Пасля поўдня да яго падышоў егер Сірвід і прасіў князя, калі будоўля прыпыняецца, то яму таксама можа не з’яўляцца тут. Міндоўг дазволіў яму не з’яўляцца, а сам пайшоў да валхва Вітаўта. Князь распавёў валхву, што рыцары і каваль хочуць ажаніцца, а як арганізаваць такое шматлікае вяселле ён не ведае. Волхв запэўніў яго, што сам правядзе вяселле. Яны дамовіліся правесці вяселле паслязаўтра. Да нарыхтоўкі дзічыны для вяселля акрамя егера Дзіміна і лесніка Кодруна, прыцягнулі рыцара Скірмунта. Вяселле атрымалася на славу, ўсе засталіся задаволеныя. Міндоўг впершыню ўбачыў Ванду вясёлай. ГЛАВА 8 РАЗМОВА 3 ГАНДЛЯРОМ МІХАЙЛА Раніцай пасля сняданку, пераканаўшыся, што ўсе працуюць, Міндоўг вырашыў наведаць сярэдняга сына Чорнавіла гандляра Міхайла. Заехаўшы ў Малы замак, князь убачыў благога лёгка апранутага ва ўсё чорнае мужчыну. Той хутка прайшоў міма князя і не павітаўся. Дом Міхайла быў побач з домам ягонага старэйшага брата. Сам Міхайла сустрэў князя на ганку дома, і запрасіў да сябе. Гэта быў вялікі двухпавярховы дом з зашклёнымі вокнамі. Гаспадар, дваццаці чатырох лет, сярэдняга целаскладу, быў у добрым настроі. — Рады сустрэчы і знаёмству, князь Міндоўг. — Я таксама гэтаму рады, Міхайла. Яны размясціліся ў невялікім спакоі ў двух невялікіх крэслах, побач з нізкім столікам зверху якога была дошка для шахаў. — 3 кім гуляеш у шахі? — Раней са старэйшым братам. Зараз з малодшым, а таксама навучаю гульні свайго сына Міхалка, яму хутка пяць лет будзе. — Накіроўваючыся да цябе, я сустрэў дзіўнага мужчыну, ўвесь апрануты ў чорнае з змардаваным тварам. Ён не павітаўся са мной. Хто гэта? — Гэта прапаведнік канстанцінопальскага хрысціянства. Ён прыходзіў да нас паснедаць. Мы раней паснедалі, а потым ён прыйшоў, мы яго пакармілі. — У нас у Растоке прапаведнік лацінскага хрысціянства выглядаў інакш. Гэта быў тоўсты, добра апрануты мужчына з прагнымі, нахабнымі вачыма. Міхайла, я бачу ў цябе шмат кніг, адкажы на маё пытанне. Чаму вольныя моцныя мужчыны з добрага радаводу, адмаўляюцца ад вясёлага жыцця вандроўнага рыцара і ідуць у рыцары хрысціянскіх ордэнаў, аддавая сябе на затворнічскае жабрацкае жыццё? Што ў гэтым хрысціянстве ёсць, што яны становяцца рабамі? — Я, як і ўсе яцвягі выконваю звычаі дзядоў і абрады шматбожцаў. — Я гэта ведаю, Міхайла. — Князь, я не дапамогу табе зразуметь гэта. Я таксама гэтага не ведаю, хоць я шмат кніг па хрысціянству прачытаў, іх у мяне больш за сотню. Мне гэтыя хрысціянскія веды дапамагаюць ў маёй працы, калі гандлюю з хрысціянамі. Князь, я магу толькі падзяліцца сваімі ведамі, а высновы рабі сам. Так, хрысціяне добраахвотна становяцца рабамі Божымі, штодня моляцца свайму адзінаму богу. Яны абмяжоўваюць сябе ў ежы, адасабляюцца ад іншых, і штодня просяць у свайго бога прабачэнне, як быццам яны саграшылі. Ёсць у мяне палонны русінскі цесляр з Пскова. Ён так абмяжоўваў сябе ў ежы, што самознасіліл на працы. 3 ім пагутарыў наш волхв Вітаўт і ён цяпер радасны, веселіцца з усімі, стаў здаровым і таварыскім. Я даў усім палонным вольную, так ён цяпер у моцны мароз працуе з самай раніцы. У яго з’явілася мэта ў жыцці, хоча паставіць дом і ажаніцца. Чаму гэтыя хрысціяне адлучаюцца ад іншых, як быццам нешта скралі і не хочуць, каб іншыя чулі, калі яны просяць прабачэнне. У нас, шматбожцаў зносіны з багамі праходзяць прылюдна, мы нічога не хаваем. У нас усе святы вясёлыя, на прыродзе, а яны ідуць у закрытае памяшканне і