былі дужыя і трэніраваныя падлеткі. Нарэшце з’явіліся два драккары з гандлярамі і суправаждальные іх коннікі і пешыя. Пры набліжэнні іх да замка, Міндоўг убачыў на чале коннікаў рыцара Эйсманта і яго высокага, моцнага сына. Вось хто больш за ўсіх патрэбен яму. Эйсмант распавёў: — Мая хворая дачка памерла, і я з жонкай вырашылі перасяліцца. У Ростаке цяпер кіруе Генрых Борвін Трэці, які прыгнетае шматбожцаў, увёў суды на саксонскай гаворцы. Мы пахавалі дачку, і чакалі гандляроў. Калі яны прыбылі, то пагрузіўшы зброявую майстэрню і сям’ю каваля, мы адправіліся на ўсход. Нас суправаждаў ахоўнік гандляра Чорнавіла, а сваю жонку я пасадзіў у драккар. Калі прыбылі ва ўмоўленае месца вусця ракі Нёман аказалася, што мая жонка памерла. Яна вельмі перажывала смерць дачкі, а можа яе прадула на драккары. Жонку пахавалі там, каля вусця ракі Нёман. Мне гандляр Чорнавіл распавёў, што ты Міндоўг, стаў моцным князем. Да твайго княства яшчэ далёка? — Рыцар Эйсмант, цяпер на поўдні прускай зямлі ўтвараецца моцны хрысціянскі Тэўтонскі ордэн рыцароў, таму нам патрэбна ўзмоцніць заходнія межы з мазурамі. Мы знайшлі для вас з люцічамі паселішча, якое пашырым і ўзмоцнім. За два лета пабудуем для вас замак і побач з паселішчам, будзе для цябе рыцар Эйсмант, тваё княства. За два лета трэба не толькі пабудаваць замак, але і навучыць моцных ваяроў. — Добра, Міндоўг. Гандляр Чорнавіл працягнуў шлях у Наваградак, а Жыгімонт са сваім ганцом, Міндоўг з Альгердам і ганцом Песціла, а таксама Эйсмант з сынам і сям’ёй каваля, і шэсцьдзясят дзвюма люцічамі адправіліся ў паселішча Сорбы (сучасная назва Вялікія Эйсманты). У іх стаяў дваццаць адзін дом, вялікая частка жыхароў гэта пераселенцы з паселішчаў каля ракі Лабы, лужыцкія сорбы. У іх быў свой волхв, да якога прыходзілі за парадай яцвягі з суседняга паселішча Волаты(сучасная назва Волоцінь). Паселішча Волаты было ў двух верстах ад Сорбы, і гэтыя два паселішчы князь Жывінбуд аддае рыцару Эйсманту, як заснавальніку будучага княства. Само паселішча Сорбы знаходзілася пасярэдзіне між Гароднем і Ваўкавыскам, і адносілася да гародзенскай зямлі. Князь Міндоўг перадаў дзесяць срэбных манет ганцу Песціла, каб ён іх аддаў ваўкавыскаму князю Даў’яту з просьбай дапамагчы ў будаўніцтве рыцару Эйсманту. Княжыч Жыгімонт паведаміў жыхарам паселішчы Сорбы і паселішчы Волаты, што іх князь рыцар Эйсмант, і ім трэба плаціць яму даніну і будаваць яму замак, і дамы для люцічаў. Вяртаючыся ў Воруту, князь радасна разважаў з Альгердам пра тое, што рыцар Эйсмант наладзіць добрае і моцнае княства з моцнымі ваярамі. Міндоўг быў упэўнен, што дапамога ў будаўніцтве ад княжыча Жыгімонта і князя Даў’ята, а таксама ад яго цесляроў і печнікоў забяспечыць добрыя дамы для люцічаў і замак для Эйсманта. Зараз вельмі важна наладзіць мірны дагавор аб узаемадапамозе з адасобнымі яцвягамі. Міндоўг радасна ўскрыкнуў — Праз два лета Эйсмант пабудуе замак і наладзіць навучанне моцных ваяроў, а потым мы самі пойдзем у паход на гэтых тэўтонаў! — Міндоўг, а ты заўважыў, што яго сын Даўмонт носіць два меча, злева і справа. Магчыма змагаецца двума мечамі адначасова. — Так, заўважыў. У мінулае лета Вісмунт казаў, што сын Эйсманта, Даўмонт высокі, моцны і ўмелы ваяр. Цяпер я ў гэтым пераканаўся, а яму толькі шаснаццаць лет. Праз лета, або праз два, будзе сапраўдным волатам, як Доўбуд. 