• Часопісы
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — А калі гэты замак такі як наш, як жа там жывуць больш за сотню?
    — Вялікі князь, у вельмі шырокіх мураваных сценах ёсць пакоі, дзе жывуць ваяры. Самі гэтые сцены вышэй за нашы. Таксама жывуць у вежах.
    — Каля замка ёсць лясы?
    — Вялікі князь, на поўначы ад замка паміж ракой Гаўя і замкам ёсць паселішча і невялікі лес. А на поўдні пачынаецца доўгае ўзвышша і таксама ёсць лес.
    — Мікола, як жа нам узяць гэты замак, або выманіць з замка рыцараў?
    — Вялікі князь, гэта вельмі цяжка. Можа ўзяць яго ў кругавую аблогу, знішчыть паселішче латгалов з іх слугамі, а потым спаліць мост і з гэтага боку штурмаваць каменямётамі, а з другога боку ў гары рыць падкоп, штоб абвалілася сцяна.
    — Колькі дзён доўжыўся адваротны шлях?
    — Вялікі князь, адваротны шлях доўжыўся сем дзён.
    — Ты ж сам разумееш, што пра каменямёты не могуць быць гаворкі. Добра, буду думаць. Дзякуй.
    Перад Калядамі да Вялікага князя прыбыў полацкі ваяр Капысь, але ні якіх важных навін у яго не было. У зімку гуляя ў шахі з Альгердм, Міндоўг нечакана спытаў:
    — А як магчыма выманіць рыцароў з замка, штоб яны не западозрылі пасткі?
    — Чую ў цябе ўжо ёсць адказ на сваё пытаванне. Ты жадаеш, штоб я цябе прапанававаў тое жа самае. Думаю, што яны вый-
    дуць з замка тады, калі будуць упэунены, што гэта вылазка для іх бяспечная.
    — Гэта зразумело, алё як іх пераканаць, што яна бяспечная?
    — Міндоўг, трэба штоб яны бачылі не больш адной сотні ваяроў, прычым не нашу добра ўзброеннаю цяжкую конніцу, а лёгкую конніцу.
    — Так, і якія дзеі гэтай легкай конніцы? Паслядоуна, крок за крокам.
    — Міндоўг, уперад ідуць дазорные, беруць у аблогу замак з усіх бакоў. Распытваюць, а потым знішчаюць усіх хто набліжаецца да замка. Лёгкая конніца з’яуляецца перад замкам, і одночасова вядуць слуг з паселішча, якія пад пагрозай, што спаляць іх паселішче нясуць вязанкі сухога трысце, каб яго абкласці каля сцен замка, а потым падпаліць яго. Двое слуг несуць факелы, а двое нашых лучнікаў прыцэліліся стрэламі з падпаленамі наканечнікамі. Рыцары, нягледзячы на пагрозу, што дваццаць пяць крокаў будуць пад прыцэлам лучнікаў, на хуткім скаку адзін за адным выскокваюць на ворага. Я меркую, што іх даспехі дадуць ім упэуненасць у сваёй бяспекі. Нашы лучнікі пачнуюць страляць у рыцара калі ён праскоквае мост, прытым страляць толькі ў рыцара, а не ў каня. Калі дваццаць рыцараў праскокваюць мост, тады з’явіцца наша цяжкая конніца.
    — Так. А як быць, калі з замка будзе ўказ слугам кінуць трысце ў роў, а самім пазбірацца ў брамы замка. Я на месцы рыцараў задаў сабе пытанне, навошта гэтая лёгкая сотня ваяроў прыйшла пад гэты мураваны замак без каменяметаў. Калі прыйшлі, штоб паграбіць, то грабіць нема чаго, гэта жа не замак з багатым гандлевым і рамесным горадам. Гэта замак для магістра Лівонскага ордэна лацінскіх хрысціян, пра якага лацінскія прапаведнікі кажуць, што яму не патрэбна срэбра, не патрэбна вясёлае звычайнае жыццё, яму нават не патрэбна добрая жанчына, яму толькі патрэбна вера ў свайго Хрыста. Таму яны западозраць, што іх прагнуць выманіць з замка. I найбольш імаверна вырашаць падцягнуць насціл моста ў замак. Я ўпэўнен, што яны паставілі перад мостам збраяносцаў, каб не бачылі што вузкі насціл моста магчыма ўцягнуць у замак. Малаверагодна, алё магчыма, што
    калі лёгкая конніца ні з чым пакіне іх, яны ноччу не праз браму, а іншым шляхам накіруюць ганцоў да бліжэйшых замкаў за дапамогай. У гэтым выпадку атрады дапамогі будуць з шмат дазорнымі. Пры вяртанні нашаму атраду на варожай зямлі будзе вельмі цяжка.
