яны не жадаюць з намі аб’ядноўвацца, то яны хаця б аб’ядналіся з астатнімі адасобленымі яцвягамі. Перадай гэтыя мае думкі князю Дав’яту, а таксама яцвягу Алваду, каб ён іх перадаў свайму князю. Калі ганец адправіўся ў зваротны шлях, Міндоўг працягваючы разважаць, прыйшоў да высновы, што яцвяжскія адасобленыя князі будуць вымушаныя аб’ядноўвацца з імі. Тады будзе вялікае аб’яднанае яцвяжскае княства шматбожцаў. Пасля Калядаў прынеслі сумную навіну з Гародні. Памёр князь Жывінбуд. Новым князем абралі Жыгімонта. Узімку князь Міндоўг аб’ехаў заходнія княствы і пераканаў князёў Даў’ята, Эйсманта і Жыгімонта, каб не аказвалі дапамогі адасобленым яцвягам, калі на іх нападуць мазуры з ляхамі. Трэба, каб яны самі прапанавалі аб’ядноўвацца з намі. Апошнія два лета волхв Вітаўт, з-за дрэннага здароўя, не прымаў удзел у абрадавых святах. Воят таксама не праводзіў абрады, пакуль волхв Вітаўт быў жывы. Цяпер на Калядах Воят быў вельмі старанным і актыўным, што спадабалось Міндоўгу. У трыццаты дзень пасля вясновага раўнадзенства новага 6741 лета (1233 па хрысціянскім календары), Воят раніцай сабраў усіх мужчын Воруты на паляну ў лесе на Ярыліну гару. Яны купаліся ў ранішняй pace, накіраваліся да Ярыла з асабістымі просьбамі, і давалі асабістыя зарокі, а потым пракладвалі першую баразну ралі. У гэты дзень дзякавалі пастухам і ахоўнікам ад драпежнікаў хатніх жывел. 3 раніцы збіралі першую расу, яе лічылі моцнай і выкарыставалі пры абрадавых катаннях мужчын па зямлі, для павялічэнне іх здароўя волата. Гэтую расу выкарыставалі для аздараўлення ад хворасці. У гэты дзень пачынаюць расці травы, па дрэвам струменіца сок, ажываюць птушкі і звяры, закладваюць будучы ўраджай. Міндоўг памятаў, што Ваўкавыскі князь Даў’ят казаў, што ў іх у гэтую раніцу мужчыны сыходзілі ў лес карміць ваўкоў. Князь быў здіўлен і задоволен, калі ўбачыў, як волхв Воят увечары ўдзельнічаў у выбарах Яріліхі сярод дзяўчат, апранутых у белую адзежу. Галаву Яріліхі ўпрыгожылі вянком, і прыхілілі да самотна стаяшчаму дрэву, а астатнія дзяўчыны вадзілі вакол яе карагоды і спявалі песні. З’явіўшыўся ў Воруце гандляр Міхайла распавёў, што вугры, якія валодалі Галічам, захацелі завалодаць часткай валынскіх зямель. Рыхтуючы ім адпор, Данііл Рамановіч паехаў у Кіеў да свайго саюзніка князя Уладзіміра, той заклікаў на дапамогу палавецкага хана Коцяна. Гэта аб’яднанае войска сустрэлася з уграмі ў Пшэмысля, і ўгры адступілі. Да канца лета ў Воруце завершылі будаўніцтва абаронных збудаванняў, задуманых Міндоўгам. У замку былі дадаткова пабудаваны два доўгіх дамы з двума печкамі, і пяць для жыхароў воруцкага пасада. Навакол крайніх дамоў пасада выкапаны глыбокі роў, праз які быў збудаваны адзін здымны мост. Гэты мост злучаў Воруту з адзінай бяспечнай дарогай. Налева і направа ад гэтай дарогі былі зробленыя розныя хітрыя і ўтоеныя пасткі. Толькі праз дзясятую частку вярсты ад моста магчыма было бяспечна адхіляцца ад дарогі для збору садавіны, ягад і грыбоў у лесе, а таксама каб пасвіць хатняе быдла. Два каменямёты, ўстаноўленыя ў замку, былі накіраваныя на дарогу перад мостам. Пабудаваныя ў замку ледавікі, свірны і іншыя пакоі для захоўвання прадуктаў, забяспечвалі аблогу замка на працягу двух сотняў дзён. У восень ганец ваўкавыскага князя Даў’ята, які прыбыў у Воруту, паведаміў: — Князь, на адасобных яцвягаў напаў з мазурскім войскам княжыч Земавіт, сын князя Конрада Мазавецкага. Яны з’явіліся ў