• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Зайшоў у дом рыцар Доўбуд. Міндоўг працягнуў:
    — 3 сённяшняга дня я яшчэ і ваявода Наваградскага княства. Ранейшага ваяводу абралі на веча нальшанскім князем. Альгерд, калі ўсе зразумело, бяжы. Цяпер табе, рыцар Стрыгівіл, трэба праверыць ці ўсе падуладныя паселішчы прывезлі нам даніну спаўна. Рыцар Скірмунт, будаўнічыя справы на табе разам з будаўніком Моўдзенко. Усё, што патрэбна для будаўніцтва днём паведамляеш егеру Сірвіду а ён перадасць князю Ізяславу.
    — Добра, князь Міндоўг.
    — Рыцар Доўбуд, бачыў нашу кузню, добрая праца. Як цябе пскоўскі каваль?
    -— Князь Міндоўг, добры каваль, алё каваць такія мечы, як у кузні Эйсманта не атрымліваецца. Сёння кавалі меч, атрымаўся горш, чым у Эйсманта, але лепш чым наваградскія. Будзем спрабаваць яшчэ. Князь Рынгольд знайшоў у падуладным паселішчы памочніка-падлетка.
    — Бачыў. Нальшанскі князь памёр ад цяжкага ранення стралой ў твар, каля вока. Трэба вырабіць шлемы мне і ўсім рыцарам, такія каб прыкрывалі частку твара каля вачэй, але не такія цяжкія, як турнірныя для рыцараў
    — Зразумело, князь Міндоўг. Зробім.
    — Заўтра пасля сняданку паскачу ў Наваградак. Вяртаюцца гандляры з Ростака з конным атрадам. Думаю, што ў атрадзе Эйсманта не будзе, ты ж ведаеш, у гэтыя дні яго жонка павінна нарадзіць.
    Калі рыцары сышлі, Міндоўг стаў абдумваць, ці правільна ён не сказаў Альгерду, што патрэбны плотніцкіе сякіры. Усё ж ён вырашыў, што са сваіх паселішчаў ён у любы час зможа сабраць пяць сякір, а цяпер, калі князь Ізяслаў падатлівы, трэба гэта выкарыстоўваць і няхай ён іх збірае. Увайшла Вольга з гарлачом і з пытаннем у вачах, але ўбачыўшы, як князь ўсміхнуўся ёй, яна таксама ўсміхнулася.
    — Вольга, нарэшцэ я змагу з табой пагаварыць. Дзякуй табе за вышытыя кавалачкі тканіны. Прыгожа ў цябе атрымалася. Колькі яшчэ ты вышыла?
    — Дзякуй, што табе спадабалася. 3 той тканіны, што мне даў князь Рынгольд, у мяне атрымалася пятнаццаць вышытых кавалачкаў і тры, што я раней перадала, ўсяго васямнаццаць.
    — Васямнаццаць, гэта двойчы па дзевяць, гэта добры знак.
    Убачыўшы яе здзіўлены твар, растлумачыў.
    — Дзевяць гэта знакавы лік у шматбожцаў. Дзевяць багоў: Свентавіт, тут яго называюць Сварог — бог неба, уладальнік святла; Дажбог-сын Сварога, дае долю, багацце, ад яго залежыць ўраджай і добрабыт; Пярун — бог грому і маланкі, заступнік князёў і ваяроў; Ярыла — бог вясны, адрадженне і росквіту прыроды, лютасьці на поле бою і ў каханні; Волас-бог быдла, апякун гаспадаркі і жывёлагадоўлі, а таксама гандлю; Мокаш — багіня зямлі, ўраджаю і жаночай долі, апякуе ўсе жаночыя заняткі; Лада — багіня кахання, прыгажосці і вяселля; Леля — дачка Лады, багіня вясны, апякунка дзяўчат на выданні; Цэця — багіня лета, ваяркі, моцнага жаночага пачатку.
    — Я гэта ведаю. Толькі ў нас Воласа называюць Велесам. Мая маці і я выконвалі ўсе абрады даўніны. А тата хрысціянін і ён прымушаў мяне чытаць хрысціянскія малітвы, хоць я ў іх нічога не разумею.
    — Добра. А акрамя таго дзевяць дзён у тыдні, і на дзявяты дзень праводзяцца памінкі па памерлым. Тут цябе ніхто не будзе прымушаць чытаць хрысціянскія малітвы. Тут шматбожжа.
    — Гэта мне падабаецца.
    — Мне таксама падабаецца і ты мне падабаешся, але па дамоўленасці я ажанюся на наваградскай князёўне Марфе.
    — Я гэта ведаю.
    — Адкуль?