    — Міндоўг, я згодзен мае меркаванні памылковые. А якія ў цябе?
    — Альгерд, ты запамятаваў што рыцары пры пасвяшчэнні абяцалі ахоўваць жанчын, асабіста ўдоў. Калі рыцары не адчыняць браму замка, то ўсе жанчыны будуць забітыя. Таму гонар рыцара патрабуе іх ахоўваць. Таксама вельмі важна, штоб яны прынялі наш атрад за русінскі. Яны добра памятаюць, як ліцвіны пад Саўле завабілі іх у дрыгву, і там іх знішчылі. Таму Літву яны будуць падазраваць у падмане. Да русін яны адносяцца інакш. Калі русінскае войска двух русінскіх князёў два лета таму знішчала дваццаць рыцараў, гэта для іх зразумела, перамоглі колькасцью. Калі наш атрад з’явіцца з усходняга боку, з русінскай гаворкай псковічаў, па русінску апранутай і нявялікай колькасцью, то ў іх будзе жаданне напасць на ворагоў. Калі нашы ваяры будуць ісці на замок, хаваючысь за жанчынамі, як ардынцы хаваліся за заможнымі русінскімі людзьмі, то рыцараў гэта будзе абураць і для іх будзе справа гонару напасць на гэтакіх нягоднікаў.
    — Вялікі князь Міндоўг, ты мяне пераканаў у магчымасці гэтага паходу, але як дамагчысь, штоб у нашых ваяроў была русінская говорка?
    — Мікола добра ведае гаворку псковічоў. Ён яшчэ у першым паходзе на Пскоў два дні быў сярод пскоўскіх рыбаловаў. У нас ёсць былыя палонныя з Пскова. Трэба Міколу апрануць па княжацку. Ён будзе кіраваць, калі будзе адбіраць жанчын, і потым калі яны будуць ісці ля замку. Мікола навучыць некалькіх ваяроў пскоўскай гаворцы, якія будуць ісці за жанчынамі. Ваярам патрэбна вывучыць, як будзе па пскоўску:
    — Я возьму гэту дзяўчыну з сабой ў Пскоў.
    Наступным днём Міндоўг успомніў, што да нальшанскага князя Даўмонта перасяліліся русінскія ваяры. Ён яго выклікаў да сабе і спытаў:
    — Князь Даўмонт, колькі ў тваім княстве ваяроў з русінскіх зямель?
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, такіх ваяроў у мяне каля сотні. Яны не толькі ў Нальшанах, а і ў Крэва, і ў паселішчах.
    — Добра. Ты калісці штурмаваў замак?
    — He, Вялікі князь Літвы Міндоўг.
    — Тады ўсім атрадам будзе кіраваць рыцар Ленгвін, у яго будзе дзве сотні ваяроў з Наваградка і дзве сотні тваіх нальшанскіх. Нальшанскіе будуць пад тваім кірованнем, ці прызнач сваего ваяводу. Калі атрад адправіцца ў паход, Мікола навучыць тваіх русінскіх ваяроў што трэба гаворыць па пскоўску. Апошнія русінскія ваяры даўно прыбылі?
    — Вялікі князь, апошніе дзве сям'і русінскіх ваяроў прыбылі перад Калядамі. Яны казалі, што ў іх царквах прапаведнікі прымушаюць маліцца за ардынцаў. А іх князі паперэдзілі, што калі хтосьці прычыне шкоду царкве, ці прапаведнікам, то будзе забіты.
    Гэта навіна не здзівіла Міндоўга, гэтага ен чакаў. 3 наступленнем вясны і новага 6753 лета (1245 па хрысціянскаму календары), Міндоўг вырашыў наведаць паселішча Даўга і сына Траняту, якому неўзабаве будзе сем лет. Ужо другое лета, як Пуцята перасяліўся ў пабудаваны для яго дом у паселішча Даўга. Ён не толькі навучаў Траняту ліцвінскай гаворцы, а і навучаў яго змагацца на драўляных палках. Транята размаўляя з Міндоўгам, казаў яму што добра змагаецца на драўляных мечах. А Вялікі князь спытаў яго:
    — Можа ты Транята, моцней за меня?
