Праз два дні прыбыў ганец з Слоніма. Ён распавеў, што калі валынскія русіны з яцвягамі наблізіліся да замка, то князь Вілікаіл указаў лучнікам стрэліць у іх. Русіны адышлі ад зам- ка і накіраваліся на поўдзень, дзе паграбілі паселішча, а потым спалілі яго. На наступны дзень прыбыў ганец з Ваўкавыска. — Вялікі князь Міндоўг, замак Ваўкавыск узялі ў аблогу валынцы з яцвягамі, частка іх апынулася ў пасткі перад замкам, частка была знішчаная нашымі лучнікамі. Аблогу не знімалі ноччу. Тады князь Глеб накіраваў аднаго ваяра да ваўкалака і той прывеў ваўкоў, якія спачатку вылі вакол іх стану, а калі іх коні збянтэжыліся, то нападалі на іх. У русінаў пачалася замяшанне ад іх вогнішчах запаліліся бліжэйшые дрэвы. А потым было вялікае зарава, пагарэла частка лесу да дрыгвы. Іх атрад накіраваўся на паўднёвы захад. Учора ўведамілі князя, што русіны паграбілі наша паселішча і забралі ўсіх хатніх жывел. Міндоўг з кожным з гэтых ганцоў адправіў па два цесляра дзеля дапамогі ў будаўніцтве новых дамоў. Стала вядома, што на іншых русіны не нападалі. Вялікі князь задумаў атрадам у адну сотню ваяроў знішчыць здрадніка паўднёвага яцвяжскага князя Яшчэлта. Але ад гэтага прышлося адмовіцца, калі нарэшце прыбылі Кодрун і Мікола. Іх весткі былі нечаканыя і непрыемныя. У Рызе Мікола ўбачыў Тайцівіла, які праз кароткі час ахрысціўся там па лацінскаму абраду. Лівонцы пачалі рыхтавацца дзеля нападу на Літву. У Лівонскага ордэна новы магістр Андрэас фон Шцірлянд. Для Вялікага князя стала відавочна, што для Літвы надыходзяць вельмі цяжкіе часы. Ён вырашыў накіраваць да магістра Лівонскага ордэна рыцара Альгерда з яго сынам збраяносцам Казімірам. Трэба было Альгерду дамовіцца з магістрам аб мірным пагадненні. Дзеля гэтага Альгерд браў з сабой шмат дарагіх падарункаў. Альгерд па паходжанню саксонец, добра ведаў гэтую гаворку, таксама ён добра ведаў Міндоўга і адчуў ад яго наколькі важная гэта дамова. Вялікі князь быў упэўнен, што толькі Альгерд можа дамовіцца з магістрам Лівонскага ордэна, і выратуе яго і Літву. Але раніцай перад адпраўленнем у Лівонію, па ўказу Міндоўга, волхв Воят правел варажбу на вынік гэтага паходу. Прадвесце паходу было станоўчым, але Вялікі князь прымеціл, што калі конь Альгерда выбіраў якой нагой пачаць пераступаць гарызантальнае дзіды, то конь замарудзіўся. Мабыць перамовы будуць з вялікімі цяжкасцямі. Чаканне не станоўчае пачуццё і Мін- доўг імкнуўся як мага больш працаваць, штоб чаканне Альгерда з Лівоніі меньш яго кранала. Больш увагі ўдзяляў гульням з сынамі. Міндоўг ужо даўно паслаў ганцоў у паўночныя паселішча і княства ліцвінаў з наказам, штоб рыхтаваліся да нападу рыцароў з поўначы. Прыбыўшы з гандлярскага падарожжа Волімунт казаў, што лацінскія хрысціяне рыхтуюцца да нападу на Лютву. Нарэшце рыцар Альгерд з сынам вярнуліся ў Воруту. Па выяўленню твара Альгерда, Міндоўг не змог здагадацца аб выніку яго сустрэчы з лівонцамі. