Прыбыўшы ў Воруту, гандляр Міхайла распавеў, што северскі князь Ізяслаў Уладзіміравіч заняў кіеўскі стол. Ён яго далучыў да свайго пасля смерці князя Уладзіміра Рурыкавіча. — Князь, у гэтым паходзе мой сын Міхалок своечасово заўважыў разбойнікаў і сумесна з ахоронцамі трапна забілі іх з лука. — Твой сын не толькі шмат чытае, а і трапна страляе з лука. У якой мясціне гэта адбылося? — Князь, гэта было каля Кіева. Ваяры новага кіеўскага князя многіх разрабавалі, вось яны і падаліся ў разбойнікі. — Галоўнае каб да нас яны не накіраваліся. — Князь, тураўскія, пінскія і валынскія князі іх да нас не прапусцяць. — Добра, Міхайла. На восеньскія памінкі Дзяды ў Воруту прыбыў князь Эйсмант. Пасля таго, як яны памянулі князя Рынгольда, Эйсмант пахваліўся, што ў іх стала шмат коней, у тым ліку і ад скрыжаванне месцовых нізкарослых коней з баявымі конямі гецкай і іншых парод. На пры канцы размовы Эйсмант сказаў, што яго сын часта бывае ў князёўны Тэклі. Перад Калядамі аб’явіўся ў Воруце ваяр Копысь, і запэўніў князя, што ў нальшанскай зямлі ён у многіх распытваў пра паход, але ўсе казалі, што паходу не было. Каляды прайшлі не так весела, як раней. Князёўна Марфа хварэла часцей чым маленькая дачка. Міндоўг да гэтага стаў прызвычацца, ў яго было з кім мілавацца. На пры канцы зімы Міндоўг пераканаўся, што Марфа па свайму здороўю не зможа нарадзіць дзіця. Ён стаў больш патрабаваць ад сына Войшалка стараннасці да вучобы ваярскім навыкам. Праз дванаццаць дзён пасля вясновага раўнадзенства новага 6744 лета (1236 па хрысціянскім календары), да Міндоўга прыбыў гандляр Міхайла. Ён паведаміў, што Кіеў пераходзіць з рук у рукі. Спачатку князь Яраслаў Усевалодавіч з дапамогай переяслаўцаў і наўгародцаў заняў кіеўскі стол. Праз кароткі час ён з Кіева сышоў у Уладзіміра-Суздальскае княства, да сваего старэйшага брата. А кіеўскім сталом завалодаў князь Міхаіл Чарнігаўскі, які сышоў з Галіча, пакінуўшы ў ім свайго сына Расціслава. — Чую гандляр Міхайла, што гэтыя чаргаванне русінскіх князей не да дабра. Ардынцы назіраюць за гэтым і неўзабаве іх лёгка захопяць. Праз дваццаць дзён у Воруту прыбыў усхваляваны гандляр Волімунт. Ён паведаміў: — Князь, Папа Рымскі абвясціў крыжовы паход на Лютву. — Лютву? —Так, князь. У Колабреге, калі адпускалі соль на драккар, чуў што набіраюць шмат рыцароў супраць бязбожнікаў Лютвы, па закліку Папы Рымскага. — Магчыма супраць люцічаў у вусце Нёмана? — He, князь. Казалі, што набіраюць у дапамогу рыцарам Лівонскага Ордэна супраць багацеяў Лютвы. Нават ёсць жадаючыя з ліваў, селаў, латгалаў і эстаў. — А эсты чаму на нас апалчыліся, мы ж на іх не нападалі? — Князь, сямнаццаць лет таму эстаў заваяваў кароль Даніі Вальдэмар Другі Пераможны, а ён па маці ўнук полацкага і менскага князя Валодара Глебавіча. — Шмат рыцараў збіраецца? — Князь, пры мне грузіўся вайсковы карабель з конямі і правіянтам. Чуў, што праз дваццаць дзён трэба чакать вайсковы карабель з Гамбурга. — А калі быў у вусці Нёмана, дасведчаны скалоў пра гэта нешта казаў? — He, князь. Яны чакаюць нападу тэўтонаў з Мазовіі і Куявіі. — Важныя весткі. Дзякуй, гандляр Волімунт. Пасля сыходу гандляра, Міндоўг выклікаў да сябе Міколу і двух селаў, Кодруна і Туму. — Ёсць вестка, што Лівонскі ордэн з войскам у шмат рыцараў прагне напасць на нас. Цяпер яны збіраюць вялікае войска. Калі пазбіраюцца, а я думаю, што хутка, таму што іх цяжкай конніцы патрэбны сухія дарогі, то адразу пойдуць у паход. Мне трэба ведаць якімі дарогамі пойдуць з Рыгі, і колькі часу гэта займе. Вы ведаеце тыя месціны і я чакаю вашыя думкі. Першы сказаў Мікола: — Князь, самы кароткі шлях на поўдзень ад Рыгі гэта праз земгалаў. 