He гэтага ён прагнуў. Ён прагнуў перамог над рыцарамі лацінскіх хрысціян. Але гэта пачуццё незадаволенасці сабой было звычайным нецярпеннем маладосці. Да гэтай думкі ён прыйшоў, калі ляжаў у ложку церама побач з Вольгай, якая заснула. Гэтыя паходы не толькі памяншаюць колькасть даннікаў лацінцаў, але і падрываюць веру ў непераможнасць рыцараў лацінскіх хрысціянаў. Па заканчэнні пасяўных прац, Міндоўг правёў навучанне ўзаемадзеянняў ваяроў сваіх паселішчаў у полі недалёка ад паселішча Карэлчы. ГЛАВА 10 ВЕСЦІ 3 ПОЎДНЯ Неўзабаве прыбыў ганец ад слонімскага князя Велікаіла. Ганец перадаў Міндоўгу, што здзітаўскі князь Яраш прасіў яго князя Велікаіла дамовіцца з князем Міндоўгам аб аказанні дапамогі ў навучанні бітваў на мечах і заключэнні мірнай дамовы, а таксама дамовы аб узаемадапамозе. Міндоўг даў згоду, і калі слонімскі ганец адправіўся назад, князь з трыма рыцарамі стаў рыхтавацца ў дарогу на Слонім, а потым у Здзітаў. Але на другі дзень пасля слонімскага ганца, прыбыў ганец ад валынскага князя Данііла Рамановіча з просьбай да князя Міндоўга аб сумесным паходзе супраць рыцараў лацінскіх хрысціян. Валынскі князь прапаноўваў аб’яднаць войскі на дзясяты дзень пасля свята Яна Купалы ў дзесяці вёрстах на захад ад горада Драгічын. Fa- нец перадаў тры кошаля срэбра і пажаданне Данііла Рамановіча, каб у войску Міндоўга было пяць сотняў моцна ўзброеных конных ваяроў. Гэтая просьба вельмі ўзрадавала князя, і ён адразу даў згоду валынскаму ганцу, і стаў рыхтавацца да гэтага паходу. Ён выслаў ганца ў Слонім і Ваўкавыск з пажаданнем да гэтых князёў перадаць яму па адной сотні моцна ўзброеных конных ваяроў для гэтага паходу. Міндоўг таксама паслаў ганца ў Жырмунты каб сотня Радмонта была гатовая да гэтага паходу. Князь Міндоўг добра разумеў, што гэты паход не лёгкі грабаўніцкі, а паход небяспечны, за славай. У гутарцы з князем Ізяславам, Міндоўг растлумачыў, што вялікай здабычы ад гэтага паходу не будзе і ад Наваградка яму патрэбна адна моцная сотня. Яшчэ адну сотню ваяроў будуць складаць яго ваяры. Князь Ізяслаў паведаміў Міндоўгу, што ўчора вярнуўся з паўднёвых зямель гандляр Міхайла. Накіроўваючыся да яго, князь быў упэўнены, што навін будзе шмат. Міхайла распавёў, што кракаўскі князь ляхаў Ляшко Белы выгнаў Мсціслава Удалага, цесця Данііла Рамановіча, з Галіча і пасадзіў туды каралевіча ўграў Андрэя, аддаўшы за яго сваю малодшую дачку. Князь Данііл Рамановіч лічыць Галіцкую зямлю сваёй спадчыннай вотчынай ад таты РаманаГаліцка-Валынскага. Кракаўскі князь абапіраецца на падтрымку біскупа Вікенція Кадлубка і рыцараў цыстэрцыянскага ордэна ў Лубежы, каля Вроцлава. Пасля таго, як Міндоўг паведаміў, што атрымаў просьбу аб сумесным паходзе ад Данііла Раманавіча, гандляр падзяліўся думкай, што князь ляхаў паслаў рыцараў цыстэрцыянцаў супраць яцвягаў Берасця і Драгічына. Гэтыя яцвягі больш залежаць ад галіцка-валынскіх князёў, чым ад князя мазавецкага Конрада. Князь Конрад Мазавецкі малодшы брат кракаўскага князя Ляшко Белага, і яны супернічаюць між сабой за вяршынства над усёй Польшчай. Калі месца збору Драгічын, то Данііл Рамановіч прагне, разбіўшы рыцараў цыстэрцыянцаў, аслабіць кракаўскага князя, і адначасова паказаць князю мазавецкаму, што гэтыя блізкія да яго яцвягі і надалей будуць пад уплывам галіцка-валынскіх князёў. Атрымаўшы згоду ад слонімскага і ваўкавыскага князёў, Міндоўг адправіўся з атрадам у тры сотні ваяроў у Слонім. 