Міндоўг Гістарычная хроніка Валер Жыгман

Міндоўг

Гістарычная хроніка
Валер Жыгман

Памер: 256с.
Мінск 2021
140.09 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Дзякуй, рыцар Ленгвін.
У пачатку зімы прыбыў з поўдня гандляр Міхалок.
— Кароль Літвы Міндоўг, луцкі князь Раман Даніілавіч, paHeft асаджаны чэхамі ў замку Гімберг каля Вены, спяшаючы вярнуўся ў Луцк.
Міндоўг пачуйшы гэтую навіну прызадумаўся, а потым спытаў:
— Гандляр Міхалок, акрамя ажаніўшыхся сыноў Льва і PaMana, ў князя Данііла Рамановіча ёсць яшчэ малодшы сын, які не ажаніўся. Як да яго адносіцца тата?
— Так, Кароль Літвы. Малодшы сын Шварн не ажаніўся, і ён самы любы сын у князя.
— Добра, Міхалок. Дзякуй.
— Міндоўг, што ты задумаў? — спытаў Альгерд.
— Альгерд, трэба штосьці рабіць з Данілам Раманавічам. На ўзаемнае знішчэнне не ён, ні я не гатоўны, мы ў гэтым не зацікаўлены, і гэта нам не на карысць, а наадварот толькі шкода. Гэта толькі на карысць ардынцам. Шматразовыя напады на нас сведчаць ардынцам і сваім прапаведнікам, што ён ваюе з намі. А два яго пахода на Воруту і Наваградак павінны былі засведчыць Папу Рымскаму, што ён моцны ваяр, і яму трэба надаць шмат рыцароў для барацьбы з ардынцамі. Я лічу што гэта для яго галоўнае ў жыцці. Але гэтые два пахода не засведчылі яго моц. Яшчэ яго сын Раман Даніілавіч не змагчы атрымаць аўстрыйскае герцагства. Я магу яму дапамагчы.
— А навошта? — не зразумеў Альгерд.
— Па-першае, Данііл Рамановіч пасля таго, як рымскі імператар не дапамог рыцарамі вугорскаму каралю Белы Чацвёртаму, разлічвае на Рымскага Папу. Зараз ён адзін, хто можа дапамагчы рыцарамі. Пасля смерці апошнега з дынастыі рымскіх імператараў Гогенштаўфеноў, узрасла ўплывовасць адасобных княстваў, а імператар аслабеў. А па-другое, таму што Данііл Рамановіч па-ранейшаму будзе шкодзіць нам. Ліцвінам гэта не патрэбна, гэта толькі на карысць ардынцам. А калі Данііл Рамановіч стане сваяком мне, то Рымскі Папа ўбачыць наш моцны саюз супраць Арды, і я меркую ён дасць Даніілу Раманавічу доўгачаканую дапамогу рыцарамі. Я жадаю ператварыць неўдалы мінулы яго паход на нас у паспяховы ў вочах Рымскага Папы. Таму я жадаю выдаць сваю дачку замуж за яго сына Шварна, і няхай ён будзе князем Наваградка. Войшалк усё роўна не князь, а здзек і мне за яго сорамна. А наваградскі князь, хто б ён ні быў, мне падпарадкаваецца.
Надыходзячым днём Міндоўг накіраваўся ў Наваградак. Узімку, калі ўся даніна палічана, Міндоўг радзёй наведваў Войшалка і дачку Адэлію ў Вялікім замку. Таму калі ён заклікаў іх да сабе, для іх гэта было нечаканым. Спачатку Міндоўг звярнуўся да дачкі.
— Адэля, я ведаю што мінулае Купалле ты сустракала з маладым ваяром, але ты князёўна і таму разумееш, што тваё вяселле будзе з княжычам. Я вырашыў што цябе будзе добра з княжычам Шварнам, сынам князя Данііла Рамановіча. Так, ён хрысціянін з русін, якія на нас нападаюць. Тваё вяселле з ім, я меркую дапаможа нам замірыцца. Як ты ставішся да гэтага?
— Тата, я цябе разумею і я згодна.
— Добра. Зараз ты, Войшалк. Ваяром не пажадаў быць, якія думкі ў цябе на будучыню?
— Ніякіх, тата. Мінулым летам настаяцеля манастыра Елісея забіў звар’яцелы паслушнік манастыра. Замест яго стаў манах, з якім мне цяжка ўжыцца. Таму я не ведаю што будзе далей.