3 Воруты князь адправіў да Эйсманта шасцярых цесляроў і двух печнікоў, важна было паспець да маразоў пабудаваць дамы для люцічаў. Воруцкія будаўнікі вярнуліся перад Калядамі і паведамілі, што ўсе люцічы зімуюць у новых дамах. За два дні да вясны і новага 6739 лета (1231 па хрысціянскім календары) Міндоўг адправіў да Эйсманта семярых цесляроў і аднаго печніка. На вясновыя памінкі Радаўніцу, князь сабраў у Воруту Жыгімонта, Доўспрунка, Выкінта, Эйсмонта, Доўбуда, Скірмунта, Вісмунта і Альгерда. Яны памянулі князя Рынгольда, а потым Міндоўг распавёў пра становішча вакол іх саюзных княстваў. Перад гэтай сустрэчай князь гутарыў з валхвом Вітаўтам і прасіў яго быць там. Волхв хварэў, з цяжкасцямі перасоўваўся і адразу стаў сумнявацца, што зможа быць, але з дапамогай Воята і рыцара Ленгвіна прысутнічаў. Міндоўг распавёў: — Толькі ў нашых саюзных княствах і яшчэ ў прусаў, захавалась шматбоства, жамойтаў не ўлічываем таму, што яны не здольны супрацьстаюць хрысціянам. Князь Выкінт вельмі асцярожна далучае жамойтаў да рамесніцтва, ўжо іх волхв перастае лічыць каваля і ганчара вядзьмакамі. 3 часам яны навучацца ўсяму, але гэта будзе не хутка. На поўначы ўсё ўзбярэжа мора захапілі рыцары Лівонскага ордэна, яны ж захапілі ніжнюю частку ракі Заходняя Дзвіна, асноўны гандлевы шлях полацкага княства. На паўночным захадзе памор’я ў большай частцы хрысціяне, а цяпер побач з імі на поўдні прусаў, князь Конрад Мазавецкі перадаў Тэўтонскаму ордэну Хелмінскую зямлю. Зараз тэўтоны будуюць там свой замак, і будуць пагражаць нам з захаду сумесна з мазурамі. Нам вельмі важна аб’яднацца з адасобнымі яцвяжскімі князямі на захадзе. На поўдні русіны ваююць між сабой і з вуграмі, што вельмі кепска таму, як неўзабаве іх чакае напад Арды, вельмі моцнага ваеннага ханства. На ўсходзе саюзныя нам княства крывічоў, а за імі русіны больш асцярожные, чым паўднёвыя. Яны хоць і канстанцінопальскія хрысціяне, але як усе хрысціяне жадаюць захапіць усё больш зямель. Такія ж русіны на паўночным усходзе. Але паўночна-ўсходнія і ўсходнія русіны добра ведаюць нашу сілу, і цяпер трэба перастаць нападаць на іх. Для іх ёсць пагроза з поўначы ад Лівонскага ордэна, а таксама з поўдня і ўсходу ад Арды. Нам вельмі важна некалькі лет не нападаць і не рабаваць іх, каб яны перасталі глядзець на нас, як на ворагоў. А потым нам трэба заключыць з імі мірную дамову з узаемадапамогай. Іх ворагі нашы ворагі, і нам лепш сумесна разбіць гэтых ворагоў. Шкада, але саюзны нам нальшанскі князь Ердзівіл гэтага не разумее. He валодаючы добрымі навыкамі бітваў з ваярамі, ён прагне паграбаваць і збегчы, але яго ваяроў заўсёды даганяюць і чатсково знішчаюць. У апошнім паходзе загінуло шмат ваяроў, у тым ліку і яго старэйшы сын. На пры канцы сваёй прамовы, Міндоўг пакінуў самае важнае. Трэба было сказаць свайму старэйшаму брату Доўспрунку што, нягледячы на тое, што князь Ердзівіл сябра табе, нельга ставіць пад пагрозу сілу і цэласнасць саюза княстваў. Калі б Міндоўг сказаў пра гэта Доўспрунку аднаму, то старэйшы брат кепска гэта ўспрыняў, а калі з гэтым прыдатныя ўсё, то магчыма ён задумаецца і зразумее яго. Тут спытаў волхв Вітаўт: — Князь Міндоўг, а што налыпанскі волхв казаў перад паходам? — Мне перадалі, што нальшанскі волхв папярэдзіў не ісці ў гэты паход. Але князь Ердзівіл і яго старэйшы сын Яргайла настойвалі на гэтым паходзе. — He паслухалі валхва, вось і забілі Яргайла, і шмат іншых ваяроў. Я ўжо вельмі стары, але ўпэўнены, што князь Міндоўг добра ведае як княжыць, і як ваяваць. Трэба добра слухаць князя Міндоўга, кепскага