паселішча, якое паўночней княства, дзе Алвад. Мазуры разрабавалі паселішча і спалілі яго. Пасля гэтага ўсе яцвяжскія княства да Берасця аб’ядналіся і пайшлі ў паход на ляхаў, на поўдзень ад Берасця. — Чаму на ляхаў, нападалі ж мазуры? — Князь, яны вырашылі, што блізкія мазурскія паселішчы разрабаваны, а паселішчы ляхаў не. Калі аб’яднанае яцвяжскае войска разрабавала вялікае паселішча ляхаў і вярталася назад з палонам, на іх напалі войска ляхаў і войска князя Данііла Раманавіча з полаўцамі. Ляхі з русінамі адабралі палон і многіх яцвягаў пабілі, і гналі да іх паселішчаў. Два паселішчы яцвягаў яны абрабавалі. —Яны гэтыя паселішчы спалілі? — Князь, яны іх не спалілі. Толькі абрабавалі з цяжкасцамі, спаліць не далі жыхары. У гэтых яцвягаў нават дзяўчыны трапна страляюць з лука. — А як на гэтыя бітвы глядзіць князь Берасця? — Князь, Берасце самы старажытны горад яцвягаў. У ім шмат гандляроў і рамеснікаў. Замак агароджвае тры сцены, і з усіх трох бакоў рэкі. Яго вельмі цяжко захапіць. Горад лічаць цэнтрам гандлярства. Туды прыбываюць гандляваць з усіх бакоў. Князя абіраюць здольнага адстаяць горад, а таксама дамовіцца з усімі аб міре. Таму ён нікому не саюзнік, і мае намер быць заўсёды самастойным. Калі у полян быў моцны князь Казімір, які валодаў ляхамі і мазурамі, то Берасце плаціла яму даніну. — Добра, перадай князю Даў’яту, я чакаю што ў хуткі час гэтыя адасобныя яцвяжскія князі запытаюць саюза з намі. Праз дванаццаць дзён прыбыў да Міндоўга гандляр Волімунт. Ён мовіў: — Князь, тэўтонскія рыцары разграмілі прусаў пры Сіргуне ў Помезаніі. Тэўтонам дадапамагаў паморскі князь Светаполк. Зараз тэўтонскія рыцары пачалі будаваць у Помезаніі крэпасць Квідзы. — Я памятаю, што паморскі князь Светаполк ваяваў супраць саюза князёў у якім быў Конрад Мазавецкі. Мазурскі князь запрасіў тэўтонскіх рыцараў на сваі зямлі, а цяпер князь Святаполк ваюе ў саюзе з запрошанымі Конрадам Мазавецкім. Мне не зразумелы думкі паморскага князя. Ён хрысціянін або шматбожац? — Князь, у яго жонка русінка, канстанцінопальская хрысціянка. Ён таксама магчыма хрысціянін, але я ведаю, што многія паморы шматбожцы. 3 усяго, што я чуў пра яго, магу сказаць аб ім, як аб вельмі ваяўнічым князе. Ён думае выключно аб асабістой карысці. Дзеля карысці ён будзе ваяваць у саюзе з шматбожцамі супраць хрысціян і наадварот. — Зразумело, дзякуй. Увосень аб’язджаючы паселішчы навагрудского і воруцкага княстваў, а таксама замкі сваіх былых рыцараў, Міндоўг пераканаўся ў тым, што працы па будаўніцтве абаронных збудаванняў вядуцца, а таксама і трэніроўкі ваяроў. Колькасць ваяроў павя- лічвалася і трэба было правесці вучэнні па ўзаемадзеянні ваяроў у ўмовах бою. На гэтае вучэньне ён сабраў ваяроў з усіх паселішчаў Воруцкага княства, а таксама з замкаў сваіх былых рыцараў. Войска Міндоўга атрымалась з двух сотняў цяжкай конніцы і двух сотняў лёгкай, а таксама асабістай дружыны князя з дваццаці рыцараў і збраяносцаў. Вучэнне прайшло, як і раней ў полі каля паселішча Карэлчы. У пачатку зімы прыбыў у Воруту полацкі ваяр Копысь і распавёў, што па ранейшему ў русінаў не хапае збожжавых. Полацкія, віцебскія і мсціслаўскія гандляры прадалі русінам мала збожжавых, самім мала ў гэтае лета. 3 Наўгарода дайшла да Полацка вестка, што саксонскія гандляры прадалі ім шмат збожжа. У князя Міндоўга была з Копысем дамоўленасць, калі не было важных вестак, усёроўна полацкі ваяр да Каляд прыбывае ў Воруту з весткамі. Князю