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, магістр Андрэас фон Шцірлянд быў настроены вельмі ваяўніча да Вялікага князя Лютвы. Але калі я распавеў, што твой атрад знішчыў вялікае ардынскае войска пад Крутогорьем, якое мэтанакірована імкнулася забіць Вялікага князя Літвы ў яго замку, абыходзя іншые багатыя гарады, ён супакоілся і задумаўся. Мабыць ён не ведаў аб гэтым змаганні. Магістр загадаў сваім рыцарам-брацьям выведаць пра гэта. Ен прапанаваў павячэраць з ім, а потым згуляць у шахі. Гуляючы ў шахі, я дамогся, што маі сланы абстралівалі сумежныя дыяганалі перад яго каралем. Становішчэ было такое, што праз тры хады я перамагаю, тады я наўмысна зрабіў дрэнны ход, і ен прыкрыў бліжэйшэйшую да яго караля діогональ сваім канём. Становішчэ выраўнілось, і праз два хады я прапанаваў нічыю, з чым ён пагадзіўся. Наступным днём яму падцвердзілі пра нашу перамогу над ардынцамі і ён выклікаў мяне, пачаліся перамовы. На ўсе маі дары ён не звярнуў вялікай ўвагі, першае што ён патрабаваў так тое, штоб ты са сваімі ваяводамі ахрысціўся па лацінскаму абраду. Па-другое, штоб у Лютве была заснавана епархія лацінскага хрысціянства. Па-трэцьяму, частку нашых зямель перадаць Лівонскаму ордэну. Я на ўсе гэтыя патрабаванні згодзіўся. Па зямлях я ўдакладніў, што гэта будуць зямлі жамойтаў, якія прымыкаюць да зямель Лівонскага ордэна. Таксама я дамовіўся, што Рымская Царква каронуе цябе каралем Лютвы, а Марту каралевай. Убачыўшы, што ў Міндоўга не з’мяніўся нездаволены твар, Альгерд дадаў: — Міндоўг, перад пачаткам перамоваў я доўга размеркаваў, што магістр патрабуе і на што магчыма згодзіцца. Першыя два патрабаванні былі абавязковыя таму я доўга меркаваў над імі, і прыйшол да высновы, што давер да цябе ў наваградскім і воруцкім княствах такі, што ўсе жыхары добра зразумеяць гэту дамову. Яны ведаюць, што ты сілком не будзеш прымушаць іх да гэтага хрысціянства. Пры князі Ізяславе також нікога не прымушалі. У ваяводаў і сотнікаў давер да цябе самы поўны. Магістр напісаў на пергамене пасланне да Рымскага Папы, дзе пералічаны нашы дамоўленасці з яго пячаткай. У канцы я дапісаў ад тваего імя, што ты запрашаеш дазволу ў Папы Рымскага Інакенція Чацвёртага прыняць цябе ў лона рымскай Царквы. Трэба падпісаць і пацвярдзіць гэта сваёй пячаткай, і неадкладна пераслаць гэты пергамен са сваім паслом і суправаждальным рыцарам магістра ў Рым. Усі падрыхтоўкі да нападу на Лютву яны адкладаюць. — Добра, я аб гэтым падумаю, а ты ўкажы зрабіць маю пячатку. На пячатке ў вершніка ў правой руке меч, а в левой руке шчыт з шесціканечным крыжам Еўфросініі Полацкой, ўнучке полацкого князя Всеслава Брячыславовіча. Міндоўга здівіў талант пасла ў Альгерда. Ён ў размове з нім, чуць не прымусіў яго абараняць ад яго жа Міндоўга высновы. Вялікі князь пераканаўся, што Альгерд зрабіў усё магчымае, і нарэшце будучыня высвятлілась. Праз два дні прынеслі пячатку, і Міндоўг падпісаў пергамен, пацвярдзіў яго сваей пячаткой, і накіраваў гандляра Волімунта і сына Альгерда збраяносца Ка- зіміра к магістру Лівонского ордэна. А яшчэ праз тры дні, напярэдадні Каляд, Марта нарадзіла хлопчыка якога назвалі Рупенем. Замкавую царкву, пакінуўшую прапаведніком пачалі прыбіраць, дзеля правядзення хрышчэння Міндоўга, Марты і часткі яго ваяров. He ўсе жыхары Наваградка гэту навіну ўспрымалі без спрэчак, але праз недоўгі час гэтакіх заставалась усё меньш і меньш. Праз дваццаць дзён вярнуўся сын Альгерда збраяносец Казімір. 3 нім прыбылі магістр Лівонскага ордэна Андреас фон Шцірлянд з дванаццацю ордэнскімі рыцарамі-брацьямі, а таксама епіскап Кульмскі з прапаведнікамі. 