Прыбылі ў Воруту Мікола і віцебскі ваяр Пятро. Князь разам з віцебскім ваяром накіраваліся ў Наваградак да гандляра Чорнавіла. Пятро распавёў, што Яргайло знаходзіцца ў палоне русінаў, у Торжку, за яго патрабуюць дзве сотні срэбраных манет. Адразу пасля гэтага гандляр Чорнавіл разам з віцебскім ваяром накіраваліся ў Нальшаны да Ердзівілу. Князь Міндоўг дамовіўся з князем Ізяславам аб тым, што вялікая колькасць цесляроў Наваградка і паселішчаў скончаць будаўніцтва замка Стрыгівіла і пачнут будаўніцтва замка рыцару Доўбуду, а князёўна Марфа і Войшалк з сярэдзіны вясны да пачатку восені будуць у Наваградку. Князю Ізяславу было нязвыкла самотна ў Вялікім замку і да яго часта стаў прыходзіць прапаведнік канстанцінопальскага хрысціянства. Міндоўг часта бываў у Наваградку не толькі з-за таго, што наведваў сына, а і па гаспадарчых справах. Князь Ізяслаў ужо даўно перадаў вайсковыя справы Міндоўгу, а цяпер паступова і гаспадарчыя справы пераходзяць да яго. Калі Міндоўг замаўляе дзіды, дроцікі, кальчугі, стрэлы майстрам Наваградка, ўсе ведаюць, што гэтая праца будзе ўлічана ў даніну князю Ізяславу. Узоры новых кальчуг, мячоў і шлемаў майстры Наваградка і іншых паселішчаў княства пераймалі ў майстраў Воруты. Пасля бітвы ў цесніне коней у Крэва, Міндоўг успомніў села Тума і яго аповяд пра тое, як яго параніў шчытом рыцар. Паводле яго ўказу шчыты для вершнікаў акантавалі жалезнымі пласцінамі, і князь стаў развучваць рухі шчытом такія, каб абараніўшыся ад удару, адразу атакаваць ім. Калі ён дасканала вывучыўся гэтым рухам, Міндоўг стаў навучаць ім рыцараў і збраяносцаў, а тыя сталі навучаць ваяроў. Такі шчыт быў узорам вырабу шчытоў для ўсіх цяжкіх коннікаў, ва ўсіх гарадах і паселішчаў наваградскага і воруцкага княстваў. Замак Стрыгівіла скончылі будаваць да свята Яна Купалы. Стрыгівіл даў назву замку і будучаму гораду па імені сваёй жонкі Любчы. Гандляр Чорнавіл выканаў сваё абяцанне і вярнуўся са свайго падарожжа з дваццаццю двума ваярамі люцічамі, некаторыя з іх былі з сем’ямі. Наваградскі егер Сірвід прывёў усіх тых, хто ўдзельнічаў у будаўніцтве замка Любча, на новае месца будаўніцтва замка рыцара Доўбуда каля ракі Дунай, у пяці верстах ад паселішча люцічаў Эйгерда. Князь Міндоўг, рыцар Доўбуд і егер Сірвід, наведаўшы гэта паселішча, паведамілі яго валосціцелю, што з гэтага часу яны даюць даніну Доўбуду, і з заўтрашняга дня дапамогаюць ў будаўніцтве замка. Улічывая, што рыцар Доўбуд не займаўся будаўнічымі справамі, Міндоўг замацаваў свайго цесляра Яна за гэтым будаўніцтвам з далейшым яго пражываннем там. У пачатку восені вярнуўся з поўдня гандляр Міхайла, і распавёў Міндоўгу, што паклёп бельзскага князя Аляксандра Усевалодавіча на свайго стрыечнага брата Данііла Раманавіча князю Мсціславу Удалому адкрыўся, і Данііл Рамановіч памірыўся са сваім цесцем. Гэтая навіна парадавала князя Міндоўга, таму што добра мець дамову з тым, хто моцны і надзейны. Служанка распавяла Міндоўгу, што Вольга нарадзла спакойнага сына, не крыклівага, ахвотнага да кармлення. Княжна Марфа чамусці не можа нарадзіць другога дзіцяці. Яна пасля выкідка і нараджэння сына змянілася, ў параўненні з тым, якую ён бачыў у дні знаёмства. Яна стала спакойней, ва ўсім згоднай з Міндоўгам. Яна ведала, што Міндоўг пры ёй мілаваўся з Вольгай, але ніколі не папракала яго ў гэтым. Князь жадаў, каб Войшалку хутчэй мінула пяць лет, і ён адбярэ сына ад гэтых