• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Стрыгівіла спрабуюць спыніць кроў. Толькі, калі да яго глыбокай раны прыклалі цвілы хлеб, кроў перастала цячы. У сотні лёгкай конніцы не было забітых і параненых, а ў ваўкавыскай і сотні цяжкай конніцы Міндоўга былі і забітыя, і параненыя.
    Да князя наблізіўся галіцкі ваяр.
    — Князь Міндоўг, дзякуй за разгром мазураў. У шасці верстах на поўдзень ёсць багатае паселішча мазураў. Я магу правесці туды атрад.
    — Добра, вядзі.
    Міндоўг пакінуў на полі бою сваю сотню цяжкай конніцы, збіраць зброю і даспехі, а таксама даглядаць за параненымі і палонам, а з астатнімі накіраваўся на поўдзень. Князь узяў у аблогу вялікае паселішча, без супраціву абрабаваў яго. У палон бралі толькі добрых рамеснікаў і маладых дзяўчат. Рыцар Доўбуд вывез на трох конях прылады для кузні. Вярнуўшыся на поле бою, і падзяліўшы здабычу, атрад накіраваўся на ўсход.
    У Ваўкавыску знахарка доўга займалася параненай рукой Стрыгівіла, таму Міндоўг, пакінуўшы тут чатырох ваяроў, a са сваімі трыма сотнямі і палонам накіраваўся дахаты. У сотні Жыгімонта не было забітых, было толькі чацвёра параненых, таму ён быў задаволены паходам і багатай здабычай. Міндоўгу было важна, што ў Наваградскай сотні не было забітых. Гэта ўмацоўвала наваградчан ў думцы, што Міндоўг вельмі ўдачлівы ў вайсковых справах. Яны былі ўпэйнены, што гэтаму спрыяе бог Пярун і волхв Вітаўт, які праводзіць чарадзейства перад кожным паходам Міндоўга. Князь асабіста заахвоціў яцвяга Алвада з адасобленых яцвяжскіх княстваў, даўшы яму самому першаму выбраць сабе здабычу з багатага скарба. Міндоўг спадзяваўся, што праз яго ён даб’ецца прыхільнасці да сябе з боку гэтых князёў. Доўбуд узяў у свой замак каваля і чатырох палонных ваяроў. Спачатку Міндоўг падумаў, што пяць мазураў могуць згаварыцца і ўцячы, але потым памеркаваўшы, што доўгі час яны будуць пад наглядам будаўнікоў яцвягаў і суседніх люцічаў, ды і адлегласць да Мазовіі вельмі вялікая, і пагадзіўся з Доўбудам. Да сябе ў Воруту ён узяў шэсць дзяўчат і аднаго косторезного рамесніка. Тры былых растокскіх збраяносца жадалі ажаніцца і маладыя рыцары таксама сталелі. Па прыбыцці ў Bo-
    руту, князь разам з валхвом Вітаўтам ўрачыста прысвяцілі трох збраяносцаў ў рыцары, і для іх пачалі будаваць асобныя дамы.
    У Стрыгівіла была параненая правая рука ледзь вышэй локця, там дзе заканчвалася кальчуга, таму Міндоўг указаў ўсім кавалям падоўжыць кальчугі. Разважаючы пра гэта параненне, князь прыйшоў да думкі, што Стрыгівіл стаў меньш часу надаваць штодзённым рыцарскім трэніроўкам, а больш будаўніцтву. Міндоўг папярэдзіў Доўбуда аб тым, што нельга зменьшать рыцарскія трэніроўкі на карысць кузнецкіхі і будаўнічых спраў. Князь задумаўся, дзе будаваць замак рыцару Скірмунту. Міндоўг вырашыў паставіць замак яшчэ бліжэй да Доўспрунку, каб ён не крыўдзіўся на яго.
    У размове пра гэта, князь Ізяслаў успомніў, што на паўднёвым усходзе ад Жыжмы ёсць маленькае паселішча люцічаў Даўмонты (сучасная назва Дзямонты), і ён гатовы перадаць яго Скірмунту, каб яны дапамагалі яму ў будаўніцтве замка. У пачатку восені скончылі будаваць замак Доўбуду, і ён назваў замак Даўбуды (сучасная назва Даўгердзішкі) і перавёз туды жонку і сына. А ўсіх будаўнікоў перавялі на новае месца, побач з князем Доўспрункам. Гэтае месца знаходзілася пасярэдзіне паміж замкам Доўбуды і паселішчам Ліда, і ўсяго ў дзевяці верстах ад Жыжмы.
    Князь Міндоўг наведаў старэйшага брата і паведаміў яму аб гэтым будаўніцтве. Доўспрунка гэтая навіна супакоіла, ад добра наладжанай гаспадаркі брат распаўнеў, а падраслеўшые яго сыны глядзелі на дзядзьку асцярожно.