    Траняты ўпэўнена адказаў, што ён мацнейшы. Міндоўг з задавольненнем убачыў, што ў іх бітве Транята паказаў усю сваю ўпартасць і, не па ўзросту, сваю злосць. Калі зямля трошкі падсохла, Вялікі князь адправіў у лівонскі паход атрад рыцара Ленгвіна з чатырма сотнямі, дзве з іх былі нальшанскімі з ваяводам Даманам. Волхв Воят па коню Ленгвіна запэўніл, што паход будзе паспяховы. Атрад Ленгвіна яшчэ не вярнуўся з Лівоніі, як да Мінгдоўга прыбыў ганец ад князя Данііла Раманавіча з просьбай аб дапамозе атрадам у чатыры сотні ваяроў. За гэта Галіцкі князь перадаваў два кошеля срэбра. Вялікі князь пагадзіўся да-
    памагчы. Ён паслаў у дапамогу атрад ваяводы Вітольда з двума сотнямі наваградскіх ваяроў і двума сотнямі ваяроў воруцкага княства. Праз тры дні пасля сыходу атрада Вітольда, вярнулася наваградская палова атрада рыцара Ленгвіна. Раней за атрад у Воруту з’явіўся дазорны гэтага атрада. Ён мовіў, што рыцар Ленгвін узяў у палон адзінага ацалелага лівонскага рыцара, які нясе да Вялікага князя адсечаную галаву іх галоўнага рыцара комтура Генрыха фон Зессендорфа.
    Міндоўг указаў дазорнаму вяртацца да свайго атрада і перадаць Ленгвіну, што будзе сустракаць атрад у Наваградку. Адразу ён сумесна з Альгердам накіраваўся ў Наваградак. Спераду атрада, падыходзяшчага да Вялікага замка быў рыцар Ленгвін, да сядла ягонага коня быў прывязаны конь з лівонскім рыцарам.
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, наш атрад па тваёй задумцы выманіў рыцароў з замка Вендэн і знішчыў іх сумесна са збраяносцамі. Добра ведая, што ты, Вялікі князь, прагнуў пагаварыць з рыцарам лацінскага ордэна, мы захавалі жыццё адзінаму рыцару. Мы яго абявязалі прынесці цябе, вялікі князь, адсечаную галаву комтура Генрыха фон Зеесендорфа. Сярод наваградчан забітых нема, ёсць пяцёра параненых. Сярод нальшанскіх ваяроў двое загіблых і чацвёра параненых. 3 твайго дазвола, вялікі князь, мы падзялілі ўсю здабычу на апошнім начлегу. Таксама наваградскім ваярам дасталася дзевяць палонных маладых дзевіц.
    — Добра, рыцар Ленгвін. Дзякую ўсім ваярам Наваградка за перамогу над лацінскімі рыцарамі!
    Пакуль шматлікае жыхары Наваградка віншавалі сванх ваяроў, асабісто Ленгвіна, Міндоўг указаў Альгерду запытаць палоннага рыцара. Яго клікалі Герман, ён з саксонскіх зямель і вельмі просіць Вялікага князя дазволіць яму пахаваць галаву комтура. Міндоўг спытаўшы рыцара, што яму трэба каб годна пахаваць рэшткі комтура, а калі выслухаў то накіраваў ганца да столяра, штоб той вырабіў драўляны крыж. На пытанне Вялікага князя, што яшчэ яму патрыбна, рыцар праз Альгерда адказаў:
    — Вялікі князь Лютвы Міндоўг, мінула больш за трыццаць лет, як у нашым замку Вендэн быў у зняволенні князь латгалаў Даўгерутэ. Ён таксама, як і вы люцвіны быў шматбожцам. Калі
    ён вырашыў памерці, то запрасіў у нашых брацьеў свой княскі меч. Брацья, як усе рыцары паважаюць гонар рыцара, таму яны прынеслі яму яго меч. Яны дазволілі гэтаму князю забіць сябе гэтым мячом. Я таксама жадаю забіць сябе сваім мячом. Міндоўг праз Альгерда, сказаў рыцару:
    — Рыцар Герман, мы выканаем усі тваі пажаданні. Мы дазволім пахаваць рэшткі комтура з драўляным крыжам каля хрысціянскай царквы. Вярнем цябе твой меч у хрысціянскай царкве, але толькі пасля таго, як ты шчыра адкажеш на ўсі маі пытанні.
    Рыцар Герман пагадзіўся адказаць на ўсі пытанні Вялікого князя. Адразу Міндоўг паслаў за Ленгвіном, штоб ён прынёс меч рыцара Германа. Лацінец пахаваў рэшткі комтура каля замкавай царквы і ўсталяваў на месцы пахавання драўляны крыж. Хударлявы прапаведнік апранутый у чорнаю вопратку паглядзел на яго, алё нічога не сказаўшы, пайшоў ад царквы. Потым рыцар Герман увашоў у царкву, прабыў там кароткі час і падышоў да Вялікага князя, у якога ўжо быў меч рыцара. Міндоўг з двума рыцарамі накіраваліся ў прыёмны пакой, дзе за сталом з ежай пачалася іх размова.