Наступіла вясна і новае 6730 лета (1222 па хрысціянскім календары). Міндоўг заўважыў, з якой радасцю сястра адзначала вясёлыя святы Масленіца і Гуканне вясны, і пераканаўся, што Альгута ніколі не адмовіцца ад шматбожжа. У Воруту прыбыў полацкі ваяр Мікола. Ён распавёў, што ўнутраная барацьба ў Полацку скончылася, і цяпер князем стаў Святаслаў Мсціслававіч. Князь і заможныя людзі Полацка прасілі перадаць князю Міндоўгу, што яго паходы ў Лівонію дапамаглі Полацку заключыць мірную дамову з біскупам і ордэнам мечаносцаў. Цяпер Полацк просіць князя Міндоўга не хадзіць паходам на Лівонію, каб не парушаць гэтую мірную дамову. Міндоўг запэўніў Полацк, што без узгоднення з імі, ён не будзе хадзіць паходам на Лівонію. Па запрашэнні Міндоўга прыбыў у Воруту князь Выкінт. На прапанову Міндоўга размясціць у сваім пасялішчы люцічаў, Выкінт адказаў, што ён бы ўзяў рамеснікаў са сваімі рамеснымі прыладамі, а без іх не хоча размяшчаць, каб не абвастраць адносіны з жамойтамі. Вярнуўся з вясновага падарожжа гандляр Чорнавіл і распавёў, што гародзенцы прынялі шмат люцічаў на поўдзень ад свайго горада. Таксама ён паведаміў, што растоцкі рыцар Эйсмант узяўся навучаць рыцарскаму майстэрству сына гарбарнага рамесніка Вісманта. Наведваючы князя Ізяслава па будаўнічых справах, Міндоўг выведаў, што вярнуўся з паўднёвых зямель гандляр Міхайла. Пры сустрэчы Міхайла паведаміў, што быў у нашым паўднёвым клечаўскім (сучасная назва клецкім) княстве. Клецкі князь Корігайло хоча ажаніць свайго старэйшага сына. Ён яцвяг, шматбожец, таму хоча ажаніць сына на шматбожцы. Міхайла распавёў пра сястру князя Міндоўга, пра яко- га Корігайло шмат добрага ведае ад свайго суседа, слонімскага князя Вілікайла. — Так што, князь Міндоўг, чакай госцей. — А далёка гэты Клеческ ад Слоніма? — Семдзесят вёрст на ўсход ад Слоніма, князь. Па заканчэнні палявых прац, прыбыў у Воруту клеческі князь Корігайло з сынам. Яны хутка дамовіліся аб міры і ўзаемадапамогі. Потым князь Міндоўг паклікаў князя Корігайло паглядзець на балісту, пакінуўшы Альгуту з княжычам сам-насам. Князь Корігайло зацікавіўся таксама і доўгім домам з двума печкамі. Калі князі вярнуліся, то па тварах Альгуты і княжыча Карыбута было бачна, што яны ўзаемазадавалены. Змовіны адбыліся і вяселле прызначылі праз дваццаць сем дзён. Да прызначанага дня ў Клечаск адправіліся князь Міндоўг з рыцарам Альгердам і Альгута з Вольгай. Альгута з Вольгай былі ў добрых адносінах. Князёўна Марфа была цяжарная і яе пільна засцерагалі служанкі і знахарка. Міндоўг быў рады цяжарнасці Марфы. Князь ужо зайздросціў рыцарам у якіх дзеці пачалі хадзіць. Яму таксама захацелася, каб яго нашчадак цешыў яго. Клецкі замак быў пабудаваны на высокім беразе ракі Лань. 3 трох бакоў замак абараняў выгіб ракі, з чацвёртай быў выкапаны глыбокі роў з зямляным валам. На вале стаялі ўмацавання — драўляныя чатырохкутныя клеці. Вакол замка быў вакольны горад. Жыхары вакольнага горада і замка вельмі ветла сустракалі князя Міндоўга і яго сястру. Высокі узровень добрабыту і добры волхв, які праводзіў абрад, усё гэта сведчыло аб тым, што сястре тут будзе добра. Княжыч Карыбут быў вельмі ласкавы з Альгутай і гэта быў добры знак на іх далейшае жыццё. Вяселле прайшло шумна і з многімі розыгрышамі, якіх Міндоўг бачыў у першыню, задаволены былі ўсе. У гэтае лета даніна Міндоўгу была ў два разы больш, чым за мінулае. Усе паселішча князя пашырыліся і сталі больш моцнымі, чым раней. Роў пад мостам ля замка паглыбілі да сямі маховых сажань. У старэйшага брата Доўспрунка нарадзіўся другі сын. Яго назвалі Таўцівілом, як ранейшего нальшанского князя. Доўспрунк сябраваў з цяперашнім нальшанскім князем Ердзівілом. Па характару яны былі падобныя адзін аднаму. 