    Ад Стрыгівілала прыйшла добрая навіна. Яго жонка нарадзіла другога сына, а вось яго рука не папраўлялася. 3 поўдня прыбыў гандляр Міхайла, ён распавёў Міндоўгу навошта князь Данііл Рамановіч жадаў нападу на зямлі князя Конрада Мазавецкага. У полянскіх зямлях супернічалі за вяршэнства два саюза князёў. Пасля бою саюза князёў Одоніча і Святаполка Паморскага супраць саюза князёў Ляшко Белага, Конрада Мазавецкага і Хенрыха Барадатага, быў забіты Ляшко Белы. На самага моцнага князя прэтэндавалі Конрад Мазавецкі і Хенрых Барадаты. Русінскі князь Данііл Рамановіч вырашыў аслабіць Конрада Мазавецкага.
    — I калі ты, князь Міндоўг, разбіў рыцароў Конрада Мазавецкага, то самым моцным з полянскіх князёў стаў Хенрых Барадаты, што выгадна Даніілу Рамановічу.
    Князь Данііл Рамановіч са сваім войскам пайшоў паходам на Берасце, і разбіў войска яцвягаў пад горадам, але горада не ўзяў. Міндоўга гэтая весткі ўзрадавалі. Ён паслаў ганца да Ваўкавыскага князя Даў’ята з прапановай, каб яго ваяр з паселішча Мантоўты сустрэўся са сваім сябрам яцвягам Алвадам, і каб той пераканаў свайго князя яцвягаў заключыць дамову з нашым саюзам яцвяжскіх князёў. Міндоўг спадзяваўся, што яцвягі пацярпеўшы паразу пад Берасцем, будуць больш дагаворныя з саюзам нашых князёў. Князь чакаў добрых вестак ад Ваўкавыскага князя, але раней добрымі весткамі падзяліўся гандляр Чорнавіл, які вярнуўся з поўначы. У вусце ракі Нёман калі яны спыніліся на начлег, да іх падышоў ваяр прусаў і прасіў перадаць князю Міндоўгу, што яны дзякуюць яму за тое, што ён разбіў мазурскіх рыцараў. Ён таксама распавёў, што прусы разбілі ў баі мазурскіх ваяроў, і малыя іх рэшткі ўцяклі ў замак Добжынь. Ганец, які прыбыў з Ваўкавыска, паведаміў, што яцвягу Алваду не ўдалося ўгаварыць свайго князя да дамовы з саюзам яцвяжскіх княстваў.
    Трое новых воруцкіх рыцара ажанілісь у пачатку зімы. У гэтае лета князь Міндоўг атрымаў даніну самую вялікую за ўвесь час яго княства, і добра што ён гэта прадбачыў, пабудаваўшы ў замку яшчэ некалькі гаспадарчых пабудоў для захоўвання збожжа і гародніны. Узімку да Міндоўга прыбывалі многія сотнікі з розных паселішчаў і Наваградка з прапановай новых рабаўніцкіх паходаў. Ён усім казаў, што паходы будуць толькі неабходные па з’яўленні новых важных вестак. А зараз трэба ўмацоўваць абараназдольнасць гарадоў і вялікіх паселішчаў. Рабіць загараджальныя валы і равы перад крайнімі дамамі. У гарадах і вялікіх паселішчах у рамеснікаў і майстраў была штодзённая праца. Гандляры менш моцныя, чым Чорнавіл і яго сярэдні сын, гандлявалі толькі з бліжэйшымі зямлямі і таму вялікага здабытка ў іх не было. А даніну князю трэба даваць. Таму сотнікі ваяроў разумелі, што здабыток будзе, калі князь Міндоўг возьме з сабой ў паход. Улічываючы жаданні ваяроў, Міндоўг так-
    сама разумеў важнасць выбару паходу. Неразумны рабаўніцкі паход можа прывесці да зваротнага азлобленага пахода моцнага вялікага войска, а ўлічываючы высокі ўзровень жыцця наваградскага княства, то жадаючых аб’яднацца ў моцнае войска і парабаваць наша княства будзе шмат. Напад русінаў на Крэва, таму падцверджанне.
