• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

    Міндоўг

    Гістарычная хроніка
    Валер Жыгман

    Памер: 256с.
    Мінск 2021
    140.09 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Рамановічам адносіны, Таўцівіл мог дамовіцца, штоб Данііл Рамановіч папрасіў мяне не чапаць яго. Гэта адна магчымасць, а іншая вельмі дрэнная дзеля нас. Князь Данііл Рамановіч цяпер адчуў сваю моц і ўплывовасць. Ад хана Бату атрымаў ярлык, парадніўся з ваяўнічым русінскім князем Андрэем Яраславічам, перамог у вырашальной бітве пад Яраслаўлем, вугорскі кароль прапанаваў сваю дачку за яго сына, а князь вялікага полацкага княства аддаў сваю сястру за яго. Безумоўна зараз князь Данііл Рамановіч са сваімі галіцка-валынскімі княствамі самы ўплывовы князь русін на зямлях правага берага ракі Дняпро. Таму заможныя людзі ад рымскага Папы будуць прапанаваць яму карону караля Русі, а з ёй і рыцароў хрысціянскіх ордэнаў. Пасля таго, як у яго будуць сотні рыцароў, ен вельмі магчыма пажадае напасць на Літву, па прапанове Рыма. Тым больш, што князь Полацка яму ў дапамогу з усходу.
    — Міндоўг, але ён не ведае, што ў такім выпадку князь вялікага полацкага княства будзе без полацкіх ваяроў і жыхароў.
    — Я таксама меркую, што ў Полацку ў яго нема падтрымкі. Але цяжка здагадацца аб чым меркуе Данііл Рамановіч. Таму пакуль пачакаем яшчэ навін. У гэту ноч Міндоўг доўга не мог заснуць, і Марта не была таму прычынай. 3 ранка Міндоўг заклікаў да сабе Міколу.
    — Мікола, хто цяпер самы ўплывовы ў Полацку?
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, зараз у Полацку самы ўплывовы пасаднік Язэп. Цяпер палачанам зразумела, што паход на русін Таўцівіл учыніў без згоды з табой, Вялікі князь. У гэтым походзе ен праявіл сабе, як слабы князь, з шматлікімі забіццём нашых ваяроў, таму даверу да яго стала значна меньш. Пасаднік Язэп з павагай адносіцца да цябе, Вялікі князь Міндоўг.
    — Мікола, а праз каго ў Полацку магчыма выведаць аб чым дамовіліся князь Данііл Рамановіч і князь Таўцівіл?
    — Вялікі князь, ёсць толькі адзін чалавек у Полацку, які можа гэта ведаць, яго цесць Міхась. Але ён не гаварлівы, і выведаць гэта ў яго не магчыма.
    — Добра, Мікола. Дзякуй. Міндоўг звярнуўся да сваіх гандляраў з указам таемно выведаць аб чым дамовілісь князь Данііл Рамановіч з князем Таўцівілам.
    Але прайшла зіма і наступіла вясна, а з ёй і новае 6756 лета (1248 па хрысціянскім календары), а вестак пра іх дамову не было. Князь Данііл Рамановіч не чым не праявіў сабе, штоб магчыма была здагадацца аб сутнасці іх дамовы. Прыбыў ганец з Капыля, які паведаміў, што памёр князь Болеслаў Мазавецкі, замест яго князем стаў яго малодшы брат Сомовіт. Таксама ен распавеў, што паморскі князь Светаполк дамовіўся аб міры з Тэўтонскім ордэнам. Пасля Купалля вярнуўся гандляр Андрэй. Ён мовіў:
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, у ўсходнім Уладзіміры старэйшы князь Святаслаў Усевалодавіч быў выгнаны сваім пляменніком Міхаілам Яраслававічам.
    — А як да гэтага ставіцца хан Бату?
    — Вялікі князь, з Сарая ёсць весткі, што Вялікі хан Гуюк прапанаваў хану Бату сумесна напасць на Еўропу. Адказа на гэту прапанаву пакуль нема. Я меркую, што хан Бату пакуль разважае над гэтай прапановай, таму пакуль яму не да русін.
    — А пра князя Данііла Раманавіча ёсць весткі?
    — Вялікі князь, пакуль пра яго вестак нема. Я думаю, што ён яшчэ не атрымаў запрашэнне ад Папы Рымскага.