    — Ванда сказала. Калі цябе доўга не было, я сумавала па табе, а Ванда мне сказала, каб не мучылася таму, што ты аженішся на князёўне. Але ўсё роўна сумавала. Я вельмі рада, што табе падабаюся. Для мяне не важна, што я не выйду за цябе замуж. Для мяне важна быць з табой. Мне лепш быць не замужняй, але з каханым мужчынам і жанатым на іншай, чым быць замужам за нялюбым.
    Яны пацалаваліся, і Міндоўг з задавальненнем адчуў, што Вольга ўжо гэтаму навучылася. Яны мілаваліся прагна і доўга. Вольга заснула першай, а Міндоўг разважаў пра тое, што магла б Янька вось таксама як Вольга, быць радаснай з мужчынам, цвёрда ведаючы, што ён ажэніцца на іншай. Чуйка падказвала яму, што Янька б так не змагла. Раніцай прачнуўшыся, Міндоўг са шкадаваннем выявіў, што Вольгі ўжо няма дома. Прыемныя ўспаміны аб мінулай ночы жадалі працягу. Апрануўшыся і выйшаўшы на ганак дома, Міндоўг шукаў вачыма Вольгу, і неўзабаве яна з’явілася, паспешліва несучы ежу. Яна свяцілася радасцю і хутка прыносіла ўсё новыя талеркі з ежай. Калі Міндоўгу гэтая метусня надакучыла, ён папрасіў яе:
    — Хопіць мне ежы, пасядзі са мной.
    — Я зараз, толькі яблыкі прынясу. Паснедаўшы, ён пацікавіўся:
    — Альгерд даўно паскакаў?
    — He. Я ведала, што ў яго доме будзе Ванда таму, калі прачнулася, я прыслухоўвалася да іх дому. Калі ён выйшаў, я пайшла да Ванды рыхтаваць сняданак.
    — Ванда ў добрым настроі?
    — Так, у вельмі добрым.
    Прыскакаў егер Сірвід і перадаў, што гандляры з конным атрадам прыбудуць сёння вечарам. Пагутарыўшы з валхвом Вітаўтам, князь адправіўся ў Наваградак. Князь Ізяслаў, убачыўшы Міндоўга з нецярпеннем запрасіў да сябе на гутарку.
    — Пра твайго дзядзьку Выкінта я ўразумеў, што ён дасведчаны ваяр, а вось старэйшы брат ён таксама ваяр?
    — He, старэйшы брат добры гаспадарнік, а як ваяр, ён нідзе не ўдзельнічаў, нават у рыцарскіх турнірах.
    — Зразумело. Сёння я гаварыў з Ердзівілом. Ён хацеў пакінуць у доме старэйшага сына Яргайла з прыслугай, але я яму распавёў, што ў твайго старэйшага брата жонка хутка народзіць. Ён пагадзіўся пераселіць старэйшага сына сёння ці заўтра, на час да свята Гуканне вясны. Мы да гэтага свята знойдзем і ўладкуем яму церам у яго паселішчы.
    — Добра. А якія паселішчы падыходзяць для гэтага.
    — Два паселішчы на поўнач і недалёка ад налыпанскага княства. Бліжэйшы да нас Жыжмы (сучаснае Вялікія Князікоўцы) у трыццаці двух верстах на поўнач, а другое Зыгмунты (сучаснае Зыгмунцішкі), гэта яшчэ пяць вёрст у бок нальшанского княства.
    — А якое больш?
    — Паселішча Жыжмы на рацэ Жыжма. Там валосціцель стары і без дзяцей. Гэта паселішча больш падыйдзе гаспадарчаму брату, а Зыгмунты больш падыдзе ваяўнічаму дзядзьку. Трэба ўмацаваць суседняе нальшанскае княства. Ердзівіл казаў, што яно значна слабей нашага, і там шмат чаго трэба зрабіць для яго ўзмацнення. Ердзівіл будзе рады суседству з тваім дзядзькам рыцарам.
    — Князь Ізяслаў, вы лічыце, што рыцары хрысціянскіх ордэнаў нападуць з паўночнага ўсходу ці з поўначы, а чаму не з усходу?
    — На ўсходзе ў нас моцныя княствы: Ізяслаўскае, Гарадзецскае, Менскае, Лагожскае, а яшчэ далей на ўсход, самае моцнае з усходніх — Полацкае. 3 усімі ў нас дамовы аб міре і ўзаемадапамогі. Таму мяне турбуе паўночнае і паўночна-ўсходніе накірункі.
