• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Добра. Дзякуй за добрыя весткі.
    — Князь Міндоўг, дазволь даць табе адно пажаданне.
    — Згодзен, дазволяю.
    — Паўднёвыя русінскія князі імкнуцца пахваліцца дорага і прыгожа аздобленай зброяй. Я ведаю ў цябе, князь, добры меч, але каб вылучыцца сярод іншых князёў, трэба яго ўпрыгожыць. У нас у Малым замку ёсць чатыры майстра па бронзаліцейнай
    справе. Князь, калі жадаеш я возьму твой меч і аддам ім, па тваёй дзяржальні зробяць багатае аздабленне, а таксама ўпрыгожаць ножны. Яны гэта зробяць безкаштоўна.
    — Добра.
    Міндоўг аддаў меч з ножнамі Міхайлу, а сам накіраваўся ў Вялікі замак да князя Ізяслава. Князі хутка дамовіліся, што трэба паслаць ганцоў з заклікам да збору ўсіх князёў на сёмы дзень пасля вясновага раўнадзенства ў горадзе Слонім. Князь Ізяслаў сказаў, што сам ён не паедзе, ён ва ўсім давярае князю Міндоўгу. Галоўным на перамовах ён прапануе найстарэйшага з князёў — гародзенскага князя Жывінбуда. Міндоўг быў згодзен з князем Ізяславам ва ўсім.
    Непрыкметна падышло вясновае раўнадзенства. Яцвягі казалі: «Дзень з ноччу мераецца». 3 гэтага дня пачынается час панавання натуральнага жывога агню — сонца. Пачыналі прылятаць птушкі, асабліва наглядалі за буслам, на чый дом ён упершыню сядзець, там будзе шчасьце цэлае лета. У гэты дзень святкавалі Гуканне вясны. У гэты дзень ліку сорак надавалі сакральны сэнс. Пяклі сорак булак, каб у хаце быў лад і добрабыт. Пяклі печыва ў выглядзе птушак, потым іх кідалі ў ваду, ў агонь, пакідалі на дарозе. Такія дзеянні сімвалізовалі ахвярапрынашэнне продкам і былі звязаны з магіяй Гуканне вясны. 3 гэтага дня пачынаўся шасцімесячны час прысутнасці на зямлі птушак і змей, якія суадносіліся з продкамі. У гэты дзень на двух бліжэйшых пагорках, дрэвы ўпрыгожвалі рознакаляровымі стужкамі. На кожным пагорку збіраліся групы дзяўчат, і калі адзін гурт заканчваў спяваць вясновую песню, другі тут жа пачынаў спяваць сваю вясновую песню.
    Князь Міндоўг не жадаў святкаваць свой дзень нараджэння, але рыцары прыйшлі на сняданак да князя, павіншавалі яго і падарылі яму новую кальчугу. На ёй шчыльна прылеглыя металічныя пласціны пакрывалі спераду цела да ног і рукі да локця. Гэта была першая кальчуга, ў якой спераду была пласціністая абарона, зробленая ў Воруце. Міндоўг прымерыў яе. Яна апынулася вольней, чым старая, якая ў плячах ужо была цеснай. Нягледзячы на тое, што новая была больш па памеры, але па вазе яна была не нашмат цяжэй, чым падвойная старая. Князю
    спадабаўся падарунак, як і багата ўпрыгожаны меч з ножнамі ад гандляра Міхайла.
    Да месца сбору князёў у Слонім, князь адправіўся з трыма князямі: Выкінтам; Доўспрункам; Ердзівілам і двума рыцарамі Доўбудам і Скірмунтам. Князям спадабаліся новая кальчуга і ўпрыгожаны меч Міндоўга. Выкінт ведаў сілу Міндоўга і таму шчыра віншаваў яго з абноўкай, а старэйшы брат хоць і быў удзячны за дапамогу ў будаўніцтве, але па вачах яго было бачна, што зайздрасць яго не пакідае. Доўспрунк ўжо восем дзён, як пераехаў з сям’ёй ў Жыжмы, ў толькі што завершаны і ўпрыгожаны церам. Над яго завяршэннем працавалі не толькі будаўнікі Жыжмы, а і будаўнікі і ваяры з Зыгмунты.
    У Выкінта таксама было вялікае будаўніцтва. Па яго просьбе, Міндоўг дамовіўся з князем Ізяславам аб дапамозе будаўнікамі і двума печнікамі з Ліды і з Жырмунты. Дзядзька, як раіў яму Міндоўг, вылучыў асабліва старанных памочнікаў сярод жамойтаў і будаваў ім дамы. Нальшанскі князь Ердзівіл за зіму распаўнеў і больш размаўляў са сваім ваяром, чым з іншымі князямі. Апоўдні атрад князёў прыбыў у Слонім. Слонімскі князь спачатку павітаўся з Міндоўгам, а потым з астатнімі. Калі Вілікаіл стаў вітацца з астатнімі, ў браме з’явіўся князь Жывінбуд і ўбачыўшы Міндоўга, радасна вітаў яго і па дарозе ў церам стаў распавядаць, што яго дачка Святохна хутка народзіць. Жігімонт застаўся ў Гародні за яго. Да іх падышоў князь Давьят і таксама радасна павітаўся з Міндоўгам.