— Ты жа ведаеш, што манастыр заснавалі Елісей і манах, таму тваё ахвяраванне срэбрам не дае правоў на кіраўніцтво манастыром. Я прапаную цябе ўзначаліць наша пасольство да
князя Данііла Раманавіча з дамовай аб міры і сватаўстве Адэліі і яго сына Шварна. У маей пасольскай грамаце я прапаную Шварну сваю дачку Адэлію ў жонкі, а таксама выбранне яго наваградскім князем. Ты нічога не робіш дзеля ўзмоцнення Наваградка, а тым часам узмоцненне неабходныя. Трэба будуваць мураваныя сцены замка. У галіцкава-лынскай зямлі шмат мураваных царквей і манастыроў. Сярод заможных людзей там амаль усе тваі хрысціяне. Там ёсць чаму навучацца. Пасля дамовы з намі, там да цябе будуць вельмі добра ставіцца, асабіста пасля таго як ты сваё наваградскае княства перадаш Шварну. Як ты ставішся да гэтага?
— Тата, для мяне гэта нячакана. Я думаю, што дрэннага ты мне не пажадаеш, таму я згодзен.
— Добра. Пасля Каляд накіруецесь да князя Данііла Рамановіча. Акрамя цябе, Войшалк, з табой будзе Адэля з служанкай, нашы ганцы і два рыцара. Патрабуецца Адэліі ахрысціцца, дапаможаш ёй там. А зараз рыхтуйцесь да падарожжа.
Перад Калядамі прыбыў Полацкі ваяр Копысь.
— Кароль Літвы Міндоўг, былы Уладзімірскі князь Андрэй Яраслававіч, брат Аляксандра Яраслававіча ўцёк да свеяў. Прусы разбілі крыжакоў каля Гірмава. Забіты іх ордэнскі комтур.
— Добра. Дзякуй, Копысь. На пяты дзень пасля Калядаў, Войшалк з Адэліяй і суправаждальные іх накіраваліся да князя Данііла Рамановіча. Прыбыўшы ў Воруту Пуцята, паведаміў што жамойцкі князь Выкінт памёр.
— А хто ў тым паселішчы застаўся галоўным?
— Кароль Літвы Міндоўг, са збраяносцаў Выкінта застаўся адзін, які даўно паранены і хворы. Зараз там зноў кіруе іх волхв.
— У Выкінта была яцвяжка Мелеціна, што з ёй?
— Кароль Літвы, мінула два лета, як яна памерла.
— Акрамя тваего сына, хто яшчэ сябруе з Транятай?
— Кароль Літвы, ёсць яшчэ чатырнаццаць маладых жамойтаў якія сябруюць з Транятай, самому старэйшаму з іх дзевятнаццаць лет. Старэйшые з іх далучыліся да дружыны Траняты апошнімі, калі ўбачылі што ён сваім дружыннікам дае сапраўдные жалезныя мячы. Усіх сваіх дружыннікаў Траняты навучае бітвам на мечах.
— Добра. У цябе з жонкай ёсць яшчэ дачка?
— Так, Кароль Літвы. Ёй чатырнаццаць лет.
— Пуцята, вяртайся да сабе. Ты з жонкай і дачкой пераселішся ў паселішча Выкінта, будеш там намеснікам князя жамойтаў Траняты. Для дачкі выбіры добрага мужа з жамойтаў. Праз два дні я прыбуду ў паселішча Даўга і адразу з тваёй сям’ёй, вашым валхвом, а таксама Транятай з яго дружынай накіруемся ў былое паселішча Выкінта.
— Добра, кароль Літвы Міндоўг. Праз два дні будзем чакаць цябе.
Калі Міндоўг прыбыў у паселішча Даўга, ён прызначыў Траняту князем усіх жамойтаў. Потым яны накіраваліся ў мінулае паселішча Выкінта. На шляху туды Міндоўг праз Путяту растлумачыў валхву, што ён заўсёды зацікаўлен ў шматбожжы жамойтов. Заходнія зямлі жамойтаў ён перадаў лацінянам, таму што яны супрацістаялі з ім. Зараз, гэтыя жамойты заходніх зямель няхай адчуюць ціск лацінян за гэта, а потым выбіруць, з кім ім лепей з жамойтамі Траняты, сынам Міндоўга, ці з лацінскімі хрысціянамі. Гэтыя думкі трэба валхву поселішча Даўга перадаць валхву будучага паселішча Путяты.
Вяртаючыся задаволеным у Воруту, Міндоўг быў упэўнен, што тые дзеянні якія ён зрабіў у жамойтаў, забяспечат яму не толькі добрыя адносіны з імі, а і тое што неўзабаве заходнія жамойты запросяць яго дапамогі ад лацінцаў.
Па прыбыцці ў Воруту, ён убачыў ганца які раней накіроваўся з Войшалкам і Адэліяй ў валынскія зямлі. Ганец паведаміў, што князь Данііл Раманавіч будзе згодзен з прапановай караля Літвы пры ўмове, што яго сын Шварн з тытулам князя Наваградка ўспадкуе тытул караля Літвы пасля смерці Міндоўга. Уладар Літвы прадугледзіў гэтакую ўмову і адразу напісаў згоду з гэтай ўмовай, штоб ганец зноў накіраваўся ў валынскія зямлі. Гэтая згода ні чым не перашкаджала ў будучыні ліцвінам абраць іншага караля Літвы. Тым больш што тытул караля і рымскае ахрышчанне, гэта толькі, як спадзяваўся Міндоўг, часовая саступка лацінянам.