    — На поўначы за нашымі пасялішчамі жамойты, якія не ў сілах супрацьстаяць хрысціянскім рыцарам. Мая думка, што гэтыя два паселішчы, якія на адлегласці пяці вёрст адно ад іншага, аддаць старэйшаму брату Доўспрунку. А на поўначы, ў зямлі жамойтаў пасадзіць у вялікае паселішча дзядзьку Выкінта. Ён
    ўмацуе паселішча і будзе нам апорай ў тых зямлях. Па маіх звестках, там князямі прышлыя прусы. Вось я са сваімі ваярамі, дапамагу дзядзьку стаць там князем.
    —Добрая думка. Дапамогу ў будаўніцтве акажуць нашы паўночныя паселішчы.
    — А хто добра ведае пра паселішчы ў жамойтаў?
    — Пачакаем гандляра Чорнавіла. Ён падкажа.
    — Дзядзьку Выкінту патрэбны будуць перекладчыкі са славянскай гаворкі на жамойтскую.
    — Гэта таксама гандляр Чорнавіл падкажа.
    Зайшоў служка і паведаміў, што прыйшоў Ердзівіл. Пасля прывітанняў, нальшанскі князь запэўніў, што сёння ўвечары ён вызваліць дом для засялення брата Міндоўга.
    — Мы з Міндоўгам вырашылі паселішчы Жыжмы і Зыгмунты перадаць яго брату. Церам будзем будаваць у Жыжмах, што сорак вёрст ад цябе. Дапоможаш цеслярамі і лесарубамі? Моцны атрад ваяроў табе ў дапамогу.
    — Гэта добра. Дапомогу будаўнікамі, але і Міндоўгу трэба правесці навучанне маіх ваяроў у бітвах на мечах.
    — Дамовіліся, праз дзесяць дзён я буду ў тваім княстве з рыцарамі.
    — У атрадзе ёсць яшчэ дзядзька Міндоўга, яго куды?
    — Яго па думке Міндоўга, да жамойтаў на ўзмацненне іх. Будзе наш паўночны сусед, здольны супрацьстаяць рыцарам.
    — Так, там трэба ўзмацніць.
    — Князь Ердзівіл, хто добра ведае іх паселішчы і мог бы дапамагчы майму дзядзьку ў перакладзе славянскай гаворкі на жамойцкую?
    — Дангайла, гэта адналетак і сябра майго малодшага брата Волімунта. Ён дапамагае тату з імі гандляваць і ведае іх гаворку. Добра, пайду побачу, як мае служкі кіруюцца.
    Пайшоў Ердзівіл, прыйшоў егер Сірвід. Калі ён распавядаў пра патрэбнасцях пры будаўніцтве Воруты, то згадаў пяць плотніцкіх сякір. Пасля вячэры служка князя Ізяслава паведаміў, што гандляры з конным атрадам прыбываюць у Наваградак. Міндоўг з хваляваннем выйшаў разам з князем Ізяславам, сустракаць супляменнікаў. Неўзабаве падышоў князь Ердзівіл. Больш за ўсё
    Міндоўга цікавіла, ці прыбыла яго сястра Альгута? I калі ён яе ўбачыў, дык пайшоў насустрач і абняў яе. У жонкі брата быў вялікі жывот, і князь Ердзівіл адвёў яе са служанкай у свой дом. Ён хацеў і Альгуту адвесці да сябе дадому, але Міндоўг сказаў, што яна будзе жыць у яго спакоі. Дзядзька Выкінт прыбыў без жонкі, але з збраяносцамі. Іх было больш за дзесятак, а колькі з іх дзядзькавых, было цяжка разабраць. Князь Ізяслаў запрасіў сваякоў Міндоўга да сябе. Госці вячэрэлі і распавядалі. Ім ужо паведамілі пра смерць князя Рынгольда, пра Воруту і пра княства Міндоўга. Распавядаў больш Доўспрунк:
    — На наступны дзень, пасля ад’езду атрада князя Рынгольда, прыбылі члены горадскога савета горада Любек і ўручылі мне, як прадстаўніку горада Расток, статут горада па любекскім праве. Ніхто не здзівіўся таму, што князь Рынгольд з’ехаў на паляванне. Каталіцкі прапаведнік таксама маўчаў, ён напэўна так і не зразумеў, як знік волхв Вітаўт. Сеньёр Генрых Борвін у нас не з’явіўся. Каталікі запрасілі саксонскіх будаўнікоў, і з іх дапамогай хутка будуюць касцёл. У дзень нашага ад’езду жонка Эйсманта нараджала.
    — Я так і падумаў. Дзядзька, а чаму ваша жонка не пажадала пераселіцца?
    — У апошній час у горадзе ўсё болыіі саксонцаў, а маці маёй жонкі з Саксоніі. Я з ёй пакінуў, акрамя служанак і служкаў, яшчэ двух сваіх збраяносцаў, сямейных. Астатнія пяць збраяносцаў прыбылі са мной.
    — А ў цябе брат, колькі збраяносцаў?