нага часу правесьці ў гэтым замку, і ён абвесьціў, што прагне заўтра бачыць як ваяры будуць бараняць замак. Міндоўг доўга не мог заснуць. Вось ужо васямнаццаць лет, як ён у першыню ўбачыў Яньку. Хоця яна неўзабаве выйшла замуж і паехала ў Слонім, алё прыемные мары аб ёй не знікалі. Гэтаму дапамагала Вольга, трошкі падобная на Яньку. Але пасля таго, як яна нарадзіла і патаўсцела, вобраз Янькі стаў менш выразны. Сёння Міндоўг убачыў сваю мару гэтакай маладой, як васямнаццаць лет таму, і гэтакай жаданай. Пасля сняданку, князі і Альгерд выйшлі да брамы замка, дзе іх чакалі ўсе ваяры Вісмунта, ўключаючы дваццаць дзевяць ваяроў з паселішча Купны. Міндоўг гучна абвясціў: — У палове версты, з’явіўся вораг у дваццаць сотняў ваяроў. Тут жа князь Вісмунт указаў зачыніць браму замка, заняць свае месца каля сцен, і падрыхтовацца да абароны. Міндоўг на здіўленне некалькі адсунуто пачуў трывожный гук з рога, а потым хуткія дзеяні ваяроў і жыхароў замка. Ён меркаваў наглядае Марта, ці не? Неўзабаве Міндоўг гучна абвясціў: — Вораг узяў у аблогу замак пачаў атаку. Адразу князь Вісмунт гучна абвясціл: — Лучнікі атакаваць ворага. Міндоўг хадзіў уздоуж сцен замка і абвяшчаў новыя цяжкасці для абаронцаў замка, а князь Вісмунт прыцягаў да абароны жанчын і дзяцей. Нават каля сцены, якая была побач з вельмі стромкім берагам ракі Нёман, Міндоўг абвясціл штурм сцяны з прыхіленымі лесвіцамі. Тут жа рамеснікі і жанчыны варылі смалу і вылівалі яе са сцяны. Акрамя дзяцей, ўсе жыхары стамілісь і молячы глядзелі на Міндоўга, а ён чакаў калі з’явіцца яна і будзе також глядзець на яго. Зазірнуўшы на другі паверх церама, ён убачыў, што яна ўсміхаецца. Яго гэта раззлавала і ён спыніў вучэбную абарону замка. Князі і Альгерд выйшлі з замка, і накіраваліся за абарончы роў, дзе Міндоўг паказаў як трэба зрабіць пасткі, перашкаждаюшые аблозе замка. Вярталіся ў Воруту моўчкі, Міндоўг быў незадаволены тым, што Марта хутка распазнала яго пачуццё. Яму, дасведчанаму ў розных адносінах з рознаўзроставымі і мудрагелістамі людзьмі, не ўдалося схаваць сваё пачуццё пе- рад гэтай маладой дзяўчынай. Ён таксама быў незадаволены тым, што ўжо другі раз калі сустракаецца яму вельмі прывабная дзяўчына, з якой жадаеш як мажліва больш быць сам-насам, але ўзнікаюць перашкоды, якія не магчыма пераадолець. Яньку нельга было ўзяць у жонкі, таму што ёсць княжна Марфа, а калі Марфы нема, то Марта ўжо замужам. На жаль ў яцвягаў нема звычаю, калі магчыма перамогчы мужа ў рыцарскім баі, і забраць сабе яго жонку. У гэты вечар, калі Міндоўг мілаваўся са служанкай, ён замест аблічча служанкі бачыў аблічча Марты, і гэтае мілаванне было лепшае за апошніе лета. Дангайла, які прыбыў да князя Міндоўга, прасіў дазволу адправіцца па гандлёвым справам да Булевічаў. Гандляру Волімунту не хапала мяхоў для паўночнага гандлярскага паходу. — Дангайла, трэба штоб твой памочнік Пуцята з таварам, адправіўся ў паселішча Вышімута Булевіча, а ты крыху аперэджвая, пойдзеш у паселішчы Ердзівіла і Спрудейка. Мне патрэбна штоб ты нарэшце высвятліў пра той шкодны паход. — Добра, князь Міндоўг. Так і зробім. Міндоўгу надакучыла непаразуменне гэтага шкоднага паходу на русінаў. Тое што дзве сотні пскоўскіх ваяроў былі ў паходзе на Лютву, было выніком гэтага. А за гэта трэба караць. Праз пяць дзён Дангайла вярнуўся ад Булевічаў і распавеў, што Вішімут Булевіч угаворваў князя