3 земгаламі меў зносіны Тума. — Так, князь. Я быў у земгалаў. У іх вельмі шмат азёр, балот і малых рэк. Чым усходней і бліжэй да селаў, тым лепш дарога. Яго сапыніў Мікола: — Князь, праз земгалаў яны не пойдуць. Яны пойдуць толькі адной дарогай, ўздоўж ракі Заходняя Дзвіна, гэтая дарога даўжэй, алё надзейная. Лівы і селы подвласны Лівонскім рыцарам, а земгалы толькі на палову, іншая палова пад уладай Рыжскага арцыбіскупа Альберта. Вялікае войска можа прайсці толькі па адной шырокай дарозе ўздоўж Заходняй Дзвіны, і якая злучае Рыгу з замкамі Кукенойс і Герцыке. Князь, мы ў паходзе былі не па гэтай дарозе, асцярогалісь выходзіць на яе. Нашаму невялікаму атраду было цяжко ісці не па той вялікай дарозе, a вялікаму войску будзе вельмі цяжко. Яны загодзя завязуць шмат правіянту ў Кукенойс і асабліва ў Герцыке. Да Герцыке дойдуць улегчы, а потым з правіянтам возьмуць заходней і праз селаў патрапяць да жамойтаў. Колькі часу гэта займе цяжко казаць, трэба ведаць ці будуць у войску пешыя ваяры, і якой колькасці. — Так, сгодзен. Кодрун, пасылаю цябе на торжыше ў Рыгу з косторезнымі вырабамі. Тры дні табе для навучання гэтым навыкам ў нашага рамесніка. У торбе ў цябе будуць косторезные вырабы і інструмент, каб мог нешта падправіць па жаданню пакупца. Тума, цябе не пасылаю таму, што з такім шрамам рамеснікаў не бывае. Будеш суправаджаць Кодруна да надзейнага паселішча селаў. Пакуль Кодрун будзе ў Рызе, табе трэба знайсці надзейнага села, або земгала згоднага быць правадніком у гэтага рыцарскага войску па землях селаў, жамойтаў і земгалов. Па дарозе да селаў заўважце два паўночных паселішча жамойтаў, рыцарам на разрабаваньне. У адным з гэтых паселішчаў будзе чакаць аднаго з вас наш ганец. Кодрун, калі пачуеш, што рыцарскае войска выступае ў паход бліжэйшым часам, то хутка скачаш да Тумы, і высылайце ганца да мяне. Калі паход будзе не ў бліжэйшы час, то Кодрун скача ў паселішчы жамойтаў і адпраўляе ганца да мяне, а самі ўдваіх прадоўжыце шукаць правадыра для рыцарскага войска. Калі дамовіцеся з правадніком дайце яму адну сярэбраную манету, скажыце што пасля таго як ён завядзе іх па нашаму знаку ў балоцістую мясціну жамойцкіх або земгаловскіх зямель, атрымае яшчэ дзесяць такіх манет. Калі селы сышлі, Міндоўг загадаў Міколу ўзяць дадатковага коня і скакаць у паселішча Валасы, адкуль чакаюць важныя навіны ад русінскага напрамку, і пакінуць там гэтага коня. Па дарозе Міколе трэба заехаць у Нальшаны і папярэдзіць князя Ердзівіла аб чаканым нападзенні лівонскіх рыцараў. Міндоўг перадаў Ердзівілу аб магчымых з’яўленнях лівонскіх разведнікаў. 3 гэтай асцярогой, князь разаслаў ганцоў ва ўсе паўночныя княства і вялікія паселішчы. У той жа дзень Міндоўг прыбыў у Наваградак да князя Ізяслава і выклікаў пасадніка Тулунта, Дангайла і наваградскага сотніка Вітольда. Міндоўг указаў Тулунту арганізоўваць праверку ўсіх чужынцаў, асабісто на торжышче. Сотніку Вітольду трэба было правесьці навучэньне ўсіх ваяроў Наваградка. Міндоўг папярэдіў Дангайла, што ён з рыцарам Альгердам, двое лесарубаў і двое дазорных з Наваградка, а таксама пяць ваяроў з Воруты праз тры дні адправяцца на поўнач жамойцкай зямлі. Воруцкіе селы распавялі, што