• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Перад адпраўленнем у Воруту, князь Міндоўг папярэдзіў дзядзьку, калі будзе дзявяты дзень смерці таты, і параіў разам з Дангайла прыбыць на памінкі. У шляху Міндоўг разважаў пра тое, што трэба Выкінту дапамагчы, як мага больш, каб жамойты пераканаліся ў тым, што ліцвіны да іх ставяцца добразычліва і хочуць іх узмацнення. Для гэтага трэба зрабіць княства Выкінта самым моцным і самым прывабным.
    Войскам ва ўласным княстве таксама трэба заняцца. 3 двухсот сямідзесяці ваяроў, толькі ў дзевяноста аднаго поўны баявы ўбор. У княстве толькі дзве кузні, у Воруты і ў Карэлчах. Ён паклікаў да сябе сотніка Карэлчы Боріча.
    — Боріч, кузня ў паселішча вялікая? Колькі робяць кальчуг і мячоў?
    — Князь, у кузні адзін майстар і адзін чаляднік. Могуць зрабіць дзве кальчугі за лета, і дзесяць мячоў. Больш робяць для гаспадарчых спраў.
    — Пакажы меч. Ведаю, што без бою нельга вымаць меч з похваў. Ты мне дай меч з ножнамі. Можаш паглядзець мой меч з ножнамі.
    Яны абмяняліся мячамі з ножнамі. Боріч захапіўся мячом князя, а Міндоўг ўжо ў каторы раз пераканаўся, што мячы тут робяць цяжкія і неякасныя. Па прыбыцці ў Воруту, ён не стаў там затрымлівацца, а разам з ваярамі з паўднёвых паселішчаў адправіўся ў Карэлчы. Кузня была старая, каваль таксама.
    Міндоўг звярнуў увагу на памочніка, моцнага хлопца гадоў трынаццаці.
    — Як цябе завуць?
    — Свельвад, князь Міндоўг.
    — Кім хочаш быць ваяром або кавалём?
    — Кавалём, князь Міндоўг.
    — Вось паглядзі на мой меч. Зможаш зрабіць такі?
    Хлопец з захапленнем глядзеў на княскі меч, доўга прыглядаўся ў ўзор ляза мяча з двух бакоў.
    — Князь Міндоўг, я вельмі хачу вырабіць такі меч, але мне ведаў не хапае.
    — Свельвад, я цябе бяру з сабой ў Воруту. Ідзі дадому, хутка зьбярыся ў дарогу і чакай мяне, каля дома намесніка.
    Міндоўг зайшоў да намесніка і ўказаў яму пашырыць кузню і знайсці новага памочніка каваля, а Свельвада ён забірае на навучанне ў Воруту. Па прыбыцці ў Воруту, ён пазнаёміў яго з пскоўскім кавалём Фролам, і той паабяцаў зрабіць з яго ўмелага каваля. Каваль Фрол паказаў князю прыладу да шлема, якая абараняе верхнюю частку твару ад паразы. Фрол таксама паабяцаў князю падумаць, як павялічыць лік вырабляемых каль-
    чуг. Замест тых, хто ад’ехаў з Воруты жырмунтцкіх і лідскіх будаўнікоў, прыбылі сем збраяносцаў Доўспрунка.
    Перад памінкамі Міндоўг пабываў у Наваградку ў гандляра Чорнавіла, і выкупіў у яго чатыры мяча за срэбныя манеты з пскоўскага скарба. На дзявяты дзень смерці князя Рынгольда прыехалі на памінкі Доўспрунк, Альгута і Выкінт. Альгута паведаміла, што да яе добра ставяцца і князь Ізяслаў, і князёўна Марфа, з якой яна шмат казала пра асаблівасці звычаяў тут і ў Растоке. Выкінт паведаміў, што яго збраяносцы прывезлі шэсць цеслярскіх сякір, і цяпер у яго будуюць хутка. Адзін дом паставілі цалкам з дахам і печкай, другі скончаць заўтра, а княскі церам будуюць павольней, таму што адбіраюць буйныя, доўгія і прамыя бярвёны. Выкінт прасіў савета ў Міндоўга.
    — Каго з жанчын узяць сабе ў памочніцы, яцвяжак ці жамойтак, што ў маім паселішчы?
    — Яцвяжку, гэта надзейней.
    Паклікаўшы Ванду, ён пацікавіўся ў яе.
    — Ванда, каго б ты параіла князю Выкінту ў памочніцы па хаце? Ванда запрасіла князёў у дом, дзе пяць жанчын рыхтавалі ежу для памінальнай трапезы.