    У Міндоўга была надзея на спрытнага гандляра Міхалка, але калі ён вярнуўся, то паведаміў, што пра князя Данііла Раманавіча навін нема. Навіны прыйшлі толькі ў сярэдзіне восені, і з нечаканага боку. Ганец ад князя Эйсманта паведаміў, што мазуры князя Сомовіта і русіны князёў Данііла Раманавіча і Васілька Раманавіча напалі на адасобленных яцвягов. Мазуры прыйшлі ад Драгічына і запалілі першае на іх шляху паселішча яцвягаў. Калі пазбіралісь суседнія яцвягі і напалі на мазураў, то ў дапамогу мазурам адразу прышлі русіны Данііла Раманавіча, а таксама сумесна з ім прыйшлі ваяры здрадніка, князя паўднёвых яцвягоў Яшчэлта. Князь Эйсмант жадае дапамагчы сваему суседу князю яцвягаў Ігелду, і таму просіць у Вялікага князя дазвол на гэту дапамогу.
    — Рыцар Альгерд, табе трэба хутка скакаць з ганцом да князя Эйсманта і растлумачыць яму, што цяпер нельга ваяваць супраць князя Данііла Рамановіча пакуль ён не перайдзе мяжу з нашымі саюзнымі княствамі. Калі нашы ваяры дапамогуць яцвягам і будуць ваяваць супраць ваяроў князя Данііла Рамановіча,
    гэта будзе адзначаць што мы парушылі нашу мірную дамову. Ён зараз чакае дамовы з Папам Рымскім, і дапамогі яму рыцарамі хрысціянскіх ордэнаў. Няхай князь Эйсмант забярэ да сабе ў замак князёўну Тэклю і сваего ўнука. Заўтра, з ранка я накірую дзве сотні ваяроў у Ваўкавыск і дзве сотні ў Эйсманты. Няхай павялічваюць дазорных ў заходні бок, на мяжу нашых зямель. Таксама трэба папярэдзіць аб гэтым князёў Гародні і Слоніма.
    Наступным днём Вялікі князь накіраваў дзве сотні наваградскіх ваяроў з ваяводам Вітольдам да Ваўкавыска і дзве сотні воруцкіх ваяроў з рыцарам Ленгвінам да Эйсманты. Праз чатыры дні ўсе ваяры вярнуліся цалкам здаровыя. Русіны і мазуры не перашэдшы мяжу павярнулі да сабе.
    Супернікі, як яцвягі, так і русіны з мазурамі страцілі шмат загіблых. Тэкля не пагадзілась перайсці ў замак Эйсманты. Калі русіны павярнулі ў сваі зямлі, князь Эйсмант накіраваў сваего дазорнага да князёўны Тэклі, выведаць якія вынікі гэтага супраціва ў княстве Ігелда.
    Вярнуўшысь, дазорны паведаміў, што атрад пад кіраўніцтвам Тэклі згубіў дваццаць два ваяра загіблымі. I хоця ў іх зямлях русіны не былі, але іхнія ваяры незадоволены тым, што ліцвіны не дапамаглі ім. Альгерд чуў, як дазорны гаварыў аб гэтым князю Эйсманту, і бачыў што яму было непрыёмна гэта чуць. Адразу пасля Калядаў, прыбыў да Міндоўга рамеснік з Полацка Фадзей. Ён распавеў, што хан Бату паслаў да Вялікага хана Гуюка дзеля перагавораў сваего брата Шейбані. У выніку гэтага, Шейбані быў забіты, а Гуюк паранен.
    — Фадзей, а як ставяцца ў асяродзе князя Таўцівіла да яго адносін з князем Даніілам Раманавічам?
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, я не бываю ў асяродзе князя Таўцівіла і таму не ведаю. Навіну пра хана Бату мне перадаў ваяр Капысь, штоб я яе перадаў цябе, Вялікі князь.
    — Добра, Фадзей. Дзякуй.
    Калі Фадзей пакінуў іх, рыцар Альгерд звярнуўся да Міндоўга:
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, настае гарачы час ў Ардзе.
    — Так, я меркую, што крывавы час. Але мяне больш турбуе тое, што ў асяродзе Таўцівіла, доўгі час ніхто не гаворыць пра
    адносіны з князем Данілам Раманавічам. Нават нема вестак, як сястра Тоўцевіла жыве з мужам. Такая вялікая таемнасць сведчыць аб пагрозе для нас.
    У вечары князёўна Марта паведаміла Міндоўгу, што яна цяжарная. Гэта навіна Міндоўгу была да спадобы. На пры канцы зімы ў Воруце з’явіўся рамеснік Ждан.
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, смаленскі князь Усевалад Мсціслававіч доўга хварэе, цяпер там ідзе барацьба за вызваляючыся стол смаленскага князя. Права на спадчыню ні ў каго няма. Таму я думаю, што цябе Вялікі князь, гэта будзе цікава.
    — Так, Ждан. Цікава. Дзякуй.