3 раніцы наступного дня ў замкавай царквы Наваградка Міндоўг, Марта і яго дванаццаць бліжэйшых ваяров ахрышчылісь па лацінскому абраду. У вечере, ў Вялікім замку Наваградка адбылась урачыстая вячэра, пасля якой Міндоўг і магістр адасобілісь. Гуляя ў шахі, яны таемна, але ўважліва наглядалі адзін за другім. Першую партыю Міндоўг выгуляў, а другую наўмысна праіграў, каб не раздражняць магістра, для якога шахі былі не толькі гульня. Наглядая за нім, Міндоўг прыйшоў да думкі, што ён з дзяцінства прызвычаен да падлашчвання яму. Мабыць ён быў у сваего заможнага, багатага таты адзіным сынам, і ўсе слугі послухмяна выконвалі яго капрызы. Яму не патрэбна было выконваць цяжкіе треніроўкі ваяра. Достаткова было зрабіць незадаволены твар і ўсі тваі жаданні хутка выконваюцца. У дарослым узросце яму знайшлі наілепшае месца ў жыцці дзеля яго характара. Трэба было толькі купіць вялікі сан лацінскага прапаведніка і ўжо моцные рыцары-фанатыкі хрысціянства па- корліва выконваюць тваі загады. Зараз ён задаволен сабой. Ён такі важны, што ад аднаго яго пагражальнага выгляда шматбожцы ліцвіны, якіе раней неадноразова знішчалі лівонскіх рыцароў, зараз рады выконваць усі яго патрабаванні. Рымскі Папа Інакенцій Чацвёртый павінен быць вельмі задаволен магістром Андреасом фон Шцірляндом. Уважліва наглядая за магістром, Міндоўг пераканаўся што ён думае толькі аб сваей карысці. Яму не магчыма паставіць сябе на месцы ліцвіна, і таму не магчыма зразумець, што Літва вымушана пайсці на гэтые патрабаванні толькі таму, што апынулась у дрэнных абставінах. Цяпер яму Міндоўгу, любяшчаму сыну, атручанай хрысціянскім прапаведніком маці, трэба быць ахрышчаным гэтымі прапаведнікамі. Для Альгерда быць ахрышчаным, гэта толькі прайсці ўмоўны неразумны абрад, a для мяне гэта здрадзіць памяці любай маці. Але дзеля захаванне жыцця і дабрабыта ліцвінаў, Вялікі князь Літвы Міндоўг вытрымае гэту абразу. Ён нават ранкам наступнага дня суправодзіць з дванаццацью ваярамі світу магістра Андреаса фон Шцірлянда і епіскопа Кульмскога з прапаведнікамі шляхом у десяць вёрст. Вярнуўшысь у Наваградак, Міндоўг мел непрыемную размову з Войшелком. Дваццаці семі летні сын патрабаваў тлумачэнне за змену погляду на хрысціянства. Яшчэ до таго, як Міндоўг ажаніўся на Марце, ён паселіў Войшелка з яго сястрой ў Вялікім Замку Наваградка. Аб іх там клопацілісь як о нашчадках князя. Войшелка гэта задавольняло пакуль яго сябра наваградскі прапаведнік не знік. — Войшелк, я не зменіў свой погляд на хрысціянство. Я вымушан быў ахрысціцца таму, што яны напалі бы на нас і шмат каго, і чаго знішчылі бы. Гэта мая таемнасць. Я яе цябе аб гэтым тлумачу, таму што ты мой сын. Я спадзяюсь, што ты мне не здрадзіш, і не распавядзеш маі словы каму-небудзь іншаму, у тым ліку тваему прапаведніку. — He распавяду. Ён раптам знік. Я не ведаю куды. — Ён уцёк да волынцев, і це пайшлі паходом на нашы замкі і паселішча. Шмат паселішч знішчылі і забілі іх жыхароў. Волынцы з здраднікам Таўцівілам умовілі лівонцаў напасть на нас, таму я прымушан быў ахрысціцца. — А дзе зараз маліцца хрысціянам узходняга абрада? — Войшелк, пачакай, калі наше становішчэ палепшыцца, тады я дам табе срэбра, штоб ты пабудаваў царкву якую пажадаеш. — Мне зараз патрэбна срэбра дзеля будучай царквы. — Зараз я зрасходваў шмат срэбра, штоб нас не чапалі лівонцы. Пакуль не ведаю, колькі яшчэ патрабуецца, таму трэба пачакаць. Войшалк, я ўкажу лічыць цябе князем Наваградка, і частку даніны срэбрам будзеш захоўваць у сабе, штоб калі палепшыцца наша становішчэ, ты пабудаваў царкву. — Добра, я згодзен. Надыходзячым днём такі ўказ быў абвешчан, а напарэдні вясны і новага 6759 лета (1251 па хрысціянскаму календары) прыбыў ганец з Капыля.