    — Князь Выкінт, звярніце ўвагу на тую дасведчаную жанчыну дваццаці пяці лет і на тую дзяўчыну сямнаццаці лет. Міндоўг звярнуў увагу на жанчыну лет дваццаці шасці, якая давала парады іншым, як рыхтаваць ежу. Але Ванда сказала Міндоўгу:
    — Калі князь Міндоўг хоча, каб каваль Фрол і далей добра працаваў у кузні, то на яе не трэба звяртаць увагу.
    Князь Выкінт абраў дзяўчыну сямнаццаці лет. Па традыцыі памінальная, рытуальная вячэра адзначалася ў доме памерлага. Перад вячэрай князь Міндоўг адчыніў дзверы і вокны, запаліў свечку. У гэты час душа памерлага выходзіць з магілы і ідзе ў свой дом на памінальную трапезу. Перад застоллем князь Міндоўг з запаленай свечкай тройчы абышоў вакол стала. Потым усе селі есці. За сталом нажом нічога не рэзалі, толькі ламалі. Обявязковая ежа была куцця з ляснымі арэхамі, і кісель. Пасля вячэры душу князя Рынгольда выправаджвалі ад стала да дзвярэй, палівалі падлогу вадой, выкідалі гаршчок з куццей і зачынілі дзверы і вокны. Князь Міндоўг часта адлучаўся з Воруты па
    розных справах таму, калі ён заставаўся начаваць у сябе дома, то кожная сустрэча і мілаванне з Вольгай была падмацавана, яе чаканнем. Тым больш, што гэта прыносіла ўзаемную радасць. Міндоўг не однойчы прыходзіў да думкі, што калі б не замова з князем Ізяславам і патрэбнасть жаніцьбы на князёўне Марфе, ён узяў бы Вольгу ў жонкі. Але кожны раз, калі надыходзіла раніца, думкі пра Вольгу адыходзілі кудысьці далёка, а самымі галоўнымі былі думкі аб умацаванні княства і ўзмацненне яго ўплыву сярод суседскіх княстваў.
    Перад ад’ездам дзядзькі Выкінта ў сваё княства, Міндоўг перадаў яму два мяча і адну баявую сякіру, вырабленыя ў Воруце. Ён яму таксама параіў выяўляць сярод мясцовых жамотаў, тых хто жадае і здольны стаць добрымі ваярамі ў яго княстве. I гэтым ваярам будаваць хаты з печкай і дымаходам, каб астатнія бачылі гэта і імкнуліся да гэтага. Князь Выкінт з увагай прыслухоўваўся да думак ўдвая малодшага Міндоўга таму, што ведаў пра яго пскоўскі паход, аб яго навучаннях ваяроў у іншых княствах. Ён бачыў, як пляменнік рашуча і пераканаўча размаўляе з іншымі, і заўсёды дамагаецца таго, што задумаў. Міндоўг разумеў, што дзядзька Выкінт лепш, чым іншыя можа павысіць баяздольность жамойтаў і быць апорай ў далейшых задумках. Ведаючы, што сваіх ганчароў у жамойтаў няма, Міндоўг перадаў некалькі срэбрянных манет Выкінту, для таго каб ён закупіў у Наваградке шмат ганчарных вырабаў.
    Рыцары, як і раней, высякалі дрэвы і раскарчоўвалі іх, каля стайні. Збраяносцаў брата Доўспрунка, князь прымацаваў да цесляроў, каб яны дапамагалі ім і вучыліся ў іх. Неўзабаве ім трэба будзе пераселіцца ў паселішча Жыжмы і займацца будаўніцтвам. Калі прыбыў ганец ад нальшанскага князя Ердзівіла з весткай пра тое, што іх будаўнікі накіраваліся ў Жыжмы, Міндоўг з рыцарамі Альгердам і Скірмунтам, а таксама са збраяносцамі брата адправіліся ў Жыжмы. Рыцара Стрыгівіла ён пакінуў у Воруце, каб той займаўся навучаннем валодання мечом вучняў збраяносцаў. У шляху ганец распавёў, што ў паселіўшчы Жыжмы каля пяцідзесяці дамоў, ёсць каваль. Па прыбыцці ў паселішчы, князь Міндоўг сабраў усіх мужчын і паведаміў ім аб сумесным рашэнні яго і князя Ізяслава, ўтварыць тут княства.
    — Князем будзе мой старэйшы брат Доўспрунк. Цяпер ён у Наваградке, яго жонка неўзабаве народзіць. У гэтае княства ўваходзіць суседняе паселішча Зыгмунты. Зараз тут знаходзяцца будаўнікі нальшанскага княства, яны разам з вамі і з будаўнікамі паселішча Зыгмунты будуць будаваць дамы і церам для князя і яго збраяносцаў. Іх тут сямёра, старэйшы з іх Готшалк. Яго трэба слухацца ва ўсім.
