— Міндоўг, тады б Данііл Рамановіч дамовіўся з рымскай Царквай? — Альгерд, тады ў яго былі б падставы для дамоўленасці з імі. Але зараз ардынцы знішчаць усходне-русінскіх князёў, жадаючых да аб’еднанага супраціва ардынцам. А іх новы старэйшы князь русін, я ўпэўнен што гэта Аляксандр Яраслававіч, будзе ціснуць на Данііла Раманавіча, штоб ён ваяваў з Літвой. А яго прапаведнікі атрымаюць загад з Нікеі, штоб яны лаялі ліцвінаў, саюзнікаў лацінцаў. Ціск з усходняга боку пераважыць карысць супрацоўвання з Захадам, тым больш так атрымалась, што ён так і не даведаўся дапамогуць лівонскія рыцары мне, ці не. — Міндоўг, атрымлівацца што нам зноў трэба чакаць нападу паўднёвых русін, а лівонцы на самой справе нам не дапамогуць. — Альгерд, не хвалюйся, твая праца з Лівонскім магістрам карысная дзеля нас. Я не чакаю дапамогі ад іх. Галоўнае, што мы раз’ядналі іх, і гэта нас выратавала. А зараз мы пераканалі адасобных яцвягаў і жамойтаў, што не трэба ім шкодзіць нам. Напарэдні Каляд у Воруце з’явіўся полацкі ваяр Капысь. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, хан Бату адправіўся ў галоўнаю стаўку Арды, або як яны кажуць у карэнную юрту, дзеля абрання новага Вялікага хана Арды. He ведаючы гэтага, князь Аляксандр Яраслававіч ачуняўшы ад хваробы, накіраваўся ў Са- рай, дзе зараз галоўным застаўся Сартак, сын хана Бату. У Полацку паранейшаму кіруюць пасаднік Язэп і ваявода Ясь, яны і паслалі мяне да цябе, Вялікі князь. — Добра, Копысь. Дзякуй. На пры канцы зімы нечакана прыбыў з Пінска ваяр Вітан і паведаміў, што ў іх горад прыбыў атрад князя Данііла Раманавіча, з яго братам Васілька, і сынам Львом з полаўцамі. — Вялікі князь Літвы Міндоўг, з імі таксама быў Таўцівіл. Усіх ваяроў каля пяці сотняў. Данііл Рамановіч угаворвае Пінскага князя, штоб ён далучыўся да іх. — Вітан, якая мэта гэтага паходу? — Вялікі князь, я чуў што яны казалі пра Міндоўга і пра Наваградак. — Добра, Вітан. Дзякую. Міндоўг адразу выклікаў да сабе Вітольда і Ленгвіна з Наваградка, а таксама рыцара Дзіміна і дазорнага Будіміна. Паведаміў іх аб вялікай пагрозе, ён указаў дазорным хутка вызначыць асабістасці мясцовасці Наваградка пры абароне і дзеля знішчэньня суперніка. 3 ваяводам Вітольдам і рыцарам Ленгвінам абмеркавалі адбіцце штурму русінаў і далейшага ўзаімадзеяння. Пасля наваградскіх ваяроў, Міндоўг накіраваў ганца ў паселішчэ Гезгало,с указом валосціцелю якому трэба было падрыхтавацца да прытулку двух сотняў ваяроў. А потым ганцу трэба было адправіцца ў паселішчы Ліда і Жырмунты, штоб яны накіравалі сваі сотні ваяроў у паселішчы Гезгало і там чакалі сігналу ад Вялікага князя, штоб напасць на русін пад Наваградкам. У вечары Міндоўг быў задумлівы. Альгерд чакаў, што ён першы пачне размову, але потым не вытрымаўшы спытаў: — Вялікі князь Літвы Міндоўг, што думаеш пра гэты паход русін? — А што тут думаць, гадаць, трэба абараняцца. Данііл Рамановіч пераканаўся, што ў мяне будзе дапамога ад бліжэйшага Наваградка, таму трэба ім спачатку знішчыць яго. Вялікі і Малы замкі ім не захапіць, там вялікіе валы і глыбокія равы. А пасад Наваградка вялікі, не тое што ў нас, і валы з равамі не такія як жадалася, таму пасад пад пагрозай. Яшчэ шмат снегу і холад- на, таму яны возьмуць пасад у аблогу, і адразу пачнуць усімі ваярамі яго штурмаваць. Доўга наваградчане не вытрымаюць, таму нам трэба хутка ім дапамагчы з аднаго боку, а з