Выкінта, сумесна напасць і абрабаваць русінскае паселішча. Міндоўг вырашыў пакараць Вішімута безлітасна. Выкінта ён не чапаў, таму што сам князь у паходзе не быў, а толькі дазволіў пайсці жадаючым, а такіх у яго было дванаццаць ваяроў. А вось Вышімута Булевіча трэба пакараць. Улічываючы што ў прусаў ёсць звычай кроўнай месці, то трэба караць усіх Булевічей. Міндоўг хутка сабраў сотню сваіх ваяроў, а таксама рыцараў з дазорнымі, і Дангайла з Пуцятам. Пры падыходзе да паселішчу Вішімута, дазорные ўзялі ўсіх ў аблогу, штоб ніхто не змагчы ўцячы. Міндоўг адзін уварваўся ў дом Вышімута і забіў яго, нічога не сказаўшы. Жанчына якая спрабавала ўвайсці ў дом, крычала але яе не пускалі, а потым высвятлілось, што яна жонка Вышімута. Яна спадабалась Міндоўгу і ён з дапамогай Пуцяты растлумачыў ёй, што Вы- шімут прычыніў жамойтам і ліцвінам вялікую шкоду, напаў на русінаў, а тыя ў адказ сумесна з іншымі, пайшлі паходам на жамойтаў і ліцвінаў. Хоця войска ліцвінаў разграмілі ворагоў, але загінула шмат ліцвінскіх ваяроў, таму яго і іншых Булевічаў трэба было пакараць. Ёй ні якай шкоды не будзе, наадварот яна яму падабалася, і ён вырашыў зрабіць яе маці будучага князя ўсіх жамойтаў. Дачакаўшыся калі жамойтка з гэтым згодзілась, Міндоўг выйшаў да сходу жамойтаў і з дапамогай Путяты, растлумачыл ім, чаму забіў Вышімута, і што будзе далей, а таксама паабяцаў сваю дапамогу гэтаму паселішчу. Іх волхв станоучы выказаўся аб учынке князя Міндоўга. Князь паслаў свайго ганца ў Воруту, штоб той вярнуўся ў гэта паселішча з трыма цеслярамі для пабудовы дома будучыму князю жамойтаў. Пакінуўшы ў гэтым паселішчы Пуцяту і двух ваяроў, князь накіраваў астатніх на іншыя паселішчы Булевічаў з наказам, забіць Булевічаў, а кіраўнікамі прызначыць валхвоў, як было раней. Вярнуўшы дом Вышімута папярэдняму ўладальніку, Міндоўг накіраваўся з жамойткай Даўга ў дом яе бацькоў. Бацькі яе былі на сходзе жамойтаў і таму ведалі, што чакае іх дачку. Яны паслалі на ложку футравыя скуры мядзведзя і выйшлі з хаты. У вечары, калі цела загінулага Вышімута Булевіча дагарала на вогнішчы, вярнуліся ваяры Міндоўга і запэўнілі, што яго наказ выканалі. Атрад князя адправіўся ў Літву. Па прыбыцці ў Воруту, князь накіраваў печніка ўслед за цеслярамі. Князь гэтым учынкам даў зразумець Выкінту, што ўсё галоўнае павінна адбывацца самім Міндоўгом, або з яго дазволу, і ў будучыні ён будзе кіраваць зямлямі жамойтаў. Праз дзевяць дзён Міндоўг адправіў ганца са збожжам і соллю, а таксама з яшчэ адным цеслярам у паселішча Даўга (сучасная назва Даўгай). А калі на другі дзень вярнуўся ганец і сказаў, што цесляры скончаць будаўніцтва дома праз чатыры дні, то князь зноў адправіў ганца з наказам купіць дзве козы ў паселішча Радунь для Даўгі, а цеслярам пабудаваць яшчэ хлеў для жывёл. Цесляры і печнік вярнуліся ў Воруту праз восем дзён. Яны распавялі, што пабудавалі ўсё патрэбнае князю. Даўге і яе бацькам вельмі спадабаўся новы дом, а таксама козы і хлеў. Яны былі вельмі ўдзячныя князю. Гуляя ў шахі Альгерд прымеціў, што князь па ранейшему не ў добрым настроі. Калі яны сумесна вячэрелі, Альгерд спытаў князя: — Князь Міндоўг, ты некалі казаў мне, што гэты твой залаты пярсцёнак з атрутай. А праз колькі часу яд пачынае атручанне? — He ведаю. На што табе Альгерд, трэба гэта ведаць? — Я, князь Міндоўг, сустракаюсь па тваім указе з рознымі людзьмі. Бываюць