    Калі Ждан выйшаў ад іх, Альгерд не вытрымаў і спытаў:
    — Міндоўг, ня ўжо ты жадаеш захапіць Смаленск?
    — Альгерд, я яшчэ не вырашыў. Перадай ганцу, штоб выклікаў да мяне гандляра Андрэя. Наступным днём гандляр Андрэй з’явіўся ў Міндоўга.
    — Гандляр Андрэй, ёсць весткі, што хутка памрэ смаленскі князь Усевалад Мсціслававіч. Хто тады можа атрымаць смаленскі стол?
    — Вялікі князь Літвы Міндоўг, прамых нашчадкаў у яго нема, нават і другасных родзічэй нема. Сярод далёкіх продкау ў яго князі з полацкіх, кіеўскіх, наўгародскіх, віцебскіх, тураўскіх і пінскіх дынастый.
    — Андрэй, хто на тваю думку будзе актыўна дамагацца смаленскага стала?
    — Вялікі князь Міндоўг, князь Аляксандр Яраслававіч жанаты на полацкай князёўне Брачаслаўне. Яго ў Ноўгарадзе не вельмі паважаюць.
    — Але старшага князя русін выгналі з Уладзіміра, я чакаю што Аляксандра Ярославовіча паставяць старшым князем.
    — Вялікі князь, учора я атрымаў вестку, што Сарай вырашыў аддаць Уладзімір князю Андрэю Яраслававічу, а Кіеў князю Аляксандру Яраслававічу, але ён у Кіеў не пайшоў, а застаўся ў Наўгарадзе.
    — Нечакана. Мне гэта не зразумела. Няўжо ў ардынцаў адметнасць князёў не па падляшчуванні, а па ваярскому майстэрству. Як ты гэта растлумачыш?
    — Вялікі князь, мне яшчэ гэта таксама не зразумела. Можа яны зразумелі, што здраднікі яны і іншым будуць здраднікамі.
    — Добра, Андрэй. Дзякуй.
    Потым Вялікі князь прызнаўся Альгерду, што Смаленск яму патрэбен, штоб выслаць туды князёў якіх ен падазрае ў непадпарадкаванне яму.
    — Гэта маі сваякі Таўцівіл, Эрдзівіл і Выкінт. Я лічу што яны атрымалі княства не па сваім дасягненням і здольнасцям, a па сваей роднасцю са мной, але лічаць што заслугоўваюць вялікого княства, мабыць нальшанскага. Я спрабаваў прызначыць аднаго з іх на вялікае княства, і што ад гэтага атрымалася, ты ведаеш. Яны не разумеюць, што я да свайго княства імкнуўся кожны дзень з дзяцінства. Дзеля гэтага княства, я ўзяў у жонкі нелюбаю мне князёўну, а ў іх каханыя імі дзяўчыны. Няхай праявяць сваі здольнасці і самастойныя рашэнні па дапамогі адзін іншаму, каб узяць Смаленск і іншы горад у смаленскай зямлі. Я разлічываю, што Выкінт, як старэйшы з іх будзе ахочы заняць Смаленск, але на яго будзе ахочы і Ердзівіл. Тоўцевіл, галоўны з іх таму, што ен мае права на Смаленск, як полацкі князь, і як бы ён не вырашыў, камусьці незадаволіць. Будзе сварка паміж імі, пасля гэтага адзінства ў іх не будзе, назаўседы.
    — Вялікі князь, а калі русіны аб’еднаюцца і перамогуць атрад ваяроў тваіх сваякоў?
    — Ужо шмат дзесяцілецій русіны не аб’яднаюцца, а ваююць між сабой за лепшы стол. Для іх галоўны вораг не ардынцы, a суседні русінскі князь, у якога лепшы стол. У іх сварка калі яшчэ смаленскі князь Усевалад Мсціслававіч жыве, а калі памрэ, то яны будуць забіваць адзін іншага, каб толькі гэты стол не атрымаў яго сваяк сусед, ужо лепей гэты стол атрымае ардынец, ці ліцвін. Але я прадбачыў і гэтакую нечаканасць, як аб’яднаны моцны супраціў. Я меркую, што трэба атрады ваяроў князя Выкінта і князя Ердзівіла зараз накіраваць у Полацк да Таўцівіла. Трэба штоб у Смаленску было шмат разведнікаў, і калі здароўе князя пагоршаецца, трэба штоб аб гэтым хутка папярэджвалі Полацк. Адразу з Полацка аб’еднанное войска накіровываецца ў Віцебск, бліжэй да Смаленска, і штоб пры весткі аб смерці князя Усевалада Мсціслававіча хутка занялі Смаленск. А калі з Віцебска