іншага я разлічываю на жырмунтцкіх і лідскіх ваяроў. — Міндоўг, можа запатрабаваць дапамогу ад нальшанскага князя Даўмонта? — Яны па снезе не паспеюць. А Доўбуд пад Крутогорьем шмат ваяроў згубіў. Сваіх амаль усіх трэба прыцягнуць. Адну сотню пакіну з табой ў Воруце і паўсотні ў Карэлчы. Астатніх паведу на дапамогу Наваградку. Шмат залежыць ад таго, як доўга наваградчане вытрымаюць штурм. Калі доўга пратрымаюцца, то русіны цалкам увязнуць у штурм, і наша наступленне будзе нечаканым для іх. Я рыцару Ленгвіну дазволіў узяць да сабе десяць ваяроў з нашага паселішча Ваўчыцы. 3 ранку надыходзячага дня прыбыў слонімскі ганец. Ён паведаміў, што русіны ідуць на захад ад Слоніма ў накірунак Наваградка, ці Воруты. Міндоўг даручыў яму накіравацца ў паселішче Гезгало, і перадаць сотнікам Радмонту і Пагоняйло, што ім трэба ісці на дапамогу Наваградку. Рыцар Дзімін з сынам Будзімінам адправіліся з усімі дазорнымі да ваколіцы Наваградка. Пасля поўдня прыбыў ганец ад рыцара Дзіміна і паведаміў, што русіны з полаўцамі прыбылі да Наваградка, і ўзялі яго ў аблогу. Полаўцы занялі мясціну каля леса. Міндоўг пераканаўся, што русіны пакуль не знішчаць Наваградак, не пойдуць на Воруту. Але Вялікі князь дапушчаў, што ворагі ўзяўшы Наваградак у аблогу магчыма раптам трымя, або нават чатырмя сотнямі накіруюцца ў Воруту. Таму Альгерду трэба было чакаць такой неспадзеванкі. Пасткі перад ровам пасада былі абнаўлены і шчыты з дошак на пярэдніх дамах усталяваны. Пры набліжэнні атрада Міндоўга ў дзве сотні ваяроў да Наваградка, іх сустрэў дазорны Будзімін. Пачыналась цямнець. — Вялікі князь Міндоўг, усе русіны і полаўцы ўвязлі ў штурм Наваградка, але абараняючые добра трымаюцца. Hi ў якім месцы вялікага Замка нема сігналу, што дзесьці абарона прорвана. Дапамогі з Гезгало пакуль яшчэ нема, як падойдзе, адразу да- зорны з захаду ад Наваградка прыбудзе да нас. Дваіх дазорных русін, якія накіраваліся ў наш бок мы забілі. Нашы дазорные наглядаюць з дрэвах. — Добра, Будзімін. Пачынайце ўкладку трысце у лесе дзе полаўцы, але пакуль яго не запальваць да майго ўказу. Чакаем дапамогі з Гезгало, або сігналу з Наваградка. Міндоўг яшчэ наблізіўся да Наваградка і расстаўляў лучнікаў і коннікаў. Калі дазорны паведаміў, што ў паўночнай часткі вялікага Замка запалілі факел, гэта азначыла ў паўночнай часткі абароны пасада русіны прарвалі супраціўленне абаронцаў. Вялікі князь загадаў запаліць трысце, лучнікам высунуцца з лесу на адлегласць атакі і пачынаць знішчаць ворагоў, а сам з вершнікамі накіраваўся на паўночную частку абароны пасада. Улічываючы дзве малыя ракі і пажар у лесе, русінам і полаўцам лепей за ўсё ўцякаць у паўднёвазаходнім напрамку. А туды з захаду павінна прыйсці дапамога з Гезгало. Нападзенне вершнікаў Міндоўга было нечаканым для русінаў і тые, ўпэуненные ў сваёй хуткай перамозе, ўбачыўшы шмат ліцвінаў ззаду, разгубіліся і сталі ўцякаць у розныя бакі. Гэта дапамагло ліцвінам лёгка забіць шмат ворагоў. Неўзабаве Вялікі князь заўважыў, што наваградчане перайшлі ў нападзенне на русін, мабыць прыбылі сотні ваяроў з Гезгало. У начы ліцвіны не імкнуліся да пагоні. Вясну і новае 6760 лета (1252 па хрысціянскому календары) Міндоўг сустрэў з надзеяй, што яно будзе меньш ваяўнічае, чым мінулае. Спачатку навіны ад гандляроў гэтыя надзеі пацвярджалі. Гандляр Міхалок паведаміў, што князь Данііл Рамановіч ажаніў сваего сына