сярод іх ворагі і мне таксама трэба такі пярсцёнак. Мне патрэбен пярсцёнак з атрутай які пачынае атручаць праз дваццаць і больш дзён. — Добра, Альгерд. Заўтра адправімся да Чорнавілу. Міндоўг быў ўпэунен, што Альгерд не будзе шкодзіць яму. Слуга гандляра праводзіў князя і Альгерда да ложка Чорнавіла, ён хварэў. Але гандляр убачыўшы князя Міндоўга з Альгердам, узрадаваўся і ўзняўся з ложку. Ён паскардзіўся на сваю хваробу, на свайго старэйшага сына Ердзівіла, што яму сорамна за яго. Потым стаў хваліць князя Міндоўга за яго розум і яго ўмеласць у бітве пры Саўле. Князь распавёў, што яму трэба для Альгерда залаты пярсцёнак з атрутай, які будзе атручаць праз дваццаць дзён, а не раней. Яны накіраваліся ў патаемны пакой. Чорнавіл перасоваўся з дапамогай слугі, яго сын Волімунт быў у гандлевым паходзе. У таемны пакой гандляр увашоў з дапамогай Альгерда, і яны накіраваліся да златакузнецоў, дзе памералі пальцы рыцара, а потым увайшлі ў пакой для вячэры. Чорнавілу цяжко даваліся гэтыя перамяшчэнні, нават з дапамогай слугі, але ён стараўся выглядаць бадзёрым. За трапезай гандляр хваліўся ўнукам Міхалком, сынам Міхайла. Ён ужо сапраўдны гандляр, ведае тры мовы добра, і яшчэ дзве мовы пасрэдна, добра страляе з лука, а цяпер старанна трэніруецца ў бітвах на мечах. Ведае дзе трэба пахваліць, а дзе прамоўчаць. — Яго ўжо пара ажаніць. — Так, князь. Волімунт вярнецца з гандлярскага паходу і адразу будзе яго вяселле, а потым ужо і Міхалка. Міхалок ужо тры святы Яна Купалы сустракаў з адной гарэзлівай дзяўчынай, але яго маці Таіса супраць. Пасля вяселля Волімунта будзем вырашаць. Вяртаючыся князь думаў пра Чорнавіла. Яму ён абавязан цяперашнему становішчу моцнага князя. Гандляр дзевятнаццаць лет таму абраў Міндоўга для князёўны Наваградка, тым самым вызначыў яго далейшы лёс. Ён і цяпер дапамагае Міндоўгу як толькі можа. Праз дваннаццаць дзён прыбыў у Воруту гандляр Волімунт, ён прывёз для Альгерда залаты пярсцёнак з выявай галавы яшчуру, і з атрутай. Гандляр распавёў, што апошнія рыцары Ордэна мечаносцаў далучыліся да Тэўтонскага ордэна, і цяпер яны ваююць з прускім племенем погезан. Тэўтоны скончылі будаўніцтва замка Эльбінг. Дасведчаны скалоў у вусце Нёмана вельмі хваліў князя Міндоўга за разгром рыцараў мечаносцаў у зямлях земгалаў, а таксама асабіста за разгром рыцараў каля Драгічына. — Рыцары хрысціянскіх ордэнаў, як лернейская гідра, адсякаеш ёй адну галаву, тут жа вырастаюць дзве новыя. Хаця мы не Гераклы, але ўсе роўна пераможам. Увосень, калі ў чарговы раз вярнуўся з паселішча Даўга ганец Міндоўга, то паведаміў князю, што ў жамойткі усё прыкметы цяжарнасці. Міндоўг быў задоволен гэтай весткай, ўсё атрымліваецца па яго жаданню. У чарговы раз пасылаючы свайго ганца, князь дадаў ільняныя вопраткі для Даўгі. Перад Калядамі Альгерд прапанаваў князю, што ён можа аб’ехаць усходнія і паўночныя замкі з віншаваньнем іх з Калядамі ад імя Міндоўга. Спачатку князь здзівіўся, а потым згадзіўся з гэтым. 3 раніцы Альгерд накіраваўся ў Любчу, потым у Доўбуды, Скірмунты, якія з-за новага князя ўсё больш называлі Стрыженяты, потым у Жіжмы і паселішча Даўга. ГЛАВА 15 АРДЫНСКАЯ ПАГРОЗА Праз пяць дзён Альгерд вярнуўся ў Воруту. Ён распавеў: — Князь, усюды мне былі рады і дзякавалі за твае падарункі. Твой старэйшы брат Доўспрунк цяжка хварэе, а ў іншых усё добра. У Даўгі вялікі жывот. Адчувае яна добра.