адчуваюць сябе вінаватымі, невядома за што. Можа яны хаваюць свае малітвы таму, што ў іх адна неразумнасць, як тое, што жанчына, якая нарадзіла гэтага Ісуса Хрыста, засталася бязгрэшнай дзевай? Нам шматбожцам нема чаго хаваць, у нас няма супярэчнасцяў, а ў іх Евангелляў каля дваццаці, так мне мая маці казала. У іх семнаццаць евангелляў. Чатыры евангелля: ад Мацвея, ад Марка, ад Лукі, ад Іоана імі прызнаныя кананічнымі. Гэтыя чатыры евангелля менш адрозніваюцца адно ад іншага, чым астатнія. Спроба з іх скласці адзіны складны тэкст была прадпрынятая сірыйцам Таццянам ў канцы другога сталецця па хрысціянскім летазлічэнні. Але ў яго нічога не атрымалася, і Таццян скончыў свае дні паза Касцёлам, будучы адлучаны за ерась. Зразумеўшы, што адзіны складны тэкст не скласці, яны ў чацвёртым сталецці напісалі тлумачэння да іх. Напісаў яго Ян Залатавуст. На славянскай гаварцы тлумачэнне напісаў у адзінаццатым сталецці Феофілакт Балгарскі. У мяне гэта тлумачэнне ёсць. — Памятаецца мне маці з евангелля вычытала, што перад пакараннем смерцю Хрыста адсылалі да Юдэйскага цара Ірада, а па гісторыі Іерусалімскага храма, ў Ерусаліме не было ніякага Ірада ў гэты час. — Так. У евангеллі ад Лукі напісана, што Пілат нібыта адправіў Ісуса Хрыста на суд Іраду, а той прыбраў яго ў адзенні вар’ята і вярнуў Пілату. У рэчаіснасці Ірад Вялікі, які быў царом Юдэі і якому евангелле прыпісвае забойства дваццаці тысяч немаўлятаў-хлопчыкаў у Віфлееме, каб напэўна забіць будучага Месію, гэты Ірад паводле гістарычных фактах памёр за чатыры лета да нараджэння Хрыста. Трон Ірада Вялікага перайшоў да яго сына Архелаю. Архелай займаў гэты трон ўсяго дзевяць лет. А пасля смерці Архелая, трон пуставаў дваццаць сем лет. Рэзідэнцыя Ірада Антыпы, тетрарха Галілеі, знаходзілася не ў Ерусаліме, а ў Тіверіаде, а новы Ірад Агрыпа вярнуўся ў Іерусалімскі палац свайго дзеда і дзядзькі толькі праз чатыры лета пасля нібыта драмы распяцця Ісуса Хрыста. Таму адсылаць Ісуса да якога б то ні было Ірада, Пілат не меў магчымасці. У гістарычных кнігах шмат напісана пра пракуратара Понція Пілата, але ў іх нічога няма пра яго суд над Ісусам Хрыстом. Яго гісторыя, апісаная яго сучаснікамі. Ён быў рымскім вершнікам, і яго прызначылі ў Ерусалім шостым па ліку пракуратарам Юдэі. Ён на сваю пасаду ўступіў у адзінаццатае лета праўлення Тыберыя, а гэта дваццаць пятае лета, па хрысціянскаму летазлічэння. Праз сем лет ён бязлітасна здушыў рэлігійны бунт, які ўспыхнуў у Галілеі. А ў трыццаць чацвёртае лета паводле хрысціянскага летазлічэння ўспыхнула новае, яшчэ болып буйное паўстанне, аб якім апісаны ўсе падрабязнасці. — Дзіўна, што гісторыкі, сучаснікі Понція Пілата падрабязна апісалі яго ў трыццаць другім і трыццаць чацвёртым гадах па хрысціянскім летазлічэнні а тое, што паміж імі ён судзіў і ўкрыжаваў Ісуса Хрыста нічога не напісалі. — Так. Дзіўна і тое, што яны апісалі пабудову новага акведука, і нават тое, што Понцій Пілат прыбраў да рук скарбы Іерусалімскага храма. За гэта ён быў абвінавачаны і разжалаваны. — Маці казала, што і па першасвятару ёсць у іх розначытанні. — Так, і па ім гэтыя чатыры выдумшчыкі не змаглі дамовіцца між сабой. Паводле Пісаньня Лукі першасьвятарамі былі Анна і Каіафа, хоць ва ўсе эпохі Вярхоўным сьвятаром у Юдэі не магло быць два чалавека, а толькі адзін. Дваіх ён згадвае ў сувязі з прадказаннямі Іаана Хрысціцеля, а калі справа падыходзіць да запалу Гасподніх, ён піша толькі