• Часопісы
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — А чаму не захапілі гэты замак?
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, гандляры аб гэтым не ведаюць.
    — Мяне гэта цікавіць, трэба і далей аб гэтым пытаць. Праз пяць дзён ганец з Капыля зноў прыбыў да Міндоўга.
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, гандляры распавялі чаму ардынцы не захапілі замак Холм. Ардынцы ідуць паходам некалькамі атрадамі. Адзін з малых атрадаў, ішоў заходнее ад іншых атрадаў, і на сваём шляху ўбачыў малы замак Холм, яго пабудавалі меньш чым тры лета таму. Ардынцы наблізіліся да замка і патрабавалі валынянам адчыніць браму замка і падпарадкавацца ім, але жыхары Холма браму не адчынілі, яны з-за высокіх сцен адказалі, што ў іх князя нема. Ардынцы пачалі страляць у замак стрэламі з запаленымі наканечнікамі, а потым убачыўшы, што гэта ім нічога не дае, накіраваліся даганяць асноўные атрады.
    — Добра. Яшчэ навіны ёсць?
    — Вялікі князь, ардынцы пасля Сандаміра захапілі Кракаў. На пры канцы вясны прыбыў гандляр Міхалок.
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, ардынцы ідуць у паход рознымі атрадамі. Атрады ёсць вялікіе і малыя. Вялікіе атрады ідуць па асноўнаму шляху, а малыя атрады ідуць побач з розных бакоў ў адлегласці не больш за дваццаць вёрст. Усе атрады накіроўваюцца на вялікі горад. Калі малыя атрады на сваім
    шляху сустракаюць замкі, ці малыя гарады, то ім трэба хутка іх захапіць, штоб паспець да вялікага горада.
    — Ведаю, што малы атрад не захапіў замак Холм.
    — Так, Вялікі князь. Яны таксама не захапілі горад Крэменец, гэта на поўдзень ад Уладзіміра валынскага. Ёсць у Валыні гарады і вялікіе паселішчы, якія ардынцаў не бачылі.
    — Зразумело, што гэтыя гарады знаходзіліся далёка ад іх шляху. Шмат такіх горадоу?
    — Шмат, Вялікі князь. А ў зямлях лацінскіх хрысціан, атрымліваецца па-іншаму. Ардынцы ў ляхаў каля Сандаміра і каля Кракава шмат гарадоў знішчылі. Потым яны пайшлі на паўночны захад у Сілезію, гэта захад ад Куявіі. Там яны знішчылі горад Вроцлаў, і накіраваліся далей на паўночны захад. Пад Легніцай ардынцы разбілі аб’еднанное войска з розных заходніх зямель з рыцарамі.
    — Хто кіраваў гэтым аб’еднанным войскам?
    — Вялікі князь, гэтым войскам кіраваў кракаўскі князь Генрых другі Благачэсцівы. Ён там загінуў.
    — Міхалок, падрабязнасці бою ведаеш?
    — Вялікі князь Міндоўг, я гэтага не ведаю. У наступным гандлярскім паходзе буду распытваць пра гэта ў гандляроў. Таксама мой тата Міхайла з кіеўскім гандляром Андрэем накіраваліся на двух драккарах у Кіеў, мабыць яны аб гэтым выведаюць. Праз дваццаць дзён у Воруту прыбыў гандляр Андрэй.
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, горад Кіеў спусташаны. Ад майго дома засталіся адні вуглі. У Кіеве да мяне звярнуліся мае друзі каваль Паўло і цесляр Мікіта. Яны жадаюць перасяліцца ў Літву са сваімі сямействамі. Вялікі князь Літвы Міндоўг, калі дазволіш ім пераселіцца ў Любчу, я добра заплачу.
    — Андрэй, я згодзен і не трэба мне плаціць. Нам патрыбны рамеснікі і добра, што яны пераселяюцца да цябе. Кажы што чуў пра ардынцаў.
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, дзякуй табе за дазвол. Пасля таго, як ардынцы захапілі Галіч, яны накіраваліся ў Угры. Там каля ракі Шайо яны разбілі вялікае, больш за ардынцаў удвая, войска караля уграў Белы Чацвёртага і яго брата харвацкага герцага Каламана.
    — А якія падрабязнасці гэтага бою?