3 Гародні, ад Жыгімонта прыйшла вестка, што ў іх сям’і прыбаўленне, другі сын. Узімку князь Міндоўг шмат думаў аб паходах у надыходзячае лета. Паспяховыя вайсковыя паходы гэта не толькі здабыча, павеліченне палонных і дасканалянне ваенных навыкаў, гэта таксама знак нядобрым суседзям асцярогацца яго. Для добрых суседзяў гэта знак вернасці выбраных адносін. Напад рыцараў крыжакоў на люцічаў сведчыць аб тым, што лацінская царква вырашыла пазбавіцца ад шматбожцаў на гэтых зямлях. Далей яны пойдуць на поморскіе і прускія зямлі. Прусы ля вусце ракі Нёман умацаваліся люцічамі. Але з поўдня на гэтыя зямлі будуць нападаць мазурскія лацінскія хрысціяне. Можа з гародзенскім княствам напасці на мазураў? Калі лівонскія рыцары пагадзіліся на мірную дамову з полацкім княствам, значыць вайна з эстамі адабрала ў іх шмат сіл. Каліб не дамова іх з Полацкам, я б напаў на лівонцаў. Усе ўсходнія ад мяне княства, ўключаючы самае моцнае полацкае, маюць князёў з канстанцінопальскіх хрысціян. Стварыць з імі вялікае аб’яднанае княства шматбожцаў не атрымаецца. Будзе достаткава заключэння з імі трывалых дагавораў аб міры і ўзаемадапамогі. На поўдні з княствамі многобожцаў Клеческа, Здзітава і Слоніма заключаны дагавора. Яны ў выпадку небяспекі гатовыя аб’яднацца. На захадзе Ваўкавыскае і Гародзенскае княства шматбожцаў таксама гатовыя да аб’яднання ў Вялікае княства. Ужо цяпер большасць княстваў шматбожцаў прыдатныя на тое, каб я быў ваяводам аб’яднанага княства. А вось князем вялікага аб’яднанага княства мяне не будуць лічыць, з-за маладосці. Хутчэй назавуць такім князем Ізяслава, таму што ў яго самае моцнае княства. Але карані я пусціў, узяў у жонкі дачку князя Ізяслава, таксама сястра замужам за клеческім княжычам, старэйшы брат княжыць на паўночным усходзе, дзядзька на поўначы. Волхв Вітаўт пачытаем ва ўсіх княствах шматбожцаў. Таксама ворутское княства развіваецца хутчэй за іншых. Так, я малады, але ў мяне ўсё наперадзе. ГЛАВА 11 ЯШЧЭ АДНА ПАГРОЗА Наступіла вясна і разам з ёй новае 6731 лета (1223 па хрысціянскім календары). Князь Міндоўг вырашыў напасці на мазураў, і паслаў ганца ў Гародню з прапановай Жыгімонту аб’яднаць яго дзве сотні са сваімі трыма, для паходу на захад. Ён умысьліва паслаў прапанову Жыгімонту, каб яго вылучыць перад князем Жывінбудам, як ваяра яму дасведчанага і ў якім ён упэўнены. Трэба каб усе гародзенцы ведалі Жыгімонта, як паспяховага ваяводу. У той жа дзень калі ганец прынёс згоду Жыгімонта з гэтай прапановай, у Воруце з’явіўся полацкі ваяр Мікола. Пры яго з’яўленні, у Міндоўга з’явілася чуйка, што адносіны Полацка і Лівоніі пагоршыліся, і ў князя з’явілася надзея на паход да лівонцаў. Сеўшы за стол, Мікола стаў распавядаць: — Князь Міндоўг, я да цябе не ад князя Святаслава Мсціславовіча, а ад некалькіх заможных людзей Полацка. Князь Святаслаў стаіць больш за інтарэсы Смаленска, чым за Полацк. Трэба яму нагадаць, што моцная Літва заключыла дамову з Полацкам, а не са Смаленскам. — Мікола, ты прапануеш мне паход на Смаленск? — He