ён не пажадае. Або волхв адчуў яго думкі, або ён думаў таксама, як і ён, але да гэтых слоў валхва, Міндоўгу няма чаго было дадаць. Усе былі прыдатныя з валхвом Вітаўтам, нават Доўспрунк хоць і быў некалькі разгублены, але таксама быў згодзен. Разведаўшы ў Эйсманта, што будаўніцтва замка і пабудоў атрымліваецца добра, Міндовг прасіў Выкінта знайсці жамойта, які сябруе з земгаламі, або з куронамі, каб ад іх выведаць пра задумкі Лівонскага ордэна напасці на Літву. Князь разумеў, што Лівонцы дамогшыся перамог над эстамі з дапамогай тэўтонаў, будуць і далей пашыраць свае заваёвы. Міндоўг у размове з Міколам пацікавіўся, як арганізаваць перадачу навінаў аб намёрах рыцараў Лівонскага ордэна. Мікола прапановаў выкарыстоўваць весткі ад полацкіх гандляров, алё гэтая думка не спадабалась, з-за доўгага чакання гэтай навіны. Трэба знайсці спосаб як хутка перадаць навіну ў Воруту. Мікола прапанаваў на поўначы полацкай зямлі каб двое ваяроў ў розных месцаў, чакалі навіну з паўночных зямель і адзін з іх, які будзе болып паўднёвы, з важнай навінай хутка прыбудзе ў Воруту, а ваяр з поўначы хутка і непрыметна вярнецца назад. Навіны з пскоўскай і наўгародскай зямель Мікола обяцаў арганізаваць сумесна з віцебскім ваяром Пятром. 3 гэтай думкай князь быў згодзен, і дадаў Міколе, што было б добра, калі сябры русіны распавядалі аб здеках лацінскіх рыцараў над жыхарамі заваяваных зямель. Міндоўг спытаў у двух яго селаў Кодруна і Тумы: — Ці засталіся ў вашых зямлях сябры, якія прыдатныя выведаць і перадаць у полацкія зямлі, звесткі аб намерах Лівонскага ордэна напасці на зямлі шматбожцаў? Адказ быў аднолькавы: — Князь, такіх нема, алё калі трэба такіх знайсці, то знойдзем. Выдаўшы срэбраныя манеты, Міндоўг адправіў Міколу, Кодруна і Туму на поўнач, праз полацкія зямлі. Князь Ізяслаў упрасіў Міндоўга адпусціць на цёплае лета Марфу і васьмілетняга Войшалка ў Наваградак. Міндоўг ужо два лета, калі Марфа пераселялась у Наваградак, мілаваўся з маладой стройнай служанкай ў замку Ворута. Улетку ён аб’язджаў замкі і вялікія паселішча, каб наглядаць за ўмацаванням абараназдольнасці іх, і за трэніроўкамі мясцовых ваяроў. Усе гаспадары ведалі, што пасля лазні Міндоўгу падабалась мілавацца з мясцовымі служанкамі. Вярнуўшыся з поўдня, гандляр Міхайла паведаміў, што Данііл Рамановіч умацовывае адносіны з кіеўскім князем Уладзімірам Рурыкавічам. Князь ляхаў Уладзіслаў Танканогі памёр. Цяпер найбольшую сілу ў ляхаў мае гнезненскі князь Уладзіслаў Адоніч, які ў сваяцтве з ваяўнічым паморскім князем Светаполкам. Неўзабаве з поўначы прыбыў малодшы сын гандляра Чорнавіла, Волімунт. Яго тата захварэў, таму гэта быў у Волімунта першый самастойны гандлярскі паход. Ён ведаў, што акрамя гандлярства, яму трэба старацца пачуць карысные для нас весці. Волімунт распавёў, што тэўтоны пабудавалі на рацэ Вісла замак Торн (сучасная назва Торунь), і пачалі будаваць яшчэ адзін замак на Вісле. Аб колькасці рыцараў разведаць не ўдалося. Вярнуўся ў Воруту Мікола. Ён распавёў, што ў паўночным полацкім паселішчы Валясы, каля возера Лісна, дамовіўся з двума ваярамі, якія прыдатны хутка перадаваць навіны ў Воруту. Там ён аддзяліўся ад Кодруна і Тумы, і накіраваўся ў Віцебск да сябра Пятра. Разам з ім накіраваліся ў Пскоў. У Пскове моцным купцам, карыслівы гандль з саксонцамі і гэтых гандляроў яны трымаюцца. Таму мы гаварылі з рыбакамі на рацэ Вялікая. Я гаварыў з багатым рыбаком на добрай лодцы, які прадае рыбу