    Знішчэнне рыцароў лацінскіх хрысціян апраўдана любымі стратамі. А з русінамі, якія не жадаюць тваіх зямель і скарба, не трэба ваяваць, а трэба дамаўляцца аб міре. У чацвёрты дзень вясны і новага 6736 лета (1228 па хрысціянскім календары) прыбыў у Воруту полацкі ваяр Копысь. Ён распавёў, што рыцары новага хрысціянскага ордэна тэўтоны разбілі шматбожцаў эзельцаў у Эстляндыі. 3 гэтай весткі, Міндоўг зрабіў высновы, што Рымская Царква вырашыла рыцароў новага хрысціянскага ордэна накіраваць на заваёву зямель балтыйскіх шматбожцаў. Спачатку тэўтоны разграмілі люцічаў, а цяпер эзельцаў. А нашы зямлі, як самыя развітыя і багатыя, для іх захопу найболып прагныя. Пра ўсё гэта ён распавёў князю Ізяславу, і той пагадзіўся, каб ваяры і іншыя працаўнікі рабілі загараджальныя валы і равы ў ўлік княжацкай даніны. На будаўніцтва замка для Скірмунта, князь Ізяслаў накіраваў шэсць цесляроў і двух печнікаў, а Міндоўг дазволіў з канца вясны і да пачатку восені Марфе і Войшалку быць у Наваградку, пры гэтым наваградскі ваяр будзе навучаць Войшалка практыкаванням з драўляным мечом і яздзе ў сядле на кані. Князь Міндоўг вырашыў перад пасадам у Воруты таксама зрабіць загараджальны вал, таму ён толькі дваіх цесляроў накіраваў на будаўніцтва замка Скірмунта. У пачатку лета вярнуўся з поўдня гандляр Міхайла. Ён паведаміў, што князь Данііл Рамановіч аб'яднаў усю Валынскую зямлю, а цяпер разам з цесцем князем Мсціславам Удалым ваююць з вугорскім каролём. Усё лета і пачатак восені Міндоўг займаўся ўмацаваннем абараназдольнасці наваградскага і воруцкага княстваў.
    Праз ваўкавыскага князя Даў’ята, ён спрабаваў дамовіцца з адасобнымі яцвяжскімі князямі. У пачатку восені, у Воруту прыбыў ганец ад Даў’ята з весткай, што чым больш мы ўгаворваем князёў яцвягоў на дамову з намі, тым болып яны супраціўляюцца гэтаму. Затым прыбыў да Міндоўга полацкі ваяр Ko-
    пысь і паведаміў, што ў русінаў у наўгародскай зямлі неўраджай. Купцы Ноўгарада спрабуюць купіць збожжавыя ў Полацку, Віцебску і Смаленску, але зямляробы гэтых горадоў паднялі кошт збожжа, і русіны пагражаюць прыйсці да іх з вялікім войскам. Міндоўг праз Копыся перадаў князям гэтых гарадоў:
    — Лепш дамовіцца па кошту збожжа, а не ваяваць. Настае ліхі час, калі рыцары лацінскіх хрысціян усё больш урываюцца ў гэтыя зямлі з поўначы. А з поўдня трэба чакаць ардынскіх ваяроў, яны па сваёй прыродзе стэпавых ваяроў хутка нападуць. Таму трэба зберагчы ваяроў для адпору ім. Але калі ў наўгародскага князя не хопіць розуму гэта зразумець, і ён пойдзе паходам на Полацк і Віцебск, то мы з вамі ў дамове, дайце мне вестку, і я з войскам прыйду да вас на дапамогу.
    Разважаючы над магчымым русінскім паходам, Міндоўг вырашыў сабраць вялікае войска, ўлічываючы што палявыя працы скончылісь, магчыма было сабраць дваццаць сотняў з наваградскага і воруцкага княстваў. Сумесна з ваярамі полацкімі і віцебскімі гэта было б вялікім добра ўзброеным войскам здольным разбіць аб’яднанае русінскае войска. Гледзячы на такое вялікае і паспяховае ліцьвінскае войска, ды яшчэ з саюзным ім полацкімі і віцебскімі ваярамі, русіны засумняваліся б у сваёй перамозе. Гэта быў бы найлепшы вынік. Яны яшчэ магчыма не забыліся іх разгрому ў адкрытым баі ў Крэва. To што потым атрад нальшанского князя быў разбіты пры Усвяче, разумным русінам трэба было тлумачыць слабасцю недасведчанага князя. Ім трэба разумець розніцу між адкрытым боем і пагоняй за ўцякаючым з палонам праціўнікам. Князь чакаў весткі з усходу восенню і зімой, але іх не было. Міндоўг зразумеў, што розум русінаў перамог, гэта было ў радасць князю. У канцы зімы прыбыў ганец ад гародзенскага княжыча Жыгімонта з прапановай пайсці рабаўніцкім паходам у зямлі Мазовіі, ў яго ёсць правадыр з мясцовых яцвягаў. Такі паход для Міндоўга быў апраўданым, трэба знішчаць лацінскіх хрысціянскіх ваяроў, сотнікі жадаюць рабаўніцкіх паходаў, а для замка Скірмунта трэба палонныя рамеснікі і служанкі.