на поўнач ад паселішчы Спрудейкі Булевіча ёсць тры малых паселішчы жамойтов, кіруючых валхвамі. Гэтым валхвам трэба растлумачыць аб пагрозе хрысціянскіх рыцараў і з імі дамовіцца. У самым паўднёвым з гэтых трох паселішчаў мы абсталюем стаянку нашага вялікага атрада, а ў двух паўночных паселішчах мы падрыхтуем бяспечны адыход жамойтаў праз усталяванне некалькіх пастак і перашкод. На наступны дзень у Воруту прыбыў князь Эйсмант, выкліканы праз ганца. Эйсмант параіў, каб з Ваўкавыска і Гародні не забіраць вялікую колькасць ваяроў, а пакінуць ад магчымага нападку тэўтонскіх рыцараў, якія маглі дамовіцца з лівонцамі аб адначасовым паходзе з розных бакоў. Князі дамовіліся, што ў Ваўкавыску застануцца ўсе ваяры, Эйсмант адправіць у паход сотню з Даўмонтам, а Жыгімонт адправіць у паход сотню лёгкай конніцы з лепшымі лучнікамі. Трое гэтых заходніх князёў у выпадку нападу тэўтонаў будуць сустракаць рыцараў яшчэ ў лясных чашчах адасобных яцвяжскіх князёў, і чакаць падмогі ад слонімскага князя. Эйсмант запэўніў Міндоўга, што дамовіцца з князем Ігелдам аб накіраванні да яго двух яго дазорных, якія маглі наглядаць дзень і ноч на дрэвах. На чацвёрты дзень, пасля навіны ад Волімунта, Міндоўг адправіў атрад Альгерда да жамойтаў. На наступны дзень ён правёў вайсковае навучанне не толькі сваіх ваяроў, а і ваяроў княстваў сваіх былых рыцараў, а таксама ваяроў свайго старэйшага брата Доўспрунка з яго сынамі. На гэты раз вучэнне праводзіў у нізіннай мясціне з малозаболоченнымн купінамі. Міндоўг арыентаваў ваяроў цэліць дзідай не ў каня, а ў вершніка, ўлічываючы што цяжкі конь з рыцарам у балоцістай мясціне будзе непаваротлівым. Вярнуўся Мікола і паведаміў, што нальшанскі князь Ердзівіл, выслухаўшы навіну сказаў, што ён хворы ў паход не пойдзе, а дасць тры сотні ваяроў пад кірованем сотніка Лаўрэна. 3 гэтых трох сотняў дзве крэўскія і адна лужыцкая. — Нальшанскіх ваяроў шкадуе? Ён прагне каб за яго гінулі тыя хто ім незадаволены, а сваіх нальшанскіх ён ахоўвае. Ер- дзівіл напэўна не разумее, што калі будзе недастаткова ваяроў і нас разграмяць, то па першае прыйдуць у нальшанское княства. На Полацк яны не пойдуць, у іх дагавор. Калі б ён не быў сынам паважаного гандляра Чорнавіла, я б даўно яго памяняў. 3-за яго неразумных дзеянній і гібелі Яргайла, хварэе Чорнавіл. 3 гэтым потым разбярэмся, а ад русін ёсць навіны? — Князь, ні ад русін, ні ад Полацка і Віцебска навін нема. — Добра, Мікола. Чакаем весткі з поўначы. ГЛАВА 14 БІТВА ПРЫ САЎЛЕ Прыбыўшы з поўначы ганец Курыла, перадаў ад Кодруна, што паход рыцараў будзе не раней чым праз сорак дзён. Міндоўг праз тры дні адправіў ганца Курыла назад на поўнач, а таксама сумесна з ім два майстра па вырабе лодак з Гурнофіла, чатыры цесляра з Ліды і Жырмунты, а таксама два лесаруба з Родна. Князь даў ганцу наказ на дарогу, каб Кодрун праз трыццаць дзён зноў пайшоў на торжышча ў Рыгу, а да гэтага каб ён з Тумой шукалі правадыра і высвятлілі магчымасць і жаданне земгалаў напасць на лівонскіх рыцараў з тылу, калі ліцвіны будуць нападаць зпераду. Зносіны з селамі сведчаць, што большасць селаў засталіся шматбожцамі. Селы Кодрун і Тума могуць растлумачыць на сваім прыкладзе добрыя адносіны з ліцвінамі, і пра лепшый дабрабыт сёння, чым раней. А калі земгалы не давераюць ім, тады князю Выкінту трэба зьявіцца да іх з люцічамі і жамойтамі, пераканаць іх, а потым і дапамагчы сваёй сотняй знішчаць лівонскіх рыцараў.