луцкага князя Рамана Даніілавіча на пляменніцы аўстрыйскага герцага Фрыдрыха Другога, Гертрудзе Бабенберг. А прыбыўшы ў Воруту нальшанскі князь Даўмонт паведаміў Міндоўгу, што па яго загаду знайшоў добрае месца на поўначы каля возера Свір, для пабудовы замка-крэпасці. Яно знаходзіцца побач з полацкім княствам, русінамі пскоўскай зямлі і зямлі лівонскага ордэна. Міндоўг быў задаволены тым, як гадуюцца яго сыны ад Марты. Таксама ен уважліва наглядаў за ўзросленнем сына Траняты. Гэты чатырнаццаці летні здаровяка сумесна з Пуцятам ужо трэ- цяе лета запар прыбывае ў Воруту дзеля навучанне майстэрству ваяра, якое яму вельмі да спадобы. Таксама з кожным прыбыццём у Воруту, ён усё лепей размауляў на ліцвінскай гаворцы. Толькі Войшалк трывожыў Міндоўга. Пасля таго як уцёк наваградскі прапаведнік у валынскія зямлі, Войшалк пасяброваў з Елісеем з паселішча Лаўрышева, каля Наваградка. Елісей заснаваў у гэтым паселішчы прытулак веруюшчых хрысціян, манастыр. Акрамя малітваў яны яшчэ пачалі летапісанне падзей у Літве, а таксама пачалі пісаць Евангелле на ліцвінскай гаворцы. Войшалк неадноразова прасіў у таты срэбра на патрыбы дзеля гэтага манастыра, мабыць часткі даніны яму не хапала. Гандляр Волімунт паведаміў непрыемную навіну: — Вялікі князь Літвы Міндоўг, каля правага канала вусцья ракі Нёман, рыцары Лівонскага ордэна пачынаюць будаваць драўляны замак. —Лівонцы прагнуць заснаваць там апорны замак дзеля барацьбы з скаловамі і куронамі. Тваім гандлярскім паходам яны пакуль не будуць замінаць, там шмат каналаў? — Так, Вялікі князь. Пакуль не будуць, але потым яны магчыма такі замак пабудуюць угору па раке. Прыбыўшы з Капыля ганец Каліст паведаміў, што вугорскі кароль Бела Чацвёрты запрасіў у князя Данііла Раманавіча дапамогі супраць чэхаў. Той згадзіўся і пайшлі яны на чэхаў, спачатку на горад Опаву, а потым на іншые гарады, і знішчылі іх. Вярнуўшыся з поўдня гандляр Андрэй распавёў: — Вялікі князь Літвы Міндоўг, у Ардзе абралі Вялікім ханам Мунке. Вялікі хан Мунке і хан Бату падзялілі ўсю Арду на дваіх. Калі хан Бату быў у Карэннай юрце, яго сын Сартак навёў на ўсходніх русін вялікае войска пад кіроўніцтвом Неврюя і ардынскага ваяводы Каціака. Першае змаганне між імі адбылося каля Суздаля. Разбіты атрад русінаў адышоў у Пераяслаў-Залескі. Іншае змаганне адбылося каля гэтага горада, побач з возерам Клештын і ракі Нерлі. Пасля паразы русінскі атрад адышоў у глушэйшые леса, дзе ардынскім вершнікам было немагчыма іх прайсці. Невруй з ардынцамі захапіў Пераяслаў-Залескі і забіў жану і дзяцей князя Яраслава Яраслававіча, а таксама кіроўніка абаронай ваяводу Жыраслава. Князь Андрэй Яраслававіч уцёк у Пскоў. Горад Пераяслаў-Залескі Неврюй не паліў. Вялікі князь, маі дасведчаныя гандляры сярод усходніх русін, якія абражальна выказваліся аб князе Аляксандра Яраслававіча называлі яго князь Неврюй. Гэта таму, што калі ён быў малады, то ён са сваей дружынай нечакана сустрэўся з малым шведскім атрадам і ў іх атрымалась сутычка каля ракі Невра. Тое, што захапіўшы горад, які абараняўся ад ардынцаў, ён не спаліў яго, сведчыць што Неврюй і ёсць князь Аляксандр Яраслававіч. Тым больш, што Неврюй прозвішчэ славянскае, а не ардынскае. Назва ракі Невра таксама славянскае, у гэтай назве две согласные побач, як ва ўсіх рэках тых мясцін, таксам як і ў нас. — Зразумело, Андрэй. А пра Данііла Раманавіча, што кажуць кіяўляне?