    — Вялікі князь, гэтым паходам кіраваў сам хан Бату. Калі ён убачыў, што войска вугорскага караля больш за яго, то ён уцёк з войскам за раку Шайо. За ракой ён дачакаўся атрада яго ваяводы Субэдэя, і даўшы гэтаму атраду адзін дзень адпачынку, стаў рыхтавацца да нападу на уграў. Ардынцы ноччу перад ранкам ціха знішчаюць вартаўнікаў адзіного моста праз гэту раку. Адразу пасля гэтага, яшчэ ў цемры, яны праз мост накіравалі атрад у абыход лагера ўграў. Пасля гэтага, ужо раніцай, яны абложнымі каменямётамі ўчынілі паніку ў лагеры ўграў, і адначасова з моста пачалі напад. Калі ў моста разгарнуўся моцны бой, ардынцы з тылу ўграў пачалі асыпаць іх хмарамі стрэл. Бой быў доўгі, таму што ўграў было шмат. Штоб скончыць бой, ардынцы ў сваім акружэнні ўграў наўмысна ўчынілі праход. Туды накіраваліся коннікі ўграў і харватаў, мабыць жадая ўвайсці у тыл ардынцам. Алё ім у спіну рынулісь коннікі ардынцаў, якіе былі там у засадзе. 3 уграў і харватаў мала каму ўдалося ўцячы, большасць была знішчана. Каралю уграў ўдалося ўцячы да аўстрыйскага герцага.
    — Цікава. Андрэй, можа ты ведаеш як адбываўся бой каля Легніцы?
    — Вялікі князь, я ведаю што ардынцы разграмілі аб’еднанное войска пад Легніцамі, але не ведаю падрабязнасці.
    — Добра. Дзякую, Андрэй.
    Перад святам Яна Купалы прыбыў да Міндоўга гандляр Волімунт.
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, даўно ў мяне не было цікавых навін, таму што мы не заходзім у Тувангсце і ў іншые небяспечные мясціны. Але Колабрег мы заўсёды заходзім за соллю. У гэты раз я пачуў, што ардынцы разграмілі аб’еднанное войска ляхаў, мазураў, куяваў, сілезцаў з рознымі рыцарамі пад сілезскім гарадам Легніца.
    — Так, мне цікавы падрабязнасці.
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, ардынцы пад кіраўніцтвам ваяводы Байдара, прыйшлі ў Сілезію з поўдня, захапілі Рацібуж і Аполе, і наблізіліся да вялікага горада Вроцлаў. Пад гэтым горадам, у кіраваўшага войскам кракаўскага князя Генрыха, ўжо
    было вялікае войска, але ён не стаў абараняць горад, а пайшоў у бок горада Легніца, дзе быў атрад з заходніх рыцараў. Ваявода ардынцаў Байдар не стаў затрымлівацца пад Вроцлавам, толькі страліў у горад хмару стрэл з гарашчымі наканечнікамі і кінуўся даганяць войска Генрыха. Ардынцы дагналі іх пад Легніцай, гэта ўжо было аб’еднанное войска князя Генрыха. Пры збліжэнні войскаў пачаўся абстрэл стрэламі супраціўнікоў. Ардынцы ўчынілі дымавую заслону, і гэтым яны памылялі заходніх стралкоў, а самі атакавалі з бакоў коннымі лучнікамі. Рыцары пачалі атаку ў дыме па цэнтры і змялі знаходзяшчыхся там ардынцаў лёгкай конніцы. Але неўзабаве на іх былі накіраваныя з правага боку цяжкая конніца. Ваяры аб’еднанага войску былі збянтэжаны і пачалі ўцякаць. Гэтага і дамагаліся ардынцы. Яны іх люта знішчылі. Князя Генрыха забілі.
    — 3 чаго была дымавая заслона? Як выглядае цяжкая конніца ардынцаў?
    — Вялікі князь, аб гэтым яны не казалі. Вялікі князь, мне пушніну ў каго выменьваць?
    — Выменьвай ва ўсходніх жамойтаў. Добра, Волімунт. Дзякуй. Пасля сыходу Волімунта, Міндоўг звярнуўся да Альгерда: — Альгерд, мяне зацікавіла дымавая заслона. Трэба разведаць, як яе падрыхтаваць і ўжываць у баі. Гэты загад Вялікага князя атрымаўся вельмі цяжкім для мясцовых жыхароў. Таму Альгерд загадаў ганцам пабываць у паселішчах і гарадах з пытаннем князя. Калі прыбывалі ганцы, ці гандляры, то гэта пытанне было абавязковым. Ганец з Капыля Каліст нічога не ведаў пра дымавую заслону, і пра цяжкую конніцу, але ён распавеў, што болоховскі князь Ізяслаў Уладзіміравіч сумесна з князем Расціславам Міхайлавічам, сынам Міхаіла Чарнігаўскага, захапілі паўднёвы галіцкі горад Бакота. А перад гэтым князь Данііл Рамановіч атдаў спустошаны Кіеў князю Міхаілу Чарнігаўскаму.