князь, між нашымі княствамі шмат роднасных сувязяў і ўсякая свара між намі аслабляе абодва княства. У нашых князёў няма нікога з кіеўскай дынастыі. Мы даўно самастойныя княства. Зараз Смаленск пачуў сваю сілу і хоча захапіць торапецкае княства, і падпарадкаваць свайму ўплыву віцебскае княства, якое знаходзіцца паміж нашым і торапецкім княствамі. Торапецкі князь Мсціслаў Удалы захапіў Галіч, побач з ляхамі, гэта больш багаты і моцны горад, чым Торапец. Але ў торапецкім княстве заўсёды была кіеўская дынастыя. Калі князі кіеўскай дынастыі разведаюць, што Торапец захапілі полацкія ваяры, то яны аб’яднаюцца і нападуць на Полацк. Нам гэта не патрэбна. Сярод князёў кіеўскай дынастыі заўсёды хтосьці незадаволены сваёй доляй, і заўсёды хоча захапіць нешта яшчэ. Ёсць весткі, што ў князя Яраслава Усевалодавіча з’явілася думка захапіць Торапец. Калі Торапец спустошыць моцная Літва, то Смаленск будзе ас- цярагацца Полацка і не будзе ўзмацняць уплыў на Віцебск, роднасны нам. Трэба паспяшацца, каб апярэдзіць князя Яраслава Усевалодавіча. Князь, калі згодзен з нашай прапановай, то вось табе подарунок. Полацкі ваяр паклаў на стол тры тугіх кошаля з срэбрянымі манетамі. — Мікола, я так разумею, што ты са сваім сябрам павядзеш мой атрад туды? — Так, князь, павяду. Мой сябра ўжо чакая нас на поўначы полацкіх зямель. — Мікола, яшчэ пытанне. Усе князі кіеўскай дынастыі сваякі і канстанцінопальскія хрысціяне. Чаму яны ўсе ваююць між сабой? — Князь, для мяне гэта вельмі цяжкае пытанне. — Для нас шматбожцаў, у радасць прыйсці да валхва і пагутарыць пра свае цяжкія пытанні, атрымаць тлумачэнне і адысці ў добрым настроі, без цяжкіх дум. Волхв ніколі не чакае ўзнагороды, калі да яго прыходзяць з радасцю і з падарункамі, ён іх з радасцю прымае, а ад беднага не прыме да таго часу, пакуль ён не стане багацей. Хрысціянскія прапаведнікі заўсёды чакаюць узнагароды, пазбягаюць бедных і імкнуцца да багатых. Потым багатыя, каб не выглядаць дурнямі перад іншымі, распавядаюць усім, якія разумныя гэтыя прапаведнікі і трэба ва ўсім верыць ім. Князі і багатыя хваляць прапаведнікаў, а прапаведнікі хваляць князёў і багатых, угаворваюць людзей, што іх адзіны бог пажадаў, каб менавіта яны былі князямі і багатымі. Чаму ж іх адзіны ва ўсіх гэтых князёў бог не пярэчыць таму, што гэтыя князі ваююць між сабой. Вайна гэта гібель людзей, разбурэнне, гора для ўсяго племяні. Навошта ж верыць у гэтага бога, а па праўдзе, гэтым хрысціянскім прапаведнікам? — Князь, я чую, што ты ведаеш лепш за мяне адказ на гэта пытанне. — Добра, Мікола, я згодзен. Заўтра раніцай адправімся ў паход. — Князь, у гэтым паходзе не трэба браць палон, асцерагаюся пагоні. — Я гэта разумею. Дапамогу Полацку. Міндоўг узяў з сабой лепшую наваградскую сотню, Радмонта з яго сотняй жырмунтаў і лепшую сваю сотню, а таксама 32 дазорных. Дазорные ў гэтым паходзе зрабілі самую цяжкую працу. На дарозе адыходу з горада Торопец яны ўсталявалі шмат хітрых пастак, якія перашкаджаюць пераследу атрада. Князь дазволіў толькі Радмонту ўзяць у палон гарбарнага і кастарэзнага рамеснікаў, з умовой пасяліць у сябе люцічаў разам з імі. Астатнія ваяры забіралі з сабой каштоўны скарб і ўсіх коней. Забівалі толькі мужчын, якія спрабавалі аказаць супраціў. Шмат дамоў, якія стаялі каля дарогі адыходу з горада, падпалілі. Калі апынуліся ў Полацкай зямлі, ваяр Мікола прызнаўся: