• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Калі Міндоўг паказваў здабычу для князя Ізяслава, бачна было як той быў рады гэтай здабычы. Князь Міндоўг здагадваўся, што мэтай жыцця Ізяслава пасля гібелі сыноў, было выдаць сваю дачку замуж за самага моцнага князя і тым забяспечыць сваю старасць. Таму князь Ізяслаў шчыра радаваўся, што Міндоўг апраўдвае яго надзеі. Разумея гэта, Міндоўг прасіў князя Ізяслава аб павелічэнні дапамогі ў будаўніцтве, тлумача, што шмат палонных і шмат трэба будаваць дамоў для жылля і пабудоў для жывёлаў. Князь Ізяслаў аказваў бы дапамогу ў будаўніцтве Міндоўгу і без тлумачэння, але гэта было лепш зрабіць па рытуалу двух удзячных аднаго другому князёў.
    На вячэру да князю Ізяславу нечакана прыйшоў гандляр Чорнавіл. Ён толькі што прыбыў з Ростака і даведаўшы што князь Міндоўг на вячэре ў Вялікім замку, паспяшаўся паведаць аб навінах ад рыцара Эйсманта. У яго нарадзілась дачка і яна часта хварэя, таму пакуль ён не гатовы да пераезду. Ён перадае князю Міндоўгу, што вельмі рад яго поспехам. А ў Ростаке ўсё большую сілу набіраюць лацінскія прапаведнікі. 3 Гародні княжыч Жыгімонт перадае, што ён стаў татам. У яго нарадзіўся сын, назвалі яго Жівінмонтом. Навіны ад гандляра не былі для Міндоўга нячаканамі. Яго цяпер больш цікавіла, як упрыгожыць церам ўнутры.
    — Гандляр Чорнавіл, хто з сталяроў робіць добрае аздабленне ўнутры церама?
    — Князь, ты бачыў ў мяне на трэцім паверсе фрэскавыя роспісы?
    — He, я на трэцім паверсе не быў.
    — Князь Міндоўг, запрашаю да сябе.
    Наведаўшы дом гандляра Чорнавіла, Міндоўг захацеў мець такія фрэскі ў сябе ў цераме. Чорнавіл абяцаў дамовіцца з майстрам, каб ён зрабіў фрэскі для князя. За зіму і вясну сталяры і цесляры зрабілі з дошак падлогі і сцены. Князь хацеў перасяліцца ў церам пасля яго ўпрыгажэнні. У цераме Міндоўга было два ўвахода, адзін галоўны з высокім ганкам і другі для слуг. Галоўны уваход яшчэ аздаблялі разьбой. Увесну аднавілі капаць калодзеж у замку. У апошнім паходзе Міндоўг узяў сабе вялікі палон, большасць з іх тыя, каго сел Тума назваў ваярамі. Для іх
    часова паставілі намёты і сталі хутка рабіць доўгіе дамы з двума печкамі і двума ўваходамі. Князь меркаваў, што гэтые доўгіе дамы потым можна падзяліць на дзве, a то на тры сям’і.
    Ляснік Кодрун ужо добра размаўляў на мясцовай гаворцы, таму Міндоўг з яго дапамогай правёў гутарку валхва Вітаўта з усімі палоннымі. Князь з задоволеннем адзначыў, што гэтая гутарка спадабалася ўсім. Міндоўгу патрэбна была дапамога князя Ізяслава ў будаўніцтве, і ён амаль кожны дзень бываў у Вялікім замку. Ваяр Акуш падсцерог князя Міндоўга каля Вялікага замка, і прасіў узяць яго ў паход, як дазорнага. Міндоўг распавёў Акушу, што да заканчэння палявых прац, паходаў не будзе, а потым усё заляжыць ад вестак з іншых зямель. Князю трэба было ўпарадкаваць палонных у сваіх падуладных паселішчах, і ўмацаваць іх баяздольнасць.
    Будаўнік Маўдзенка з вясны працаваў у Воруце, і ён паказаў Міндоўгу як працуе невялікая баліста. Князю спадабалася, і ён указаў вырабіць вялікую балісту. Па заканчэнні палявых прац, Міндоўг вырашыў у паход не хадзіць, а правесці навучанне дазорных са сваіх паселішчаў, а таксама Акуша і Румбовда, знаёмых яшчэ па падарожжы ў гэтыя зямлі. Ва ўсіх рыцараў, акрамя Альгерда, жонкі былі цяжарныя. Вольга таксама не была цяжарнай, напэўна, Ванда навучыла яе гэтаму. Міндоўг быў задаволены гэтым, таксама як і рыцар Альгерд. Увосень скончылі буда-
    ваць апошні дом для палонных сёлаў. У цераме скончылі ўпрьг гожваць. Калі Міндоўг першы раз распальваў печ, то засыпаў у яе дзевяць жменяў збожжа, ад чаго сценкі пакрыліся глянцам, да якога апасля не чапляўся дым. А да гэтага наваселля рыхтаваліся дзевяць дзён.
