ваяры князя Эйсманта і князёўны Тэклі сумесна і хутка перавезлі загіблых да возера, на полі каля лесу нічога не засталася. Эйсмант і Даўмонт былі вельмі задоволены гэтым, таму што будзе незразумела куды знік атрад з рыцарамі. А ў лацінскіх хрысціян узнікнуць розныя падазронасці. Як толькі князь Эйсмант вярнуўся ў свой замак, ён паслаў ганца ў Воруту з весткай пра гэты паход. А на другі дзень у Эйсманты прыбыў князь Міндоўг з Алыердам. Міндоўг доўга не атрымліваў добрых навін і таму быў ахвот да падрабязнасцей таго паходу. Калі пачуў Эйсманта, то быў вельмі задоволен Эйсмантам, Даўмонтом і Тэкляй. Нячакана прыбыў ганец ад князя Ігелда, таты Тэклі. Ён перадаў, што просіць Міндоўга, Эйсманта, Альгерда і Даўмонта да сябе на вячэру. Князь Ігелд быў вельмі рады князям, а таксама Даўмонту і Альгерду. А жыхароў княства вельмі ўразіў Даўмонт. Чуткі аб незвычайным волаце, які адным рухам рукі рассякаў на дзве часткі жалезных ваяроў, пераказвалі ва ўсім княстве. Даўмонт сядзеў за сталом побач з Тэклей. Спачатку ён прыслухаўся аб чым кажуць Міндоўг з татам і гаспадаром, але ён ведаў іх далейшую размову, таму ён звярнуўся да Тэклі. — Князёўна Тэкля, хто навучыў цябе так добра скакаць на кані і трапна страляць з лука? — Княжыч Даўмонт, у мяне быў брат,старэйшы на адно лета. Два лета таму яго забілі. Усё жыццё да гэтага мы былі разам. Разам вучыліся скакаць на конях, даглядаць за імі. У мяне ў пяць лет быў свой конь. Цяпер у мяне іншы, ранейшы памер ад старасці. 3 сямі лет я і брат вучыліся трапна страляць з лука. Нас навучаў наш дзядзька па маці. Ён як і наша маць з люцічаў. Калі былі маленькімі, яны з бацькамі пераселіліся сюды з люціцкай зямлі. Нашу маць узяў у жонкі яцвяжскі князь, наш тата. Братоў у мяне больш нема, а ёсць малодшая на тры лета сястра. Яна не прагне вучыцца трапна страляць з лука. Яна прагне выйсці замуж за моцнага князя і нараджаць дзяцей. — Але ты таксама жадаеш нараджаць дзяцей. — Гэта не галоўнае. Тата хворы ад ран, а на нас нападаюць хрысціяне. Трэба навучыць вялікае войска. Раней надзея была на брата, а цяпер на майго мужа, або на мужа маёй малодшай сястры. — А дзядзька, які раней вас навучаў? — Два лета таму, калі забілі брата, яму сякірай моцна патрапілі ў правы бок. Цяпер у яго правая рука боўтаецца, як пуга. Знахаркі не могуць вылечыць правы бок ад розных цяжкіх хвароб. Таму на дзядзьку не маем надзеі. — Я навучаў сваіх ваяроў. Mary навучыць вашых ваяроў. Учыўшы гэта, Тэкля вельмі ўзрадавалася, што прыкмецілі князья. Князь Ігелд пацікавіўся: — Тэкля, што цябе так ўзрадавала? — Тата, княжыч Даўмонт паабяцаў правесці навучанне нашых ваяроў. Гэтая навіна для князя Ігелда была вельмі да спадобы. — Мы будзем вельмі ўдзячныя княжычу Даўмонту за гэта. Аб княжычэ Даўмонте ў нас кажуць, як пра самага магутнага волата, які быў у гэтых зямлях. Наступным днём Даўмонт пачаў навучаць ваяроў яцвягаў. Пасля двух дзён навучання, Даўмонт вырашыў вечарам не вяртацца ў Эйсманты, а спыніцца начаваць у паселішча яцвягаў. Гэтаму былі рады ўсе, асабісто князёўна Тэкля. Для Даўмонта гэта было не толькі шкада часу на штодзенныя перамяшчэння туды і на зварот. Ён лічыў добрай справай дапамагчы свайму суседу і саюзніку, асабліва пасля таго, што казала князёўна Тэкля. Княжыч добра памятаў аб яе рашучым пераследзе ўцекача і яе трапным стрэле. Даўмонт думаў, што апавяданні аб амазонках гэта дзіцячые казкі, але ён сам бачыў, як гэтая маленькая князёўна ператворавалась ва ўмелую ваяўніцу, і зрабіла тое што не змог дазорны. Яе думкі аб павышэнні баяздольнасці іх войска, сведчылі не аб асабістай зацікаўленнасці, а пра клопаце за ўсё княства. Гэта вельмі рэдкая зьява сярод дзяўчат. Даўмонт упершыню сустракаўся з такой з’явой. У Ростаке ён быў для дзяўчат вельмі жаданым да знаёмства. Высокі, моцны і прыгожы, ён быў марай ўсіх маладых дзяўчат. 3 некаторымі яму падабалася мілавацца, але ні з адной з іх, ён не змог доўга мець зносіны. 3 Тэкляй наодварот, яму было цікава і ён доўга з ёй меў зносіны. Эйсманту спадабалась рашэнне Даўмонта, калі ён прапанаваў навучаць яцвяжскіх ваяроў. Актыўная дапамога свайму саюзніку, сябру, гэта актыўны ўдзел у сваёй долі. Калі ты не удзельнічаеш у сваёй долі, то іншые ў ёй ўдзельнічаюць на сваю карысць за кошт цябе. З’явіўся ў Воруце Дангайла і распавёў Міндоўгу, што ён шукаў магчымасці пагаварыць з жамойтамі без Вышімута Булевіча. Перад яго селішчам ён убачыў і падышоў да жамойта з роспытам пра паход, але той сказаў, што нічога не ведае пра паход. Зноў Вышімут Булевіч абменяў увесь мой тавар на яго. Таму я разгарнуўся назад у Воруту. — Дангайла, ты адзін адвозіш тавар да Булевічаў? — Князь, ёсць у мяне памочнік Пуцята. Мы ўдваіх адвозім тавар. — А ён разумее жамойцкую гаварку? — Князь, ён таксама размаўляе з жамойтамі. — Наступным разам трэба каб ён крыху адстаў ад цябе. Пакуль ты будеш размаўляць з Вышімутом, трэба каб ён нешта карысліва для жамойта абмяняў, а потым распытаў у яго пра паход. — Добра, князь Міндоўг, так і зробім.