    Затым зноў надышоў князь Вілікаіл і паведаміў:
    — Князь Міндоўг, усе ўжо сабраліся і калі няма стомленасці, то цяпер можам адправіцца ў замак Кобрынь (сучасная назва Кобрын) і там пераначуем. Я з іх князем Віцлавам дамовіўся. Ці можам...
    Міндоўг хацеў убачыть Яньку, але перасіліў сваё жаданне, перабіў Вілікаіла і сказаў:
    — Калі ёсць дамоўленне, значыць накіроўваемся цяпер.
    Адразу пратрубілі выступ у паход, і сотня слонімскага князя разам з дазорнымі і ганцамі вылучылася ў бок паўднёвых русін. Мясцовые конюхі паспелі трохі напаіць і накарміць коней толькі што прыбыўшых князёў і рыцараў, а самі князі і рыцары ўскочылі
    на запасных коней і адправіліся ўслед за атрадам. Праз дваццаць вёрст князі і рыцары пераселі на сваіх коней, а слонімскія конюхі з запаснымі конямі павярнулі назад. Міндоўг заўважыў, як наперадзе скача Кінцыбуд Рушковіч, у асяроддзі дрэнна ўзброеных коннікаў, і спытаў у побач скачашчага Жывінбуда:
    — Гэты Кінцыбуд узяў з сабой з дзясятак ахоронцаў?
    — Ён кажа, што гэта ўсе князі.
    — Князі? У іх жа не ва ўсіх кальчугі, а некаторыя і без мечоў?
    — Так. У іх нават у маленькім паселішчы князь. У мяне валосціцель мае больш дамоў, чым у іх князь. А намесьнік так значна больш дамоў і ваяроў.
    — Тут акрамя Рушковічаў, ці ёсць Булевічы?
    — Ёсць і Булевічы.
    Ужо сцямнела, калі атрад прыбыў у Кобрынь. Князёў размясцілі ў Верхнім горадзе, а сотню ваяроўу Ніжнім. Раніцай кобрыньскі князь Віцлаў добра накарміў князёў, і яны адправіліся да паўднёвых русінаў. У полі каля Кобрыня яны сустрэлі дазорны атрад князя Данііла Рамановіча і не спыняючыся, накіраваліся ў горад Уладзімір Валынскі, а сотня слонімскіх ваяроў павярнула ў зваротны шлях.
    Пры ўездзе ў горад, Міндоўга ўразіла вялікая каменная царква. Перамовы вёў князь Жывінбуд, было прыкметна, што яму гэта падабалася. Міндоўг за час перамоваў не столькі прыслухоўваўся да таго, што казалі, ўсё ўжо было абгаворана загадзя, колькі прыглядаўся да братоў і іх маці. Яна была задаволеная перамовамі, бо яны паказвалі ўсім, што ліцвінскія князі прызнаюць права і сілу на гэтых зямлях толькі яе сыноў. Старэйшы брат Данііл часам з цікаўнасцю глядзеў на Міндоўга, але гэта было рэдка, а больш ён стараўся выправіць спіну і паказаць, больш сваім заможным людзям, па іх гаворцы баярам, што ён галоўны ў гэтых перамовах.
    Малодшы брат Васілька, калі глядзеў на старэйшага брата, выказваў яму павагу і адабрэнне. Было бачна. што паміж імі моцнае сяброўства і ў выпадку супрацьстаяння з імі, пасварыць іх не атрымаецца. Васілька бегла аглядзеўшы перамоўшчыкаў ліцвінаў, стаў дапытліва вывучаць Міндоўга, так вывучаюць суперніка рыцары перад турнірнай бітвай. Міндоўгу гэта спада-
    балася, і ён захацеў з ім пазмагацца, але потым падумаў, што ён не лацінскі хрысціянін, а канстанцінопальскі і лепш яму быць саюзнікам. Побач з Васількам быў чарнец, так яго празваў Міндоўг, таму што ён быў апрануты ва ўсё чорнае, як той прапаведнік, якога ён бачыў перад домам гандляра Міхайла. Але гэты вельмі адрозніваўся ад наваградскага, ён быў значна тоўшчы і вочы яго былі, як у лацінскіх прапаведнікаў, нахабныя і прагныя. Калі перамовы закончылісь і іх запрасілі да стала на трапезу, то гэты чарнец быў самым актыўным. Раніцай пры расставанні з гасціннымі русінамі, Міндоўг таксама як і Жывінбуд перад ім паціснуў руку Даніілу Рамановічу і перадаў яму кавалачак тканіны з вышыўкай, для яго ганца ў вайсковых справах супраць рыцараў лацінскіх хрысціян. Пры паціску рукі, Васілька моцна сціснуў руку Міндоўга, князь адказаў тым жа. Вяртаючыся ў сваі зямлі, Міндоўг спытаў у Жывінбуда:
    — Побач з Даніілам Рамановічам я бачыў мужчыну не славянскай знешнасці, хто гэта?