3 сабой ён узяў лепшых дваццаць два дазорных са сваім егерам Дзімінам, а таксама сваіх чатырох рыцараў без збраяносцаў. Па прыбыцці ў Слонім, князя Міндоўга пазнаёмілі з князем Здзітава Ярашам, і яны дамовіліся аб навучанні ваяроў у будучыні. Ідучы далей ў Драгічын, да атрада далучылася сотня ваяроў з Ваўкавыска. Набліжаючыся да Драгічына, дазорные паведамлялі князю, што хоць і не бачылі, але адчувалі, што за імі сочаць дазорные яцвягаў. Міндоўг разумеў, што пакуль ён не ў сілах аб’яднаць усіх яцвягаў пад сваю руку, але ён быў задоволен тым, што яцвягі бачылі яго сілу і яны гэта запамятаюць. У прызначаны час атрад прыбыў у ўмоўленае месца. Пры сустрэчы князь Данііл Рамановіч распавёў тое, што ведаў Міндоўг ад гандляра Міхайла, а таксама аб сваім жадані цалкам разбіць рыцараў тым больш, што агульная колькасць аб’яднанага войска больш чым рыцараў са сваімі збраяносцамі. Міндоўг распавёў аб задумках на гэтую бітву. Улічваючы, што вялікую частку войскі Данііла Раманавіча складаюць стэпавыя ваяры лучнікі, яны пачынаюць бітву з левага паўкола і адцягваюць лучнікаў рыцараў, а потым уступаюць ваяры Міндоўга з правага паўкола і паспрабуюць падзяліць рыцараў на дзве часткі і цалкам іх знішчыць. Зброю і даспехі рыцараў забірае сабе Міндоўг, а затым ён дапускае Даніілу Рамановічу разрабаваць, і ўзяць у палон, безабороненное паселішча ляхаў. Выставіўшы дазорных, Міндоўг схаваў свой атрад у лесе. Князю спадабалася, як конныя лучнікі Данііла Раманавіча пачалі атакаваць войска рыцараў. А калі тыя вылучылі сваіх лучнікаў на атрад Данііла Раманавіча, Міндоўг адразу ўказаў аднаму дзесятку лучнікаў страляць у цэнтр тылу суперніка з аднаго боку, а іншаму дзесятку лучнікаў страляць па цэнтры з іншага боку. Затым накіраваў між лучнікамі тры дзесяткі ваяроў з паселішчы Людвіка кідаць дроцікі ў цэнтральных рыцараў па кругавой атацы. Калі ў цэнтры праціўніка палегла шмат коней з рыцарамі, Міндоўг прарваўся ў разбураны цэнтр са сваімі ваярамі, а следам за ім злева сотні Слоніма і Ваўкавыска, а справа сотні жырмунтаў і наваградчан. Конь Міндоўга Імклівы, пачуў нецярпенне гаспадара, быў першым, хто ўварваўся ў табар рыцараў. Цяжка сказаць, чаго было больш у дзеяннях Міндоўга, ці то назапашанай нянавісці да лацінскім хрысціянам, ці то жадання паказаць усё сваё нерастрачанае майстэрства валодання мячом. Абодва, і конь Імклівы, і князь Міндоўг разгарэліся гэтай бітвай, неўзабаве перад імі не было жывых рыцараў. Міндоўг справа ўбачыў рыцара і спрабаваў накіраваць коня туды, але Імклівы заўважыў рыцара на коні ў другім баку, і калі закусіўшы цуглі кінуўся туды, князь са здзіўленнем саступіў жаданню коня, і расправіўся з тым рыцарам на якога накіраваў конь. Ваяры Міндоўга здымалі даспехі з забітых рыцараў, і са здзіўленнем бачылі, як княскі конь з вершнікам у чырвоным плашчы імчаліся па полі бітвы ў пошуку застаўшыхся ў жывых рыцараў цыстэрцыянцаў. Пад незадаволенае пырханне коня, князь усё ж пераканаўся, што жывых рыцараў не засталося. Міндоўг з чатырма сваімі рыцарамі і з аголенымі, чырвонымі ад крыві мечамі накіраваўся да Данііла Рамановіча. Іх суправаджалі асцярожные погляды стэпавых ваяроў. Набліжаючыся да валынскага князя, Міндоўг, а за ім і яго рыцары, ўклалі свае мечы ў ножны. Данііл Раманавіч паказаў на паселішча ў заходнім кірунку, якое вырашыў паграбаваць, і сказаў, што дастаткова паўсотні ваяроў Міндоўга, каб яны з’явіліся з паўночнага ўваходу. Князь з чатырма рыцарамі і лучнікамі ненадоўга з’явіўся ля паўночнага ўваходу ў паселішча ляхаў. Убачыўшы, як бязлітасна стэпавыя ваяры звяртаюцца з ляхамі, князь Міндоўг са сваімі ваярамі павярнулі назад. 