    — А чым цяпер займаецца Данііл Рамановіч?
    — Вялікі князь Міндоўг, ён цяпер пашырае замак Холм.
    — Гэтым магчыма займацца без яго. Каб не лічылі яго слабым князем, трэба яму вызваліць гэты паўднёвы галіцкі горад і спустошыць болохаўскую зямлю. Спадзяюся ён разумее, што болохоўскі князь Ізяслаў Уладзіміравіч здраднік паўднёвых русін.
    Калі яны засталіся адні, Альгерд прапанаваў:
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, можа трэба паслаць ганца ў Холм да Данііла Рамановіча з гэтай тваёй думкай?
    — Я таксама аб гэтым падумаў. Альгерд, накіруй да яго навагрудского ганца. Неўзабаве прыбыў ганец ад ваўкавыскага князя Даў’ята.
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, да князя Даў’яту прыходзіў дазорны Алвад князя яцвягаў Ігелда. Пасля таго як сын князя Эйсманта, перасяліўся ў нальшанское княства, ваяры і дазорные князя Ігелда прыпынілі зносіны з намі, але іх дазорны Алвад прышоў да нашага князя і распавеў тое, што бачыў у Берасце.
    — Гэта цікава.
    — Вялікі князь, ардынцы прыйшлі да Берэсце вялікім войскам, узялі яго ў аблогу, знішчылі ўсе бліжэйшые паселішча і пасад горада, пераправіліся пад горад праз замерзлую раку. Запусцілі ў горад хмары вогненных стрэл, але берасцейцы ўсё роўна стралялі з лука са сцен. Тады ардынцы абкладалі сцены сухім трысцем і сухістоем, і падпалілі. Спачатку быў агонь, a потым густы дым, у якім нічога не бачна. Праламалі сцяну, і ўварвавшысь у горад знішчылі усіх. Абрабаваўшы і спустоша, накіраваліся на поўдзень.
    — А дазорны Алвад не казаў пра цяжкую конніцу, як яна выглядала?
    — Вялікі князь, ён казаў пра незвыклых вершнікаў, у якіх коні былі ў абарончых накідках, а самі былі ў кальчугах дзе сперадзі жалезныя пласціны, а сзадзі скураныя пласціны.
    — Як ён змагчы гэта разглядзець?
    — Вялікі князь, я яго даўно ведаю і давяраю. Ён можа залезці на высокае дрэва і там наглядаць увесь дзень і ноч, не злазячы. I яшчэ, Вялікі князь, князь Даў’ят ліча, што ардынцы не пайшлі на нас таму, што мы высвятлілі і знішчылі іх разведнікаў.
    — Добра. Я таксама такой думкі. Дзякуй.
    Калі ганец пакінуў іх, Міндоўг звярнуўся да Альгерда:
    — Адкуль зімой сухія трысце?
    — Вялікі князь, яшчэ не з усіх мясцін адказалі на тваё пытанне пра дымавую заслону, але шмат прапаноў тычацца сухога трысце, якое ўжываюць для насціла даха. Ардынцы мабыць,
    калі знішчалі паселішча перад Берасцем, узялі трысце з даха хаты, толькі верх скінулі, а пад ім сухія трысце.
    — Але для даха трэба даўгая трысце.
    — Так, вялікі князь. Для дымавой заслоны прыгодны будуць і малыя трысце. Толькі трэба звязаць сухі трысце і зверху яшчэ прапануюць галіну хвойніка.
    — Так, добра. Я меркую, што трэба на вялікую галіну хвойніка прывязаць сухія трысце, а зверху малую галіну хвойніка. Вершнік будзе цянуць за вялікую галіну, прычым патрыбны па тры вязанкі з трысце. У патрэбным месцы ён спачатку пакідае вязанку з самай доўгай вяроўкай, потым з крыху карацейшай, a потым з самай кароткай. За гэтым вершнікам будзе скакаць другі вершнік трымаючы запалены факел з цёмным земляным алеем і будзе падпальваць вязанкі. Гэтыя вершнікі будуць скакаць пад пагразай лучнікаў, таму іх і іх коней трэба апрануць у даспехі як ардынцы сваю цяжкую конніцу. Накіруй ганцоў з наказам, штоб загатаўлялі трысьце і сушылі яго. У пачатку зімы да Міндоўга прыбыў гандляр Міхайла. Ен два дні як вярнуўся з паўднёвага гандлярскага паходу. Міндоўг убачыў яго ўпершыню пасля доўгай хваробы, і прымеціў, што ён прыкметно пастарэў