— Князь, я таксама гэтаму здзіўляюсь. У Ардзе два лета таму памер іх Чынгісхан, і русіны ўпыйнены, што ў іх ідзе барацьба за наследны трон. У гэтай барацьбе яны вельмі аслабнуць і не пойдуць на русінаў. — Звычайна ў гэтай барацьбе перамагае наймацнейшы, і каб даказаць сваю сілу, ён захоча атрымаць больш перамог, чым яго тата. Асноўная іх сіла ў ваярах з захопленых зямель, а яны не ўдзельнічаюць у спадчыннай барацьбе, таму яны не могуць аслабнуць. Цяпер яны наводзяць свой парадак улады ў заваяваных вялікіх зямлях. Ваяроў з заваяваных зямель яны трэніруюць і арганізоўваюць у свае сотні і тысячы. Для гэтага патрэбен не малы час. Калі яны ўсё гэта арганізуюць, то абовязково нападуць на русінаў. Арда ужо разграміла іх на поле бою. Цяпер яны прыйдуць заваёўваць, каб русіны плацілі даніну і пастаўлялі сваіх ваяроў для далейшых заваёваў Арды. — Князь Міндоўг, у мяне такая ж думка. — Міхайла, вось табе кавалачак тканіны з вышыўкай, гэта знак Даніілу Рамановічу, што вестка ад мяне. Трэба знайсці магчымасць сустрэцца табе з ім і перадаць яму, што я жадаю яму быць самым моцным князем у русін, і не ўмешывацца ў сваркі русінскіх князёў, а захоўваць і ўзмоцняць сваіх ваяроў ад вялікай небяспекі Арды. — Добра, князь Міндоўг, буду старацца яму перадаць твае пажаданні. Калі сышоў гандляр, князь стаў разважаць, што будзе калі русінскія князі не зразумеяць шкоду межусобнай вайны. Яны аслабнуць, а Арда на іх нападзе і ўсіх заваюе. Тады Арда, разам з русінскімі ваярамі, нападзе на нашы зямлі з усходу і поўдня, а рыцары лацінскіх хрысціян нападуць з поўначы і захаду. Трэба ўмацоўвацца з усіх бакоў. Пакуль лацінскія рыцары ў розных ордэнах, і ў іх няма адзінага кіраўніка, трэба шукаць магчымасць разбіць іх па асобку. У другі дзень вясны і новага 6738 лета (1230 па хрысціянскім календары) да князя Міндоўга прыбыў полацкі ваяр Копысь. Ён распавёў, што ўзімку нальшанскі атрад хадзіў паходам у русінскія зямлі. У гэты раз яны пайшлі далей, за торапецкую зямлю, нават за Таржок, яны зрабілі набег на Любна, Мореву і Ceperep, а калі вярталіся, іх атакавалі наўгародскія ваяры і адабралі палон. — Князь, я думаю, што княжыч Яргайло захацеў адпомсціць за свой палон у Торжку, і таму яны пайшлі на тыя зямлі. — Копысь, калі ты накіроўваўся ў Воруту, быў у Налыпанах або у Крэва? — He, князь, я начаваў у сястры ў маленькім паселішчы Люцічы (сучасная назва Лютошь), гэта на поўдзень ад Нальшан. Сястра шматбожка, замужам за люцічам. — Копысь, мне трэба ведаць, што думаюць жыхары і ваяры ў Нальшанах, Крэва і вялікіх паселішчах такіх, як Лужышча пра нальшанского князя. Таксама мне трэба ведаць пра вынікі гэтага паходу, і якія сотні былі ў гэтым атрадзе. Вось табе срэбрянные манеты, калі патрэбен табе ў дапамогу ваяр Мікола, то дазваляю ўзяць яго з сабой. Дзевяць дзён табе будзе достаткова гэта ўсё выведаць? — Достаткова, князь. Я з твайго дазвола возьму з сабой Міколу. — Добра, Копысь. Неабдуманыя паходы князя Ердзівіла, пачалі раздражняць Міндоўга. Зараз у чаканні навалы Арды на русінаў і на нас, трэба дамоўляцца аб міры і ўзаемадапамогі, а ён толькі шкодіць гэтаму. Праз дзевяць дзён да князя прыбыў Мікола. Ён распавёў: — На восьмы дзень да іх сталі падазрона аднасіцца, і яны ўдваіх адправіліся ў напрамку Полацка. Праз некалькі вёрст ён павярнуў у Воруту, а Копысь адправіўся ў Полацк. У атрадзе Ердзівіла было пяць сотен. Па дзве сотні з Нальшан і Крэва, а таксама сотня з Лужышча. Калі атрад вяртаўся з палонам, у Таропца на