    Затым князь з рыцарамі і ганцом прыбылі ў паселішча Зыгмунты. Яго валосціцель запэўніў князя Міндоўга, што цяпер пашле ў Жыжмы ўсіх прыдатных для будаўніцтва. Ужо змяркалася, калі князь прыбыў у Нальшаны. Лазня была прыгатавана, Міндоўг і рыцары з задавальненнем папарыл ісь. Міндоўг разумеў, што чым мацней будуць ваяры суседняга саюзнага княства, тым лягчэй будзе адбіваць наступ рыцароў хрысціянскіх ордэнаў. Але нальшанскія ваяры былі менш здольныя да навучання навыкам бітваў на мечах, чым ваяры іншых княстваў. У большасці ваяроў не было жадання да гэтага навучання. Сам князь нальшан не прысутнічаў пры навучанні, ён займаўся гаспадарчымі справамі. Міндоўг падслухаў, пра што казалі між сабой ваяры, калі трэба было ўважліва глядзець за паказальнай бітвай на мечах паміж рыцарам і нальшанскім ваяром. У іншых княствах казалі аб удалых дзеяннях змагаючыхся, а тут казалі аб гаспадарчых справах.
    На вячэры Міндоўг параіў князю Ердзівілу самому растлумачыць ваярам важнасць гэтых навыкаў, але князь ухіліўся ад гэтага, спаслаўшыся на тэрміновасць падрыхтоўкі да зімы. Міндоўг зразумеў, што без актыўнага ўдзелу Ердзівіла, ён не зможа дасканала навучыць ваяроў. У яго была дамоўленасць з Ердзівілом, што пасля навучання, Міндоўг на зваротным шляху прыбудзе ў Жыжмы, і ў той жа дзень нальшанскіе будаўнікі вяртаюцца да сябе.
    Міндоўг з рыцарамі дваннаццаць дзён займаўся навучаннем ваяроў, і калі ў канцы дня стаў падаць першы снег, ён раніцай пакінуў Нальшаны. Прыбыўшы ў Жыжмы, ён убачыў чатыры пабудаваных дома і напалову пабудаваны церам. Там Міндоўг даведаўся, што жонка Доўспрунка нарадзіла хлопчыка. Князь указаў Готшалку працягнуць будаўніцтва, і не затрымліваючыся, адправіўся ў Наваградак, а рыцары ў Воруту.
    Ён прыбыў у Наваградак, калі змяркалася. Міндоўг паспяшаўся павіншаваць брата з нараджэннем сына. На вячэры Доўспрунк распавёў, што сын нарадзіўся восем дзён таму і назвалі яго Ердзівіл, як гасціннага гаспадара дома, ў якім яны жывуць. Міндоўг распавёў аб будаўніцтве ў Жыжмах, і параіў у бліжэйшыя дні пабываць там і ў паселішчы Зыгмунты. Трэба яму пазнаёміцца з мясцовымі.
    У Воруту прыбыў поўначу. Вольга вельмі ўзрадавалася з’яўленню Міндоўга. Яна казала, што ўжо пяць дзён, як доўга не можа заснуць у чаканні яго вяртання. Князь таксама сумаваў па Вользе, можа таму ён быў незадаволены мінулымі навучаннямі ў Нальшанах. Доўгачаканая сустрэча паспрыяла бурнай бяссоннай ночы.
    Заснуўшы пад раніцу, Міндоўг прачнуўся не ад шуму будаўнікоў, а ад незвычайнага пачуцця задавальнення сабой і правільнасці таго, то ім зроблена. Ён прывык да таго, што яго думкі заўсёды былі занятыя вайсковымі справамі, радзей будаўнічымі, яшчэ радзей асабістымі. Ён бы доўга яшчэ здзіўляўся гэтаму пачуццю задавальнення, калі б у ціха прыотваронные дзверы не зазірнуў зацікаўлены твар Вольгі.
    Паснедаўшы, Міндоўг стаў аглядаць пабудовы. У цераме дораблялі дах, на першым паверсе былі лагі, але не ўсюды была падлога.
    Будаўнік Моўдзенко растлумачыў, што стараліся да першага снегу дарабіць дах, а падлогу і дошкі для сцен, можна зрабіць зімой.
    — Князь, ваш наказ пра доўгія дамы і адзін шырокі дом выкананы.Свіран для збожжа, хлеў для жывёл і стайня, таксама гатовыя. Ляснік Кодрун нарыхтоўвае бярвёны для свайго дома, так ён і без мяне ведае што рабіць. Князь, дазволь пасля таго, як даробім дах, вярнуцца да вясны ў Наваградак.