• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Міхайла, ты ўчора казаў, што твае хрысціянскія веды дапамагаюць табе гандляваць з хрысціянамі. Раскажы, як гэта атрымліваецца.
    — Паўднёвыя русінскія князі ўсё канстанцінопальскія хрысціяне. А звычныя працаўнікі ў большасці шматбожцы. Для распаўсюджвання хрысціянства, іх князі ўказалі, што ўсе меры вагі і даўжыні трымаць у царкве, і толькі з гэтымі мерамі дазваляецца гандляваць. Перад тым як гандляваць, я іду ў царкву, купляю свечку, малюся, а потым сплачваю за арэнду іх мер. Царкоўнікі мяне добра ведаюць. Я з імі шмат разоў гутарыў, яны ведаюць адкуль я, а таксама тое, што мая жонка Таісія хрысціянка. Мне, як хрысьціяніну яны выдаюць хрысціянскія меры для пакупкі і для продажу тавару. Калі я прадаю тавар, то я выкарыстоўваю адны меры, а калі купляю, то іншыя меры. Мне гэта выгадна, гэтаму мяне навучыў мой дзед. Мяне добра ведаюць іх князі, часам запрашаюць мяне да сябе на гутаркі. Мяне добра ведаюць іх дазорные і ніколі не робяць мне шкоды.
    — А ў зямлях, дзе лацінскае хрысціянства?
    — У Мазовіі, у ляхаў, уграў, валахаў і іншых, таксама мяне прымаюць за хрысціяніна, але лацінскага.
    — Зразумело. Мяне цяпер больш цікавяць паўднёвыя русіны. Магчыма з імі заключыць мірны дагавор на доўгі час, і так, каб ён імі выконваўся? 3 нашага боку будуць усе саюзныя нам князі, і яшчэ возьмем з сабой прусаў якія сталі жамойцкімі князямі.
    — Пасля гібелі князя Рамана Галіцкага, вось ужо трынаццаць лет у іх ідзе ўсобная вайна паміж яго спадчыннікамі і мясцовымі баярамі. Старэйшы сын Рамана Галіцкага, Данііл такога ж узросту, як і ты князь. Падобна на тое, што ён больш надзейны для перамоваў. Я суджу пра гэта са словаў яго маці пра яго. 3 ім у мяне не было размовы. Пры зручным выпадку, я паспрабую з імі пагаварыць аб дамове.
    — Як загінуў Раман Галіцкі?
    — Яго ляхі забілі?
    — Добра. Ляхі лацінскія хрысціяне. Трэба пастарацца пагаварыць з паўднёвымі русінамі, растлумачыць ім, што рыцары лацінскіх хрысціянскіх ордэнаў вялікая пагроза, як для канстанцінопальскіх хрысціян, так і для шматбожцаў. Цяпер гэтыя рыцары вельмі актывізаваліся. Мы засяроджымся на адпоры ім, і калі заключым мірны дагавор з паўднёвымі русінамі, то спынім усе паходы на іх, а будзем ваяваць толькі з лацінскімі хрыс-
    ціянамі. Калі ім патрэбна наша вайсковая дапамога супраць лацінскіх хрысціян, мы гатовыя яе аказаць.
    — Добра, князь Міндоўг. Я паспрабую з імі пагаварыць. А тое, што ты возьмеш з сабой так званых жамойцкіх князёў, гэта добрая задумка. Галічане і волынцы не ведаюць дзе такіе зямлі, але гэта іх уразіць.
    Убачыўшы, што Міндоўг збіраецца сыходзіць, Міхайла паведаміў, што яго тата просіць князя зайсці да яго. Гандляр Чорнавіл узрадаваўся з’яўленню Міндоўга. Ён адвёў князя ў свой спакой і паказаў яму залаты пярсцёнак з выявай галавы яшчуру.
    — Князь Міндоўг, памятаеш гэты пярсцёнак?
    — Памятаю, гандляр Чорнавіл.
    — Гэта мой асабісты пярсцёнак. Я не разумею, чаму тады зняў яго і выклаў для продажу. Я бачыў, што ён табе спадабаўся. Гэта не звычайны пярсцёнак. Калі націснуць на гэтае вока яшчура, то адсоўваецца заслонка ў роце яшчура і пацячэ вадкасць, якая зменіць колер прапанаванага напою, калі ў ім ёсць атрута. Я гэты пярсцёнак цябе дару. Думаю, ён табе спатрэбіцца.
    — Дзякую, гандляр Чарнавіл. А гэта надзейна?
    — Князь Міндоўг, адкрыю таямніцу. У мяне ёсць лабараторыя, ў ёй займаюцца атрутай і проціатрутай. Пра гэта ведаюць князь Ізяслаў і мае тры сыны. А цяпер ведаеш і ты князь.