    У першы з гэтых дзён, першым зайшоў у церам волхв Вітаўт. Ён абышоў усе пакоі, потым выпрабоўваючы бяспеку жылля, волхв на першую ноч пускаў у церам кота і котку. Праверыўшы, што ўсё добра, волхв на другую ноч пускаў у церам пеўня і курыцу, а на трэцюю ноч сабаку і сучку. У наступныя дні запускаў на ноч труса, парася, казу, авечку і карову. I толькі на дзевяты дзень пасяліўся князь Міндоўг. Ён прынёс з сабой недавараную кашу і адразу паставіў яе даварыцца на новы агонь. Першаму госцю, пераступіўшаму парог церама, надавалася асобае значэнне. Добрай прыкметай было, калі першы госць быў дасведчаны і паважаны для ўсіх, таму першым госцем быў волхв Вітаўт.
    Потым заходзілі іншыя госці і клалі на стол хлеб з соллю, пірагі, стравы з курыцы, гародніну і садавіну. Было шмат госцей, шмат медавухі і што вельмі важна, наваселле было вельмі весёлым. Смех у гэты дзень ствараў добры настрой на будучыню.
    Нарэшце-то вырылі калодзеж у замку і зверху атулілі яго пад маленькі двухсхільным дах. Побач з церамам пабудавалі княжацкую лазню. 3 воруцкіх лазнікаў лепшым майстрам быў яцвяг Шыбрыд. Княжацкую лазню пабудавалі па яго парадах. Ён жа правёў першы абрад у лазне. Пабудавалі лазню з асіны, паліцы таксама былі з асіны. А дровы для топкі былі з бярозы і клёну. Венікі зрабілі з тонкіх бярозавых галінак і з дубовых. Перад тым, як князю парыцца ў лазне, Шыбрыд ўсыпаў ў лазню духмянай травы. Вельмі падабалось Міндоўгу хадзіць у лазню. Ён гэта рабіў праз тры дні і казаў Вольге, што гэта яго другі церам.
    Да першага снегападу будаўнікі павялічылі вышыню каменнай сцяны замка да двух маховых сажань. Да ўнутранага боку сцен вырабілі каменныя лесвіцы, а пад імі зрабілі арсенальныя і гаспадарчыя пакоі. 3 падлеткаў палонных селаў адабралі вучняў збраяносцаў і штодня праводзілі з імі навучання. Па просьбе рыцара Доўбуда, князь указаў кавалю Фролу падабраць сабе з палонных селаў памочніка. Яго памочнік Свельвад вярнуўся ў
    селішча Карэлчы дасведчаным кавалём. Каваль Фрол знайшоў сярод селаў маладога мужчыну, які хоча навучыцца кузнецкому чараўніцтву. Фролу і Доўбуду за зіму трэба было навучыць села гэтай справе, каб з вясны кузня абыходзілася без Доўбуда. На памінкі па князю Рынгольду прыбылі князь Выкінт і князь Доўспрунк. Абодва былі задаволеныя існуючымі справамі.
    У Выкінта кузнецкая майстэрня прыцягнула аднаго жамойта, і ён стаў памочнікам каваля села. Жалезную крыцу яму падвозяць па рацэ Нёман. Палонны ганчар знайшоў прыдатную гліну, каля паселішча і пасля таго, як будаўнікі зрабілі добрую печ для абпалу, стаў шмат вырабляць ганчарных вырабаў. Да Выкінту часта прыбываюць жамойтскіе князі і выменьваюць у яго ганчарныя і кузнецкіе вырабы. Прыходзяць жамойты з іншых паселішчаў і просяцца прыняць іх у паселішча Выкінта. Ён прымае толькі па выпрабаванні тых, хто паказвае сваё ўменне ў нейкай справе.
    Старэйшы брат Доўспрунк пахваліўся сваім сынам і сваім дастаткам у Жыжмах. Селета даніна князю Міндоўгу была больш за мінулую, і гэта сведчыла, што яго справы добрыя.