Падобна, што гэтая дадатковая ўмова для Данііла Раманавіча, важкі доказ сваім прапаведнікам, што ён цяпер моцна ўплывае
на Літву, і яго паходы прымусілі Міндоўга пайсці на запрашэнне міру.
Праз дваннаццаць дзён у Наваградак прыбылі Шварн з Адэліяй і іх суправаждальнікі. Адэлія распавяла тату, што Войшалк сустрэўшы мінулага наваградскага прапаведніка, вырашыў застацца ў валынскіх зямлях, таксама ён прасіў перадаць, што жадае накіравацца ў паломніцтва на Святую Гару ў грэцкай зямлі.
На вячэру ў Вялікім замку, Міндоўг запрасіў наваградскага пасадніка і ваяводу. Там ён павіншаваў Шварна і Адэлію з мінулым шлюбам і прызначыў Шварна князем Наваградка.
За два дні да вясны і новага 6762 лета (1254 па хрысціянскаму календары) прыбыў у Наваградак арцібіскуп Віт з двума прапаведнікамі. Ён наймаў двух цесляроў, і це па яго загаду ўпрыгожылі царкву на яго густ. Міндоўг наўмысна вельмі рэдка бываў у Наваградку, яму было цікава як біскуп будзе прывабліваць наваградцаў і іншых ліцвінаў да сваего лацінскага веравызнанне.
Вярнуўшыся з поўдня гандляр Міхалок, паведаміў Міндоўгу, што яго сын Войшалк прыняў манаскі сан на Валыні. А пляменнік хана Бату Курэмса заняў Галіцкі горад Бакота на мяжы з яго улусам.
— А што князь Данііл Раманавіч?
— Кароль Літвы Міндоўг, князь Данііл Раманавіч збірае войска сыноў Рамана і Льва для паходу на Кўрэмсу. Падобно, што Данііл Раманавіч вызначыўся супраціўляцца ардынцам.
— Добра, Міхалок. Дзякую.
— Кароль Літвы Міндоўг, я ўсеж такі не давераю гэтай навіне, што Данііл Раманавіч вызначыўся на супраціў ардынцам.
— Альгерд, ты каму не давераеш Міхалку, ці князю?
— Міндоўг, Міхалку я давераю, а вось Даніілу Раманавічу не.
— Альгерд, Даніілу Раманавічу хан Бату ўручыў ярлык на галіцка-валынскае княжанне, а яго пляменнік Курэмса захоплівае галіцкі горад Бакота, атрымліваецца што Курэмса парушае пагадненне з ім. Таму князь Данііл Раманавіч пойдзе вяртаць тое што яму належыць па ярлыку. Гандляр Міхалок упершыню агучыў сваё стаўлянне да навіны, відаць ён штосьці
цікавае прымеціў у адносінах Данііла Раманавіча да гэтага, і што будзе важкім для мяне, і гэта трэба дадаць да навін.Князь Данііл Рамановіч меў магчымасць паскардзіцца хану Бату на Курэмсу, але ён вырашыў адваяваць свой горад, гэта азначае што ён вызначыўся супраціўляцца хану Бату. Мне гэта вельмі да спадабы, гэта азначае што ўсе маі адносіны з Даніілам Рамановічам і з лацінцамі правільныя. Дзеля жыхароў Літвы пяць лет ліхіх часоў прайшлі без вялікх страт і перашкод добрабыту. Я давераю розуму гандляра Міхалка і таму я ўпэўнен, што Данііл Раманавіч пачне вайсковае супраціўленне ардынцам. У яго зараз вырашальны момант. Па-першае ён парадніўся з ваяўнічым паўночным суседам, які стаў лацінскім хрысціяніном, і пры тым яго любы сын у будучыні стане каралём суседней зямлі. Па-другое, лацінцы ацэнівая магчымасць Данііла Раманавіча ўзначаліць супраціў Ардзе, будуць улічываць што яго сваяк Міндоўг дапаможа сваімі ваярамі, і таму я спадзяваюся дадуць яму ордэнскіх рыцараў. Па-трэцье, абраза Данііла Раманавіча ў стаўке хана Бату, пры ўрученьнні ярлыка надоўга закранула яго, а таксама тое што ардынцы прызначылі русінскіх прапаведнікаў недакранальнымі і вельмі ўплывовамі. Таму зараз, калі ардынцы парушылі дамоўленасць аб падпарадкаванасці галіцкага горада Бакота, ў князя Данііла Рамановіча ёсць усе падставы да ваеннага супраціва Курэмсе. Пры гэтым русінскім прапаведнікам нема падстаў для асуджэнне гэтага супраціва ардынцам. Гэта важка дзеля ўсіх жыхароў галіцка-валынскіх зямель.