іх нечакана напалі ззаду русіны. Сталі адбівацца, a яшчэ атрад русінаў нечакана напаў з боку. Тут многія кінулі палон і сталі ўцякаць, а княжыч Яргайла адчайна адбіваўся. Русіны ўбачыўшы, што ў палон яго не ўзяць, забілі княжыча. У гэтым паходзе загінулі каля трыццаці ваяроў, а параненых каля пяцідзесяці. Ваяры Нальшан, Крэва і Лужышча незадаволеныя князем. Яны кажуць, што варажба перад паходам папярэджвала князя, што паход будзе няўдалым, але князь і Яргайло ўсёроўна пайшлі ў паход. Ваяры кажуць, што толькі рабаваць здольны, a змагацца супраць ваяроў не здольны. Князь і яго малодшы сын Сенгайла першымі сталі ўцякаць, цяпер асцярогаюцца, што калі русіны пойдуць на нальшанскую зямлю, а князь Міндоўг не захоча дапамагчы, то русіны спустошаць іх. — Што гавораць простыя жыхары? — Жыхары, незадаволеныя, што новы князь павысіў даніну. Зямляробы і гандляры, якія прадалі леташнее збожжа полацкім гандлярам, задаволеныя. Крэўскі намесьнік задаволены князем Ердівілом. Большасць сотнікаў незадаволеныя, як і болыпасць рамеснікаў. Зараз князь Ердзівіл старацца задобрыць сотнікаў. Князь, я думаю, калі будзе вестка, што русіны пойдуць паходам на нальшанскую зямлю, то выбіруць іншага князя. — Мікола, ёсць у цябе сябра ў Нальшанах або ў Крэва, які мог бы паведаміць мяне пра важныя перамены ў жыцці і настроі сотнікаў, зямляробаў і намеснікаў нальшанскага княства? — Князь, ёсць сябра толькі ў Крэва, але я ведаю, што ў Лужышча ўсе ведаюць князя Міндоўга, як наймоцнейшага ваяра і таксама пераселенца з палаб’я, як і яны. У Лужышча намесьнік і ён жа сотнік Вітмонт вельмі добра адгукаўся пра цябе, князь, пасьля бітвы ў Крэва. He толькі ён, а таксама ўсе ваяры ў Лужышчы за цябе, князь, і за намесніка Вітмонта. — Мікола, не можа быць, штоб ў Лужышча ўсе за намесніка, абовязкова ёсць зайздроснікі і яны даносяць на яго князю Ердзівілу. Адпачні два дні, а на трэці накіроўвайся ў Лужышча, і дамовіўся з тым, каму ты цалкам даверны. Яму патрэбна, пасля атрымання важных вестак ад свайго намесніка або ад твайго сябра з Крэва, з’явіцца ў мяне ў Воруце. Пасля таго, як ты пагаворыш пра гэта з сябром у Крэва, накіроўваўся ў Полацк і Віцебск. Там ад тваіх сяброў мне патрэбны хуткія весткі аб намерах русін. Вось табе сярэбраные манеты. Вярнуўся з поўдня гандляр Міхайла і распавёў Міндоўгу, што не ўдалося сустрэцца з князем Даніілам Рамановічам, але ён пагаварыў з адным набліжаных да князя. Ад яго гандляр выведаў, што адпушчаны князем вугорскі каролевіч разам з татам венгерскім каралём выступілі на Галіч. Галіцкія баяры здалі горад уграм. Потым вугорскі каролевіч пайшоў паходам супраць Данііла Раманавіча, і хоць перамог яго, але так шмат страціў ваяроў, што вярнуўся ў Галіч. Данііл Рамановіч узяў дапамогу ад ляхаў і прагнаў ворагаў з валынскай зямлі. У тым саюзе русінскіх князёў, аддзяліўся кіеўскі князь Уладзімір Рурыкавіч з-за суздальскачарнігаўскай сваркі, і цяпер ён зблізіўся з Даніілам Раманавічам. — Гандляр Міхайла, ты казаў набліжанаму да князя пра маю думку пра небяспеку ад Арды, і пра пажаданне дамоўленасці з русінскімі князямі. — Так, князь, казаў. Гэты набліжаны сказаў, што перадасць гэтую думку князю Данілу Раманавічу. — Добра, Міхайла. Дзякую. Вярнуўся з усходу Мікола. Ён дамовіўся са сваімі сябрамі і патрэбнымі ваярамі. Размоўляўшы з намеснікам Лужышча, Мікола даведаўся, што нальшанскі князь змяніў умовы падзелу здабычы на карысць сотнікаў, цяпер палову здабычы дастаецца сотнікам, а астатняя палова дзеліцца