нянь, дзядуль і вельмі клопатлівай мамы, і будзе яго гадаваць сапраўдным ваярам. Яго рыцары ўжо шпацыруюць з сынамі верхам на спакойных конях. Іх сыны з задовольненнем размахваюць драўлянымі мечамі. Ёсць яшчэ адна прычына па якой князь хацеў, каб сын хутчэй падрос. Прапаведнік канстанцінопальскага хрысціянства зачасціў да князя Ізяслава, зразумело шматбожцы яцвягі не будуць яго карміць. Князь Ізяслаў вельмі хваляваўся пра тое, што Марфа з цяжкасцямі нарадзіла. Улічываючы ранейшые сямейныя хваляванне і сталы ўзрост, ён мала меў радасці ў жыцці. А без радасці князь становіцца не ўпыйненным у сабе і слабым духам. Прапаведнік гэтым скарыстаўся і цяпер, як зразумеў Міндоўг, дрэнна ўплывае на князя Ізяслава і Марфу. А яны магчыма будуць дрэнна ўплываць на яго сына. Міндоўг прагне каб гэтага не было. Увосень вярнуўшыся з гандлярскага падарожжа, Чорнавіл распавёў: —Князь Міндоўг, калі мы спыніліся на начлег у вусце ракі Нёман, падышоў да нас ваяр з скаловаў і прасіў перадаць табе, князь, што ўсе прусы зараз ваююць з хрысціянскімі ваярамі князя Конрада Мазавецкага. Прусы ведаюць, што ты, князь Міндоўг, разбіў рыцараў цыстэрцыянцаў, але цяпер у мазавецкага князя ёсць іншыя рыцары, якія пагражаюць паходам на прусаў, таму яны просяць цябе нападаць на ўсіх мазурскіх ваяроў. — А ў самбаў не былі? — He князь, не былі. Я зараз бурштын выменьваю або купляю ў люцічаў, якія збіраюць яго на ўзбярэжжы мора, недалёка ад вусця Нёмана. — Гандляр Чорнавіл, калі самбы або скаловы будуць пытацца пра Рушковічаў і Булевічаў, скажы што іх не ведаеш. Так трэба. — Добра, князь. Так і скажу. А яшчэ, князь, трое з люцічаў захацелі да нас пераселіцца, і калі мы спыніліся на начлег у паселішчы князя Выкінта, то ён прапанаваў ім застацца ў яго. Яны там засталіся. — To добра. Дзякуй табе, Чорнавіл. Перад Калядамі, князь Міндоўг пабываў у Любчы ў князя Стрыгівіла і ў будуючымся замку Доўбуда. У Любчы ўсе добра было наладжана і Стрыгівіл быў задоволен, а ў замку Доўбуда церам не скончылі, таму Міндоўг вяртаўся ў Воруту разам з Доўбудам. У будуючымся замку паспелі зрабіць каменны падмурак для сцен замка, а таксама паставілі два дамы з печкай і адзін доўгі дом з двума печкамі, зрабілі лазню і вырылі калодзеж. На зіму там засталіся цясляр Ян і чатыры ваяры-цесляры люцічаў з суседняга паселішча Эйгерда. За зіму яны будуць нарыхтоўваць доўгія і прамыя бярвёны для церама. 3 надыходам вясны і новага 6735 лета (1227 па хрысціянскім календары) Міндоўг стаў рыхтавацца да паходу ў зямлі Мазовіі. Ён даўно згаворваўся з гародзенскім княжычам Жыгімонтам аб сумесным паходзе супраць мазураў, таму ён паслаў ганца ў Гародню з прапановай да свайго сябра падрыхтаваць адну моцную сотню ваяроў для паходу. Таксама ён паслаў ганца ў Ваўкавыск да князя Даў’ята з такой жа прапановай, і прасіў знайсці ляснікоў і дазорных, якіе добра ведаюць тыя мясціны. А калі такіх няма, то магчыма звернуться да князёў адасобленых яцвягаў з прапановай аб такіх дазорных. Праз восем дзён у Воруту прыбыў ганец з Ваўкавыска, які распавёў, што ў іх паселішчы люцічаў з татэмам ваўка Мантовт ёсць ваяр, які сябруе з ваяром адасобленых яцвягаў, і які добра ведае мясціны на поўнач і захад ад Драгічына. Ён дапаможа без ведама свайго князя. Гэтай весткай князь падзяліўся з рыцарам Дзімінам, той вельмі зацікавіўся гэтымі двума ваярамі. Дзімін успомніў, што ў мінулы паход на мазураў, у лясах перад