аб адным першасьвятары, не згадваючы яго імя. Мацей піша, што арыштаванага ў Гефсіманскім садзе Месію вядуць да Каіафы, а ад яго да Пілата. Па Марку, богачалавек, затрыманы вартай сінедрыёна, быў адведзены да якогато першасьвятара, без указання імя. А паводле пісання Іоанна, Месію жаўнеры пераправілі з Гефсіманскага саду да Анны, якога гэты евангеліст характарызуе не як першасьвятара, а ўсяго толькі як цесця першасьвятара Каіафы. Гісторыкі, якія пісалі па пергаменах той эпохі паказваюць, што Ананій, які ў евангелістаў ператварыўся ў Анну, стаў першасьвятаром праз лета пасля звяржэння Архелая і замены цара юдэйскага рымскім пракуратарам, гэта сёмае лета па хрысціянскаму летазлічэнню. 3 сёмага па васемнаццатае лета гэтую вышэйшую ў юдэяў свяшчэнную пасаду пасьлядоўна займалі тры першасьвятары: Ісмаіл, сын Фабія; Элеазар, сын памэрлага Ананія; Сымон, сын Каміта. У дзевятнаццатае лета першасьвятаром стаў Іосіф з роду Юды, ён заставаўся ў гэтым Вярхоўным сане васямнаццаць лет, да сваёй смерці ў трыццаць шостае лета па хрысціянскаму летазлічэнню. Іосіф быў на сваёй святой пасадзе і тры лета праз пасля нібыта распяцця Ісуса Хрыста. А затым яго змяніў Іонафан з роду Ананія. — Але ў той час было шмат месій гістарычна дакладных. — Так. Месій сапраўды было нямала. Патрыятызм юдэяў, асабліва ў народзе быў высокі. Ніхто не жадаў мірыцца ні з рымскім заваяваннем, ні з уладай цароў з дынастыі Ірада, бо яны таксама былі чужынцамі, якія прыйшлі з Ідумеі. У эпоху Аўгуста і Тыберыя ў Палестыне з’яўляліся людзі, называючыеся сябе пасланцамі бога, якія прыйшлі вызваляць свой прыгнечаны народ і вярнуць дзецям Ізраіля першародства, прадказанае прарокамі. Быў месія Феўда на чацвёртае лета праўлення імператара Клаўдзія, гэта значыць праз адзінаццаць лет пасля міфічнай смерці Хрыста. Ён павёў за сабой вялікую колькасць сваіх супляменнікаў, і гэтае паўстанне прыйшлося падавіць Куснію Фадію. Да яго быў, больш значны месія. Галілеянін, як і наш Ісус, ён прыняў памазаньне на царства. Клікалі яго Юда. Паднятае ім ўзброенае паўстанне дасягнула шырокага размаху. Гэты Юда Галілеянін, па словах гісторыкаў, прытрымліваўся сваіх асабістых поглядаў на рэлігію. Іосіф Флавій называе яго вялікім сафістам і лічыць заснавальнікам новай рэлігійнай секты, гэтак жа вялікай, як секты фарысеяў, садукееў і ессееў. Гэты рэлігійны бунт быў падаўлены Публіем Сульпіціем Квірыніем, кіраваўшым Сірыяй ад імя імператара Аўгуста. Пры гэтым, Квірыніем быў праведзен перапіс насельніцтварымскай правінцыі Юдэя. Пасля падаўлення бунту, секта Юды Галілеяніна працягвала існаваць, як таемнае таварыства са сваімі рэлігійнымі настаўнікамі. Пад кіраўніцтвам Менахея, сына заснавальніка секты і закатаванага ў Ерусаліме, а таксама яго родзіча Элеазара, юдаіты, пачынаючы з шэсцьдзесят чацвёртага лета, развіваюць павышаную актыўнасць. Яны захопліваюць Іерусалімскі храм, крэпасць Антонія, ўвесь верхні горад і ўмацаваны палац Ірада. Яны ладзяць рымлянам разню і прымушаюць адступіць ваяводзе рымскага войска Цэстыя Галла. А разграміўшы яго войска, яны падымаюць затым паўстанне па ўсёй Палестыне, забіваючы паўсюды нават тых, хто прытрымліваўся больш ўмераных поглядаў. Усё гэта прывяло да з’яўлення ў Палестыне Ціта Флавія Веспасіана на чале шасцідзесяцітысячного войску. Пасля двухсотдзесяці дзённай аблогі, Ерусалім быў узяты. Шостага жніўня ў лета 70, горад быў разбураны, а храм яго спалены. На чале абложаных