пораўну паміж князем і ваярамі. Вітмонт сказаў, што князю зараз карысліва ісці ў паход вялікім атрадам у дзесяць і больш сотняў ваяроў. Некаторыя сотнікі пасля гэтага перасталі наракаць, але князь хітрун. Калі ў атрадзе будзе дзесяць сотняў ваяроў, то князю дастаецца здабыча столькі колькі пяці сотнікам. Князь Ердзівіл вылучыў зямляробам новыя зямлі пад раллю. Больш трывожные весткі былі ад гандляра Чорнавіла, які вярнуўся з поўначы. У Ростаке ён чуў, як саксонцы казалі, што князь Конрад Мазавецкі для абароны ад набегаў шматбожцаў прусаў і яцвягаў аддаў рыцарам Тэўтонскага ордэна Хелмінскую зямлю, а рэшткі рыцараў добжінскіх ўліліся ў Тэўтонскі ордэн. Тэўтоны пачынаюць будаваць сабе замак у гэтай зямлі. — Значыць прыйшлі трывала і надоўга. Колькасць іх вядома? — He, князь, не ведаю. Шэсць люцічаў, якія пайшлі з намі ад вусця Нёмана, засталіся ў паселішча князя Выкінта. Міндоўг задумаўся, як умацаваць заходні напрамак. Гэтых люцічаў з вусця Нёмана трэба сотню пераселяць паўднёвей Гародні. У гэты ж дзень князь паслаў ганца ў Гародзень да Жыгімонту, з прапановай да восеньскага падарожжа гандляра Чорнавіла падрыхтаваць паселішча на поўдзень ад Гародні, для размяшчэння люцічаў, як магчыма больш. Таксама ўказаў ганцу папярэдзіць Жыгімонта аб магчымасці з’яўленні рыцараў тэўтонаў на захад ад яго. Распавядаючы князю Ізяславу аб павялічэнні небяспекі з захаду, Міндоўг прасіў больш задейнічать жыхароў для копання загараджальнага рова ў Наваградке. У Воруце з’явіўся полацкі ваяр Копысь. Міндоўг адразу падумаў, што русіны пачалі паход на нальшанскую зямлю. У яго на гэту навіну быў даўно падрыхтаван план дзеяній, замяніць Ердзівіла на Вітмонта з Лужышча, і толькі пры такой ўмовы ён дапаможа нальшанцам абараніць іх ад русінаў. Але навіна была нечаканая. У смаленскай зямлі быў зямлетрус. А гэта азначае, што ў смаленскай зямлі будзе неўраджай, і полацкія гандляры будуць скупляць зерне ў нальшанскай зямлі. А князю Ердзівілу будзе большый прыбытак. У наўгародскай зямлі недахоп збожжа. Русіны ў гэтае лета не пойдуць паходам на нальшанскую зямлю. Што ж, добра калі становішча на ўсходзе было зразумелым. Воруцкі замак быў непрыступный, а роў перад пасадам трэба паглыбляць, і вал перад ровам трэба было ўзмоцнять. Гэтай працай займаліся ваяры палаву дня, а другая палова дня для трэніровак. Калі Міндоўг зноў з’явіўся ў Наваградку, то вельмі здзівіўся, што роў перад пасадам ніхто не капае, а перад Вялікім і Малым замкамі капаюць глыбокі і шырокі роў. Князь Ізяслаў растлумачыў, што будаўнік Моўдзенко сабраў усіх на гэты роў, а потым будуць рабіць іншы. Роў вырашылі рабіць глыбінёй у чатыры маховых сажань, шырынёй сем маховых сажань, а вал з каменнай абкладкай і з драўлянымі счэпамі. ГЛАВА 12 РАДАСНАЕ ПАПАЎНЕННЕ Калі гандляр Чорнавіл адправіўся ў восеньскае падарожжа на поўнач, Міндоўг паслаў ганца да князя Выкінту, каб ён люцічаў не затрымліваў у сябе, яны для ўмацавання з заходняга боку. Таксама прасіў Выкінта, калі прыбудуць гандляры з люцічамі, паслаць да яго ганца, каб ён накіраваўся сустракаць іх у Гародні. Князь доўга чакаў ганца ад Выкінта, калі ганец прыбыў, то ён хутка з Альгердам і ганцом Песціла, адправіліся ў Гародню. Прыбылі яны да Жыгімонту раней, чым гандляры і люцічы. Князь Жывінбуд вельмі пастарэў, ледзь перасоўваўся, і ўсім кіраваў княжыч Жыгімонт. Абодва былі рады сустрэчы з Міндоўгам і Альгердам. У Жыгімонта падрасталі два сыны, Жывінмонту адзінаццаць лет, а Жыгінбуду дзевяць лет. Абодва