Драгічынам, ён і яго дазорные адчувалі, што за імі наглядаюць, але не бачылі іх. Яму было б карысна пераняць іх навыкі. На дванаццатый дзень вясновага раўнадзенства ў Воруту прыбыў ганец і ваяр ад Данілы Рамановіча. Князь прасіў напасці на мазурскія зямлі на поўнач ад Драгічына, за згоду ён дорыць Міндоўгу дзвесце манет срэбрам. На роспыты князя пра прычыны гэтай просьбы, ганец і ваяр адказвалі, што гэтага не ведаюць. Галіцкі ваяр паведаміў князю, што ведае тыя месціны і правядзе атрад. Міндоўг паслаў ганца да Жыгімонта аб прыбыцці яго сотні ў Ваўкавыск праз два дні. Князь акрамя двух сваіх сотняў, узяў у паход моцную наваградскую сотню Вітольда. Калі Міндоўг прыйшоў са сваімі трыма сотнямі ў Ваўкавыск, Жыгімонт са сваёй сотняй ужо чакаў яго. Пасля кароткачасовага адпачынку атрад накіраваўся на захад. Ваўкавыскі ваяр з люцічаў Кгашталт і яго сябра яцвяг Алвад узгоднілі з галіцкім ваяром Паўло месца начоўкі і далёкі шлях. Атрад раніцай паснедаўшы, рушыў на захад. Дазорцы вылучыліся перад атрадам на трычатыры вярсты. Ваўкавыскі сотнік выказаў Міндоўгу думку, што атрад рухаецца ў напрамку трыццаці вёрст на поўнач ад Драгічына. Князь быў задаволены гэтым, чым паўночней, тым бліжэй да прусаў. Паспяховы паход парадаваў бы і прусаў, і князя Данііла Раманавіча. Пасля поўдня да Міндоўга падскочыў Дзімін і паведаміў, што ў чатырох верстах прасоўваецца на поўдзень атрад рыцараў, каля трыццаці з збраяносцамі, каля двух сотняў і пешыя ваяры, каля двух сотняў. У напрамку іх руха ёсць невялікае поле сярод лесу. Міндоўг указаў паскорыцца атраду да далёкага канца поля. Яны паспелі заняць у лесе месца для атакі перад дарогай з поля. Каля дарогі, князь размясціў сваю лёгкую конніцу, злева ён паставіў сотню Жыгімонта і ваўкавыскую сотню, а наваградскую сотню Вітольда справа. Да Міндоўга прывялі палоннага дазорнага мазураў, але ён на ўсе пытанні рабіў знакі, што не разумее князя. Прыбыў Дзімін і паведаміў, што ўвесь мазурскі атрад выйшаў з лесу на поле. Міндоўг указаў расцягнуцца ў лесе і цалкам замкнуць гэтае поле, а пасля таго, як яго лучнікі лёгкай конніцы адстраляюцца і пачнуць кідаць дроцікі, астатнім флангавым сотням пачаць атакаваць лучнікамі. У той час, калі пярэднія рыцары мазураў дасягнулі адной траціны поля да дарогі ў лесе, лёгкая конніца выехала з лесу і стала страляць з лука, а потым пачала кідаць дроцікі, і з гэтым флангавыя сотні выйшлі з лесу, і сталі страляць з лука. Мазурскія рыцары рынуліся ў атаку на лёгкую конніцу, a тыя расступіліся перад цяжкай конніцай князя. Наперадзе сотні цяжкай конніцы скакаў Міндоўг з адзінаццаццю рыцарамі і трыма збраяносцамі. Пры набліжэнні да пярэдняга рыцара, князь уваткнуў дзіду ў яго каня і хутка выняўшы меч, абрынуў яго на падаючага рыцара. Для гэтага рыцара аднаго ўдару было дастаткова, і ён увагу засяродзіў на іншага бліжэйшага рыцара. Пачалася лютая рубка, ў якой любое самое нязначное паслабленне ўвагі каштавала жыцця. Заднія шэрагі мазурскага атрада былі хутка знішчаны, з-за раптоўнасці нападу ліцвінскіх ваяроў. Міндоўг у час бою не адчуваў стомленасці, нават калі перад ім не было рыцара, ён не марнуючы часа накіроўваўся да іншых на дапамогу. Мазурскія рыцары і збраяносцы былі разгромлены, а некалькі пешых ваяроў здаліся ў палон. Толькі пасля заканчэння бою, князь адчуў стомленасць, не столькі цялесную, колькі душэўную ад таго, што ўбачыў, як у моцна параненага ў правую руку,