    — Гэта ваяры стэпаў, якія на ўсходзе ад зямель кіеўскіх князёў. Іх называюць кыпчакі, а некаторыя называюць полаўцы. Іх наймаюць адны кіеўскія князі для вайны з іншымі кіеўскімі князямі.
    — Зразумело. Яны качаўнікі і жывуць вайной.
    — Так.
    Знаходзячыся ў зямлях саюзных княстваў, Жывінбуд і Давьят накіраваліся ў бок Ваўкавыска, а Міндоўг з астатнімі князямі ў бок Слоніма. У Міндоўга было больш пытань да князя Выкінта.
    — Дзядзька, акрамя будаўніцтва, чым я яшчэ магу дапамоч?
    — Міндоўг, вельмі патрэбна кузня. Простыя завесы для дзвярэй трэба купляць, і шмат яшчэ чаго. I ў бліжэйшых паселііцах ў іх няма кавалей. Я да валхва звярнуўся, а той кажа, што гэтым чарадзействам у іх не займаюцца.
    — Трэба пабудаваць дом, для каваля каля ракі. А кузнецкую майстэрню ў дзесяці кроках ад дома. У гэтае лета можа, пойдзем паходам у Лівонію. Там возьмем у палон каваля з кузнецкімі прыладамі.
    — Яшчэ трэба ганчара. Дорага абыходзяцца нам ганчарныя вырабы.
    — Да паходу колькі падрыхтуеш ваяроў?
    — 3 жамойтамі пятнаццаць ваяроў падрыхтую.
    — Калі аднаго збраяносца пакінеш за сябе, то з табой і тваімі збраяносцамі ў паходзе будзе толькі два дзясяткі. Гэтага мала. Калі будуць дзяліць здабычу з паходу, за каваля і ганчара з іх прыладамі патрэбуюць дадаць срэбрам.
    — Я магу перад паходам перадаць табе футра і воск.
    — Добра. У паход я цябе перадам пяць мечоў з кузні Воруты. А як у вас з жамойцкай гаворкай?
    — Я, мая дзяўчына Мелеціна і збраяносцы з дапамогой Дангайло ўжо навучыліся разумець іх, а яны нас.
    — Дзяўчынай задаволены?
    — Так, я з Мелецінай добра жыву.
    Пасля гэтых слоў, Міндоўг трохі засумаваў па Вользе. Пры набліжэнні да Воруты, ён паскорыў бег свайго коня. 3 ім былі згодны два яго рыцара. Пры сустрэчы, Вольга заўважыла, што князь галодны і не толькі да ежы.Пасля размовы з Выкінтом, ён яшчэ больш зацвердзіўся ў думкі ісці паходам на Лівонію. Асабіста ён хацеў пакараць селаў таму, што яны дапамогалі рыцарам Лівонскага ордэна адабраць полацкія горады Герцыке і Кукенойс. Здрадніцтво шматбожцаў селаў перад лацінскімі хрысціянамі для Міндоўга было самае вялікае злачынства. Ляснік Кодрун, які з тых мясцін ўжо даказаў сваю адданасць Міндоўгу ў пскоўскім паходзе. А ўзімку ён акрамя таго, што паляваў на пушнога звера, яшчэ стараўся нарыхтаваць бярвёны для свайго дома, ўсё гэта сведчало аб жаданні жыць тут і быць карысным князю.
    Яшчэ ўзімку Міндоўг распытваў у Кодруна пра жыццё селаў. 3 гэтых апавяданняў, князь зразумеў, што селы займаюцца гандлярствам і ў іх ёсць што захапіць. Міндоўг у Лівонскім паходзе разлічываў на Кодруна, таму ён дапамог яму пабудаваць дом і ажаніў яго. Князь меркаваў, што ў гэтым паходзе ён будзе супрацьстаяць Лівонскім рыцарам. Акрамя ваяроў з падуладных яму паселішчаў, ён браў у паход сотню жырмунтаў Радмонта і два дзясяткі ваяроў Выкінта. Сотня Радмонта ў поўным узбраенні, з мечамі і ў кальчугах. Яе князь меркаваў выкарыстоўваць, як цяжкую конніцу з доўгімі пікамі — здзітай.