было неабходна ведаць становішча на ўсходзе. Міндоўг быў незадаволены тым, што дзесяцілетні Войшалк без ахвоты змагаўся на мечах з сынам рыцара Альгерда. Князю надакучыло глядзець, як сын Альгерда іншым разам падаваўся Войшалку, і ён прымацаваў двух рыцараў Ленгвіна і Яўнута за навучаннем бітваў на мечах. Яны былі розныя між сабой. Ленгвін быў не высокі, але хуткі ў прыняцці рашэнняў і дакладнасці іх, шмат разважаў. Яўнут быў высокі і моцны, і гэтым карыстаўся перад іншымі. Войшалк больш паважаў Яўнута, але Ленгвін больш дамогся ў абучэні княжыча за кошт хітрасці. Ленгвін переканаў Войшалка, што ведае адзін сакрэтны рух пасля якога магчыма перамагчы нават моцнага рыцара. Гэты сакрэтны рух яны вывучалі ўдваіх, каб ніхто не бачыў дваццаць дзён, робячы ўсё хутчэй і хутчэй. Калі княжыч добра вывучыў гэты рух, то ён прымяніў яго супраць сына Альгерда, і атрымаў сапраўдную перамогу. Міндоўг гэта бачыў і павіншаваў Войшалка з гэтай перамогай, і параіў сыну стаць моцным, і штодзенна ўжываць гэты рух. Натрэці дзень вясны і новага 6742 лета (1234 па хрысціянскім календары) прыбыў да Міндоўга гандляр Міхайла і паведаміў, што галіцкія баяры зімой пачуяўшы, што памірае вугорскі каролевіч Андрэй, перайшлі на бок князя Данііла Рамановіча. Неўзабаве пасля смерці каралевіча Данііл Рамановіч заняў Галіч. Міхайла таксама дадаў, што ляхамі ў Кракаве кіруе князь Казімір. Праз два дні пасля гандляра прыбыў у Воруту ганец ад ваўкавыскага князя Даў’ята і паведаміў, што пяць адасобных ятвяжскіх князёў прапануюць дамовіцца з саюзнымі княствамі. Князь Міндоўг быў вельмі задаволены гэтай навінай, і ўказаў ваўкавыскаму ганцу адправіцца да Жыгімонта і Эйсманта, для збору гэтых князёў на трэці дзень у Ваўкавыску. Князь Міндоўг узяў з сабой Альгерда і свайго ганца Песціла. Калі Міндоўг прыбыў у Ваўкавыск там ужо чакалі пяць адасобных яцвяжскіх князёў, а таксама Жыгімонт са сваім ваяводам, і Эйсмант з Даўмонтам. Першае чаму здзівіўся Міндоўг было тое, што побач з адным з князёў была дзяўчына ваяўніца, напэўна яго адзіная дачка. Ваяўніца была з мячом у похвах, а таксама з лукам і стрэламі. Міндоўг ніколі не бачыў дзяўчыны з такім рашучым выразам твара і ў ваяўнічым адзенні. У яго дзяцінстве маці расказвала аб амазонках, але тое было, як у казцы на ноч, а тут гэта перад ім. Пры сустрэчы Міндоўга, ваўкавыскі князь паведаміў, што ўсяго шэсць адасобных яцвяжскіх князёў, адзін з іх не прыбыў. Напэўна не дамовіліся між сабой. Звяртаючыся да адасобных князёў, Міндоўг сказаў: — Князі, цяпер для шматбожцаў настае ліхі час. Лацінская Царква сваімі рыцарамі ўсё больш захоплівае зямлі шматбожцаў. Наш заходні сусед князь Конрад Мазавецкі для барацьбы з намі яцвягамі і з прусамі запрасіў на сваі зямлі саксонскіх рыцараў Тэўтонскага ордэна хрысціян. Яны пабудавалі два замка на рацэ Вісла, зараз будуюць трэці замак, і ў мінулае лета разбілі адно з войскаў прусаў. На поўначы, паўночней жамойтаў, у ліваў утварылась рыцарства хрысціянскага Ордэна мечаносцаў. Ужо тры дзясяткі лет яго прапаведнікі з дапамогай рыцароў, гвалтоўна дакучаюць сваім адзіным Богам у зямлях ліваў, куронаў, земгалаў, латгалаў. Калі ім было б карысліва яны б і да жамойтам прыйшлі. Але ў жамойтаў, як вы ведаеце, няма чаго ўзяць. Паўднёвыя русіны, адзінаццаць лет таму былі разгромленыя вельмі вялікім аб’яднаным ханствам Ардой. Гэтая Арда захапіла вельмі шмат зямель, абклала іх данінай і абявязала даваць ім ваяроў, якіх яны