    — Зразумело. Дзякую.
    Выйшаўшы ад Чорнавіла, князь наведаў старэйшага брата, а таксама сястру ў Вялікім замку. Князь Ізяслаў запрасіў князя Міндоўга на вячэру, дзе Міндоўг распавёў, што сустракаўся з гандлярам Міхайла, і распавёў яму аб жаданне заключыць мірны дагавор з паўднёвымі русінамі. Князю Ізяславу спадабалася гэтае жаданне, і ён яго падтрымаў. Накіроўваючыся ў Воруту, Міндоўг разважаў пра нечаканую шчодрасць гандляра Чорнавіла. Нядаўна ён купляў у Чорнавіла чатыры меча, якія той прывёз з Растока. Пры гэтым гандляр не быў шчодрым. Што ж адбылося з тых часоў, што ён так расшчодрыўся? Адбылася толькі адна важная для Чорнавіла зьява, сватаўство яго дачкі Янькі. Але як гэта звязана з ім? Міндоўг быў упэўнены ў тым, што ён старанна скрываў ад усіх сваё стаўленне да Янькі. А можа гандляр заўважыў узмацненне Міндоўга не толькі ў гэ-
    тым княстве? Атрымліваецца што гэты падарунак быў купляй ў Міндоўга добрых да сябе адносін ў будучыні. Увайшоўшы ў свой дом і распранаючыся, князь з задавальненнем назіраў, як Вольга старалася хутка падагрэць напой з травы. Міндоўг сеў за стол і наўмысна паклаў адну руку з новым пярсцёнкам на стол. Ён чакаў ад яе пытанне пра гэты пярсцёнак. Але яна на пярсцёнак не паглядзела, ці толькі мімаходам, а спытала пра іншае.
    — Міндоўг, усе рыхтуюцца да Каляд. Гэта сямейнае свята. Што з маладзенькімі вучнямі збраяносцаў ты вырашыў, адпусціш іх на свята дадому, ці не?
    Князь яшчэ ўчора вырашыў іх адпусціць дадому на свята і цяпер па тым, як Вольга загаварыла пра гэта, ён зразумеў, што яна хоча таго ж. Каб зрабіць ёй прыемнае, ён спытаў у яе:
    — А як ты параіш?
    — Міндоўг, яны маладзенькія і засумавалі па родных, прашу адпусціць іх на свята.
    — Добра. Заўтра скажу ім, каб на свята адпраўляліся дадому.
    — Дзякуй. Дзіўна, яна ўзрадавалася гэтаму больш, чым іншым падарункам. Раніцай ён паведаміў вучням збраяносцаў і ваяру Яргайла, што на свята яны могуць адправіцца да сваіх родных. Але не ўсе гэтаму ўзрадаваліся. Аказалася, што сярод вучняў у траіх няма жывых родзічаў, і яны прасілі пакінуць іх у Воруце. 3 распытаў Яргайла і рыцараў, якія займаліся навучаннем вучняў, Міндоўг распазнаў, што гэтыя трое самыя ўпартыя і даследчаныя ў навучанні. Князь пагаварыў з гэтымі трыма вучнямі і застаўся задаволены імі.
    На наступную раніцу, напярэдадні зімовага сонцавароту, ўсе мужчыны Воруты разам з валхвом Вітаўтам апранулі воўчыя шкуры, што сімвалізавала іх переварочванне ў ваўкоў, і сабраліся вакол ахвярніка побач з ідалам Перуна. Гэта воінскае братэрства прынесла ў ахвяру казла. Волхв Вітаўт прасіў Перуна быць апекуном князя і яго ваяроў у ваенных справах. Потым князь і ваяры паднялі абедзве рукі далонямі ўверх, так яны кантактавалі са сваімі звярынымі продкамі, ў якіх яны прасілі сілы і мудрасці.
    Кроў ахвярнага казла яны распырсквалі вакол, каб адагнаць злых духаў. У доўгім доме мужчыны балявалі медавухай і мясам ахвярнага казла. Частцы казла, не прыдатныя для ежы спальвалі
    ў ахвярніку. Пілі медавуху з вялікай чары, якую перадавалі па крузе. Вучні збраяносцаў выканалі песні пад яцвяжскую дуду. На наступны дзень прыбіралі ў доме і каля яго. Жанчыны гатавалі посную куццю, а мужчыны мыліся і парыліся ў лазне. Потым жанчыны мыліся ў лазне, а мужчыны тры разы абыходзілі свае дамы з куццей ў гаршку. У вечары перад тым, як есць куццю, гаспадар і гаспадыня выходзілі на ганак дома і клікалі Мароз на вячэру, каб ён не вымарозіў азімыя.