    Калі наступілі моцныя маразы, князь радзей стаў бываць у Наваградку, але жыццё ў Воруце працягвала быць бадзерым. Палявалі за пушным зверам, займаліся падлёдным рыбалоўлем, гарбары шылі зімовую адзежу. Розныя працы ў Воруце суправаждалі гукі з кузнецкай майстэрні. Каляды прайшлі вельмі весела. Да цераму князя прыязджалі ў санках аж два гурты калядоўшчыкаў з Карэлчы. Але найбольш, яго парадавалі калядоўшчыкі селы. Бачно было па іх твару, што яны засумавалі па гэтым свяце шматбожцаў.
    Наступіла вясна і новае 6728 лета (1220 па хрысціанскому календары). Прыбылі будаўнікі і працягнулі будаваць каменную сцяну замка. Вярнуўся з паўднёвых зямель, гандляр Міхайла. Ён распавёў, што ў паўднёвых зямель неспакойна, актывізаваліся ляхі і угры. Князь Міндоўг быў гатовы дапамагчы князю Данілу Раманавічу, але ад яго такой просьбы не было. Міндоўг з князем Ізяславам вырашылі зноў здзейсніць паход у Лівонію. Гандляр Чорнавіл казаў, што ў Ростаке ён чуў, як мясцовыя заможныя людзі распавядалі пра тое, што Генрых Борвін і яго рыцары Ba-
    ююць у Эстляндыі. Калі лівонскія рыцары, так доўга ваююць з эстамі, значыць ім не да селаў і латыголаў.
    Князь Ізяслаў прасіў Міндоўга ўзяць у паход хоць бы дзве сотні ваяроў Наваградка. На гэты раз князь Міндоўг вырашыў пазбягаць сустрэчы з лівонскімі рыцарамі, не ўсе яшчэ да гэтага гатовы. Ён падрыхтаваўся да хуткага грабаўніцкага паходу, таму больш трох сотняў вырашыў з сабой не браць. Дзве сотні Наваградка з праверанымі ў першым паходзе сотнікамі, а таксама сотня ваяроў са сваіх паселішчаў. У сваёй дружыне ў Міндоўга былі чатыры рыцара і шэсць збраяносцаў, а таксама два села, ляснік Кодрун і Тума. У лік шаснаццаці дазорных ўваходзілі Акуш і Румбовд. Як і ў мінулы паход, атрад князя пайшоў на поўнач праз полацкія зямлі. Перад зямлямі селаў, атрад спыніўся на начлег у полацкай зямлі на захад ад тых мясцін, чым у мінулым паходзе. 3 раніцы Міндоўг накіраваў атрад на поўнач у дванаццаці верстах на захад ад горада Герціке. Неўзабаве да князя звярнуўся сел Тума:
    — Князь Міндоўг, калі атрад трохі адхіліцца заходней, то трапім у зямлю земгалаў.
    — У іх лівонскія рыцары таксама пасадзілі ў сваіх паселішчах лацінскіх прапаведнікаў?
    — He, князь. Там іх нема. Яны пасадзілі іх у нашых паселішчах і паселішчах латыгалаў, якія знаходзяцца блізка да ракі Заходняя Дзвіна.
    — Да земгалаў не пойдзем. Ідзем у тое паселішча, дзе лацінскія прапаведнікі. Ведаешь такое паселішча?
    — Ведаю, князь. Гэта паселішча ў дзесяці верстах на поўнач.
    — Добра, вядзі туды. Няхай зараз да мяне прыйдуць трое дазорных.
    Праз трох дазорных, Міндоўг хутка растлумачыў, што ім трэба рабіць. Трэбованні былі ўжо звыклыя па ранейшаму паходу. Усё атрымалась, як у мінулы паход на селаў, толькі цяпер наперад пайшлі абодва села і з двух канцоў падавалі сігнал да атакі. Атака была таксама нечаканая і не сустрэла супраціву. На гэты раз прапаведніка ў паселішчы не было. Быў яго памочнік з лацінцаў і сел, які пагадзіўся яму дапамогаць. Да іх паставіліся бязлітасна. А з астатнімі, як у мінулы паход. Узялі ў палон ўсіх,
    акрамя старых, якіх зачынілі ў трох дамах. Вярталіся асцярожна, і без прыгод на ноч вярнуліся ў полацкія зямлі. Палон быў такі ж вялікі, як у мінулы паход. Каваля з сям’ёй, князь перадаў у сваё паселішча Ваўчыцы. Для Воруты Міндоўг адабраў палонных ваяроў з сем’ямі. Сястрэ Альгуте ён падарыў футравую шубу, Вользе зімовыя боцікі, а князёўне Марфе яшчэ адзін пярсцёнак. Усе былі задаволеныя здабычай, князь Ізяслаў таксама быў задаволен. He быў задаволены толькі Міндоўг, ён адчуваў сябе звычайным грабаўніком.