3 гэтага паселішча, князь дазволіў ўзяць лучнікам шэсць коней. Нягледячы на ўказ князя, ваўкавыскі сотнік прасіў Міндоўга, дазволіць узяць у палон двух маладых збраяносцаў цыстэрцыянцаў. Супакоіўшыся і разумеючы, што патрэбна зменшыць уражынне ад яго бязлітаснасці, Міндоўг дазволіў ваўкавыскаўцам, але памяньшыў ім колькасть даспехаў ў здабычы. Сярод ваяроў атрада Міндоўга забітых не было, гэта было з-за разгубленасці рыцараў ад раптоўнай і лютай атакі ў тыл рыцараў, а таксама ад колькаснай перавагі нападнікаў. Князь быў задаволен тым, што ў наваградскай сотні не было параненых. Гэта яшчэ больш ўмацавала наваградчан ў думке пра ўдачлівасць Міндоўга ў вайсковых справах. Нягледячы, што ў жырмунтах былі параненыя, іх сотнік Радмонт быў задаволены здабычай. Здабытыя даспехі і зброя будуць узорам для яго каваля. Рыцары Міндоўга знайшлі са здабычы шмат чаго патрэбнага для сябе. У гэты раз князь іх не абмяжоўваў. Праз шэсць дзён пасля паходу, Міндоўг з двума рыцарамі пабываў у горадзе Здзітаў і правёў навучанне. У зваротны шлях князь узяў з сабой трох цесляроў для працы ў Воруце да зімы. Па заканчэнні палявых прац, Міндоўг правёў навучанне ўзаемадзеянняў павялічанной колькасці ваяроў сваіх паселішчаў, у поле недалёка ад паселішча Карэлчы. Гандляр Чорнавіл, які прыбыў з восеньскага падарожжа, паведаміў, што рыцары Тэўтонскага ордэна захапілі стольны град люцічаў Менцэлін, таму некаторыя люцічы пачалі перасяляцца ў вусце ракі Нёман, у зямлі скаловаў. Гэтай навінай Міндоўг падзяліўся з князем Выкінтом і князем Доўспрунком на памінках па князю Рынгольду. Дзядзька і старэйшы брат прыйшлі да однольковой думкі, што яны своечасова перасяліліся ў гэтыя зямлі. Адразу за памінкамі адбылося вяселле князя Міндоўга з князёўнай Марфай. Самым задаволеным на гэтым вяселле быў князь Ізяслаў. Ён падарыў князю Міндоўгу маленькае паселішча Бярэзцы (сучасная назва Беразавец) у чатырох верстах на поўдзень ад паселішча Карэлчы. Гэта паселішча знаходзіцца на правым беразе ракі Сервеч, у якую ўпадае рака Рута. А сама рака Сервеч ўпадае ў раку Неман. У гэтым паселішчы дваццаць чатыры дамы і дваццаць адзін ваяр. Да зімы пабудавалі дамы для палонных селаў. Да першага снегападу, будаўнікі павялічылі вышыню каменнай сцяны замка да чатырох маховых сажань. У браме замка ўсталявалі механізм пад’ёмнага моста. У замку пабудавалі доўгі дом з двума печкамі для княжых слуг і служанак. У замак, услед за князёўнай Марфай пераехала сястра князя Альгута. Вольга засталася жыць у доме, дзе спачатку жыў князь Рынгольд, а потым Міндоўг з ёй. Каляды прайшлі весела і шумна. Да князя і князёўны прыбывалі калядоўшчыкі з усіх паселішчаў, нават з самага далёкага паселішча Бярэзцы. За зімой наступіла новае 6729 лета (1221 па хрысціянскім календары). Нечакана да князю Міндоўгу прыбыў полацкі ваяр Мікола. Ён распавёў, што ў Полацку заможным людзям, прыхільнікам спадчынніка памерлага полацкага князя Валодшы і ягонага старэйшага сына Барыскі, аказваюць моцны супраціў смаленская галіна полацкіх князёў. — Але тых і іншых турбуе пагроза рыцараў Лівонскага ордэна. У Полацк прыязджаюць розныя лазутчыкі і ўсе спрабуюць выведаць, чые гэта атрады спустошылі два паселішча каля Герцыке. Я заможным людзям сказаў, што здагадваюся чые гэта атрады, і распавёў ім пра наш паход на Пскоў. Яны прасілі мяне перадаць табе, князь, іх пажаданне здзейсніць такі ж паход у гэтае лета, і даць ім ведаць, што гэта полацкі атрад.