    На наступны Калядны дзень пяклі бліны і печево, якое стваралі вобраз жывел. А таксама елі ежу са свініны, якая сімвалізовала будучую ўраджайнасць. У дом да князя і Вольгі захадзілі калядоўшчыкі з песнямі і пажаданнямі добрага ўраджаю. Калядоўшчыкамі былі мужчыны з суседніх паселішчаў. Яны былі апранутыя ў розныя жывелы, на іх былі кажухі з мехам вывернутым наверх, а на галаве былі маскі гэтых жывел. Песні былі вясёлыя пад звонкую дуду. За віншавані калядоўшчыкі атрымлівалі пачастункі ад князя і Вольгі. Пачастункамі былі печево з выявай фігурак жывел, калачы, арэхі, яблыкі. У наступныя дні адзначалі багатую куццю і вадзяную. На вадзяную куццю імкнуліся карміць хатнюю жывёлу значна лепш, чым звычайна.
    Да зімы гарбар паспеў пашыць зімовыя боты для князя і для рыцараў Альгерда і Стрыгівіла. Зіму завяршала свята Масленіца. У гэты дзень палілі вогнішча, на іх спальвалі старые, непрыдатные рэчы. Потым скакалі праз гэтыя вогнішчы і спявалі песні. У першы дзень Масленіцы выраблялі пудзіла дзеда ў чалавечы рост з выяўлена мужчынскімі рэчамі і на драўляных санках вазілі яго па Воруце. Пры гэтым збіралі на пачастунок, а затым у доўгім доме пудзіла клалі ў кут на лаву. Прыходзілі жанчыны, аплаквалі дзеда і спявалі песні пра тое, што ён жыў сто лет і ўсім быў дзед. Потым пудзіла зноў клалі на санкі і ішлі за ім, плакалі з галашэннем. Гэты абрад азначаў магічныя пробы выклікаць да жыцця сілы ажыўлення прыроды. У гэты дзень падалі на стол верашчаку — кавалачкі смажанай свініны і рабрынкі з мясам, запраўлялася яна мукой у тлушчы. На наступны дзень елі толькі малочнае: сыр, масла, тварог з малаком. Цесляры зрабілі арэлі, дзяўчыны пампаваліся і спявалі песні. У гэты дзень Міндоўг даведаўся, што вярнуўся з паўднёвых зямель гандляр Міхайла.
    ГЛАВА 9
    ДАГАВОР 3 ПАЎДНЁВЫМІ РУСІНАМІ
    Раніцай ў першы дзень вясны наступіла 6727 лета (1219 па хрысціянскім календары), было яркае сонца і Міндоўг адправіўся ў госці да Міхайла. Гандляр сустрэў князя ветліва, напаіў настоем траў і пачаў распавядаць:
    — Бліжэйшыя да нас паўднёвыя русінскія зямлі гэта галіцкія і валынскія. Раней абодвума гэтымі зямлямі валодаў моцны князь Раман Мсціслававіч. У гэтых зямлях спадчыннае права валодання. Пасля гібелі князя Рамана, засталіся два яго сына, старэйшы на два лета Данііл і малодшы Васілька. Зараз Данііл Рамановіч валодае валынскай зямлёй, а таксама прэтэндуе на галіцкую зямлю. У стольным градзе Галічы цяпер князь Мсціслаў Мсціслававіч, цесць Даніілы. Чатыры лета таму ён адваяваў Галіч у ўграў і аддаў сваю дачку Ганну за Данііла. Галіцкую зямлю вызначаюцца сваёй: вугры, на чале з каролём Андрэем; і ляхі, на чале са сваім князем Ляшко. У самым Галічы вельмі моцныя мясцовыя баяры. А большасць насельніцтва за Данііла Рамановіча. Мне ўдалася з ім пагаварыць. Ён на два лета старэйшы за цябе, князь. Ён ужо паспеў, як і ты, князь, паспяхова пакамандовать войскам. Ён праявіў жаданне заключыць мірны дагавор з нашымі князямі, а таксама дагавор аб узаемадапамогі супраць лацінскіх хрысціянскіх ордэнаў. Па яго роспыту, я трохі распавёў пра цябе, князь. Добра распавёў, ён цяпер ведае, што ты, князь шматбожец, але цікавішся канстанцінопальскім хрысціянствам і ты, князь, супраць хрысціянства лацінскага. Данііл Рамановіч застаўся задаволены нашай гутаркай і чакае нашых князёў для дамовы. Калі мы збіраемся да яго, трэба выслаць да яго ганца.